Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Яго батальён

Быкаў Васіль

Шрифт:

Пакуль перакладчык тлумачыў гэта, Валошын прайшоў сюды-туды перад строем, пазіраючы на вышыню. Ракет болей не было, стрэлаў таксама. Толькі недзе збоч ад ляска і далёка ўсё пыхала і таўкло зямлю, мусіць, гэта выроўнівалася суседняя армія. Хацелася верыць, што ўсё як-небудзь абыдзецца і пасланцы вернуцца. Цяпер ён ні за што не хацеў губляць нават двух старых байцоў — цана ім за гэтую ноч падвоілася.

Некалькі чалавек, абмінуўшы траншэю КП, падышло да строю і спынілася непадалёк ад камбата. У пярэднім ён пазнаў старшыну сёмай Грака — гэта

ўжо прыбылі за папаўненнем.

— Так, усё. Пытанні ёсць?

Пытанняў не было. Ён самкнуў строй, які аказаўся прыкметна карацейшы, чым упачатку, і рукой пачаў аддзяляць чацвёркі.

— Восемь, дзевяць, дзесяць… Направа! Старшына Грак, атрымлівайце.

Старшына адвёў сваіх крыху ўбок, а ён палічыў астатніх. Іх было мала. Восьмай як самай слабай трэба было б даць болей, але нешта ўтрымала яго ад такога намеру. Рэшткі строю ён падзяліў напалам.

— Восьмая і дзевятая — па васемнаццаць чалавек.

— Усяго толькі? — здзівіўся сяржант з восьмай.

— Толькі ўсяго. Затое без браку.

Людзей павялі ў роты, а ён скочыў у траншэю і ледзьве не сутыкнуўся з Маркіным. У накінутым на плечы паўшубку, лейтэнант адразу павярнуў назад. Валошына гэта трохі здзівіла — чаму ён стаяў тут?

Яны вярнуліся ў амаль што пустую зямлянку. Печка тут ужо не гарэла, пастаянны яе даглядчык Чарнаручанка, прывязаўшы да вуха трубку, зябка корчыўся ў куце на саломе. Маркін кінуў на скрынкі скручаны ў трубку сшытак.

— Думаеце, яны сапраўды хворыя? — нешта тоячы ў сабе, запытаў начштаба.

— Зусім не думаю.

— Дык як жа гэта іх за здорава жывеш — шагам марш у тыл?

Тон начальніка штаба быў буркатлівы, амаль сварлівы. Валошын, аднак, не дужа на тое зважаючы, дастаў з кішэні гадзіннік і падышоў да ліхтара. Абедзве зеленавата-фосфарныя стрэлкі яго набліжаліся да дванаццаці.

— Спадзяюся, Маркін, вы мяне за ідыёта не лічыце?

— Ну што вы! Я так проста. Сказаў…

— Хто-хто, а вы-та павінны разумець: мішэні на полі бою нам не патрэбны.

Ён паклаў гадзіннік на край стала і сам сеў побач. Маркін з нейкім незразумелым запалам выпаліў:

— А гэтыя, што асталіся, не мішэні?

— Тое будзе залежаць ад нас.

— Ад нас! Ось паглядзім, як яны заўтра паднімуцца. Ці не прыйдзецца абцасам у зад штурхаць.

— Вельмі нават магчыма. Заўтра, магчыма, і не паднімуцца. Прыйдзецца паднімаць. А праз тыдзень паднімуцца. Праз месяц ужо ўзнагароджваць будзем.

Маркін надзеў у рукавы паўшубак.

— Калі будзе каго, — цішэй зазначыў ён і дастаў з кішэні сшытак. — Баявое распараджэнне з палка. На атаку.

Камбат узяў сшытак, напалову спісаны знаёмым пісарскім почыркам. Дастаў з сумкі карту. Маркін пасядзеў і, пазяхнуўшы, адкінуўся ў кут на салому.

Наверсе зрабілася ціха-ціха…

7

Баявое распараджэнне не шмат дадавала да таго, што было і без яго вядома. Валошын хутка прабег вачмі дзве старонкі рукапіснага тэксту,

даўжэй затрымаўся на карце. Спакваля яму стала зразумела, што абхватны ма-неўр, які прадпісваў камандзір палка, наўрад ці атрымаецца. Для абхвату такой вышыні, як гэта, спатрэбіўся б не адзін батальён і не адна артбатарэя, якая прызначана яго падтрымліваць. Зноў жа суседні за балотам пагорак! На выгляд — гэта была малапрыкметная сярод хмызняку гарбінка, ледзьве азначаная на карце дзвюма гарызанталямі, да таго ж знаходзілася яна далёка за флангам, на суседнім, невядома чыім участку. Але ў выпадку іменна гэтага абхватнага манеўра гарбінка апыналася амаль што ў тыле баявога парадку батальёна, і гэта ўжо насцярожвала. А раптам там — немцы?

Невясёлыя думкі камбата перапыніў рэзкі ўнутраны трэск тэлефона. Чарнаручанка з ахрыплай паспешлівасцю прабуркаў свае пазыўныя'і зняў з галавы трубку.

— Вас, таварыш камбат.

У шораху і трэску памех буяў злы нервовы голас камандзіра палка.

— Зноў у вас тое самае! Зноў фокусы, сюрпрызы! Калі гэта скончыцца, Валошын?

— Што вы маеце на ўвазе?

— Чаму вярнулі «карандашоў»? Вы што — не атрымалі загад на «сабантуй»?

— Атрымаў, таварыш дзесяты, — знарок спакойна адка-заў камбат.

— Дык у чым жа справа?

— Я вярнуў хворых.

— Што? Хворых? — Гунько знарочыста зарагатаў злым здзеклівым смехам. — Хто табе сказаў, што яны хворыя? Ці не яны самі?

— Ну вядома. У мяне ж доктара няма.

— Слухай, ты… вы там нармальны ці не? Калі вы будзеце такі легкаверны, дык у вас заўтра ў хазяйстве нікога не застанецца.

— Застануцца, таварыш дзесяты. А тыя, што на санчасць глядзяць, мне не патрэбны.

— Як гэта — не патрэбны? Вы разумееце, што вы гаворыце? З кім вы тады будзеце выконваць баявую задачу? Вы прасілі папаўненне. Я вам даў максімум. За кошт іншых, можна сказаць. А вы адмаўляецеся. Я проста не ведаю, як гэта разумець?

Валошын самотна ўздыхнуў, яму зноў станавілася сумна і агоркла ад гэтай бязглуздае спрэчкі.

— Таварыш дзесяты! Вось і аддайце іх тым, каго вы абдзялілі. Мне хопіць.

— Хопіць?

— Да, хопіць.

У трубцы змоўкла, пасля зноў загучала, але ўжо ў новым, болей пагрозлівым тоне.

— Майце на ўвазе, Валошын, я вам заўтра гэта прыпомню. Запросіце падмогі — шыш атрымаеце.

— Не сумняваюся.

— Што?

— Кажу, не сумняваюся. Толькі прасіць не буду.

— Не будзеце?

— Не, не буду.

Трубка змоўкла, і ён ужо хацеў аддаць яе Чарнаручанку, як там зноў паявіўся голас. Голас быў бадзёры, амаль што вясёлы, камбат не адразу пазнаў яго.

— Алё, Валошын. Дык як вы сустрэлі «карандашыкі»?

— Звычайна. Хлебам і соллю, — напаўжартоўна адказаў камбат. Тут ён не дужа выбіраў выразы — то гаварыў намеснік камандзіра палка па палітчасці маёр Міненка. Адносіны з ім у камбата былі даволі дэмакратычныя.

— Хлеб добрая рэч, але не забывайце і пра харч духоўны.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Целеполагание

Владимиров Денис
4. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Целеполагание

Осколки маски

Метельский Николай Александрович
7. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.71
рейтинг книги
Осколки маски

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы

Дважды одаренный

Тарс Элиан
1. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный

Инженер Петра Великого 4

Гросов Виктор
4. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 4

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Законы Рода. Том 4

Мельник Андрей
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Кукловод

Майерс Александр
4. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кукловод

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных

И.Бабель. Воспоминания современников

Паустовский Константин Георгиевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
И.Бабель. Воспоминания современников

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4