Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Фаркіяда

Хто доўгіх год былое шчасце згадвае, Таму здаецца сном і ласка божая. Ты ж, доляю спрыяльнаю ўлагоджана, Прымала ты ў жыцці любоў салодкую Герояў тых, што за цябе на рызыку Не раз ішлі, на подзвігі вялікія. Яшчэ дзіця — Тэзея{222} ты прынадзіла, Асілка мужнага, Гераклу роўнага.

Алена

Узяў мяне Тэзей, падлетка-козачку. Схаваў
мяне ў Афідне, аж у Атыцы.

Фаркіяда

Але й пасля твайго вяртання ў дом братоў Героі за табою ўсё ўвіваліся.

Алена

Быў першы ласкаю маёй адзначаны Патрокл адважны, прыгажун, Пеліды сын{223}.

Фаркіяда

Ды бацькам Менелаю ты аддадзена — І дамалюб, і смелы мараплавец ён.

Алена

Аддаў яму дачку і царства ўсё, І ў шлюбе Герміёна нарадзілася.

Фаркіяда

Калі ж за Крыт твой муж змагаўся ярасна, Прыгожы госць цябе ўцяшаў, сумленніца.

Алена

Не ўспамінай удоўства вымушанага, Якое шмат бяды пасля прынесла мне.

Фаркіяда

Чаму ж павінна я забыць той час ліхі, Калі і я зрабілася рабыняю?

Алена

Паставіўшы ў палацы ахмістрыняю, Да скарбніцы табе ж ён ключ аддаў.

Фаркіяда

А ты ж дзеля Парыса мужа кінула, Кахання асалодамі ўпівалася.

Алена

Не асалодамі, але пакутамі, Якіх ці мала-многа ў Троі зведана.

Фаркіяда

Казалі, й там ты двайніком яўлялася,— Цябе ж і ў Троі і ў Егіпце бачылі{224}.

Алена

Не трэба паўтараць пустыя выдумкі, Бо хто я ёсць — ужо й сама не ведаю.

Фаркіяда

Яшчэ гавораць, быццам бы залётнікам Прыходзіў з царства ценяў да цябе Ахіл, Які ў жыцці кахаў цябе без памяці.

Алена

Як цень да ценю, да яго тулілася,— Ці то быў сон, ці, можа, мара ўяўная? Мо ў сне і сёння я, мо ценем сталася?

(Падае непрытомная на рукі харэтыд.)

Хор

Змоўкніце, змоўкніце, Вусны злавесныя! Што з адназубае пашчы язык Можа
сказаць лагоднае нам?
Злосніца, знешне да ўсіх дабрачынная, Воўчую лютасць хаваеш пад мяккім руном. Твой язык нам страшнейшы, чым трох- галовага Цэрбера зяпы жахлівыя. Страхам агорнуты мы У прадчуванні, Што вусны падступніцы Ікламі страшнай пачвары абернуцца. Ты замест прыязна-ўсцешнай спагады, Што адсылае ў Лету трывогі і жах, Наша мінулае зноў выклікаеш, Злое бярэш, адкідаеш дабро І азмрочваеш глянцам сучаснага, Будучага — Мякка-праменнае сонца надзей! Змоўкні, змоўкні! Хай жа душа царыцына, Ужо адляцець гатовая, У целе яе ўтрымаецца, Душа найпрыгажэйшай красуні, Першай і, пэўна, апошняй на свеце.

Алена апрытомнела і зноў стаіць у атачэнні хору.

Фаркіяда

Выйдзі, сонца, з хмар лятучых, сонца радаснага дня, І ўрачыста з паднябесся свет зямны наш азары. Паглядзі, як хор шалее, зневажаючы мяне, Ды брыдота Фаркіяда знае сутнасць хараства.

Алена

Скіну я самоты вэлюм, што насіла шмат гадоў, Зноў пяшчотнаму спакою цела я сваё аддам, Бо належыць і царыцам жыць, як людзі ўсе жывуць. Сіл набрацца, каб пагрозам смела ў твар пасля глядзець.

Фаркіяда

Ты паўстала перад намі — у вянцы сваёй красы! Бачу твой пагляд загадны. Што ты хочаш? Загадай!

Алена

Будзь гатова дзёрзкай звадкі хутка згладзіць прыкры след! Бездакорна падрыхтуйся справіць наш стары абрад.

Фаркіяда

Ўсё гатова: шалі, місы, нож, сякера і трыног — Для краплення і ўскурэння. Хто ж ахвяра? Назаві!

Алена

Цар ахвяру не назваў мне.

Фаркіяда

Не назваў? О, гора ўсім!

Алена

Што за гора? Што за жахі?

Фаркіяда

О, ахвяра гэта — ты!

Алена

Я?

Фаркіяда

І гэтыя.
Поделиться:
Популярные книги

Тринадцатый VIII

NikL
8. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VIII

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Элизиум. Аликс и монеты

Андерсон Александр
1. Элизиум
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
8.98
рейтинг книги
Элизиум. Аликс и монеты

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3

Сапер. Том II

Вязовский Алексей
2. Сапер
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Сапер. Том II

Вторая жизнь

Санфиров Александр
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.88
рейтинг книги
Вторая жизнь

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Меткий стрелок. Том II

Вязовский Алексей
2. Меткий стрелок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Меткий стрелок. Том II

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX

Феодал. Том 2

Рэд Илья
2. Диктатура Параметров
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Феодал. Том 2