Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Фаўст

Калі ты нашу мову ўпадабала, То з радасцю і нашу песню прымеш, Здаволіш слых і розум наталіш. Я вельмі рады. Лепш, аднак, калі Табе я мовы ўрок практычна дам, Бо слова складнае чаруе, вабіць.

Алена

Мне складнасці наўчыцца памажы.

Фаўст

Не цяжка, толькі б словы йшлі з душы. Калі ад страсці ные сэрца наша, Шукаем…

Алена

…хто ўзаемнасцю адкажа.

Фаўст

Што будзе, што было — не бачыць дух, Бо толькі ж у сучасным…

Алена

…шчасце двух.

Фаўст

У
ім цяпер жывём і ты, і я;
Зарукай лучнасці…

Алена

…рука мая!

Хор

Хто царыцу папракне, Што зычліва так прымае Ўладцу крэпасці яна! Мы палонніцы — І ўжо не ўпершыню,— З часу пагібелі ганебнай Іліёна; з пачатку нашых Страшэнных бадзянняў па свеце. Звыклыя да кахання жанчыны Ведаюць, хто чаго варты, Ды права на выбар не маюць. І пастушок кучаравы, І чорнашчаціністы фаўн,— Кожны, хто выпадак зловіць,— На цела крамянае Права аднолькава маюць. Садзяцца бліжэй, Адно аднаму Плячо да пляча, Калена ў калена, Рука ў руку І песцяцца замілавана На тронных падушках, На мяккіх і пышных. Манарх не адмовіцца ад Радасцей тайных Нават пры ўсіх, На віду.

Алена

Далёка я і блізка — нейкі цуд! Ды лёгка я скажу табе: я тут!

Фаўст

Я сёння, нібы ў сне, я стаў нямы, Ці я жыву, ці не, — дзе ж гэта мы?

Алена

Ты абнавіў мяне, ўваскрэсла я, Я ўся ў любві цяпер, я ўся твая.

Фаўст

З любві вазьмі, што толькі можаш ты,— Жыццё ёсць міг — яно наш доўг святы.

Фаркіяда (энергічна ўмешваецца)

На абдымкі, гулі, ласкі, На любоўныя папаскі, На ўсе казані і казкі — Мушу вам сказаць — не час! Не ўзварушаць гэтай пары Нават трубы і фанфары. Ды ўжо рушыла на нас У паход ліхая зграя Ваўкарэзаў Менелая — Зараз будзе тут якраз! Пераможа — вам няволя. Дэіфоба злая доля, Я мяркую — не для вас. Годзе цешыцца; а зрэшты, Мне ўсё роўна, як памрэш ты — Толькі ж ён тапор прыпас.

Фаўст

Зноў непрыемнасці і перашкоды зноў! Я ў небяспецы не люблю гарачнасці. Благая вестка брыдзіць і прыгожага, А ты — ганец-брыда, ды дрэннай весткаю Не ўдасца сапсаваць мне самы лепшы дзень — Пустое кажаш ты, няма пагрозы нам, Калі ж і ёсць яна, — зусім не страшна мне.

Сігналы, стрэлы з веж, барабаны, гукі рога, ваенная музыка; чуецца набліжэнне вялікага войска.

На бітву, слаўныя дружыны, Герояў непахісных раць! Бо варты толькі той жанчыны, Хто йдзе яе абараняць!

(Да военачальнікаў, якія выходзяць з каланады і набліжаюцца да яго.)

Вы — поўначы і ўсходу сіла! Вымайце ж вострыя мячы; На тое вас зямля ўскарміла, Каб ворага перамагчы. Сябры, і воіны, і слугі — Раскаты чуюцца грымот. Настаў наш час надзець кальчугі І рушыць у святы паход. Чый, як не ваш, імпэт геройскі, Нам дапамог скарыць Пілос{231}? І ці не доблесныя войскі Звалілі элінскі калос? Цяпер адкіньце Менелая Ад нашых сцен да мора прэч — Хай там удачы ён шукае, Аматар рабаўнічых сеч. Вам, герцагі, царыцу Спарты Даверу я і ўсе правы Даю на землі, калі варты Іх у баі адстойваць вы. Карынфа берагі, затокі Германец сцеражэ няхай, А готу аддаю шырокі Ахеі вольнай горны край. Хай возьме франк сабе Эліду, Месенію
сакс возьме ў лен,
Дару нарману Аргаліду{232}, Я ж над усімі — сюзерэн.
Як толькі вораг пакарыцца, Уводзьце кожны свой закон,— Але адная ў вас царыца, Адзін у вас — Лакедэмон. Дапамагчы яна вам рада, Вам сілы дасць для перамог. А трэба рада ці спагада — Вы да яе ўпадзіце ног.

(Фаўст сыходзіць з трона.)

Князі абступаюць яго, каб лепш пачуць яго загады і распараджэнні.

Хор

Хто хоча прыгожую мець, Хай за зброю бярэцца. Калі ён узяў прыгажосць, Роўнай якой на свеце няма,— Ёю спакойна валодаць не будзе: Бо хітры праныра ўкрасці гатовы яе, А дзёрзкі разбойнік вырваць сілаю з рук,— Гэтым замахам рыхтуй адпор! Князя за гэта хвалю я. Князя за гэта шаную — Смела, разумна паводзіць сябе, Нават моцныя перад ім, Схіліўшы галовы, пакорна стаяць, Ловячы кожны загад на паўслове. І хай сабе за мізэрную плату, Але славу князю здабудуць І сілу памножаць яго. Хто ж яе адбярэ У магутнага ўладцы, Хто з рук яго вырве царыцу? Дык хай жа валодае ёю адзін,— Мы ўдвайне яго ўладу шануем, Бо ён абароніць і нас Мурам высокім і войскам магутным.

Фаўст

Для ўлады нашае — не страта Такія шчодрыя дары: Хай войска йдзе на супастата, А мы застанемся ў шатры. Яны ўбароняць ад захопу Умацаваны царскі двор, І гэты край, і ўсю Еўропу, Спалучаныя стужкай гор. Шчаслівы край! Усе плямёны Тут у раі жывуць здаўна! Алены край багаславёны, Тут нарадзілася яна. Сястру, братоў і ўсіх у родзе Красой яна пераўзышла, Калі ў чароце на Эўроце, Як лебядзёўна, ў свет пайшла{233}. І краю ў яркім пышным цвеце, Табе пакорліваму зноў, Адзінаму на белым свеце Ты аддавай сваю любоў. Няхай праменне і не вельмі грэе Крутой гары сівую галаву, Але сям-там на схілах зелянее,— І козачка паскубвае траву. Ніжэй — цурчаць крыніцы, стужкі рэчак Іскрацца ў зелені густой травы, І тысячагаловы гурт авечак Спяшаецца на выпас лугавы. Пасуцца быдла свойскага атары Над прорвамі на кручах вольных гор — Хлявы ім не патрэбны і кашары, Калі навокал тысячы пячор. Тут храм прыродны Пана, тут раздолле Гарэзам-німфам ў дзікім гушчары, Дзе дрэваў векавых густое голле Калышацца шумліва на вятры. Адвечны дрэмле лес сівы, дрымучы! Лагодзіць сэрца мяккі халадок Дубровы водарнай на дзікай кручы; Зямных крыніц бруіць гаючы сок. Плыве пад шатамі лясной дрымоты Малочных ручаінак сырадой… Ніжэй — сады цяністыя, гароды Мядзвянаю прапахлі смакатой. Народ здаровы тут, на белым свеце Няма нідзе такіх румяных шчок, Нібы ашчасціла само бяссмерце Усіх сыноў тутэйшых і дачок. Тут чалавек, як бацька клапатлівы, Заўсёды ў дзецях вечніць сваю кроў, І я не ведаю, ці на зямлі вы, Ці, можа, вы сышлі пад райскі схоў. І Апалон тут пасвіў коз чароды, Сам — дасканаласць ён і прыгажосць; У харастве і чысціні прыроды Заўсёды лучнасць чыстых сэрцаў ёсць.

(Садзіцца поруч з Аленай.)

Багі ў адзнаку ўзнагароды Табе прывабнасць аддалі, Каб ты няшчасці і нягоды Магла нам скрашваць на зямлі. Ганебна ў замкавым палоне Няволіць гордую газель! Табе — Аркадзіі улонне! Табе — нектарная купель! Нас клічуць вольныя паляны У край бясхмарнай пекнаты, Там у лясны шацёр лісцвяны Царыцай шчасця ўвойдзеш ты!
Поделиться:
Популярные книги

Локки 5. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
5. Локки
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 5. Потомок бога

Запечатанный во тьме. Том 3

NikL
3. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 3

Кодекс Охотника. Книга ХХХ

Винокуров Юрий
30. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХХ

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Кодекс Охотника. Книга XXIX

Винокуров Юрий
29. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIX

Геном хищника. Книга третья

Гарцевич Евгений Александрович
3. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга третья

Я - злодейка в дораме. Сезон второй

Вострова Екатерина
2. Выжить в дораме
Фантастика:
уся
фэнтези
сянься
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я - злодейка в дораме. Сезон второй

Кодекс Охотника. Книга XXXVIII

Винокуров Юрий
38. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXVIII

Последний Герой. Том 1

Дамиров Рафаэль
1. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 1

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Отряд

Валериев Игорь
5. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Отряд

1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Коллектив авторов
Документальная литература:
военная документалистика
6.25
рейтинг книги
1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12