Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дрыгва

Колас Якуб

Шрифт:

Ён апёр галаву на рукі. Паток вострага болю і пакуты падхапіў яго і закружыў у мутных сваіх хвалях… Прэч, прэч слабасць і маладушнасць! Ён рашуча зрываецца з тапчана. Твар яго робіцца суровым і зацятым. Цвёрдымі крокамі ходзіць ён па камеры. Раз, два, тры. Раз, два, тры. Камера цесная — тры крокі і — паварот. Хада і рух сунялі яго нервы, ён трохі заспакоіўся. Ён думае аб тым, што робіцца там, на Палессі, думае, у якой ступені выбыццё яго з строю работы адаб'ецца на самой рабоце. Работа не спыніцца. Яго месца зоймуць дзесяткі, сотні, тысячы новых барацьбітоў, роджаных у буры вайны і рэвалюцыі, тысячы новыў

сейбітаў буры і змагання.

Доўга хадзіў ён і думаў. Стомлены хадою, думкамі і ўсім перажытым за апошні час, ён прылёг на голы тапчан і заснуў, заснуў цяжкім сном чалавека, змучанага маральна і фізічна.

Скрогат ключа ў замку разбудзіў Нявіднага. Адразу ж успрыняў ён гэту ўсю жахлівую рэчаіснасць. У камеру ўвайшлі трое турэмшчыкаў.

— Ану, падымайся! — груба штурхануў яго адзін.

Яго павялі на допыт.

Нявідны з цікавасцю паглядзеў на следчых. Праціўныя, ненавісныя. Гэта — прагавітыя п'яўкі. Яны будуць высмоктваць сокі мазгоў яго, нерваў. Было іх тут двое. Адзін нарыхтаваўся запісваць. Другі будзе дапытваць. Нявідны паглядзеў на пісара і падумаў: "Многа ты не напішаш". Ён адразу паставіўся варожа да свайго допыту і ўзяў курс на тое, каб меней гаварыць і нічога не расказваць аб тым, што іх будзе найболып цікавіць.

— Хто ты і як тваё прозвішча? — было першае запытанне.

— Рэвалюцыянер. Прозвішча ў мяне няма.

— Нявідны — гэта твой псеўданім? — запытаў следчы.

— Так я называю сябе сам.

— А прозвішча ты сказаць не хочаш?

— Лічу, што гэта непатрэбна.

— Аб тым, што патрэбна і што непатрэбна, судзіць не табе.

— Я думаў, што ў "дэмакратычнай" панскай Польшчы права судзіць дано ўсім, — іранічна заўважыў Нявідны.

— Што можна ваяводзе, то не тобе, смродзе, — так жа спакойна адказаў следчы.

— Дасканалая "дэмакратычная" прыказка, — засмяяўся Нявідны.

Следчы пачынаў злавацца.

— Мы аб табе маем вялікі дакументальны матэрыял, — пачаў ён. — Тваё злачынства нам дасканала вядома, і запірацца тут не мае сэнсу. Нам вядома, што ты на тэрыторыі Польшчы, на тэрыторыі, заваёванай польскай арміяй, вёў падрыўную злачынную анархабальшавіцкую работу, накіраваную на звяржэнне польскай улады, на арганізацыю хлопскіх банд для ўзброенага выступлення, на падпал маёнткаў і на тэрор у дачыненні да іх законных уладароў і адміністрацыі польскай дзяржаўнасці. Прычым гэту злачынную дзейнасць вёў у Палессі, аб'яўленым на ваенным палажэнні. Цяжар кары за ўсе гэтыя злачынствы можа быць зменшаны, калі ты скажаш, хто твае хаўруснікі.

— Вы хочаце гэта ведаць? — падкрэсліваючы слова "гэта", запытаў Нявідны.

— Так, гэта.

— Хаўруснікаў маіх многа. Калі б я назваў тых, каго я ведаю асабіста, то гэта была б якая-небудзь адна мільённая частка іх. Мае хаўруснікі — паўстаўШы супраць сацыяльнай несправядлівасці, спрадвечнага гнёту і эксплуатацыі народ, многамільённая маса працоўнага сялянства і рабочых. Мае хаўруснікі — мільёны прыгнечаных Полыпчы!..

— У нас тут не бальшавіцкі мітынг, — спыніў Нявіднага следчы. — Занадта многа тваіх хаўруснікаў. Нас цікавяць якраз тыя, якіх ты ведаеш асабіста, удзельнікі тваёй злачыннай дзейнасці.

— Скажу проста і катэгарычна: я іх не выдам і не назаву.

Следчы бліснуў вачыма.

— У нас, апроч слоўнай мовы, ёсць мова

іншых спосабаў.

— Я чуў і ведаю вашу мову "іншых спосабаў".

Тады следчы сказаў:

— А ты ўсё ж падумай. Даём табе дзесяць мінут на разважанне.

Нявіднага вывелі ў калідор.

Праз дзесяць мінут яго зноў прывялі на допыт. На запытанне следчага аб выніках разважання суровы, спакойны і зацяты невысокі хударлявы чалавек, сейбіт буры і змагання, сказаў:

— Прыступайце да вашай мовы "іншых спосабаў", болей нічога вам не скажу.

I Нявідны стрымаў сваё слова. Ён маўчаў, калі яго білі, паваліўшы на брудную падлогу каземата, таўклі і мясілі цяжкімі жандарскімі ботамі; маўчаў, калі ўшчэмлівалі яго рукі між дошак, спецыяльна прыстасаваных, рвалі яго цела, расцягвалі жылы і косці.

Ён абярнуўся ў нежывога, страціўшага чуласць і прытомнасць чалавека. Яго адлівалі вадою, зноў мучылі, а ён толькі скрыгатаў сціснутымі зубамі, але не сказаў ніводнага членападзельнага слова.

Яго каты, здаравенныя, адкормленыя людзі, утраціўшыя чалавечы воблік, адчувалі сябе пабітымі сабакамі.

Надосвіці трэцяга дня зняволеныя ахвяры старога царскага астрога чулі шум у рагавой камеры.

Дзесяткі бледных людскіх ценяў прыніклі да акутых жалезам акон астрога, пазіралі на цёмную групу чалавечых сілуэтаў, выводзіўшых за вароты астрога невысокага хударлявага чалавека на апошні зтап яго галгофы.

Невысокі хударлявы чалавек заўважыў бледныя цені ў вокнах астрога. Ён знайшоў у сабе сілы громка сказаць ім:

— Прашчайце, таварышы! Няхай жывуць Саветы!

XXXVI

Калі часці Чырвонай Арміі перайшлі былі Прыпяць і падыходзілі ўжо да вёсак Прымакі — Вепры, Васіль Бусыга і яго прыяцелі перажывалі трывожныя дні. Няўстойлівасць фронту, усё болыпы і шырэйшы маштаб партызанскіх аперацый, іх стыхійны рост — усё гэта змушала войта і яго аднадумнікаў турботна чухаць патыліцу ды падумаць, што нясе ім хаўрусаванне з панамі. А што, калі паны прагараць? У меру хістання самога фронту хістаўся і іх настрой. Уцадніцкія думкі іх праходзілі, калі верх бралі палякі, асабліва настрой іх падняўся тады, калі часці Чырвонай Арміі змушаны былі зноў адысці за Прыпяць і калі прайшла весць, што палякі ўзялі Кіеў. Яшчэ болей павесялелі Бруй і Бірка, калі войт прынёс паведамленне, што супраць партызан дзеда Талаша палякі высылаюць войска, што на чале яго становіцца сам павятовы "камісарж" пан Крулеўскі. Пан Крулеўскі — афіцэр. Ён добра ведае мясцовасць, яго маёнтак таксама свяціў небу ў тую страшную ноч. З гэтага выходзіць, што пан Крулеўскі пастараецца.

Весць аб карным батальёне пана Крулеўскага не мінула вушэй дзеда Талаша і яго ваяк. Партызаны мелі дасканалую інфармацыю аб усім, што чынілася іхнімі ворагамі. Кожны польскі наезд, кожная экзекуцыя, выбіванне харчоў і падаткаў, паяўленне дзе-небудзь у вёсцы польскай паліцыі, польскіх салдат — усё гэта станавілася вядомым партызанам, і яны рэагавалі на ўсё гэта раптоўным паяўленнем там, дзе іх не чакалі.

У глухім лесе, адгароджаным непрыступнымі балотамі, мелі нараду партызанскія атаманы і іх выдатнейшыя памочнікі. Гаварыў дзед Талаш партызанскаму войску:

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Древесный маг Орловского княжества 2

Павлов Игорь Васильевич
2. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 2

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Я спас СССР! том 2

Вязовский Алексей
2. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Я спас СССР! том 2

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Тень маски

Метельский Николай Александрович
8. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
8.00
рейтинг книги
Тень маски

Школа пластунов

Трофимов Ерофей
Одиночка
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Школа пластунов

Изгой Проклятого Клана. Том 3

Пламенев Владимир
3. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 3

Казань

Вязовский Алексей
2. Русский бунт
Фантастика:
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Казань

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Наследие Маозари 9

Панежин Евгений
9. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
рпг
сказочная фантастика
6.25
рейтинг книги
Наследие Маозари 9

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Личный аптекарь императора. Том 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 5