Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ваенны лётчык

Сент-Экзюпери Антуан де

Шрифт:

Чаго мне асцерагацца, маёр Аліяс? Унізе, па вертыкалі, праз нерухомае чыстае шкло, я бачу толькі бразготкі мінулых вякоў. Я схіляюся да музейных вітрын. Але вось я абарочваюся і гляджу проці сонца: недзе далёка-далёка на даляглядзе Дзюнкерк і мора. Але пад вуглом мне ўжо цяжка нешта разгледзець. Сонца цяпер ужо зусім нізка, і я лячу над агромністым зіхоткім люстэркам.

— Дзютэртр, вы бачыце што-небудзь праз гэту навалач?

— Па вертыкалі бачу, пан капітан…

— Эй, стралок, як там знішчальнікі?

— Нічога новага…

Я і сапраўды не ведаю, праследуюць нас ці не і ці бачна з зямлі, як за намі пластаецца мноства павуцінкавых вэлюмаў, падобных на той, які мы валачом за сабою.

«Павуцінкавы вэлюм». Гэтыя словы будзяць маё

ўяўленне. Перада мною ўзнікае вобраз, ад якога я спачатку проста ў захапленні: «…недасягальныя, як дзівосная красуня, мы ганарліва крочым насустрач свайму лёсу, а за намі паважна сцелецца доўгі вэлюмны шлейф з ледзяных зорачак…»

— Ану, дайце трохі левай нагой!

А гэта ўжо ява. Але я зноў вяртаюся ў свет сваёй таннай паэзіі:

«…услед за гэтым віражом паверне і ўся гурма нашых залётнікаў…»

Даць левай… даць левай… Лёгка сказаць!

Дзівосная красуня не патрапляе зрабіць свой віраж.

— Калі будзеце спяваць… Гэта дабром не скончыцца, пан капітан!..

Няўжо я спяваў?

Зрэшты, Дзютэртр адбівае ў мяне ўсялякую ахвоту да лёгкай музыкі:

— Я амаль закончыў здымкі. Хутка можна будзе зніжацца да Араса.

Можна будзе… Можна будзе… Канечне! Трэба карыстацца спрыяльным выпадкам. Ты глянь: рукаяткі сектара газу таксама замёрзлі…

Я думаю:

«На гэтым тыдні з трох экіпажаў вярнуўся адзін». Выходзіць, шанцаў вельмі мала. Але нават калі мы і вернемся, нам не будзе чаго расказаць. Некалі мне давялося зрабіць тое, што прынята называць подзвігамі. Пракладка паштовых ліній, сутычкі ў Сахары, Паўднёвая Амерыка… Але вайна — не сапраўдны подзвіг, вайна — гэта сурагат подзвігу. У аснове подзвігу — багацце повязяў, якія ён стварае, задачы, якія ён ставіць, справы, на якія ён натхняе. Звычайная гульня ў арла і рэшку яшчэ не подзвіг, нават калі стаўка ў ёй будзе на жыццё або смерць. Вайна — не подзвіг. Вайна — хвароба. Накшталт тыфу.

Магчыма, некалі потым я зразумею, што адзіным маім сапраўдным подзвігам у вайну было тое, што звязана з маім пакоем у Арконце.

XI

У Арконце — вёсцы паблізу Сэн-Дзізье, дзе суровай зімой трыццаць дзевятага года базіравалася мая група, — я жыў у глінабітным дамку. Ноччу тэмпература ў ім падала настолькі, што вада ў маім збане ператваралася ў лёд, і перш чым апранацца, я распальваў грубку. Але для гэтага мне прыходзілася пакідаць нагрэтую пасцель, дзе я з такой асалодай скручваўся ў клубочак.

Для мяне не было нічога лепшага, чым гэты жалезны манашаскі ложак у пустым і выхаладжаным пакоі. Тут я ўпіваўся бяспекай. Нішто не пагражала мне тут. Удзень маё цела падвяргалася суровым выпрабаванням вялікай вышыні, удзень яго падсцерагалі смертаносныя асколкі. Удзень маё цела магло стаць гняздом пакут, яго маглі несправядліва пашкуматаць на кавалкі. Удзень маё цела не належала мне. Болей не належала. Яго маглі пазбавіць рук, ног, з яго маглі выпусціць кроў. Таму што — і гэта таксама толькі на вайне — ваша цела ператвараецца ў кладоўку з рэчамі, якія ўжо не ваша ўласнасць. З'яўляецца судовы выканаўца і патрабуе вашы вочы. I вы аддаяце яму сваю здольнасць бачыць. З'яўляецца судовы выканаўца і патрабуе вашы ногі. I вы аддаяце яму сваю здольнасць хадзіць. З'яўляецца судовы выканаўца і патрабуе ўсю скуру з вашага твару. I вы ператвараецеся ў патароча, аддаўшы яму, як выкуп, сваю здольнасць прыязна ўсміхацца людзям. I гэтае цела, якое ў той жа самы дзень магло аказацца маім ворагам і зрабіць мне балюча, цела, якое магло ператварыцца ў фабрыку стогнаў, — гэтае цела пакуль яшчэ заставалася маім сябрам, паслухмяным і шчыраверным, утульна ўмошчаным у пасцелі, яно драмала над нагрэтай коўдрай і прызнавалася маёй свядомасцю адзіна ў асалодзе быцця, свядомасць адзначала адно ягонае шчаслівае пасопванне. Але мне, хоч не хоч, трэба было вырваць яго з пасцелі,

вымыць ледзяной вадой, пагаліць і апрануць, каб у такім бездакорным выглядзе аддаць яго на волю жалезных асколкаў. I было такое ўражанне, што я, выцягваючы сваё цела з пасцелі, нібы вырываю дзіця з матчыных абдымкаў, адрываю яго ад матчыных грудзей, ад усяго, што ў маленстве мілуе, песціць, аберагае цельца дзіцяці.

Нарэшце, добра ўзважыўшы і абдумаўшы сваё рашэнне і адцягнуўшы яго выкананне, я, сціснуўшы зубы, адным скокам вылятаў з ложка да грубкі, дзе яшчэ звечара былі накладзены дровы, і паліваў іх бензінам. Потым ліхаманкава чыркаў запалкай і ў наступную секунду куляй ляцеў назад і зноў зарываўся ў яшчэ цёплую пасцель і адтуль, забіўшыся пад коўдру і пярыну, адным толькі левым вокам цікаваў за грубкай. Спачатку дровы не надта браліся гарэць, потым па столі пачыналі прабягаць дрыготкія водсветы полымя. Затым агонь ахопліваў усё бярэмя: так весялосць ахоплівае гасцей на ўдалым свяце. Дровы пачыналі трашчаць, гусці і спяваць. Рабілася весела, як на вясковым вяселлі, калі госці трошкі прыхмялеюць і пачынаюць шумець і паштурхоўваць адзін аднаго локцямі.

А часам мне здавалася, што мой добры агонь пільна ахоўвае мяне, як жвавы вартавы сабака, які аддана служыць свайму гаспадару. Я глядзеў на агонь і адчуваў таемную вялікую радасць. I калі свята было ў самым разгары, і цені весела скакалі па столі і гучала гэтая гарачая залатая музыка, і па кутках грубкі пачыналі грувасціцца гурбы жару, калі ўвесь пакой напаўняўся цудадзейным водарам смалы і дыму, тады я, не задумваючыся, пакідаў аднаго сябра дзеля другога, я бег з пасцелі да агню, аддаючы перавагу шчадрэйшаму сябру, і сапраўды цяжка сказаць, падпякаў я сабе жывот ці саграваў сэрца. 3 дзвюх спакус я маладушна паддаваўся болей зваблівай, болей зіхоткай, той, якая званчэй і ярчэй выстаўляла сябе напаказ.

I гэтак тройчы: спачатку, каб распаліць грубку, потым, каб зноў нырнуць у ложак, нарэшце, каб вярнуцца і сабраць ураджай цяпла, — тройчы, ляскаючы зубамі, я адольваў ледзяную пустыню майго пакоя і ў пэўнай ступені спазнаваў, што такое палярная экспедыцыя. Я нёсся цераз пустыню да шчаслівага прызямлення, і я быў узнагароджаны гэтым гарачым агнем, які танцаваў перада мною, для мяне, свой танец шчыравернага сабакі.

Усё гэта быццам нічога не варта. А для мяне гэта было сапраўдным подзвігам. Мой пакой з усёй відавочнасцю раскрыў перада мною тое, чаго я ніколі не змог бы ўгледзець у ім, калі б мне давялося трапіць сюды звычайным турыстам. Тады ён паказаўся б нечым неадметным, голым пакоем з адзіным ложкам, збаном з вадой і нягеглай грубкай. Я пазяхнуў бы ў ім раз-другі — і толькі. Як мог бы я распазнаць у ім тры ягоныя воблікі, тры ягоныя царствы: сну, агню і пус-тыні? Як мог бы я прадчуць усе метамарфозы цела, якое спачатку было целам дзіцяці, што прыгарнулася да матчыных грудзей, сагрэтае і абераганае, потым целам салдата, створаным на пакуты, потым целам чалавека, узбагачанага радасцю валодання агнём, вакол якога збіраецца ўсё племя? Агонь надае пашаноты і гаспадару, і яго гасцям. Калі яны адведваюць сябра, прымаюць удзел у свяце ягонага дома, яны сядаюць каля агню і дзеляцца сваімі надзеннымі клопатамі, вядуць размову пра свае трывогі і работу і, паціраючы рукі і пасмоктваючы люлькі, прызнаюцца: «Да чаго ж хораша пасядзець каля агеньчыка!»

Але няма болей агню, каб я мог паверыць у пяшчоту. Няма болей выхаладанага пакоя, каб я мог паверыць у подзвіг. Я ачынаюся ад сваіх летуценняў. Ёсць толькі абсалютная пустка. Ёсць толькі глыбокая старасць. Толькі адзіны голас, голас Дзютэртра, які не дае мне спакою сваёй фантастычнай просьбай:

— Дайце-тка левай нагой, пан капітан…

XII

Я спраўна выконваю сваю работу. Нягледзячы нават на тое, што мы — экіпаж, якому наканавана пагібель. Я занураны ў атмасферу паражэння. Паражэнне праточваецца зусюль, і адмету яго я нават трымаю ў руцэ.

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Газлайтер. Том 27

Володин Григорий Григорьевич
27. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 27

Вперед в прошлое 12

Ратманов Денис
12. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 12

Дважды одаренный. Том IV

Тарс Элиан
4. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том IV

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Форма жизни

Драу Михаэль
Фантастика:
боевая фантастика
киберпанк
7.62
рейтинг книги
Форма жизни

Проклятый Лекарь. Том 2

Молотов Виктор
2. Анатомия Тьмы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Том 2

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Хренов Алексей
5. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Последний Герой. Том 3

Дамиров Рафаэль
3. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 3

Сирийский рубеж 3

Дорин Михаил
7. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 3

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя