Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:
Гані прахвоста,

Абодва

Чужынец ён.

Мефістофель (груба)

Ты думаеш, відаць, Што госць не можа здачы даць? Спрабуй!

Сфінкс (мякка, лагодна)

Не паддавайся лепш запалу! Тут сам ты знудзішся памалу, Бо як ні радуе чужое свята, А
ўсё ж свая нас кліча хата.

Мефістофель

Ты апетытны верхняй палавінай І страшны ніжняю, звярынай.

Сфінкс

Ты мелеш зноў сваю лухту! Мы ўдзячны лапам і хвасту — У іх і сіла наша й спрыт. І нам не страшны твой капыт!

У вышыні сірэны заводзяць прэлюдыю.

Мефістофель

Адкуль сюды да вас пад шаты Занесла раптам хор крылаты?

Сфінкс

Не слухай лепш! Ужо ці мала Ад спеваў іх людзей сканала.

Сірэны{169}

Ці вам блытацца ахвота Там, дзе гэтая мярзота? Наша зычная капэла Дух расчульвае і цела — Да сірэн ідзіце смела.

Сфінксы (перадражніваюць сірэн)

Вось зашыліся на дрэвы Нашы ўчэпістыя дзевы. Будуць слухаць толькі дурні Вашы гімны і накцюрны. Спеў сірэн — фальшывы, чмурны.

Сірэны

Мы лагоды ціхай дочкі! — Гонім гнеў і злосць упрочкі! Мы — суладдзе дабраты! Мы на сушы, мы на моры, Мы ў паветранай прасторы Сёстры — вам, вы нам — браты!

Мефістофель

Прыгожы голас маюць дзевы, Лагодна льюцца іх напевы Пад струн суладны, стройны зык; І хоць іх спеў так лашчыць вушы, Але мяне той спеў не ўзрушыў І ў сэрца мне ён не пранік.

Сфінксы

Нішто ў тваіх грудзях не б’ецца! Там кашалёк альбо ляднік, Бясчулы камень, а не сэрца!

Фаўст (падыходзячы)

Як велічна! Тут нават і ў пачвары Угадваюцца моц і чары. Здаецца, ўсё, што ні пабачу, Прадказвае мне толькі ўдачу.

(Паказваючы на сфінксаў.)

Эдып калісьці з імі гаварыў.{170}

(Паказваючы на сірэн.)

А іх Уліс перахітрыў.{171}

(Паказваючы на мурашак.)

Мурашкі
золата хавалі.

(Паказваючы на грыфаў.)

А грыфы сховы вартавалі. О, як я светлым згадкам рады, Я духам пранікаюся Элады!

Мефістофель

Раней ты б не пайшоў на фэст Класічнай грэчаскае ночы — Цяпер шукальніку нявест Ужо не страшны патарочы.

Фаўст (сфінксам)

Гібрыды звера і жанчыны, Алену ведаць вы павінны.

Сфінксы

Мы не засталі ўжо Аленін час, Бо Геркулес забіў апошніх з нас:{172} Прасі парады ты ў Хірона{173} Ён сёння недзе тут якраз — Кіруйся ўказкаю ягонай.

Сірэны

Што Хірон! Ссівелы ўломак. Нас наведаўшы калісь, Шмат чаго сказаў Уліс, Шмат задаў галаваломак, І сягоння мы гатовы Паўтарыць Уліса словы. Кінься толькі сам у мора.

Сфінкс

Не слухайся — зазнаеш гора! Не паддавайся! Сцеражыся, І, як вяроўкай Адысей, Парадай нашай абвяжыся І да Хірона йдзі смялей.

Фаўст выходзіць.

Мефістофель (з прыкрасцю)

Які вісклівы брыдкі рой Лапоча крыллем нада мной! Ляціць так шпарка, што стралой Не ўцэліў бы і сам Алкід.

Сфінкс

Які палёт, які імпэт! То зграя шумных стымфалід{174}, Што на ляту шле свой прывет, Бо, пэўна, лічыць за сваячак. У іх сцярвятніцкія дзюбы, А лапы ў іх, нібыта ў качак, І нораў іхні дзікі, грубы.

Мефістофель (з удаваным страхам)

Зноў нейкі свіст, сіпенне, гукі?

Сфінкс

Хай не палохаюць галовы Лернейскай вычварнай гадзюкі.{175} Яны адсечаны, а ўсё гатовы Сіпець на ўсіх. Што лупіш вочы? Ідзі ў юрлівы гурт дзявочы, Прыгрэйся ля прыгожых парак — Ды не скруці тым часам карак. Там ламіі{176} — гурток распусты На ўсе прэтэнзіі і густы, Каханкі палкія сатыраў, Яны пяшчотна й без прынукі Усе табе пакажуць штукі — Дык ты б сабе з іх пару выбраў.
Поделиться:
Популярные книги

Слезы Эйдена 1

Владимиров Денис
11. Глэрд
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Слезы Эйдена 1

Жизнь, которой не было

Денис Палимов
1. Жизнь, которой не было
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Жизнь, которой не было

Локки 7. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
7. Локки
Фантастика:
аниме
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 7. Потомок бога

Афганский рубеж 3

Дорин Михаил
3. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 3

Изгои

Владимиров Денис
5. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изгои

Я снова князь. Книга XXIII

Дрейк Сириус
23. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я снова князь. Книга XXIII

Наследие Маозари 2

Панежин Евгений
2. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 2

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Курс 1. Сентябрь

Фокс Гарри
1. Маркатис
Фантастика:
аниме
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Курс 1. Сентябрь

Мальвиль

Мерль Робер
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
альтернативная история
8.29
рейтинг книги
Мальвиль

Геном хищника. Книга третья

Гарцевич Евгений Александрович
3. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга третья

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Бродяга

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Бродяга
Фантастика:
попаданцы
5.40
рейтинг книги
Бродяга