Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дрыгва

Колас Якуб

Шрифт:

— Дык гэта зразумела чаму, — сказаў Бруй, — раз ён пайшоў ужо з імі заадно, дык і не хацеў выказваць іх. А можа, і збаяўся іх.

Апошняе меркаванне, што Саўка спалохаўся паўстанцаў, змусіла войта задумацца.

— Гэта магло быць, — згадзіўся ён, — але справа паказвае іншае. Як жа магло здарыцца, што дванаццаць чалавек, трынаццаты Саўка паехалі туды і ніхто назад не вярнуўся? Значыцца, знянацку іх там не захапілі; значыцца, яны спадзяваліся, што прыедуць іх браць, і падрыхтаваліся добра, і было іх там нямала… вось гэта вы як растлумачыце?

Бруй і Бірка маўчаць.

— Ліха яго ведае, як яно было там, — разводзіць рукамі Бруй.

— У тым-та і ўся бяда, што справа гэта цёмная. Дапусцім, — разважае далей

войт, — Саўка выдаў нашы сакрэты. ПІто тады заставалася ім рабіць? Калі ў іх сілы не было, яны проста перайшлі б у другое месца, а раз сіла ў іх была, то яны тады сказалі б Саўку: "Ідзі раскажы ім, гэта значыць нам, дзе мы. Яны перакажуць куды трэба, і нас прыйдуць лавіць, а ты, Саўка, сам вядзі іх сюды". Вось што яны сказалі б яму. I Саўку не было б тады сэнсу маўчаць. А Саўка, нябось, нічога не казаў.

Відаць, войт шмат памазоліў мазгі, думаючы пра ўсю гэту страшную і няясную гісторыю. А гэта няяснасць душыла яго, прыгнятала, як прыгнятала яна Бірку і Бруя.

— Ты думаеш, што Саўка не выдаў ім нашу змову? — пытае войта Бірка.

— Трудна сказаць тут што-небудзь пэўнае. Але сама справа паказвае, што ён не гаварыў пра гэта.

Войтаў адказ заспакойвае Бірку, яму робіцца трохі лягчэй.

Але слова бярэ разважлівы Бруй.

— Ты, Васіль, у гэтай справе разабраўся лепей за нас, і сказаць што супраць нельга. Саўка, напэўна, не казаў, што яго падаслалі мы. Але з Саўкам нешта здарылася, яго штось моцна ўзрушыла. Памятаеце, які ён быў тады? Ён не падобен быў да Саўкі, і такім ён ніколі не быў.

Бруй перавёў дух і сказаў, панізіўшы і сцішыўшы голас:

— Для мяне цяпер ясна адно: не Саўка, а хтось іншы перадаў Талашу і пра Саўку, і пра нас.

Гэтыя словы зрабілі ўражанне перуна, стрэліўшага ў комін войтавай хаты. Бірка задрыжаў, а войт пацямнеў яшчэ болей. Войт успомніў Аўгіню: успомніў той адвячорак, калі яна выходзіла з Талашовай хаты. Відаць, нездарма назваў Бруй яго імя. А перад Біркавымі вачыма таксама прамільгнуў вобраз Аўгіні, з паразліваю яснасцю прыпомніўся той вечар, калі ён увайшоў у гэту самую хату, застаўшы Аўгіню пры печы, і сказаў ёй: "Холадна, Аўгінька. Ці не можна пагрэцца каля цябе?" I яшчэ другія свае словы прыпомніў цяпер Бірка: "Ваяваць я не пайду, мы за сябе ваяку паставім".

Войт панура маўчыць. Не адважваецца падставіць знойдзеную велічыню ў формулу Бруя і яго прыяцель Бірка.

XXXI

Ранні і раптоўны наступ польскай арміі, наступ на шырокім фронце, захапіў і Палессе. На яго акупаваных землях правялі палякі мабілізацыю. Тысячы маўклівых і суровых сыноў Палесся супраць сваёй волі і жадання мусілі пад аховаю польскай ваеншчыны ісці ў глыбокія тылы для фарміравання новых часцей, на папаўненне войск на фронце. Польскае ваеннае камандаванне, праводзячы мабілізацыю, мела на ўвазе і партызанскі рух, і мабілізацыяй думала яно зменшыць яго памеры. Але мера гэта прыводзіла якраз да адваротных вынікаў. Перш за ўсё, значная частка падлягаўшых мабілізацыі замест таго, каб ісці на мабілізацыйныя пункты, зразу ж падалася ў лясы, а рэшта, забраная гвалтам, тоячы нянавісць да акупантаў, бегла з казармаў, бегла з сваіх часцей, бегла адкуль толькі можна было бегчы пры кожным зручным выпадку. Іх лавілі, жорстка распраўляліся з імі, але і жорсткія кары не спынялі дэзерцірскага патоку сілаю забраных у войска людзей. Вясна, цеплыня і багацце лясоў спрыялі таму, што лясныя нетры сталіся надзейнымі прыпынкамі і сховамі для тых, хто вырваўся з польскай ваеншчыны, не жадаючы ваяваць за варожыя ім інтарэсы панскай Полыпчы. Лясы тулілі неспакойных людзей, на якіх падала панская няласка і паліцэйская помста. Гэтыя ж лясы сталіся школаю іх класавай свядомасці. Следам за імі прыходзілі сюды і цэлыя кадры падполыпчыкаў і праводзілі

сярод іх шырокую работу, вялі прапаганду за Саветы, тлумачылі праграму бальшавікоў, іх задачы і мэты, давалі ім арганізацыйныя формы, раскрывалі сэнс белапольскай вайны і ўсіх тых, хто стаяў за спіною панскай Польшчы і фактычна кіраваў ёю. Гэтыя лясы жывілі і множылі партызанскія групы і цэлыя згуртаванні іх, густа раскінуўшы іх сетку на далёкіх і блізкіх тылах польскага фронту.

На пясчаным узгорку ўскрай лесу, дзе раскінуліся, як авечкі на пашы, маладыя разложыстыя хвойкі, ціха, утульна і добра. З аднаго боку рассцілаецца даволі шырокае поле, абкружанае лесам і стуленае па краях хвойнікам. Па другі бок узгорка стаіць мешаны лес, густы і пануры. I гэтае поле, і гэты лес у сваю чаргу абкружаны непраходнымі балотамі. З усіх бакоў гэты ўзгорак — дасканалая пазіцыя: ты сам стаіш на ім, і ніхто цябе не бачыць, але сам ты ўбачыш адгэтуль і поле, і дарогу на ім, і ўсе падыходы, і, апроч усяго, ты можаш пагрэцца тут на веснавым сонцы як не трэба лепей. А калі ты любіш паразважаць на розныя высокія тэмы або проста скупануцца ў хвалях прыемных мар, то і гэтаму твайму занятку ніхто не перашкодзіць тут.

Вось чаму дзед Талаш і абраў сабе гэта месца для свайго часовага прытулку. Але цяпер дзед Талаш тут не адзін: з ім неразлучны яго друг і таварыш Мартын Рыль. I не для таго толькі, каб проста правесці час, прыйшоў сюды дзед Талаш з Мартынам Рылем: сюды павінны сысціся і іншыя іх таварышы: Цімох Будзік, Мікіта Самок і Кузьма Ладыга з Вепраў. Можа, нават прыйдзецца правесці тут шырокі сход — ёсць дужа важныя пытанні, аб якіх трэба пагаварыць. Трэба ж, нарэшце, пачаць і болей сур'ёзную работу. Сюды ж, на гэты ўзгорак, прыходзяць свае людзі з рознымі навінамі і весткамі.

Словам, узгорак гэты — часовы штаб дзеда Талаша.

I з надворнага боку дзед Талаш нагадвае цяпер ваеннага чалавека. На галаве ў яго красуецца чырвонаармейская шапка. Замест латанага зашмуленага і выцертага кажушка носіць ён мундзір ваеннага пакрою. Праўда, ад мундзіра застаўся толькі пакрой і матэрыял, усе ж адзнакі яго прыналежнасці да катэгорыі мундзіраў польскіх вайскоўцаў — каўнер, гузікі з белымі арламі — дзед Талаш павыпорваў і замяніў іх сваімі саматужнымі, паляшуцкімі. I на нагах у яго не лапці, а элеганцкія боты і майткі з добрага сукна, ды з лампасамі, як у казака або ў генерала. Хіба не заслужыў дзед Талаш, партызанскі атаман, насіць такую форму? Яна дужа да твару і вельмі выгодна вылучае яго з партызанскай грамады, і самім партызанам яна надзвычай імпануе.

Мартын Рыль, апёршыся на локаць, ляжыць на баку на прагрэтым дзірване. Мыслі яго блукаюць дзесь далёка ад гэтага ўзгорка.

— I калі ж мы, згінь яго доля, за работу возьмемся? Самы час сяўбы, — уголас разважае Мартын.

— Будзем жывы, і каля зямлі паходзім, голубе, эге ж! А цяпер няхай жанкі ды хто дома застаўся спраўляюцца з работаю. Наша ж, голубе, работа цяпер толькі і пачынаецца.

— Цяпер куды болей разгону, — ажыўляецца Мартын. — Вясною і сам чорт нам не брат. Знай толькі лес ды добрую часіну з лесу паказацца… А глядзі ты — паляк, падла, папёр.

— Пачакай трохі, голубе: на ражон ён напорацца, — аўтарытэтна і мнагазначна адзываецца дзед Талаш. Трудна нават дагадацца, на што ківае тут дзед Талаш. Можна падумаць, што ён мае на ўвазе шырокія партызанскія аперацыі. Яно так і ёсць, але не на адно толькі гэта спадзяецца дзед Талаш. Ён да апошняга часу не траціў сувязі з Чырвонай Арміяй. А там ён дачуўся ад камандзіраў, што ў наступе палякаў нічога страшнага і неспадзяванага для Чырвонай Арміі няма, што Чырвоная Армія на некаторы час падасца на ўсход: шмат чырвонага войска знята з гэтага фронту і перакінута на поўдзень, каб хутка і дашчэнту дабіць Врангеля, а потым прыйдзе чарга і да белапалякаў. Між іншым, як дазнаўся дзед Талаш, і тая рота, дзе быў узводным Букрэй, паехала на Врангеля.

Поделиться:
Популярные книги

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Иной. Том 1. Школа на краю пустыни

Amazerak
1. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.75
рейтинг книги
Иной. Том 1. Школа на краю пустыни

Хозяин Стужи 2

Петров Максим Николаевич
2. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Хозяин Стужи 2

Убей героя

Кудрявцев Леонид Викторович
Фантастика:
детективная фантастика
5.00
рейтинг книги
Убей героя

Ворон

LizaMoloko
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
гаремник
5.00
рейтинг книги
Ворон

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Имперец. Том 5

Романов Михаил Яковлевич
4. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Имперец. Том 5

#НенавистьЛюбовь

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
#НенавистьЛюбовь

Заботы Элли Рэйт

Ром Полина
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Заботы Элли Рэйт

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Юнлинг

Метельский Николай Александрович
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
8.35
рейтинг книги
Юнлинг