Фаўст
Шрифт:
Чацвёртая частка хору
Вы гуляйце, дзе вам люба. Мы абступім і абвеем Кожны схіл і кожны ўзгорак, дзе на лозах спеюць гронкі — Плён руплівых рук і сэрца вінаградара, якому Злая суш заўсёды сніцца, што ўраджай яго знішчае. Ён акучвае, капае, падразае лозам голле І падвязвае да тычак, і з малітваю да бога Ён звяртаецца заўсёды.Заслона апускаецца.
Фаркіяда на авансцэне выпростваецца на ўвесь магутны рост, здымае маску і пакрывала, сыходзіць з катурнаў і аказваецца Мефістофелем, які гатовы, калі спатрэбіцца, пракаменціраваць эпілог сцэны.
Акт чацвёрты{239}
Нагор’е
Вострыя, спічастыя ўцёсы. Наплывае воблака, апускаецца на выступ. З воблака выходзіць Фаўст.
Фаўст
Падняўшыся на скалы з думай светлаю, Гляджу задумліва на кручы горныя. Вось з хмары я выходжу, на якой ляцеў Над морам неаглядным і над сушаю. І вось яна павольна аддзяляецца Ад круч і ціха ўдаль плыве, пакінуўшы Мяне на выступе скалы; захоплена Услед гляджу, вітанне пасылаючы. Плыве яна, хвалюецца, мяняецца, Прымае формы самыя дзівосныя,— Здаецца, што на хмары плыўнахвалістай Паводдаль паўстае ў зіхценні сонечным Жанчыны незабыўнай вобраз прывідны— Ці то Юнона{240}, Леда ці Прыгожая? — Як зачароўвае мяне відовішча! Ах, як шкада! Той вобраз расплываецца, Зліваецца са снежнымі вяршынямі, Мяне тут з успамінамі пакінуўшы… А навакол мяне пяшчотна марыва, Праменнямі асветленае, зыбіцца, Лагодзіць грудзі мне… Яно ўздымаецца, У воблачка згушчаецца і робіцца Юначых кроз маіх чароўным вобразам… Няўжо крынічыць сэрца зноў па-весняму, Няўжо цяпер паўсталі зноў у памяці Жыццёвы золак, і любоў юнацкая, І першы позірк, колісь ледзь улоўлены, Які цяпер мне скарбам стаў над скарбамі? Імкнецца ўвысь, як хараство душэўнае, Прывабны гэты прывід, забіраючы Усё, што ў сэрцы ёсць маім найлепшае.Ступае сямімільны бот, за ім другі. З ботаў сыходзіць Мефістофель. Боты бягуць далей.
Мефістофель
Фу! Як змарылі праменады! Скажы, чаму сярод пячор Спыніўся? Скальныя грамады Я ведаю з тых даўніх пор, Калі ў клубах геенскай пары Тут балявалі чэрці і пачвары.Фаўст
Табе легенду дай у рукі, І ты прымаешся за штукі.Мефістофель (сур’ёзна)
Калі гасподзь за нейкі дробны грэх У апраметную наш род паверг, Няўтульна жыць нам стала і нясыта, Бурчала ў чэраве несамавіта. І нейк прыпёрла ўсім чарцям адразу,— Мы як далі! — хоць з пекла прэч ад газу! Той серны газ як грымнуў угару, Ушчэнт зямную трушчачы кару! Дзе спод тады быў, пад нябёсы ЦяперФаўст
Я асаблівага не бачу дзіва, Што высяцца тут горы ганарліва. Прырода склалася з сябе сама Разумна, мэтазгодна. Нездарма Гара з гарою зводзіцца — у горы, Рака з ракой зліваецца — у моры. Заканамерна, што адхоны гор Нахілены да рэчак і азёр. На перамены творчыя прыродзе Няма патрэбы ў чортавым смуродзе.Мефістофель
Заўсёды ясна нам усё, аднак Я сам пабачыў, што было і як — Я добра помню, як смала Кіпела тут, як кузня тут гула, Калі Малох у вогненным гарніле Каваў камлыгі ў тысячы пудоў. І валуны дасюль яшчэ ў пяску і ў пыле Ляжаць як сведкі тых гадоў. Чаму? Хто скажа вам талкова — Ці з пэўнай мэтаю, ці выпадкова Напісана вучоных прац без ліку? Вось толькі просты, цёмны люд Не проста збіць, мой пане, з панталыку, Люд ісціну даўно спазнаў: яна — Ні больш ні менш як яркі цуд, Які стварыў калісьці сатана; Не без прычыны ж кажуць: «ведзьмін хвост», «Чарцячы палец», «чортаў мост».Фаўст
Карысна ўведаць і спадсподу Твой самабытны погляд на прыроду.Мефістофель
Ды што мне на яе глядзець! — Галоўнае, што чорт быў маладзец! У нас, чарцей, наогул — вечна так. Мы любім выдумку і кавардак. А ты? Няўжо, спазнаўшы таямніцы, Яшчэ не маеш яснасці пазіцый? Няўжо твае вандроўкі па зямлі Табе нічога так і не далі? Ты ж зведаў без уплываў нічыіх «Зямныя царствы ўсе і веліч іх»{242}. Так, ты з няўрымслівых! Урваўшы дробку, Не мог на пошуках паставіць кропку.Фаўст
Я маю мэту! А якую, Сам адгадай!Мефістофель
Што ж, паспрабую. Каб мог сабой ты ганарыцца, Табе спатрэбіцца сталіца: Крывыя вулачкі, бажніца, Дамы, пастаўленыя густа, Базар — цыбуля і капуста — І яткі — там мясныя тушы, Гудзенне мух, аж глухнуць вушы,— У гэтым тлуме дзень пры дні Смуроду шмат і штурхатні. Далей — багатыя кварталы: Палацы пышныя, парталы, Шырокія бульвары, храмы. А дальш ад гарадское брамы, Там, дзе ўзвышаецца сцяна,— Прадмесцяў людных гамана… Замілавана будзеш ты Глядзець на брычкі і карэты, На люд, які сюды-туды Снуе па вуліцах без мэты. А варта там табе з’явіцца, Няхай сабе гады ў рады, І будуць тысячы дзівіцца Пачціва на цябе тады.Фаўст
Як можна думаць так, ну што ты! Хто вам аддзячыць за турботы? Народ вучы, кармі, а ён гатоў Табе замест узнагароды Пладзіць зацятых бунтароў.Мефістофель
Пасля б ты замак да нябёс У маляўнічым месцы ўзнёс, Каб удыхаць там водар свежы І сузіраць зямлі бязмежжы. І гэты лес, і гэты гай Ператварыў бы ў божы рай. Зрабіў бы ставы, вадаспады, Газоны, сцежкі і каскады І тысячы другіх драбніц — Альтаначкі для маладзіц, Каб бавіцца бясконцым часам У халадочку не сам-насам, Самазабыўна і карысна. Я «маладзіц», сказаў наўмысна — Яны, красуні, паяліку, Больш ідэальныя у множным ліку.Фаўст
Брыда! Тыран Сарданапал{243}!Мефістофель
Ці адгадаў твой ідэал? Яшчэ хай сонца, зоры, месяц Твае імкненні больш падкрэсляць.Фаўст
О не! Падмесячны абшар І так дае прастор для мар. Яшчэ і тут цябе й зямлю Я смелым подзвігам здзіўлю!Поделиться:
Популярные книги
Последний Паладин. Том 4
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Истребители. Трилогия
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Казачий князь
5. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXV
35. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх II
2. Экзарх
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 7
7. Стальные яйца
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Охотник на демонов
2. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
5.83
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
Гранит науки. Том 4
4. Герой Империи
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том X
10. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 2
6. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00