Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Любіць ноч — права пацукоў

Станкевіч Юры

Шрифт:

а чужынец толькі пацмокаў губамі

в том и причина, что ты смерти не боишься

сказаў ён, крыкнуў нешта па-свойму ў прыадчыненыя дзверы і працягваў

ты сумасшедшый — так, у тэбя с головой проблема

і не тоячы намераў, працягваў сваю думку — гаварыў пра тое, што так, ім спачатку трэба была прастора, зямля ў першую чаргу, але з’явіўся ён і стаў перашкодай, яны проста не прынялі ў разлік, што можа быць супраціў, пра тое, што яны

потым і так з’ехалі б адсюль, ну, пакінулі б дзве сям’і, не больш; ім ужо тут цесна, ды хіба адзін дом заняты намі, — ужо хутка чвэрць гэтага горада наша, і зямля стала нашай, і яны экспансуюць сталіцу, туды ўжо і грошы адпраўлены — на подкуп, на хабар, і зямля там для іх гатовая, а вашых людзей, — даводзіў ён, — купіць вельмі легка, ды ты і сам бачыш, хоць ты і вар’ят, хто праз дзесяць гадоў будзе тут пры ўладзе, хто будзе сапраўдны гаспадар, вы ж бездапаможныя, хцівыя і раз’яднаныя, і калі нават ты пра мае гэтыя словы будзеш з раніцы да вечара штодня на плошчы крычаць — усё роўна табе ніхто не паверыць і нікога ты не пераканаеш, — гаварыў ён, — а мужчына спытаў

дарэчы, мае зняволенне і пагроза забойства, тэатральшчына з вяроўкай, якую ў камеру падкінулі, — таксама вашы задумкі?

і чужынец толькі надзьмуў пульхныя шчокі і паведаміў, што тое далека не тэатральшчына, бо жыццё яго, Данілы Прусака, было ў той час не вартае пляўка, няхай успомніць Кліма Фралова, тутэйшага гаспадара, Даніла ж Прусак спытаў

вы прызнаяце і гэтае забойства?

а той толькі ўсміхнуўся шматлікімі залатымі каронкамі зубоў і сказаў, што забіваюць не яны, а тутэйшыя ж тутэйшых, і будуць гэта рабіць і далей, і яго, Данілу, таксама калі-небудзь заб’юць, бо такія, як ён, не выжываюць, і нават калі ён выйграе сёння — то заўтра будзе ўсё роўна ў пройгрышы

а тэпэр иды и адпусти сына

сказаў ён і крыкнуў у дзверы

покажите ему Василину!

і мужчыну павялі да хляўка, адчынілі дзверы, запалілі святло, і ён ўбачыў у лужыне крыві пакаёўку чужынцаў — вены на яе звязаных руках былі перарэзаны, не інакш, твар і выскаленыя зубы запэцкаліся ў крыві, яна была яшчэ жывая і, убачыўшы Данілу Прусака, прахрыпела

я забіла

і ўсё цягнулася да чужынцаў, прагнула быць з імі і прасіла

забярыце мяне, забярыце альбо дабіце

мужчына здзівіўся ў душы гэтай халопскай адданасці і халопскай жорсткасці і пайшоў прэч, а праз некалькі хвілін пачаўся ад’езд: раўлі перагружаныя машыны чужынцаў, крычалі дзеці і падлеткі, а мужчына пайшоў у свой дом, знайшоў бутэльку з бензінам і абліў у пакоях

былой фралоўскай сядзібы і падпаліў, а праз некалькі хвілін дом ужо гарэў, і ён сказаў у ноч

больш сюды не вернецеся

і толькі скрыгатнуў зубамі, уявіўшы сабе, як праз якую гадзіну-паўтары, якраз на зыходзе ночы, гэтыя ж чужынцы ўедуць на ўскраіну вялікага горада, сталіцы, і зоймуць спачатку дом, які ўжо раней быў імі прыгледжаны, а потым і куплены, і, як пацукі, да раніцы ўладкуюцца ў ім, і ўсё пойдзе ў іх там, як і тут да сённяшняй ночы — толькі з большым імпэтам: пацягнуцца да іх у цемру таксі за «дур’ю» і «шмалем», пойдуць на вуліцы іх дзеці, але ўжо не для таго, каб прыкідвацца жабракамі, а з пакецікамі парашку, які будуць у іх купляць на тых жа вуліцах напаўапантаныя недавяркі, зрушаныя на дурной модзе, шматлікія расчараваныя ў жыцці, розныя няўдачнікі і проста апушчэнцы ды хворыя на замаскіраваны суіцыд, а да лаўкі перад брамай іх кубла пацягнуцца мясцовыя дзяўчаты і стануць манерна адстаўляць пальцы і хіхікаць юрліва

хехехехе

а потым зацяжараць і народзяць мяшанцаў, і гэта будзе працягвацца ва ўсё большых і большых памерах, і Даніла Прусак успомніў словы іх галоўнага, іх правадыра, і на імгненне яму стала вусцішна, але ён адразу адкінуў гэта пачуццё, і зноў, амаль не тоячыся, пайшоў да старога, і ніхто не сустрэўся яму ў цемры, хіба што праімчалася насустрач пажарная машына з уключанай сірэнай, ды толькі ці знойдуць там, што тушыць, — думаў ён, — і азірнуўся на паланіцу, а потым яны выпусцілі са склепа заложніка, і стары трос у таго перад носам карабінам і пужаў

зараз шваркну наглуха

і заложнік мяняўся з твару, станавіўся шэрым, як ляжалае сала, і прасіў умольна

отпусты, отец заплатит деньги

а стары не сунімаўся

на зону б цябе, вылупня, адразу б акруглілі

і пытаўся ў мужчыны

можа, адрэжам яму тое-сёе?

і ўрэшце, узнагародзіўшы выспяткам, выгнаў таго прэч, і Даніла Прусак упершыню ўсміхнуўся, а раніцай стары схадзіў на рынак і прынёс адтуль труса, белага колеру і з чырвонымі вачыма, і даўнёнак карміў яго дзьмухаўцамі і казаў

Піля

і паўтараў

ПіляПіляПіля

і глядзеў бяздумна, як чырвоны дыск сонца ўздымаецца над даляглядам, высвечваючы друхлыя будынкі і кволыя, самотныя дрэвы і траву пад імі, і гаварыў

мы грэбаныя псіхі

Студзень-жнівень 1998

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 4т

Моури Эрли
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т

Законы Рода. Том 9

Мельник Андрей
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Лекарь Империи 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 5

Самые знаменитые произведения писателя в одном томе

Брэдбери Рэй Дуглас
Фантастика:
фантастика: прочее
4.00
рейтинг книги
Самые знаменитые произведения писателя в одном томе

Газлайтер. Том 28

Володин Григорий Григорьевич
28. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 28

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Жизнь, которой не было

Денис Палимов
1. Жизнь, которой не было
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Жизнь, которой не было

Воплощение Похоти

Некрасов Игорь
1. Воплощение Похоти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Воплощение Похоти

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Тринадцатый XI

NikL
11. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XI

Школа пластунов

Трофимов Ерофей
Одиночка
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Школа пластунов

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8