Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Любіць ноч — права пацукоў

Станкевіч Юры

Шрифт:

і адчуў сябе ніякавата, бо не любіў пустых успамінаў і робленых размоваў, але яна перапыніла

з таго класа амаль палова ўжо на могілках ляжаць, я запісваю ўсіх, па нумарах

і тут ужо ён па-сапраўднаму здзівіўся

навошта ж запісваць, які сэнс?

а Вольга-Алеся адказала

яны ўсе кпяць з мяне, смяюцца, а спачатку зайздросцілі, дык хто тут застаўся, не з’ехаў — адыходзяць цяпер адзін за другім, я апошняя буду, ужо тады толькі перадусім пасмяюся

але, быццам заслона з’явілася зноў, яна захіхікала, а з апухлага, у зморшчынах, твару глядзелі ўжо на яго вочы той, якой яна была хвіліну назад, — вочы напаўюродкі

усіх перажыву

какетліва парасмыкнула плячыма, падміргнула, а калі ўбачыла, што мужчына збіраецца крочыць далей, дадала

ты адзін, Данііл, з мяне ніколі не смяяўся, не думай, я ўсё бачыла

і

затрымала яго за кашулю

дай хоць пару паперак, я за півам збегаю, тут недалёка

і ён дастаў з кішэні некалькі дробных банкнот і, не гледзячы, сунуў ей у рукі, і твар яе — старэчы, у зморшчынах — палагоднеў, а ей жа толькі і ўсяго — каля сарака, думаў Даніла Прусак, ідучы далей па цэнтральнай вуліцы, і гэтая вуліца была яму знаёмая: з пяціпавярховымі дамамі, у якіх жылі ў асноўным рускамоўныя вайскоўцы ці былыя вайскоўцы, і ў памяці яго раптам узнік успамін пра тое, як ішла яшчэ на пачатку той перабудовы па гэтай вуліцы рэдкая рыска людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі і як на іх зверху, з вокнаў, ляцелі агрызкі і смецце, і мужчына па прозвішчу Даніла Прусак перасмыкнуў плячыма і спыніўся ля вітрыны крамы, дзе пабачыў сябе ў люстэрку — хударлявага, сярэдняга росту бландзіна з шэрымі вачыма і вузкім доўгім тварам, — продкі яго былі са Случчыны, а там здаўна аселі балты, прусакі, адсюль, пэўна, яго і прозвішча, цэлы сельсавет так і называўся — прускі; ён паволі пайшоў, азіраючыся па баках, але ўсё навокал было як раней, хіба толькі яшчэ больш адчуваўся агульны заняпад: у многіх кватэрах вокны былі выбітыя і закладзеныя фанерай, а то і заткнутая рыззём, каналізацыйныя люкі зеўралі пустатой, там-сям іржавелі паваленыя агароджы, а каля харчовых крамаў тоўпіліся брудныя мужчыны і жанчыны з азызлымі азіяцкімі тварамі ў чырвоных пражылках — тварамі аматараў спіртнога і апушчэнцаў, і адтуль даляталі ўвесь час рэзкія крыкліва-істэрычныя воклічы

матахудабатак і гэтак!

чуў ён, але да боек пакуль не даходзіла, хаця на тварах некаторых з іх бачныя былі старыя і свежыя драпіны і сінякі, тут жа ішоў гандаль цыгарэтамі, жавальнай гумкай — той драбязой, што давала ім магчымасць зноў выпіць шклянку-другую таннага віна і выкрыкваць свае незадаволенае

хуратаматак і разгэтак!

але ім гэта жыццё было даспадобы, не інакш, думаў Даніла Прусак, бо хто перашкаджаў любому з іх перайсці на другі бок вуліцы і трапіць у іншы свет, дзе заняцца чым-небудзь больш прыстойным, толькі яны не жадалі і не хацелі альбо не разумелі, як тая Алеся, якой калісьці ўсміхнуўся выпадак, але тут жа засмактала, быццам саромеючыся за сваю памылку, бездань, і, абыходзячы лужыны, смецце і бруд, ля якіх там-сям ляжалі, праважаючы яго залепленымі гноем вачыма, худыя, заражоныя лішаём, бадзяжныя сабакі, мужчына ямчэй перахапіў сумку і пакрочыў па вуліцы, якая вяла да ўскраіны, і горад быў ужо быццам той і не той, нешта няўлоўнае змянілася ў паветры, мо таму, што памяняліся некаторыя шыльды і з’явіліся прыватызаваныя крамы, а над мэрыяй зноў лунаў чырвона-зялёны сцяг, і яшчэ ў нечым зусім іншым, хто ведае, ці, можа, у тым, што пабольшала жабракоў і папрашаек, як вось цяпер, думаў мужчына, калі ўбачыў на тратуары сляпога цемнаскурага і чорнавалосага малалетку гадоў дзесяці-дванаццаці, які сядзеў, вытарашчыўшы ў неба бялкі вачэй, а побач стаяла невялікая картонная скрыня, на пярэднім баку якой было выведзена па-расейску і з памылкамі

«…подайте люди добрые Христа ради инвалидам бежинцам кто чьто можит»

і прахожыя кідалі ў скрыню, асабліва жанчыны, а Даніла Прусак запаволіў крок ля крамы і хацеў ужо зайсці ўнутр, але міжволі спыніўся, бо ў люстэрку ў вітрыне ўбачыў, як жабрак-малалетка за яго спінай раптам спрытна ўскочыў на ногі і, зыркнуўшы па баках цалкам здаровымі і відушчымі вачыма, а побач з ім якраз нікога не было, выграб са скрыні грошы і крыкнуў, азірнуўшыся назад, на незразумелай мове

будулагашарага!

а ззаду, у цяні клёнаў, тоўпілася некалькі постацяў, адна з якіх — жанчына гадоў трыццаці — аддзялілася ад астатніх і рэзка выгукнула

радамашаталаза!

падышла да малалеткі і забрала ў яго грошы, якія адразу зніклі ў рукавах яе адзення, а Даніла Прусак зайшоў у краму, а калі выйшаў адтуль, то ўбачыў, што папрашайка зноў сядзіць на сваім месцы, а метраў праз дзвесце са здзіўленнем заўважыў амаль такога ж малалетку, і скрыня была амаль такая ж, і надпіс, а калі звярнуў на бліжэйшую бакавую вуліцу, то і там ўбачыў постаць на тратуары, але гэта

была ўжо дзяўчынка, і мужчына нейкі час раздумваў над усім гэтым, пакуль ішоў, усё болей адхіляючыся ад цэнтральных вуліц, дзе пад нагамі ўжо дзе-нідзе бліскалі жоўтай, застаялай вадой, пэўна, ніколі не высыхаючыя лужыны, а ля драўляных парканаў-агароджаў выглядалі з пустазелля і пырніка кучы смецця і застарэлага попелу, які яшчэ зімой выкідвалі сюды з печак і топак, і апынуўся на яшчэ вузейшай вуліцы, а потым завулку і адразу ўбачыў павалены плот і новабудоўлю за фралоўскім домам, ля брамы якога стаялі дзве іншамаркі і бегалі з крыкамі дзеці, але пляменніка сярод іх не было, і Даніла Прусак адчыніў брамку і зайшоў на падворак, але яго ніхто не сустракаў, і день трывогі крануў твар мужчыны, а потым ён зайшоў у хату і пабачыў хлопчыка, які сядзеў у куце, насцярожана, як звярок, выглядваючы адтуль, і адразу падхапіўся, калі пазнаў дзядзьку

ДаняДаняДаня

гаварыў ён, а Даніла спытаў

а маці дзе?

і даўнёнак сказаў

няма

і зноў пачаў свае

ДаняДаняДаня

твар яго быў заплаканы, а кашуля пакамечаная і брудная, і Даніла зноў спытаў

Люба пайшла?

але хлопчык ужо пераключыўся

кашыкашыкашы

гаварыў ён, і Даніла аддаў яму пернікі і цацку на колцах, якую купіў у краме, і даўнёнак пачаў прагна есці, а на цацку не звярнуў увагі, і мужчыну зноў стала вусцішна, і ён, раптам здагадваючыся, спытаў

а ноччу яна была з табой, ну, калі цёмна было?

і хлопчык затрос галавой

ненене

і адразу захваляваўся і пачаў енчыць

мамамамамама

а потым раптам успомніў

ПіляПіляПіля

смуткаваў ён, і Даніла падняў ужо цяжкаватага хлопчыка на рукі і выйшаў так у сад і абышоў яго, зазірнуўшы ўсюды: кусты парэчак былі абабраныя і дзе-нідзе віселі абламанымі галінкамі, на дзвюх агурковых градках было пуста, плот, за якім адразу пачыналася тэрыторыя фралоўскага маёнтка, павалены, мужчына агледзеў усё гэта, а потым паставіў хлопчыка на зямлю і, быццам нехта павёў яго, рушыў да хляўка, адчыніў дзверы і адразу зачыніў, стараючыся, каб даўнёнак не зазірнуў унутр, зноў падхапіў таго на рукі і пабег з ім у дом і сказаў

пабудзь тут, на вось еш

сунуў яму рэшткі пернікаў і паабяцаў

я зараз, ты не выходзь

а даўнёнак спытаў

ты вернешся?

але ён ужо бег да хляўка, ірвануў на сябе дзверы і схіліўся над целам сястры, якая ляжала на правым баку, рукі яе былі прыціснуты да грудзей, быццам жанчына ў апошнія імгненні спадзявалася абараніцца ад небяспекі, і на твары яе застыла маска жаху.

III. Напад

Следчы па прозвішчу Кузін — нізкарослы малады мужчына гадоў трыццаці, з вострым кірпаносым тварам і цёмнымі мангалоіднымі вачыма, прыходзіў спачатку штодня, але потым яго наведванні рабіліся ўсё больш рэдкімі, а з дня забойства і хаўтураў прайшло ўжо каля тыдня, і Даніла Прусак сам пайшоў да таго ў райаддзел, і даўнёнак быў цяпер заўсёды з ім, ён, пэўна, шмат што зразумеў, бо часта трывожыўся, плакаў і гаварыў

мамамамамама

а то яшчэ ўспамінаў труса і мармытаў

ПіляПіляПіля

а больш маўчаў і не адыходзіў ад свайго дзядзькі ні на крок, вось і на гэты раз сеў у кабінеце ля дзвярэй на зэдлік і слухаў, як следчы незадаволена казаў

пакуль нічога новага, але як толькі нешта праясніцца, то адразу вам паведамім

але мужчына перапыніў яго рэзкім узмахам рукі

вы забойцу знайдзіце, а не праясненняў чакайце

і нерваваўся, а следчы выслізгваў, як піскун, і гаварыў банальнасці і яшчэ нешта доўгае, нецікавае і неістотнае, і мужчына выслухаў, сціснуў сківіцы, а потым устаў з крэсла і пайшоў прэч, узяўшы даўнёнка за руку; яны ішлі вуліцай, было горача ад сонца, якое вісела прама над імі на бясхмарным небе, дрэвы, пакрытыя пылам з-пад колаў грузавікоў, якія раз-пораз грукаталі побач, амаль не варушылі лісцем і здаваліся штучнымі ў бязветранай прасторы, даўнёнак часта спыняўся і прасіў

піцьпіцьпіць

Даніла Прусак напаіў яго квасам, а потым яны рушылі ла цэнтра горада, дзе месціўся паштамт, і мужчына тэлефанаваў сыну — той праходзіў вытворчую практыку і якраз быў дома

я бы прыехаў

апраўдваўся той

але ж вы мне не паведамілі, хоць бы сказалі, дык мяне б адпусцілі

і Даніла сказаў

так, без цябе Любу пахавалі, але тут яшчэ шмат спраў розных, я затрымаюся

і потым спытаў

грошы хоць ёсць, стыпендыя нябось скончылася?

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Сапер. Том II

Вязовский Алексей
2. Сапер
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Сапер. Том II

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Лекарь

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Лекарь

История московских кладбищ. Под кровом вечной тишины

Рябинин Юрий Валерьевич
Научно-образовательная:
история
культурология
5.75
рейтинг книги
История московских кладбищ. Под кровом вечной тишины

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

Я не бог. Книга XXXIV

Дрейк Сириус
34. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я не бог. Книга XXXIV

Последний Герой. Том 3

Дамиров Рафаэль
3. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 3

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Дважды одаренный. Том VII

Тарс Элиан
7. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VII

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12