Фаўст
Шрифт:
(Выходзіць.)
Мефістофель
Арыгінал! Ідзі ты, знаеш… Маладзён! З сябе яшчэ ён строіць нешта! Усё мне гэта толькі смешна, Бо ўжо вядома з даўніх-даўніх дзён. Аднак, бадай, цяпер па ўсім відно, Што кроў у ім яшчэ не згусла; Ды, як бы ні брадзіла сусла, А будзе брага ці віно.(Да моладзі ў партэры, якая не апладзіруе.)
Я дараваць заўжды гатовы Няспеласць і душэўны лёд. Мае ацэніце вы словы, ДаЛабараторыя ў сярэдневяковым стылі
Вялікія нязручныя прылады для фантастычных мэт.
Вагнер (каля ачага)
Гучыць ужо шчымліва звон, Дрыжаць пашэрхлыя муры, І ў гэтым бачу я закон. Працэс у колбе, унутры, Не можа доўжыцца бясконца. А вось ужо блішчыць і донца, Вось бачу, вугалёк чырвоны Пунсовай іскраю мігае, І зыркі аганёк ягоны Цямноцце ночы разганяе. Каб толькі не пагасла ў печы! Ах божа, ходзіць нехта… Голас нечы…Мефістофель (уваходзячы)
Вітаю вас і вашу ўдачу!Вагнер (спалохана)
Вітанне! З радасцю вас бачу!(Ціха.)
Прашу цішэй, у колбе тут Здзяйсняецца вялікі цуд. Стварэнне Жывога чалавека.Мефістофель
Ну?! Якую ж пару Запхнулі вы ў шкляную тару.Вагнер
Вялікім, пошлым прыніжэннем Істотна ўзятых прынцыпаў расплоду Лічу струхнелую методу. Пяшчотка-плоць, што ўсім жыццё дае, І той імпэт жывы, што з плоці б’е, Каб зноў у новым целе паўтарыцца І па-старому з іншым целам зліцца,— Дагмат абсурдны, не для новай школы! Так плодзяцца няхай бязмозглыя жывёлы. А чалавек вышэй! Пачатак чалавечы Павінен адмысловым стаць. Дарэчы,(Да ачага.)
Блішчыць! Глядзі! У гэтай чаднай печы Надзеі скора спраўдзяцца мае. Я ведаю, што сумесь розных рэчыў (А толькі гэта змест жывы дае) Складзе і цела, і шкілет. Я разгадаў даўно жыцця сакрэт: І плоць, жывую плоць, без родавых пакут Спакойненька ствару я ў колбе тут.(Зноў да ачага.)
О! Творыцца! І згустак чорны Паволі складваецца ў формы. Мая работа марна не прапала — Бо што прырода арганізавала, То наша воля цвёрдая і сіла Цяпер даследчым розумам стварыла.Мефістофель
Хто доўга жыў, той знае вашы цуды, Нічога новага не ўбачыць ён: І я, вандруючы спакон, На штучных людцаў наглядзеўся ўсюды.Вагнер (уважліва сочыць за колбай)
Блішчыць субстанцыя… плыве… Яшчэ хвіліна… міг… і ажыве! Няхай(З захапленнем разглядвае колбу.)
Звініць, блішчыць чароўна шкло І выпраменьвае святло, А ў колбе вырасла да вечка Жывое цельца чалавечка. Прыроды тайна паддалася мне! Жыцця ўжо мной уведана аснова. Вы чуеце? Ужо на дне Гучыць… Гучыць жывая мова!Гамункул{158} (з колбы Вагнеру)
А вось і я! Дзень добры, татка! Бязгрэшнага зачацця я дзіцятка! Дык пацалуй, дай буські ад душы! Не цісні гэтак! Шкла не раздушы: Прыроднае — ў бязмежжы і імкненні, А штучнае — ў граніцах і замкненні.(Мефістофелю.)
Каго я бачу! Дзядзечка-шальмец! Як ты дарэчы. Проста маладзец! Калі ўжо выпадак цябе ці лёс У палестыны нашыя занёс, Парай ад сэрца мне, як карацей Знайсці шляхі да працы і людзей.Вагнер
Дай мне сказаць! Даўно наспела, Усіх турбуючы, праблема, як жа так Дапасаваліся душа і цела, Што не разлучацца ў жыцці ніяк? Між тым вядома — недарэмна Яны варожыя ўзаемна.Мефістофель
Душу пяшчотную не руш. Спытай: чаму не ладзяць жонка й муж? Чаго вас, пане, ў эмпірэі цягне? Тут справа ёсць — дзіцятка працы прагне.Гамункул
Што ж мне рабіць?Мефістофель (паказвае на бакавыя дзверы)
Спяшай хутчэй углыб жыцця.Вагнер (замілавана гледзячы на колбу)
Якое абаяльнае дзіця!Дзверы адчыняюцца — Фаўст на ложку.
Гамункул (здзіўлена)
Аб’ект цудоўны.Колба выслізгвае з рук Вагнера, лётае над Фаўстам і асвятляе яго.
Чысты рай! Цяністы гай, лясны ручай! Купальшчыцам раздолле! — Чароўнасць, свежасць, хараство. І вось адна ў бліскучым коле — Дачка герояў слаўных, бажаство, Нагою лёгкаю нясмела Ступае з берага ва ўлонне хваль, Каб полымя яе святога цела Лагодна астудзіў вады крышталь. Аж раптам плёскат, шум на воднай гладзі! Бягуць, спалохана схапіўшы плацці, Дзяўчаты мілыя. Адна царыца Стаіць спакойная і не баіцца — Як рада ласцы ўладніцкая веліч! І кволіцца пяшчотна лебедзь-каралевіч Ля ног яе… Смялее ён… І тут ад скал Туман, як вэлюм белы, наплывае І ад маіх вачэй хавае Салодкі, радасны фінал…Поделиться:
Популярные книги
Слезы Эйдена 1
11. Глэрд
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Жизнь, которой не было
1. Жизнь, которой не было
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Локки 7. Потомок бога
7. Локки
Фантастика:
аниме
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 3
3. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Изгои
5. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я снова князь. Книга XXIII
23. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 2
2. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Война
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Печать Пожирателя
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Курс 1. Сентябрь
1. Маркатис
Фантастика:
аниме
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Мальвиль
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
альтернативная история
8.29
рейтинг книги
Геном хищника. Книга третья
3. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвращение
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Бродяга
1. Бродяга
Фантастика:
попаданцы
5.40