Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ваенны лётчык

Сент-Экзюпери Антуан де

Шрифт:

XXVIII

Я далучыўся да таварышаў. Мы ўсе павінны былі сабрацца каля апоўначы, каб атрымаць загады. Групу 2/33 цягне на сон. Полымя вялікага кастра ператварылася

ў прысыпаны прыскам жар. 3 выгляду група яшчэ трымаецца, але гэта толькі здаецца. Ашэдэ тужліва паглядвае на свой знакаміты хранометр. Пеніко, прыпаўшы да сцяны, дрэмле ў кутку. Гавуаль, звесіўшы ногі, сядзіць на стале і, ледзьве стрымліваючы позяхі, крывіцца, нібы гатовае заплакаць дзіця. Азамбр клюе носам над кнігай. Адзін толькі маёр яшчэ бадзёрыцца; страшэнна бледны, схіліўшыся над асветленымі лямпай паперамі, ён ціха нешта абмяркоўвае з Жэле. Зрэшты, «абмяркоўвае» — гэта толькі вобразнае слова. Гаворыць адзін маёр. Жэле сцвярджальна ківае галавой: «Так, канечне». Жэле бы прыліп да гэтага свайго «так, канечне». Ён усё гарачэй згаджаецца з разважаннямі маёра, баючыся адарвацца ад іх, як тапелец ад шыі плыўца. На месцы Аліяса я, не мяняючы тону, сказаў бы: «Капітан Жэле, на досвітку вас расстраляюць…» — і пачакаў бы, што той адкажа.

Група не спала ўжо трое сутак і ледзьве трымаецца на нагах.

Маёр устае, падыходзіць да Лакардэра і абрывае яго сон, у якім Лакардэр, магчыма, абыгрываў мяне ў шахматы:

— Лакардэр, вы паляціце на світанні. Разведка на брыючым палёце.

— Слухаю, пан маёр.

— Вам трэба было б паспаць…

— Так точна, пан маёр.

Лакардэр зноў сядае. Маёр выходзіць з пакоя, за ім цягнецца і Жэле, як снулая рыбіна на кручку вуды. Вось ужо не трое сутак, а цэлы тыдзень Жэле не клаўся спаць. Нароўні з Аліясам ён не толькі вылятаў у разведку,

але і нёс на сваіх плячах адказнасць за ўсю групу. Чалавечая вынослівасць не бязмежная. Жэле перайшоў ужо межы вынослівасці. I ўсё-такі абодва яны — плывец і тапелец — зноў адпраўляюцца па прывідныя загады.

Да мяне падыходзіць заклапочаны Вэзэн, — сам ён пры гэтым спіць на нагах, як лунацік:

— Ты спіш?

— Я…

Я прыхіліўся галавой да спінкі крэсла — я выявіў тут крэсла. Я таксама засынаю, але мяне мучыць голас Вэзэна:

— Усё гэта дабром не скончыцца!

Усё гэта дабром не скончыцца… Бясспрэчна неадольная перашкода… Дабром не скончыцца…

— Ты спіш?

— Я… Не… Што дабром не скончыцца?

— Вайна.

Вось гэта навіна! Я зноў упадаю ў дрымоту. I мармычу:

— …якая вайна?

— Як «якая вайна»?!.

Нядоўга цягнуцца такой размове. Ах, Паўла, калі б у авіягруп былі цірольскія нянькі, уся група 2/33 ужо даўно была б у пасцелі!

Маёр з размаху расчыняе дзверы:

— Вырашана. Перабазіруемся.

За ім стаіць канчаткова абуджаны Жэле. Ён адкладзе на заўтра сваё «так, канечне». А сёння ўночы ён зноў будзе чэрпаць сілы для знемагальнай працы з нейкіх яму і самому не вядомых крыніц.

Мы ўстаём. Мы вымаўляем: «А!.. Ну што ж…» Што мы можам сказаць?

Мы нічога не скажам. Мы забяспечым перабазіроўку. Адзін Лакардэр дачакаецца світання, каб вылецець на заданне. Калі ён застанецца жывы, то далучыцца да нас ужо на новым аэрадроме.

Заўтра мы таксама нічога не скажам. Заўтра — для сведкаў — мы будзем пераможаныя. А пераможаныя мусяць маўчаць. Як зярняты.

Поделиться:
Популярные книги

Железное пламя

Яррос Ребекка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Железное пламя

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Кодекс Императора IV

Сапфир Олег
4. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Императора IV

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Эйзенштейн

Шкловский Виктор Борисович
Жизнь в искусстве
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Эйзенштейн

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Рассвет русского царства. Книга 2

Грехов Тимофей
2. Новая Русь
Фантастика:
альтернативная история
попаданцы
историческое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства. Книга 2