Фаўст
Шрифт:
(Адплываюць.)
Сірэны
Імгненна ўцяклі? Гуртом паплылі Яны ў Самафракію Далей ад вампіраў Да добрых кабіраў{195} На гожасць усякую, На дальнія рыфы. Ёсць даўнія міфы, Што плодзяцца боствы Там самі з сябе, Не могучы проста Стрымацца ў пладзьбе. Не гасні, свяціла, Да ранішняй золі, Дай нашай сваволі Нацешыцца міла.Фалес (на
беразе, Гамункулу)
Гамункул
Пастукаем. Я не баюся, Што, можа, стукну й разаб’юся.Нерэй
О, галасы людскія на дварэ. Мяне адразу ўжо і злосць бярэ,— З багамі чэрнь надумала раўняцца, Не могучы і над сабой падняцца. Мне, богу, адпачыць даўно пара, Ды не магу я не рабіць дабра. Ці не таму мне так несамавіта, Што ўсё дабро маё людзьмі забыта.Фалес
І ўсё ж адказам нас не абыходзь; Вось гэты дух, увязнены ў сасудзе, Агеньчык-чалавек, удзячны будзе, Калі параіш, як ужыцца ў плоць.Нерэй
Народ сваім стаў розумам багаты,— Не будзе ён маім указкам рады. Ці ж то не я асцерагаў Парыса: Пакінь, казаў, нашто табе здаліся Жанкі чужыя? Слухаў ён парады? — Вайну траянцаў, элінскі паход, Аблогу доўгую на дзесяць год, Трэск бэлек, грукат, шал агню, Знішчэнне, страшную разню, Герояў мужных марны скон І судны дзень, калі загінуў Іліён,— Прынц гэта на алтар усклаў Сваіх сумніцельных любоўных спраў. І гэта непазбыўная хімера, На страх патомкам ліраю Гамера Апетая, — прадказана ж была. Не слухаўся Парыс, не ўнікнуў зла. І колькі слаўных дочак і сыноў Здабычай сталі піндавых арлоў! Ці не дарма чакала Пенелопа? А я ж казаў герою Адысею Пра хітрую, падступную Цырцэю, Пра аднавокага казаў Цыклопа, Пра неабачлівасць яго сяброў. Што ж ён? Паслухаўся разумных слоў? Ды не! — ён рынуўся ў віры трывог І толькі выпадкам жыццё збярог.Фалес
Забудзь хутчэй гарачнасць маладых — Ці мала ўдзячных знойдзецца між іх; Удзячнасць пераважвае заўжды Няўдзячнасці і чэрствасці плады. Парай, вялікі старац і мудрэц, Як можа волю атрымаць хлапец?Нерэй
Не псуйце мне мой радасны настрой — На ўсё свой час, ва ўсім парадак свой. На фэст чакаю дочак-нерэід, Марскіх кудзесніц — грацый і дарыд. Такіх стварэнняў дзіўных, як у нас, Алімп не бачыў і Парнас — Гарэзуюць у ярасці буруна, І чуецца крыштальных кропель звон,— Калі імчацца скакуны Нептуна, Калі імчыцца вадзяны дракон. Усё(Ідзе да мора.)
Фалес
Казаў жа я, што цвёрды мае лоб Стары Нерэй, пустэльнік-мізантроп. Ідзём лепш, хлопча, да Пратэя{198}. Ёсць хібы і ў яго — ды іншага парадку: Дзядок таемнасць любіць і загадку; Па-свойму кожны з нас дурэе.Выходзяць.
Сірэны (на вяршынях скал)
Што гэта там у далях Калышацца на хвалях, Дзе парус мкне крылаты? Вясёлыя дзяўчаты, Русалачкі марскія. Вада — то іх стыхія. Са скал сыходзьма, дзевы, Паслухайма іх спевы.Нерэіды і трытоны
Хай дзівяцца нябёсы На дзіўныя дзівосы. Кабірам шчыт Хілоны{199} — Як сімвал абароны. Кабіраў сустракайце І гімны ім спявайце!Сірэны
Вы ростам — няўдалыя, Вы сілай — трывалыя, Надзея апошняя Тапельца кожнага.Нерэіды і трытоны
Хай з намі і кабіры Спраўляюць фэст у міры. Калі кабір гуляе, Нептун адпачывае.Сірэны
Наткнуўшыся на мель, Патоне карабель. Кабір жа мараку Заўжды падасць руку.Нерэіды і трытоны
З намі трое, а чацвёрты, Вельмі важны, вельмі горды, Не прыстаў да іх траіх,— Кажа: «Думаю за ўсіх».Сірэны
Хай бог смяецца з бога, З таго ім анічога. А ў нас да ўсіх павага, Таму й жывём няблага.Нерэіды і трытоны
Сямёра ўсіх было.{200}Сірэны
А трох куды сплыло?Нерэіды і трытоны
Гэта адкуль нам знаць? Лепш на Алімпе спытаць. Не ведаем вось мы, Адкуль там восьмы. Прыйсці абяцаюцца, Заўсёды спазняюцца. Вечна спяшаюцца Непараўнальныя, Зведаць стараюцца Непазнавальнае.Сірэны
Малітвай ім, Багам усім — Чужым, сваім — Мы дагадзім.Поделиться:
Популярные книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 15
15. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 4. Подавать холодным
4. Второгодка
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Моя простая курортная жизнь 7
7. Моя простая курортная жизнь
Фантастика:
дорама
гаремник
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 3
3. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Рассвет русского царства. Книга 2
2. Новая Русь
Фантастика:
альтернативная история
попаданцы
историческое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Четвертая
4. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 6
6. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда V
5. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инквизитор тьмы 3
3. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Погранец
2. Решала
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 6
6. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари
1. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
попаданцы
аниме
5.80