Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Мефістофель

Чаму б і не? Мне хараство ўласціва! Эге! Тут болей дзіва чымся піва, Агіда сутаргай мне зводзіць пысак. Лепш здохнуць, чым яшчэ хоць раз Такіх убачыць адалісак, Такіх страшыдлаў і зараз. Ды гэта проста — як кашмар! Падумаць толькі — тых пачвар Яшчэ й антычнымі завуць! Мы выспяткамі з пекла прэч Прагналі б гэтакіх старэч! — Бы кажаны, пішчаць, сапуць.

Фаркіяда{192}

Падайце
вока мне, зірну я,
Хто гэта ў госці ўжо шыбуе.

Мефістофель

Шаноўныя! Прыміце мой трайны паклон! Вам не знаёмы я, але спакон Я родзіч ваш з пабочных ліній. Наведаўшыся ў вашыя святыні, Багіням Опс{193} і Рэі біў чалом, Сустрэў дачок Хаоса — німф і парак — Сябровак вашых і таварак. І хоць багата вартых скрозь было, Аднак не бачыў вам раўні ні разу. Не маю слоў на паўнату расказу.

Фаркіяды

А ён не дурань — дэман гэты.

Мефістофель

Адно здзіўляе, — што паэты Не склалі гімнаў, што партрэты Яшчэ не пісаны ў натуры — Бо мастаку і твары вашы і манеры Дадуць натхнення болей, чым амуры, Чым хараство захваленай Венеры.

Фаркіяды

Самоце ночы і цямна Забыта існая цана.

Мефістофель

Як можна ў змрочышчы пячор Глуміць адзіны ў свеце ўзор Красы, пасланай вам з нябёс? Я на алтар мастацтва вас бы ўзнёс І ўвекавечыў бы ў скульптуры Прынады вашае натуры.

Фаркіяды

Маўчы, навошта нам спакусы, Якімі цешацца какоткі музы. Мы — дзеці ночы; у антычным клане Трымаемся на заднім плане.

Мефістофель

Тым больш патрэба і ў рэкламе! На трох па зубу маеце, па воку. Без шкоды смаку вашаму і зроку Узмоцнім мы міфічны дух, Істоты трох злучыўшы ў дзвюх, Аддаўшы трэці мне партрэт На дасягненне гэтых мэт.

Адна фаркіяда

Ну, як ідэя?

Дзве другія

Толькі без пазык!

Мефістофель

А мой ты д’ябле, — ўвесь разлік — Якраз на вашым зубе.

Адна фаркіяда

Мілы кавалер, Заплюшчы вока, зуб ашчэр, Зацісні ці заклей наздру, Падобны
будзеш на сястру —
У профіль станеш акурат, Бы наш адзінакроўны брат.

Мефістофель

Хай так!

Фаркіяды

Няхай!

Мефістофель (у абліччы фаркіяды, у профіль)

Прымай жа позу! — Найлепшы з лепшых, сын Хаосу!

Фаркіяды

Мы дочкі, сёстры, ў нас жаночы від!

Мефістофель

Якая ганьба! Я — гермафрадыт!

Фаркіяды

Цяпер мы знаем тайну хараства! Цяпер у нас усё — на двух па два!

Мефістофель

Жывое пудзіла! Баюся, што браты Дадуць ад страху з пекла лататы.

Выходзіць.

Скалістыя затокі Эгейскага мора

Нерухомы месяц у зеніце.

Сірэны (атабарыўшыся на скалах, спяваюць пад флейты)

Памятаеш, як вядзьмаркі, Фасалійкі-недавяркі Трон царыцын подла ў хвалі З неба скінуць спрабавалі? Нас не крыўдзі: глянь, царыца, Як затока ў ззянні льсніцца У паўзмроку пад табою Пад нязмоўчны шум прыбою. Услужыць табе прыемна, О прыхільная Селена.

Нерэіды і трытоны{194} (у вобразе марскіх дзіваў)

І пад гімн салодказвонны Нерэіды і трытоны Выплываюць з пенных вод І ў затоцы з гладдзю чыстай Пад апекай Прамяністай Пачынаюць карагод. На ўрачысты фэст у моры Мы святочныя уборы, Бранзалеты і каралі На сябе панадзявалі. Розных шмат у нас аздоб. Каб не вы, марскія дзевы, Каб не зваблівыя спевы — Дык і скарбаў не было б.

Сірэны

Добра знаем, пад вадою Ходзяць рыбкі чарадою — То наверх ідуць, то ўглыб. То гуляюць зноў на хвалі. Пэўна, ў світу вы папалі, Бо значнейшыя ад рыб.

Нерэіды і трытоны

Выплываючы з пучыны, Зразумелі мы прычыны, Што дурніцамі былі б, Каб нырцамі, плывам спорым Не даказвалі, што ў моры Мы значнейшыя за рыб.
Поделиться:
Популярные книги

Контуженый

Бакшеев Сергей
Детективы:
боевики
5.00
рейтинг книги
Контуженый

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Сирийский рубеж 3

Дорин Михаил
7. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 3

Телохранитель Генсека. Том 4

Алмазный Петр
4. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 4

Лекарь Империи 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 5

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон

Как я строил магическую империю 13

Зубов Константин
13. Как я строил магическую империю
Фантастика:
постапокалипсис
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 13

Ярар. Начало

Грехов Тимофей
1. Ярар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ярар. Начало

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV

Я – Легенда 2: геном хищника

Гарцевич Евгений Александрович
2. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда 2: геном хищника

Аландский крест

Перунов Антон
5. Константин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Аландский крест

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус