Дрыгва
Шрифт:
— А чаму ж ты не зрабіла гэта?
— З-за дзяцей, Мартын. Чым жа дзеці вінаваты?
— Значыць, калі б ён не выгнаў цябе, дык ты дагэтуль жыла б там?
— Не ведаю… напэўна б кінула, бо я думала аб гэтым і толькі чакала зручнай часіны: жыццё для мяне было там не такое салодкае, як ты думаеш. I ты ведаеш чаму… павінен ведаць.
— Не, я гэтага не ведаю, — суха адказаў Мартын.
Аўгіня маўчала. На яе твары адбівалася крыўда і засмучэнне. Мартыну стала шкада яе.
— А чаму табе нясоладка жылося? Ты ж знайшла тое, што шукала. I што я павінен ведаць?
Аўгіня з дакорам паглядзела Мартыну ў вочы. Няўжо ён нічога не разумее?
— Я
— Чым жа ты вінавата?
— Тым, што пайшла за яго замуж, любячы не яго самога, а яго дабро.
Аўгіня прымоўкла і ціха дадала:
— I пайшла не дзяўчынаю. Ты ж гэта павінен ведаць.
Цяпер і Мартын сарамяжліва апусціў вочы. А потым абурыўся на Васіля.
— Сволач ён! Панскі падліза! Даносчык! Шпіён! Гэта ён удаў мяне польскай паліцыі. Праз яго цягалі мяне па астрогах, спалілі маю хату. I не адну маю, і не аднаго мяне цягалі. Ах ты, сабачая морда! Смярдзюх! Пачакай жа ты, панскі выжал! Я яшчэ не такую свінню падлажу табе!
Выліўшы сваю злосць на Васіля, Мартын крыху заспакоіўся.
— Раскажы, як ён выгнаў цябе.
Яны сядзелі на мяшку травы. У лесе ўжо цямнела. На вясеннім чыстым небе скрозь проразі верхавін мігалі далёкія халодныя зоры.
— Ты не гневайся на мяне, Аўгінька! — ласкава сказаў Мартын і палажыў руку на яе плячо. — Я, можа, жорстка гавару з табою, і не так хацеў я гаварыць. Я многа думаў пра цябе. Ты не выходзіш з маёй галавы. I пэўна ж ніхто так не любіў цябе, як я. Я і цяпер люблю цябе, — сказаў ён зусім ціха і прытуліў яе.
— Не трэба гэтага, Мартын! — устрывожана сказала Аўгіня. I ўсім целам адхіснулася ад яго, каб вызваліцца з яго рук.
— Чаму? — запытаў Мартын. — Я ж люблю цябе.
— А што скажа Ева?
Напамінак аб Еве расхаладзіў Мартына. Ён разняў рукі і нават чутачку падаўся ў бок ад Аўгіні. Ева была добрая, ціхая жанчына, і ён шкадаваў яе.
— Давай лепей так пагутарым. Я ж даўно не бачыла цябе і думала аб табе, быць можа, болей, як ты аба мне. Я таксама люблю цябе, але не так, як ты думаеш.
— Ну, як?
— А проста люблю, як брата. Я ж адна, Мартын, зусім адна. Матка мая» хоць і не гаворыць мне, хацела б, каб я вярнулася да Васіля. А я не хачу і не вярнуся ўжо да яго ніколі, Буду жыць адна з дзецьмі. I каго я люблю яшчэ — Алесю. Яна ж твая дачка, Мартын. Васіль зненавідзеў яе, як чужое дзіця. Яна адчувала гэта і дрыжала перад ім. У яе два бацькі, а яна не ведае бацькавай ласкі. А якая яна ціхая і добрая! Калі ён выганяў нас — забірай, кажа, свайго байструка і марш з мае хаты — і схапіў мяне за руку, каб выпхнуць за дзверы, яна стала даміж ім і мной, каб абараніць мяне ад яго злосці. Ён так штурхануў мяне і яе разам са мной, што мы паляцелі ў дзверы, і яна моцна стукнулася галоўкай аб касяк, але не заплакала, а толькі ручкаю схапілася за галоўку, сказаўшы мне ціхенька: "Нашто ты, мама, сварылася з ім?"
— З чаго ж у вас пачалося? За што ён цябе выгнаў?
— Ну, як табе сказаць? Ладу ў нас не было ніколі. Ён часта папікаў мяне табою, але я цярпела або абарачала ўсё ў жарты і яго старалася ўлагодзіць, абы ціха было ў хаце.
Пачалося ж усё з прыходам сюды палякаў. Ён хадзіў да гэтага самага пана Крулеўскага. Там яго паставілі за войта. Ён прыходзіць і хваліцца мне. А я ў той жа дзень хадзіла сюды, у Вепры, і дачулася, што гэта ён выдаў цябе польскай паліцыі. Зненавідзела я за гэта яго і кажу яму: "Адступіся ты ад свайго войтаўства. Трэба з людзьмі жыць і ладзіць, а не з панамі, бо твае паны, — кажу, —
Аўгіня падрабязна расказала, як выйшла і чым кончылася сварка.
— А ці ведала ты, — запытаў Мартын, — пра яго змову з Саўкам Мільгуном?
— Ведала. Выпадкам даведалася. Яны хаваліся ад мяне, таіліся. Але я падгледзела, як яны частавалі Саўку, а потым Кандрат Бірка прагаварыўся. "Я, — кажа, — ваяваць сам не пайду, а за нас пойдзе ваяваць Саўка", і расказаў мне ўсё. А я папярэдзіла бабку Насту.
— А ты, Аўгіня, вялікую паслугу зрабіла нам.
— А скажы, Мартын, што будзе з гэтаю вайною? Няўжо так і застануцца тут палякі? I няўжо ж вы будэеце ўвесь час туляцца па лясах? Не будзе ж тады жыцця ні вам, ні мне.
— Пачакай трохі, Аўгінька, пацярпі: пакоцяцца палякі адгэтуль, толькі стрыбалкі бурчаць будуць ды пяты іх блішчаць.
— А куды ты ідзеш, Мартын?
— Хачу дамоў забегчы, паглядзець, як яны жывуць.
— Не хадзі, Мартын: у вёсцы салдаты польскія.
— А чорт іх бяры! Ты правядзеш мяне. Я вазьму твой мяшок, і мы сабе пойдзем, памаленьку, як хадзілі калісь з Прыпяці.
— Я баюся за цябе, Мартын!
— А ты не бойся, Аўгінька. Мы пойдзем памаленьку, разглядаючыся.
Мартын узяў мяшок, прыкрыў ім свой неразлучны карабін, і ў шэраватым вячэрнім змроку рушылі ў Вепры.
На развітанні Мартын сказау Аугші:
— Ты ж глядзі Алесі. Пабагацею, дапамагу і ёй, і табе.
— Ну, бывай жа здаровы, Мартын! Ды асцерагайся, каб не злавілі.
Яна хацела ўжо ісці, але Мартын затрымаў яе руку.
— Аўгінька, можа, я болей і не пабачу цябе. Развітаемся шчырэй!
Прыблізіў яе твар да свайго твару, цалаваў яе.
Аўгіня ішла і думала, ці можа яна смела глядзець цяпер у вочы Мартынавай Еве.
XXXIV
Некаторы час на партызанскім фронце было зацішша. Аб партызанскіх выступленнях не было ніякіх чутак. Самі палякі і іх прыхільнікі: фальваркоўцы, розныя арандатары і заможнае сялянства — радаваліся і цешыліся, іпто партызаншчына ў сувязі з пераможным белапольскім наступам скончылася, што польская ўлада зліквідавала яе. Але раз уночы, у другой палавіне красавіка, у разгар белапольскага наступу і трыумфавання паноў, раптам начное цёмнае неба афарбавалася чырвоным грозным бляскам. Крывавая чырвань агністымі снапамі раскідалася па небе. Крывава-агністыя снапы і нерухомыя бледна-ружовыя слупы свідравалі начную цемру, зацятую ў сваёй занямелай цішыні, разрывалі і злавесна асвятлялі яе грозным сваім бляскам.
Метатель
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
рейтинг книги
Иной. Том 1. Школа на краю пустыни
1. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
рейтинг книги
Хозяин Стужи 2
2. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
рейтинг книги
Убей героя
Фантастика:
детективная фантастика
рейтинг книги