Фаўст
Шрифт:
Фаўст
Такую ты падаў карціну,— Што і мастак не папракне ні ў чым. Намаляваў найлепшага мужчыну, Цяпер чарга найлепшае з жанчын.Хірон
Чаго расхвальваць прыгажосць, Калі ў ёй толькі холад ёсць. Я жыццярадасных жанчын цаню, Люблю за палкасць іх агню. Краса — чаруе толькі вока, Прывабнасць — пранікае ў нас глыбока. Вось так запаланіла і Алена, Калі я вёзФаўст
Ты вёз?Хірон
Так, вёз!Фаўст
Хіроне! О божа, як спрыяе лёс — Сяджу на тым жа самым троне!Хірон
Як ты цяпер, трымалася за грыву.Фаўст
Паспачувай майму парыву, Намеры ж — чыстыя мае! Хутчэй расказвай, не цягні — Куды і як ты вёз яе?Хірон
Прыгода дзіўная. У тыя дні Яе з палону вырвалі браткі. Хто ж так аддасць ім скарб такі. Разбойнікі за імі наўздагон! Вось тут і дапамог якраз Хірон. Была б мо іншая карціна, Калі б не багны Элеўсіна — Уброд браты, а я з дачкою бостваў Наўпрост балотам ушалёстваў. Уратаваўшыся, яна з пяшчотай Па грыве гладзіла мяне сярдэчна, міла: І я, стары, сабе прызнаўся ўпотай,— Яна маё юнацтва абудзіла.Фаўст
І гэта ў дзесяць год!Хірон
З цябе пісакі Паспелі вытруціць разлік усякі: Міфічныя жанчыны і паўбогі — Не догмы вашых філалогій, Тым больш Алена; ўплывы часу Ёй не пашкодзілі ні разу. Паэт ёй сам дае красу, узрост, Прывабу і каханкаў доўгі хвост, Раздоры ў вечнай каруселі, То выкраданні, то вяселлі — Усё, што так здзіўляе вас. Тварцоў не звязвае ніякі час.Фаўст
Хай старасць і яе міне! Ну што ж, калі Ахіл у Ферах Знайшоў Алену{182} ў пазачасных сферах,— Хай рызыка й мяне памкне Шукаць — з удачай ці няўдачай — Прадмет маёй любві гарачай. Няўжо яе, яе адну Я да жыцця любоўю не вярну? Ты бачыў багароўную даўно, Я ж толькі сёння. І цяпер відно, Што без жанчыны гэтай мне ніколі Не мець ратунку, шчасця, долі.Хірон
Чужынец! З гэтым дзіўным пастулатам Здаешся ты жывым вар’ятам. Аднак твой довад не пабіты. Якраз сягоння я ў візіты Да Манта{183} выбраўся; адна СамотуФаўст
Каб прыпадобніцца ад лекаў Манта Да подлага ханжы альбо педанта?Хірон
Прымі парады, выцяжкі і мазь, Не ўпарціся. Прыехалі. Ну, злазь!Фаўст
Скажы, куды мяне прывёз, Мінуўшы скалы, гоні, плёс?Хірон
Алімп налева, а Пеней направа. З Эладай білася тут рымская дзяржава.{184} Тут бой кіпеў крывавы й люты — І рымлянін цара абуў у путы. Глядзі ўгару! Узнёсся ўладна там У ззянні месяца вячысты храм.Манта (трызніць у храме)
Ша!.. Тупат ног Каля парога. У мой чартог Шле лёс паўбога!Хірон
Прывет, бабуся! Шанаванне!Манта (ачуняўшы)
Дык гэта ты? Заходзь, мой пане!Хірон
Ну, як твой храм, твае пенаты?Манта
Стаіць. А ты ўсё гойсаеш па свеце, Як той малойчык нежанаты?Хірон
Ат, кожны бо ў сваёй карэце! Ты любіш седала, цяпло і смецце, А я, бач, гойсаю па свеце.Манта
Ды мой ужо мінуўся час. А гэта хто?Хірон
Любві экстаз, Паўночных мар і чараў ветры Яго загналі ў нашы нетры. Алену хоча мець! Ад гэтых баб Няшчасны розумам аслаб; Дык ты ўжо ім заапякуйся, Пра зёлкі-траўкі патурбуйся.Манта
Заходзь, гасцінна прыме МантаКентаўр тым часам імкліва пабег далей.
Такога хлопца-рызыканта, Што парушае строгія законы Царыцы царства ценяў — Персефоны. Аднойчы ўжо я схібіла была, Калі ў Аід Арфея цемрай правяла. Дык ты ўжо не губляйся, як Арфей,— Наперад кроч! Ідзі смялей!Яны апускаюцца ўглыб.
Поделиться:
Популярные книги
#НенавистьЛюбовь
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
Герцог и я
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Буря империи
6. Медорфенов
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 17
17. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Романов. Том 3
2. Романов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
6.57
рейтинг книги
Наша навсегда
2. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 6
6. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наташа, не реви! Мы всё починим
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 20
20. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Диверсант
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Крестоносец
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00