Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ваенны лётчык

Сент-Экзюпери Антуан де

Шрифт:

Рукаяткі сектара газу заледзянелі. Я вымушаны ісці на поўным рэжыме. I вось гэтыя дзве жалезныя трубачкі ставяць мяне перад невырашальнымі праблемамі.

На маім самалёце мяжа павелічэння шагу вінтоў моцна заніжана. Калі я буду пікіраваць на поўным газе, мне наўрад ці ўдасца пазбегнуць хуткасці васьмісот кіламетраў у гадзіну і раскруткі вінтоў. А раскрутка вінтоў можа выклікаць палом вала.

У крайнім выпадку, я мог бы выключыць запальванне. Але тады непазбежна гарантавана аварыя. Гэтая аварыя павядзе да зрыву задання і, магчыма, да страты самалёта. Не ўсякая мясцовасць прыгодна для пасадкі машыны, якая датыкаецца да зямлі з хуткасцю сто восемдзесят кіламетраў

у гадзіну.

Значыць, чаго б гэта ні каштавала, трэба арухоміць рукаяткі. Пасля першага намагання мне ўдаецца адкруціць левую. Але правая ніяк не паддаецца.

Цяпер я мог бы знізіцца на дапушчальнай хуткасці, збавіўшы абароты хоць аднаго, левага, матора, з якім я ўжо магу спраўляцца. Але калі я зменшу колькасць абаротаў левага матора, тут жа ўзнікне бакавая цяга правага, які непазбежна пацягне самалёт улева. Мне давядзецца процідзейнічаць гэтаму. Педалі ж, ад якіх залежыць гэты манёўр, таксама ўсе заледзянелі. Значыць, я нічога не патраплю зрабіць. Калі я зменшу абароты левага матора, дык пайду ў штопар.

Такім чынам, у мяне няма іншага выйсця, як пайсці на рызыку пераўзысці мяжу колькасці абаротаў, за якой тэарэтычна магчымы разрыў вала. Тры тысячы пяцьсот абаротаў: пагроза разрыву.

Усё адно бязглуздзе. Усё сапсавана. Наш свет скла-даецца з безлічы шасцяронак, якія не дапасоўваюцца адна да адной. I справа не ў механізмах, а ў гадзіншчыку. Няма гадзіншчыка.

Мы ваюем ужо дзевяць месяцаў, а нам дагэтуль не ўдалося дамагчыся, каб заводы, якія выпускаюць кулямёты сістэму кіравання, прыстасавалі іх да ўмоў вялікай вышыні. I адбываецца гэта зусім не з-за нядбайства людзей. Людзі, у большасці сваёй, сумленныя і рупныя. Іх абыякавасць амаль заўсёды вынік, а не прычына марнасці іх намаганняў.

Гэтая марнасць гняце на ўсіх нас, як нейкая нака-наванасць. Яна гняце пехацінцаў, узброеных штыхамі супроць танкаў. Яна гняце нават на тых, якія павінны былі б займацца ўдасканальваннем кулямётаў і сістэм кіравання.

Мы жывём у сляпым чэраве адміністрацыі. Адміні-страцыя — гэта машына. Чым яна дасканальней, тым меней месца пакідае яна для ўмяшання чалавека. Пры існаванні бездакорнай адміністрацыі, дзе чалавеку адведзена роля шасцяронкі, яго лянота, несумленнасць, несправядлівасць ніяк не можа праявіцца.

Гэтак як машына, створаная выконваць раз назаўжды прадугледжаныя аперацыі, так і адміністрацыя не здольна на які-небудзь творчы акт. Яна распараджаецца. Яна абумоўлівае адпаведнае пакаранне адпаведнай правіны, адказвае пэўным рашэннем пэўнай задачы. Адміністрацыя не створана для таго, каб рашаць новыя задачы. Калі ў штампавальны станок увесці кавалак драўніны, ён не стане выпускаць мэблю. Каб прыстасаваць яго да гэтага, чалавек павінен мець права перарабіць яго. Але ў адміністрацыі, створанай прадухіляць непажаданае чалавечае ўмяшанне, шасцяронкі адпрэчваюць волю чалавека. Яны і блізка не падпускаюць Гадзіншчыка.

Я прыйшоў у групу 2/33 у лістападзе. Як толькі я з'явіўся, таварышы папярэдзілі мяне:

— Цяпер будзеш сноўдацца над Германіяй, і без кулямётаў, і без сістэм кіравання.

А каб суцешыць, дадалі:

— Не хвалюйся. Яно ўсё роўна ні да чаго. Знішчальнікі заўсёды збіваюць нас раней, чым мы паспяваем заўважыць іх.

I вось у маі, праз шэсць месяцаў па гэтай размове, кулямёты і сістэмы кіравання па-ранейшаму замярзаюць.

Я прыгадваю выслоўе, старажытнае, як мая краіна: «Калі ўжо здаецца, што Францыі хана, яе выратоўвае цуд». Я зразумеў, чаму гэта

так. Калі якая-небудзь страшная катастрофа касавала нашу выдатную адміністратарскую машыну і рабілася ясна, што адрамантаваць яе немагчыма, тады, за недахопам лепшага, яе замянялі звычайнымі людзьмі. I гэтыя людзі выратоўвалі ўсё.

Калі варожая бомба развее попелам міністэрства авіяцыі, тады спешна выклічуць першага-лепшага капрала і скажуць яму:

— Даручаем вам дамагчыся, каб кіраванне не замярзала. Вам даюцца неабмежаваныя правы. Прымайцеся за работу. Але калі праз два тыдні яно па-ранейшаму будзе замярзаць, вы пойдзеце на катаргу.

Тады, магчыма, кіраванне размарозіцца.

Я магу прывесці сотні прыкладаў гэтага ганебнага адміністрыравання. У адным з паўночных дэпартаментаў камісія інтэнданцтва рэквізавала цельных кароў і ператварыла бойні ў могільнік цялят, якія так і не выйшлі з мацярынскага ўлоння. Ніводзін вінцік гэтай машыны, ніводзін палкоўнік інтэнданцкай службы не мог дзейнічаць іначай, а толькі як вінцік. Усе яны падпарадкоўваліся іншаму вінціку, як у гадзінніку. Усякі пратэст быў бы бескарысны. Вось чаму, як толькі гэтая машына стала развальвацца, яна штосілы ўзялася рэзаць цельных кароў. Гэта, бадай, было яшчэ найменьшае зло. Не дай божа больш сур'ёзнай паломкі дык яна, чаго добрага, пачне прырэзваць інтэнданцкіх палкоўнікаў.

Я да глыбіні душы прыгнечаны гэтым усеагульным розрухам. Але зараз, мусіць, не варта гробіць адзін з маіх матораў, і я яшчэ раз навальваюся на правую рукаятку. Раззлаваўшыся, навальваюся з усіх сіл. I адразу ж выпускаю рукаятку. Ад перагрузкі ў мяне зноў закалола ў сэрцы. Не, чалавек сапраўды не прыстасаваны да заняткаў фізкультурай на вышыні дзесяці тысяч метраў. Я адчуваю тупы боль як згрызоту сумлення, якое нечакана ачнулася сярод глыбокага сну ўсяго цела.

А няхай яны спрахнуць, гэтыя маторы! Мне на іх начхаць. Я спрабую перавесці дыханне. Здаецца, мне ўжо ніколі не ўздыхнуць, калі я дазволю сабе забыцца. Мне прыгадваюцца мяхі, якімі некалі раздзьмухвалі агонь. Я раздзьмухваю свой агонь. I мне вельмі хочацца ўпрасіць яго, каб ён зноў «узяўся».

Што ж я так непапраўна сапсаваў? На вышыні дзесяці тысяч метраў занадта вялікае фізічнае намаганне можа выклікаць разрыў сардэчнай мышцы. Яно такое кволае, наша сэрца. А служыць яно павінна доўга. Недарэчна рызыкаваць ім дзеля такой грубай работы. Гэта ўсё роўна што паліць дыяменты, каб спячы яблык.

ХІІІ

Гэта ўсё роўна што спаліць на поўначы ўсе вёскі, хоць іх знішчэнне нават на паўдня не можа затрымаць наступлення немцаў. I ўсё-такі гэтыя незлічоныя вёскі, гэтыя старэнькія цэркаўкі, гэтыя старасвецкія дамы з усім іхнім багажом успамінаў, з нацёртымі да бляску арэхавымі паркетамі, з дагледжанай бялізнай у шафах і з карункавымі фіранкамі на вокнах, якім дагэтуль не было зносу, — я бачу, як усё гэта ад Дзюн-керка да Эльзаса ахоплена полымем.

«Ахоплена полымем» — сказана занадта моцна: калі назіраеш з вышыні дзесяці тысяч метраў, над вёскамі і лясамі бачны толькі нерухомы дым, нешта накшталт бялёсага студзеню. Агонь набывае воблік патаемнага спапялення. На вышыні дзесяці тысяч метраў час як бы запальвае сваю плынь, бо няма ніякага руху. Няма трэску полымя, грукату бэлек, віроў чорнага дыму. Няма нічога — адно гэтае шэраватае малако, знерухомелае ў бурштыне.

Ці загоіцца калі гэты лес? Ці загоіцца гэтая вёска? 3 такой вышыні здаецца, што агонь марудна пажырае іх, як хвароба.

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Газлайтер. Том 27

Володин Григорий Григорьевич
27. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 27

Вперед в прошлое 12

Ратманов Денис
12. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 12

Дважды одаренный. Том IV

Тарс Элиан
4. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том IV

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Форма жизни

Драу Михаэль
Фантастика:
боевая фантастика
киберпанк
7.62
рейтинг книги
Форма жизни

Проклятый Лекарь. Том 2

Молотов Виктор
2. Анатомия Тьмы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Том 2

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Хренов Алексей
5. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Последний Герой. Том 3

Дамиров Рафаэль
3. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 3

Сирийский рубеж 3

Дорин Михаил
7. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 3

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя