Стамбульскі экспрэс
Шрифт:
Яе вочы, вялікія і напалоханыя, яе твар, бледны пад цьмянай блакітнай лямпачкай, спачатку забаўлялі яго, потым здаліся прывабнымі. Ён хацеў, каб яе адчужанасць змянілася палкасцю. Ізноў пацалаваўшы яе, ён паспрабаваў спусціць сукенку з яе плеч. Цела дзяўчыны трымцела і варушылася пад сукенкаю, нібыта кошка, завязаная ў мяху. Раптам яна падняла твар і пацалавала яго ў падбароддзе.
— Я на самай справе кахаю вас, праўда.
Незвычайнае пачуццё ўсё болей ахоплівала яго. Ён нібыта выйшаў з дому на штодзённы шпацыр, мінуў газавы завод, прайшоў цагляным мостам цераз Уімбль, перасёк два палеткі
— Якая вы мілая, — а потым здзіўлена дадаў: — Якая родная.
Ніколі раней ён не ўсведамляў, як у ім нарастае жаданне і як яно ўзмацняецца якраз таму, што ён разумее гэта. Раней яго любоўныя прыгоды заўсёды пачыналіся з прымітыўнага ўзбуджэння.
— Што мне рабіць? Распранацца?
Ён кіўнуў — яму цяжка было гаварыць — і ўбачыў, як яна паднялася з ложка, пайшла ў куток і пачала распранацца, павольна і вельмі старанна здымаючы кожную рэч паасобку: блузку, спадніцу, сарочку, станік — і складаючы ўсё гэта акуратна на сядзенне насупраць. Назіраючы за яе няспешнымі, засяроджанымі рухамі, ён разумеў, якое ў яго недасканалае цела.
— Вы такая цудоўная, — сказаў ён, злёгку запінаючыся ад невядомага раней хвалявання.
Калі яна прыйшла да яго з другога канца купэ, ён зразумеў, што памыляўся: яе спакой быў падобны да нацягненай струны, твар яе гарэў ад узбуджэння, а вочы глядзелі спалохана, і яна не ведала, смяяцца ёй ці плакаць. Але тут яны кінуліся ў абдымкі адно аднаму ў вузкай прасторы паміж паліцамі.
— Няблага было б патушыць святло, — сказала Корал. Яна стаяла, шчыльна прынікнуўшы да яго, а ён гладзіў яе, і абое злёгку пагойдваліся ў такт руху цягніка.
— Не, а мне б наадварот хацелася запаліць усё святло, — запярэчыў ён.
— Сапраўды, так было б лепей, — сказала яна і ціха засмяялася сабе. Яе смех, нібыта ледзь прыкметная крынічка, быў амаль не чуцен на фоне грукатання і пыхкання экспрэса, і, размаўляючы, яны, замест таго каб нашэптваць адно аднаму пяшчотныя словы, мусілі былі вымаўляць іх гучна і дакладна.
Пачуццё незвычайнасці не знікла і пасля звыклага для яго збліжэння: лежачы на ложку, яна аказалася нейкая таямнічая і па-дзіцячы недасведчаная, і гэта ўразіла яго. Яна болей не смяялася, прычым смех яе не спыніўся спакваля, а раптам абарваўся, як толькі Майет падумаў — пэўна, ён прыняў за яе смех скрып колаў цягніка.
— Набярыся цярпення. Я зусім нявопытная, — раптам сур'ёзна сказала яна.
І потым ускрыкнула ад болю. Калі б нават з'явілася ў купэ здань, захутаная ў старамоднае адзенне, якое насілі яшчэ да таго, як быў вынайдзены паравоз, Майет не быў бы так здзіўлены. Ён адсунуўся б ад яе, калі б яна сама не ўтрымала яго рукамі і не сказала ледзь чутным голасам, амаль зусім заглушаным грукатам цягніка:
— Не ідзі ад мяне. Прабач. Я не хацела…
Потым цягнік, які раптоўна спыніўся, адкінуў іх адно ад аднаго.
— Што здарылася? — спытала Корал.
— Станцыя.
— Чаму ж гэта якраз цяпер? — жаласліва вымавіла яна.
Майет крыху прыадчыніў
— Гэта не станцыя. Толькі семафор. Ён нас затрымаў.
Скрып колаў спыніўся, і навісла начная цішыня. Яе парушаў толькі свісток паравоза. У цягніку пачалі прачынацца людзі, яны выглядалі з вокнаў і перакідваліся паміж сабой словамі. З вагона трэцяга класа ў самым канцы цягніка данесліся гукі скрыпкі. Матыў быў немудрагелісты, вясёлы і дакладны. Праходзячы скрозь імглу і снегапад, ён рабіўся ўсё меней дакладны, але ж выцясніў з свядомасці Майета пачуццё разгубленасці і спагады.
— Я ж нічога не ведаў. Як я мог здагадацца?
І тут жа, у вагоне, паміж імі ўзнікла такое цёплае пачуццё, што ён, не зачыніўшы акно, укленчыў перад ложкам і пачаў гладзіць яе твар, кранаючы яго цікаўнымі пальцамі. І зноў ім авалодала невядомае раней пачуццё: «Якая мілая, якая родная». Яна ляжала ціха і няроўна дыхала ад болю і хвалявання.
У адным вагоне трэцяга класа нехта пачаў па-нямецку лаяць скрыпача, гаворачы, што гукі скрыпкі не даюць яму заснуць. Ён, відаць, не разумеў, што моцна спаў пад грукат цягніка і яго разбудзіла цішыня, на фоне якой сталі чутны ясныя гукі скрыпкі. Скрыпач адказаў лаянкай і працягваў пілікаць, некалькі чалавек загаварылі адначасова, нехта засмяяўся.
— Ты расчараваны? Я аказалася ні на што не вартая?
— Ты была проста цудоўная. Але я ніколі не падумаў бы… Навошта ты прыйшла?
Імкнучыся пазбавіць яго пачуцця збянтэжанасці, яна адказала лёгкім, як гукі скрыпкі, голасам:
— Павінна ж дзяўчына некалі прайсці праз гэта.
Ён ізноў пагладзіў яе па шчацэ.
— Я прычыніў табе боль.
— Але ж, нялёгкая гэта справа!
— Другі раз… — пачаў ён, але яна яго перабіла, і яе сур'ёзны тон рассмяшыў яго:
— Так, значыцца, будзе і другі раз? Значыцца, я табе спадабалася?
— А ты хочаш, каб быў другі раз?
— Так, — адказала яна, але ў той момант думала не пра яго абдымкі, а пра кватэру ў Канстанцінопалі, пра асабістую спальню, пра тое, каб класціся спаць а дзесятай гадзіне ўвечары. — Колькі часу ты там збіраешся прабыць?
— Магчыма, месяц. Магчыма, болей.
— Так мала? — прашаптала яна з такім шкадаваннем, што ён пачаў яе супакойваць абяцаннямі, хоць і ведаў, што раніцай будзе шкадаваць пра гэта.
— Ты можаш вярнуцца са мной у Лондан. Я найму табе там кватэру. — Яе маўчанне, здавалася, пацвярджала, наколькі нерэальныя былі яго абяцанкі. — Ты мне не верыш?
— Проста не верыцца, — сказала яна голасам, поўным даверу.
Яго кранула адсутнасць у яе какецтва. І раптам яго зноў уразіла думка: ён жа быў у яе першы палюбоўнік!
— Паслухай, ты прыйдзеш да мяне заўтра?
Яна пачала адмаўляцца, шчыра баючыся, што надакучыць яму, перш як яны прыедуць у Канстанцінопаль. Ён яе нават не слухаў.
— Я наладжу вячэру — адсвяткаваць гэту…
— Дзе? У Канстанцінопалі?
— Не. Там у мяне няма каго запрашаць.
І на імгненне думка пра Экмана азмрочыла яго радасны настрой.
Газлайтер. Том 15
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
рейтинг книги
И.Бабель. Воспоминания современников
Документальная литература:
биографии и мемуары
рейтинг книги
Чехов книга 3
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
рейтинг книги
Жут
Приключения:
вестерны
рейтинг книги