Фаўст
Шрифт:
Хор
О гора!Фаркіяда
Пад сякерай прымеш смерць.Алена
Жудасна! Я прадчувала!Фаркіяда
Непазбежны горкі лёс!Хор
Ах! А мы? Што будзе з намі?Фаркіяда
СмерцьАлена і хор стаяць ашаломленыя і спалоханыя ў маляўнічых групах.
О прывіды! У спалоху застылі вы, Баіцеся пакінуць свет, не ваш ужо, Прыціхлі, нібы здані, хоць не здані вы; А зрэшты, людзі ўсе — такія ж прывіды — Не хочуць пакідаць яны свет сонечны. Няма ратунку ад наканаванага! — Ўсе знаюць гэта, ды не ўсе скараюцца. Ды што казаць: пара за справу брацца нам.(Пляскае ў далоні.)
У дзвярах з’яўляюцца ў масках карлікі, яны хутка і спрытна выконваюць усе загады.
Збягайцеся хутчэй сюды, нячысцікі! — Здавольце свой запал знішчальніцкі! Алтар ахвярны стаўце, не марудзячы, І срэбную сякеру з краю ўскладвайце, А каб крывава-чорны след з трыногі змыць, Напоўніце вадой збаны ахвярныя, Зямлю ўсцяліце дыванамі ўсходнімі. Каб царственна на іх царыца ўкленчыла, Каб мы маглі з пашанай агарнуць яе І пахаваць з усёй належнай пышнасцю.Панталіда
Царыца адышлася задуменная, Паніклі дзевы, як трава пакосная — Але павінна я, сястра старэйшая, З табою, найстарэйшая, параіцца. Ты мудрая, ты добрая, зычлівая, Хоць хор зласліва бэсціў, зневажаў цябе,— Скажы, ці бачыш ты, які ратунак нам?Фаркіяда
Параіць мне не цяжка, бо ратунак ваш, Збавенне лёгкае — ў руках царыцыных. Яна ж — няхай рашэнне прыме хуткае.Хор
Парка літасцівая, Сівіла любамудрая, Ніць жыцця не абрывай! Не адбірай святло жыцця! Мы ўжо чуем калыханне і жахлівае гайданне Нашых цел, якім прыемней калыхацца ў лёгкіх танцах, У абдымках спачываць.Алена
Як страшна ім! А мне дык толькі — горасна! Для іх ратунак прыняла б з удзячнасцю, Скажы! Хай немагчымае абернецца Магчымай яваю. Скажы! Чакаем мы.Хор
Не марудзь, скажы хутчэй жа,Фаркіяда
Ці хопіць вам цярпення сказ мой выслухаць З парадаю маёй? У ім шмат важнага!Хор
Хопіць, хопіць! Мы з увагай будзем слухаць, будзем жыць!Фаркіяда
Хто дома даглядае скарб сямейны свой, Хто беражэ ад злому мур жылля свайго, Хто сочыць, каб у навальніцу дах не цёк,— Той доўга будзе жыць у доме ў радасці. А хто пакіне свой ачаг і з лёгкасцю У белы свет самохаць пойдзе швэндацца,— Жытло старое знойдзе ён, вярнуўшыся, Ужо не гэткім, як было, — разбураным.Алена
Навошта прытча мне, даўно вядомая? Ты гавары, а раны не раз’ятрывай.Фаркіяда
Без гневу сказана і без дакору вам! У бухтах і на астравах рабуючы, Твой слаўны Менелай гуляў ці мала год, Вяртаючыся кожны раз з захопленым. Праваяваў ён дзесяць год пад Трояю, А колькі плыў назад — сама не ведаю! Між тым што з домам Тындарэя сталася? Што сталася з дзяржавай Менелаевай?Алена
Ты ўжо не скажаш слова, каб не лаяцца, Як толькі рот разявіш, — сыплеш кленічы.Фаркіяда
Жылі мы доўгія гады у марнасці. Забыты горы, што паводдаль высяцца На поўначы ад Спарты — Тайгет{225} велічны,— Адкуль бадзёра ўніз Эўрот струменіцца Праз зарасці ў даліну прамяністую, Дзе ў чаратах гняздзяцца вольна лебедзі. Там на адхонах племя пасялілася, Яно да нас прыйшло з далёкай поўначы. І, збудаваўшы крэпасць непрыступную, На ўласны лад здаўна кіруе Спартаю.Алена
Ах, дзёрзкія! І як маглі асмеліцца!Фаркіяда
Бо мелі часу шмат — аж цэлых дваццаць год!Алена
А хто ўзначальвае ліхіх грабежнікаў?Фаркіяда
Грабежнікі ліхія? Не, не ганю я Начальніка чужынцаў; не суровы ён: Забраць усё ён мог бы, а здаволіўся Дарамі небагатымі, ды шчырымі.Поделиться:
Популярные книги
Камень. Книга вторая
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Инкарнатор
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Отмороженный 5.0
5. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Наследник Теней
3. Хозяин Теней
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Вечный. Книга III
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мечников. Расцвет медицины
7. Жизнь Лекаря с нуля
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 7
7. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 4
4. Андер Арес
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 7
7. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Мемуары
Литературные памятники
Документальная литература:
биографии и мемуары
4.00
рейтинг книги
Месть Паладина
5. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Третий. Том 3
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00