Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Любіць ноч — права пацукоў

Станкевіч Юры

Шрифт:

адзін жа застанешся, а гора аднаму, калі ўпадзе і другога няма, каб падняць яго маючы на ўвазе радкі з Эклезіяста, якія раптам успомніў, але сын Ігнат зразумеў па-свойму і, зачапіўшыся за словы, сказаў у адказ

падняцца зараз — умець трэба, але нейкая купіна пад нагамі павінна быць, інакш не ўзляціш і працягваў з намёкам

са мной у групе сын калгаснага брыгадзіра вучыцца — невялікая быццам купіна: брыгадзір, а штурхае добра, бо і ежы ў яго нашчадка хапае і прыкінуты, як трэба, і ў кішэні зашамацець ёсць

але Даніла Прусак абарваў

ты думай пра вучобу, радуйся, што здаровы, малады, што ногі лёгкія, не інвалід, што дзеўкі ўвагай не абмінуць, дый хіба ў тым сэнс, каб шамацець?

раптам

сумна ўсміхнуўся ён, а Ігнат бурчэў

сэнс, сэнс, усе пра адно і тое ж, а які сэнс, калі няма за што рукі зачапіць?

і ўключыў тэлевізар, утаропіўшыся ў экран, на якім мільгацелі адзін за адным рэкламныя кліпы, і вузкагубы яго рот крывіўся

шмат з вашага сэнсу карысці

пасля чаго Даніла Прусак зрабіў вячэру і адразу стаў збірацца на заўтра, а потым начало сутонець, а затым надышла ноч, і ён усё абдумваў: у чым раніцай паедзе, у якой вопратцы, як, на якім транспарце да вакзала, а там ужо на электрычцы, а потым думкі перакінуліся на сям’ю — на жонку, да якой апошнім часам быў амаль раўнадушны, і сына, які нават постаццю і паходкай усё больш нагадваў таго цесця-камісара, жонка часам гаварыла яму насуперак, што вось тата быў неблагі і яго кахалі жанчыны, і ён заўсёды здзіўляўся, як такога сухога і дурнаватага функцыянера маглі кахаць, хіба за бліскучую вайсковую форму — розныя там пагончыкі, гузікі, пятлічкі, ці за што-небудзь іншае — гіпертрафіраваныя геніталіі, напрыклад, і ледзь не плюнуў у ложку, бо не любіў і не паважаў таго, і стаў думаць пра гарадок, куды заўтра паедзе, дзе нарадзіўся і часам бываў, і гарадок той таксама быў яму не даспадобы, хіба што вабіла рака, якая цякла паблізу, але і яе за апошнія тры дзесяткі гадоў загадзілі, засмецілі безгустоўнымі будынкамі на берагах, адкідамі з заводаў, і ён доўга ляжаў у цемры са сваімі думкамі, слухаючы, як нарастаў шум рухавікоў за вакном

ррррррррррррррррррр

а потым гук паступова заціхаў, толькі праз паўзы ажываў стары халадзільнік на кухні

ўжыўжыўжыўжы

і звыклая туга і сум авалодалі ім, але тут ён заснуў ізноў; ужо ў сне, пабачыў раптам тую раку, быццам ён плыў па ей на хісткім чоўне, голы і, вяслуючы, усё трывожыўся пра тое, як ён голы выйдзе на бераг, пэўна, яму ж сустрэнуцца людзі, але раптам прачнуўся і ляжаў у ложку, а потым задрамаў зноў, ваўсю раўлі ўжо маторы на вуліцы, але сон быў павярхоўны, неглыбокі, і — калі ён прачнуўся другі раз — трэба было збірацца, ён памыўся, апрануўся, ускінуў на плячо сумку і сказаў сыну, які якраз выйшаў са свайго пакойчыка,

ну, нашчадак, я на дзень, два знікаю, пазваню, калі што, ты ўжо тут сам воз вязі, грошы я пакідаю, прадукты ёсць, жыві.

Сын кіўнуў — ён быў яўна задаволены, пэўна, намеціў ужо прывесці дзеўку нанач, а пры бацьку саромеўся, падумаў Даніла Прусак і выйшаў у раніцу, а потым нейкі час ехаў у перапоўненым тралейбусе па маршруту да вакзала, урэшце вылез і апынуўся, нягледзячы на ранні час, у моры чалавечых цел, пакуль стаяў у чарзе па білет, і потым таксама, калі сеў у засмечаны вагон, дзе, нягледзячы на цеплыню, нямытыя вокны былі шчыльна зачынены, і так ехаў, сціснуўшы вусны і заплюшчыўшы вочы, не зважаючы на праходзячых убогіх і жабракоў, толькі адзіны, быццам нязначны выпадак выклікаў у яго пахмурную цікавасць — калі гандлярка газетамі, кабета гадоў трыццаці пяці — сарака, пэўна, з жонак якога былога ці яўнага вайскоўца, скуластая русачка з чорнымі фарбаванымі валасамі і ў спартыўным абцягваючым трыко, раптам пасунулася да купкі крыклівых і брудных цемнатварых жанчын, пэўна, аднекуль здалёк, выхапіла з рук адной з іх дзіцёнка, яшчэ больш бруднага, смаркатага і, пэўна, вашывага, і з радасаю, ледзь не з захапленнем на твары, прабегла з ім у канец вагона і потым назад, пры гэтым жанчыны змоўклі і назіралі за ей, а тая

закружыла дзіцё на руках у праходзе, лрамаўляючы з робленай ці, можа, шчырай пяшчотай па-расейску

уй, какіе мы холосенькіе, правда, правда мы холосенькіе

а потым аддала яго жанчынам — яны ўжо быццам усміхаліся, і Даніла Прусак зноў заплюшчыў вочы, доўга раздумваючы пра тое, што бачыў, і так даехаў да патрэбнай яму станцыі, дзе пакінуў свае месца, яшчэ праз вакно выхапіўшы вачыма шыльду над будынкам вакзала

ЯНАЎСК

што азначала назву гэтага сярэдніх памераў раённага цэнтра, такіх гарадоў ён пабачыў за свае жыццё нямала, але гэты ведаў больш за ўсіх, бо нарадзіўся і жыў тут даволі доўга, і, як заўсёды, на некалькіх прыпынках стаялі паныла купкі людзей, швэндаліся бамжы, а ўбаку, ля крамак, дзяжурылі дзве маладыя прастытуткі, і адна з іх беспамылкова пазнала ў ім прыезджага і заўсміхалася, выставіўшы наперад далоні з растапыранымі пальцамі, што азначала, пэўна, лічбу — дзесяць даляраў, і ён не стаў чакаць аўтобус, пайшоў пешшу, бо вакзалы заўсёды наганялі на яго трывогу, а да дома, дзе жыла сястра Люба, было з паўгадзіны хады, прахожыя ішлі яму насустрач, а то і абганялі, гучна прамаўляючы паміж сабой, значна гучней, чым у сталіцы, а то часам брыдкасловілі, пускаючы ў паветра дымкі цыгарэт і адкідваючы прама пад ногі ці ў бакі недакуркі

так яго і разгэтак

чуў ён і паволі ішоў далей, удыхаючы паветра, і паветра тут было нават горшае, чым у сталіцы, думаў ён, разглядаючы рэдкія вітрыны і прыцэньваючыся — варта купіць што-небудзь для даўнёнка, — але раптам заўважыў на тратуары аднакласніцу Алесю, якая раней была звычайная школьніца з пышнымі прыгожымі валасамі колеру спелага жыта, гэтыя валасы, падумаў Даніла Прусак, і саслужылі ей дрэнную службу, бо ў горадзе неяк пабудавалі новы завод, вядома, ваеннага прызначэння, але ў адным з цэхаў дзеля камуфляжу пачалі распрацоўваць бытавыя прыборы, у тым ліку і фен для валасоў, і на вокладку ўпаковачнай каробкі спатрэбіўся рэкламны здымак маладой дзяўчыны — вось яна і трапіла на вока фатографу, і выява яе галавы з распушчанымі валасамі з’явілася на каробках з фенамі, а потым гэтыя здымкі пачалі наклейваць маладыя вадзіцелі на свае грузавікі

АЛЕСЯ

чыталі гараджане на скрынях з фенамі і на кабінах машын, якія вадзілі чырванашыія ўчарашнія армейцы, а потым у правінцыйны гарадок завітаў сталічны кінарэжысёр, які здымаў тут царкву і мост, і паабяцаў зняць у фіьме Волечку: яе сапраўднае імя было Вольга, і яна хадзіла да рэжысёра ў гасцініцу, а потым, калі той з’язджаў назад у сталіцу, спрабавала засіліцца — звычайны «тэатральны суіцыд», і вось цяпер яна ўбачыла Данілу і адразу пазнала яго (заўсёды пазнавала), памяць яна мела надзвычай учэпістую, пераходзіць на другі бок вуліцы было позна, і Даніла Прусак сказаў

ну, прывет, Волечка, усё прыгажэеш

а яна заўсміхалася гнілымі ад незалечанага карыесу зубамі і папрасіла адразу

дай цыгарэтку

і ён сказаў

я і ў школе не курыў, ты ж памятаеш

хацеў ісці далей, але яна спытала неспадзявана

навошта ты прыехаў у гэты горад, Данііл?

ўдакладніла

ён жа мёртвы, тут усе мёртвыя

быццам з вачэй яе на імгненне-другое ўпала заслона, бо ён убачыў раптам у іх асэнсаванасць, тугу і боль, і сказаў

ты ж жывеш у ім, і іншыя людзі, бо не могуць жа ўсе перасяліцца ў Парыж ці Прагу ці нават у якую Вільню па суседству

але яна сумна ўсміхнулася

таму і не могуць, бо з іх жыццё высмактана, уцякай адсель, Данііл, а то ён змарнуе і цябе, высмакча і твае сілы, забярэ ўсё, — ты ненадоўга сюды, праўда?

і дадала настальгічна

а памятаеш наш клас?

на што Даніла Прусак адказаў

а як жа, памятаю, сустракаю таго-сяго іншым разам, вось як цябе

Поделиться:
Популярные книги

Криптозой

Головачев Василий Васильевич
Фантастика:
научная фантастика
6.25
рейтинг книги
Криптозой

Его звали Тони. Книга 5

Кронос Александр
5. Щенки косуль
Фантастика:
городское фэнтези
технофэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Его звали Тони. Книга 5

Телохранитель Генсека. Том 3

Алмазный Петр
3. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 3

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Родословная. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1

Хозяин Стужи 5

Петров Максим Николаевич
5. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
6.60
рейтинг книги
Хозяин Стужи 5

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Справочник логопеда

Коллектив авторов
Научно-образовательная:
медицина
6.25
рейтинг книги
Справочник логопеда

Катриона

Стивенсон Роберт Льюис
Приключения:
исторические приключения
8.62
рейтинг книги
Катриона

Юнлинг

Метельский Николай Александрович
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
8.35
рейтинг книги
Юнлинг

Дворянин

Злотников Роман Валерьевич
2. Император и трубочист
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Дворянин

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Дитя прибоя

Трофимов Ерофей
Дитя прибоя
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дитя прибоя