Чтение онлайн

на главную

Жанры

Яго батальён

Быкаў Васіль

Шрифт:

Так, трапіць у бяду было справай няхітрай, нават дужа простай. Хоць бы і цяпер вось, калі ён брыў у цемры зусім адзін, без ардынарца і нават без Джыма. Вядома, з Джымам было б куды спакайней — Джым у такіх выпадках быў незаменны сваёю сабачаю чуйнасцю і амаль не сабачай адданасцю.

Гэты сабака трапіў да яго паўгода таму, у канцы лета пад Селіжаравам, дзе рэшта іхняй разбітай арміі прабівалася з акружэння. Прарыў, пачаты ўдарнай групоўкай, па незразумелай прычыне затрымліваўся, немцы паспелі закрыць прабіты ёю праход, іх мінамётны агонь крышыў стогадовыя хвоі на ўзлеску, дзе разгарнуліся зводныя батальёны другога эшалона, пачаў гарэць лес, і дым усё болей ахутваў падлесак. Калі ўзнялося

сонца, асколкам міны, якая выбухнула ў галлі, Валошына параніла ў галаву, і ён, неяк перавязаўшы яе, ляжаў пад хвояй, чакаючы сігналу «наперад». У поўдзень, спакутаваны ад духаты, смагі і болю, пайшоў у глыб лесу пашукаць вады і неўзабаве набрыў на зарослы ляшчыннікам равок з ледзьве жывым у траве ручайком, дзе і ўбачыў гэтага, невядома адкуль прыбрыўшага сюды, сабаку. Збочыўшы худы зад і шырока расставіўшы пярэднія лапы, Джым сядзеў над ручаём і з пакутным адчаем у вачах пазіраў на чалавека. Валошын напіўся сам, набраў цёплай вады ў трафейную пляшку і, спакойна падышоўшы да сабакі, асцярожна пагладзіў яго. Сабака нават не ўхінуўся ад яго рукі, і Валошын убачыў, што задняя яго лапа перабіта асколкам. У кішэні ў капітана была рэштка бінта, якім той асцярожна перабінтаваў пералом, затым, выламаўшы з ляшчыны дзве тонкія палачкі, наклаў іх замест шын на лапу і зноў туга абматаў бінтам. Сабака асцярожна пераступіў раз і другі і з раптам ажывелым выглядам пабрыў за чалавекам.

Ён не адставаў ад капітана да вечара. У часе ашалелага начнога прарыву ў грымоцці выбухаў і мільгаценні трас ненадоўга прапаў, але калі ранкам рэшта групоўкі прарвалася цераз нямецкія пазіцыі, Валошын, на сваё здзгўленне, убачыў побач і гэтага кульгавага сабаку, які затым упарта не хацеў разлучацца са сваім выратоўцам. Валошын накарміў яго ля першай жа палявой кухні, дзе першы раз за некалькі дзён паеў сам, перавязаў лапу ў санчасці, дзе перавязвалі і яго, і павёў у тыл на пункт збору і фарміроўкі. Лапа ў сабакі зраслася надзіва хутка, і ён ні на крок не адставаў ад свайго выратоўцы. Часам у іх абодвух здараліся непрыемнасці з начальствам, але неяк усё абыходзілася во да сённяшняй ночы.

Узрушаны многім з таго, што адбывалася сёння ў зямлянцы, занепакоены лёсам батальёна і заўтрашняй атакай, Валошын спярша неяк не дужа і адчуў страту Джыма. Аднак з цягам часу жаль па сабаку ўвачавідкі рос у ім, даходзячы часам да роспачы. Як ні дзіўна, а Джым быў для яго чымсь глыбока асабістым, амаль інтымным, не-чым з таго, што начыста вытручвала ў чалавеку вайна і што можна было хіба адчуць і амаль немагчыма сфармуляваць словамі… На жаль, ён не мог пярэчыць генералу, для якога гэты сабака з'явіўся сёння, безумоўна, прадметам хвіліннага захаплення, уладарнага капрызу начальніка — не болей.

Восьмая размяшчалася ўнізе пад касагорам, раскінуўшы па ўзмежку радок адзіночных ячэек. Сярод іх ліпела і цесненькая, прыкрытая плашч-палаткай зямлянка ка-мандзіра роты, у якой размяшчаўся Муратаў і грэліся па чарзе байцы. Асцярожна ступаючы, камбат паціху падышоў з тылу да ледзьве прыкметнага бугарка, з-пад якога сцішана даносіліся галасы. Ён чакаў знайсцітут Маркінаі Муратава, але замест іх у зямлянцы аказалася некалькі байцоў, ледзь-ве асветленых кволым агеньчыкам трафейнае плошкі. Двое, што сядзелі бліжэй да святла, накінуўшы на голыя плечы шынялі, уважліва абшуквалі на каленях вывернутыя споднія кашулі. Камбат з намаганнем прасунуў галаву ў вузенькую шчыліну ля палаткі — байцы сарамліва сумеліся, захінаючы вопратку.

— Што — грызуны заелі?

— Кусаюцца, халера на іх.

— Дзе камандзір роты?

— Пайшоў. З начальнікам штаба, — адказаў бліжэйшы да выхаду баец, нацягваючы палу шыняля на белае худое плячо.

Валошын захінуў палаткай уваход і ўстаў. Значыць, Маркін ужо распачаў дзейнічаць. Увогуле

начальнік штаба чалавек старанны, даручыўшы яму што-небудзь, можна быць упэўненым, што валыніць не будзе. Праўда, дзейнасць яго звычайна прасціралася строга ў межах загаду. Калі ж здаралася, што трэба нешта ўзяць на сваю адказнасць (тым болей рызыку) або праявіць ініцыятыву, таксама, як правіла, звязаную з рызыкай, тут ужо ад Маркіна не варта чакаць многага — будзе роўна столькі, колькі адмерана распараджэннем начальства.

Зрэшты, Маркіна можна было зразумець: не кожны на вайне, трапіўшы ў такія свалачныя выкруты лёсу, як ягоны начштаба, здолеў захаваць душэўную нязломнасць. Камбат ужо ведаў з жыцця і з свае камандзірскае практыкі, што людзі ёсць людзі і патрабаваць ад іх таго, на што яны менш за ўсё здольны, недарэчна па меншай меры. Мусіць, трэба прымаць іх такімі, як іх стварыла жыццё, скарыстоўваючы для справы тыя з іх дзелавых якасцей, якія толькі і можна выкарыстаць.

Стоячы ў выкапаным праходзе, Валошын прыслухаўся, знізу ўгору агледзеўся па баках — непадалёк, здаецца, хтосьці маячыў на ледзь-ледзь светлаватым фоне. Той, мусіць, пазнаў камбата і азваўся сіплым прастуджаным голасам:

— Яны там, ля сяржанта. Камроты там і начальнік штаба.

Камбат паціху пайшоў уздоўж ланцуга ад аднае адзіночнай ячэйкі да наступнай. Амаль ва ўсіх іх варушыліся байцы, дзе-колечы іх было па двое — сышліся пакурьшь ды пагрэцца. Бадай ніводзін не спаў — зрэшты, мудрона было заснуць на такой халадэчы. Аднак гэта звечара. Камбат ведаў: пад ранак нават і тут іх адолее сон, наколькі хопіць трывання, пачнуць драмаць, змагаючыся са сцюжай. Зусім без сну чалавеку нельга, нават і тады, калі ён на вайне і сядзіць у ста кроках ад немцаў.

Урэшце ля пятай ці шостай ячэйкі ён пачуў стрыманую размову, якая, як толькі яго заўважылі ў цемры, адразу прыціхла. У доле ля бруствера цямнела некалькі постацей — ён падышоў бліжай і спыніўся.

— Ну што, лейтэнант Маркін?

Маркін таропка ўстаў, падняўся таксама Муратаў і яшчэ нехта з байцоў восьмай.

— Паслалі, таварыш камбат. Траіх. Праз гадзіну-паўтары павінны вярнуцца.

— Так. А з сёмай не чуваць нічога?

— Не, не чуваць.

— Пашліце байца да лейтэнанта Самохіна. Хай перадасць: я чакаю вынікаў разведкі.

— Ёсць!

Муратаў крута павярнуўся і некуды пабег, Валошыну гэта не спадабалася: кўды ён бегае? Ці ў яго няма ардынарца або хоць сувязнога, каб паслаць некага выклікаць. Аднак той факт, што сам ён прыйшоў сюды адзін, устрымаў яго ад папроку ротнаму. Маркін, быццам чагось чакаючы, стаяў насупраць.

— Вы адпраўляйцеся на КП, — сказаў яму Валошын. — Калі што — я буду тут.

Начштаба зрабіў крок убок, але перш чым пайсці, растлумачыў, нібыта баючыся, каб камбат што-небудзь зразумеў не так:

— Тых я добра праінструктаваў. У роце назначылі слухачоў назіральнікаў. Так што ўсё павінна быць у парадку.

— Добра.

Маркін няспешна, неяк быццам апанураны чымсь, патупаў ад акопчыка на пагорак і хутка знік у цемры. Не паварочваючыся ў той бок, камбат нейкі час яшчэ чуў ягоныя крокі ў мерзлым доле, адзін раз нават моцна дзёўбнула штось, — мабыць, Маркін спатыкнуўся, затым усё сціхла. Маркін ніколі асабліва не злаваў яго, ніколі не аспрэчваў яго распараджэнняў, спраўна выконваў усе патрабаванні з палка, але заставацца дзе-небудзь удвух з ім Валошыну часам было амаль непрыемна. Чымсь начальнік штаба выклікаў да сябе нейкую неўсвядомленую насцярожа-насць, недаўменнасць, было такое ўражанне, нібы чакаў што ад камбата, але што — той не мог зразумець. Праўда, Валошын мала думаў над тым, але прыцьмелая непрыемнасць, што ішла ад лейтэнанта, стала амаль звыклай у яго пачуццях да Маркіна, хоць Валошын яшчэ нічым не выказаў яе.

Поделиться:
Популярные книги

Князь Андер Арес 3

Грехов Тимофей
3. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 3

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Мастер решений

Земляной Андрей Борисович
3. Специалист по выживанию
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.20
рейтинг книги
Мастер решений

Неучтенный элемент. Том 1

NikL
1. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 1

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Коллектив авторов
Документальная литература:
военная документалистика
6.25
рейтинг книги
1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Черная стрела

Стивенсон Роберт Льюис
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Черная стрела

Старый, но крепкий 7

Крынов Макс
7. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 7

Последний Герой. Том 1

Дамиров Рафаэль
1. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 1

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Ермоленков Алексей
2. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Князь Целитель 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Князь Целитель
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Целитель 2