Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Яго батальён

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Ну, а як жа. Вядома.

— Дык вось што. Трэба пагутарыць з людзьмі. Расказаць пра становішча на франтах. Пра перамогу пад Сталінградам, баявыя поспехі часці. Ды і наогул… Вы ведаеце пра што.

— Вы думаеце, я — палітрук?

— А гэта няважна. Інстытут ваенкомаў адменены. Так што…

— Тым не менш вы-та засталіся. Вось бы і расказалі пра становішча на франтах.

— Ну гэта ты кінь, Валошын, — незадаволена забурчаў бас у трубцы. — Што мне рабіць, я і без цябе ведаю.

Валошын уздыхнуў на поўныя грудзі.

— Таварыш дванаццаты! Няўжо вы думаеце, што ў мяне перад заўтрашнім «сабантуем» няма другіх спраў, як

толькі расказваць пра становішча на франтах. Я перад сваім носам яшчэ не разабраўся ў становішчы.

Ён змоўк, у трубцы таксама змоўкла. Пасля Міненка, мабыць, падумаўшы, пагадзіўся:

— Ну добра! Я падашлю лейтэнанта Круглова. Ён правядзе бяседы, а вы ўжо забяспечце людзей.

— Заўтра?

— Чаму заўтра? Сёння.

Гэта ўжо было болын чым занадта. Людзям і без таго заставаўся кароценькі хвосцік ночы, за які дай бог прыплюшчыць вочы на холадзе. А тут — беседы. I Валошын амаль са злосцю закрычаў у трубку:

— Ну што вы гаворыце, таварыш дванаццаты! Людзі прыбылі з марша. Дашчэнту змораныя. Заўтра… Вы ведаеце, што будзе заўтра. Трэба ім адпачыць ці не? У канцы канцоў…

Нампаліта гэты камбатаў выпад, аднак, мала збянтэжыў. Відаць, ён быў маёру не ў навіну, і той меў на яго даўно гатовы адказ.

— Ну, ну, ну… Так не пойдзе. Мы не можам ні на хвіліну спьгаяць палітмасавае работы. Мы павінны яе праводзіць у любых умовах. Так патрабуе Вярхоўны Галоўнака-мандуючы. Вы разумееце?

Другі раз за сённяшні дзень яму напаміналі патрабаванні Вярхоўнага. Валошын кінуў на скураны футарал трубку і у злое роспачы прываліўся плячмі да сцюдзёнае сцяны зямлянкі. Ад ягонага крыку на саломе заварушыўся і ўстаў разведчык, падцяўшы ногі, сеў каля скрынак лейтэнант Маркін… Ён прышле лейтэнанта Круглова! Прыслаць Круглова, вядома, няхітрая справа, безадмоўны камсорг і так толькі ўчора пайшоў з ягонага батальёна ў суседні. А вось самога Міненку тут не бачылі, мабыць, ад першага дня наступлення.

А зрэшты, так яно, можа, і лепш. Хай прыходзіць Круглоў, з ім можна будзе дамовіцца і як-небудзь даць ротам магчымасць хоць на пераменку адпачыць перад атакай. Інакш заўтра ад іх не шмат будзе толку. Гэта ён ведаў пэўна.

Разведчык спрасоння пачухаўся, паскрэбся пад пахамі, зняў бот, пачаў перакручваць анучы. Чарнаручанка з маўкліва-незадаволеным выглядам прадзімаў трубку. Маркін запытальна пазіраў на камбата.

— Што ён?

Валошын узяў з долу карту, на якой яшчэ шмат было нявырашана і недадумана з заўтрашняе задачы, і, не паднімаючы позірку на свайго начальніка штаба, сказаў:

— Таварыш Маркін. Адпраўляйцеся ў дзевятую і арганізуйце разведку вышыні «Малой».

Маркін крыху памарудзіў, пасля падперазаўся па паўшубку трафейным рэменем з кірзавай кабурай на баку і моўчкі выйшаў з зямлянкі.

Камбат падумаў, што, бадай, загадаў занадта афіцыйна, гняўлівы лейтэнант мог пакрыўдзіцца. Але цяпер у яго не было ніякае ахвоты да пачцівасці — злавала начальства, злавалі немцы, злавала няпэўнасць у абстаноўцы. А тут яшчэ ніякае весткі ад разведчыкаў з вышыні. Пара ўжо была б ім вяртацца і дакладваць, ды вось — ні слыху ні дыху.

На гадзінніку пачыналася другая гадзіна ночы.

Тады ён рашуча ўстаў з саломы, тужэй падцягнуў спражку. Трывожнае нецярпенне ўсё ўзмацнялася. У такія хвіліны нясцерпна было заставацца сам-насам, цягнула да людзей, батальёна, і Валошын адхінуў палатку.

— Прыйдзе Гутман, хай застаецца тут.

— Ёсць, таварыш камбат, — згодна

адказаў Чарнаручанка.

На НП у бакавой ячэйцы стрымана варушылася цьмяная, ахінутая палаткай постаць — баец зважліва павярнуўся бокам да камбата, звыкла чакаючы ягоных пытанняў. Валошын спыніўся, услухаўся: ноч была ціхая, якая рэдка здараецца на фронце, — прынамсі, паблізу нідзе не стралялі. Недзе збоч чутны былі галасы: але наўрад ці на ягоным участку, мусіць, у бліжнім тыле, у суседзяў.

— Ну што, Прыгуноў?

— Так нічога. Пастралялі трохі ды сціхлі.

— Даўно?

— З паўгадзіны назад. Кулямёт патыркаў-патыркаў і змоўк.

— Ракет не кідалі?

— Дзве ўсяго. Вартавыя, мабыць.

Можа, вартавыя-дзяжурныя, а можа, і баявое ахраненне, — калі засеклі разведчыкаў, тады справа горш. А можа, яны ўжо вярнуліся, ды Самохін марудзіць з дакладам, хоць такое на яго не падобна.

— А там за балотам, з тае высоткі, нічога не было чутна? — запытаў ён у Прыгунова. Той пакруціў галавой.

— Не, нічога, таварыш камбат.

Валошын памаўчаў, услухоўваючыся, і разведчык пачаў абмахвацца, ляпаючы сябе рукавіцам.і па лапатках — грэўся.

— Колькі часу, таварыш камбат? Гадзін дванаццаць ёсць?

— Палова другой.

— Ну, праз паўгадзіны падменяць. Пакімарыць крыху да ранку. А раніцай наступлення не чакаецца? — ціха, без асаблівай цікаўнасці запытаў разведчык. Валошын унутрана паморшчыўся ад непрыемнага цяпер пытання.

— Чакаецца, Прыгуноў. Раніцай атака.

— Да? — не надта нават уражаны, хутчэй з абвыклай пакорай перапытаў Прыгуноў.— Тады горш справа.

Заўтра будзе горш, гэта пэўна, але гаварыць аб тым Валошыну не хацелася — турбавала мноства пытанняў, немалаважных для таго заўтра, і сярод іх цяпер самым пільным быў вынік разведкі нейтралкі і таго бугра за балотам. Мусіць, трэба б даверыцца Маркіну; калі ўжо загадаў, дык не блага было б пачакаць выканання загаду. Але чакаць не хапала трывання. Пастаяўшы яшчэ крыху, Валошын ускочыў каленам на край бруствера і вылез з траншэі.

8

Камбат ціха ішоў па касагоры ўніз. Па-ранейшаму было цёмна, напорысты паўночны вецер шапацеў у быльнягу і рэдкім, па ўзмежках, кустоўі. Валошын засцярожліва пазіраў па баках, гатовы да якой неспадзя-ванкі: усё ж ён быў тут адзін, а ці мала што магло падпільнаваць аднаго на перадавой уначы. Нядоўга было трапіць і ў рукі да немцаў, якія, мусіць, таксама не ўсе цяпер спяць — арнанізуюць і абарону, і ахраненне, і пошук разведчыкаў. Зусім не дзіва, калі выйдзеш з КП, а ў роту не прыйдзеш. Куды падзеўся — ніхто і ведаць не будзе.

Мусіць, найгоршае на вайне — гэта недарэчна загінуць.

У дадзеным выпадку палохае нават не сама смерць, а тое, як яе вытлумачаць людзі. Мабыць, знойдуцца і такія, што скажуць: перайшоў да немцаў, як гэта здарылася ўвосень з колішнім іх камандзірам палка Буланавым і ягоным начштаба Алексюком. На змярканні прыехалі конна на КП другога батальёна, пагутарылі, закурылі і выправіліся ў трэці, да якога было кіламетры два логам праз кусцікі. Аднак у трэці яны так і не прыехалі. Прапалі назаўжды, нібы жартуючы між дзвюма зацяжкамі, быццам іх і не было на зямлі. Пасля хадзілі розныя чуткі-здагадкі, кожная з якіх (апроч хіба самай недарэчнай — наконт здачы ў палон) была верагоднай. I ўсё ж найбольш пэўным здавалася меркаванне, што абодва камандзіры трапілі языкамі да нямецкіх разведчыкаў.

Поделиться:
Популярные книги

Конец детства (сборник)

Кларк Артур Чарльз
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Конец детства (сборник)

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Тринадцатый IX

NikL
9. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IX

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Властелин Севера

Корнуэлл Бернард
3. Саксонские хроники
Приключения:
исторические приключения
8.67
рейтинг книги
Властелин Севера

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Неучтенный элемент. Том 9

NikL
9. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 9

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Катриона

Стивенсон Роберт Льюис
Приключения:
исторические приключения
8.62
рейтинг книги
Катриона