Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

— Значыцца, у цягніку? — Яна зноў засмяялася, але на гэты раз весела і без усякага страху.

— А чаму б і не? — Словы яго прагучалі крыху з пахвальбой. — Я запрашу ўсіх. Гэта будзе нешта накшталт вясельнай вячэры.

— Толькі без вяселля, — пакпіла яна з яго. Але яму ўсё болей падабалася гэтая задума.

— Я запрашу ўсіх: доктара, гэтага тыпа з другога класа, таго цікавага суб'екта, памятаеш яго? — Ён секунду памаўчаў. — І тую дзяўчыну.

— Якую дзяўчыну?

— Пляменніцу тваёй знаёмай.

Аднак яго красамоўства крыху згасла, калі ён падумаў, што такая дама ніколі не прыме яго запрашэнне: яна

не з вар'етэ. Яму зрабілася сорамна за сваю няўдзячнасць. «Пра яе нельга сказаць, што яна міленькая, падатная ці праставатая, яна прыгажуня, з такой жанчынай я хацеў бы ажаніцца. — І на нейкае імгненне ён з горыччу падумаў: — Але такая жанчына не для мяне». Потым да яго вярнуўся добры настрой.

— Я найму скрыпача, — пахваліўся ён, — хай іграе нам за вячэрай.

— Ты не адважышся запрасіць іх, — сказала яна з бліскучымі вачыма.

— Адважуся. Яны ўжо ніколі не адмовяцца ад такой вячэры. Я закажу самае лепшае віно, якое толькі тут ёсць, — сказаў ён, хутка падлічыўшы кошт віна і гонячы ад сябе думкі, што ў цягніку самыя лепшыя віны робяцца дрэннымі. Вячэра будзе каштаваць па два фунты на кожную асобу.

Яна задаволена запляскала ў далоні.

— Ты ніколі не адважышся сказаць ім, з якой нагоды гэтая вячэра.

— Я паведамлю ім, што запрасіў іх выпіць за маю каханую.

Потым Корал доўга ляжала спакойна, думаючы пра гэтае слова «каханая» і звязаны з ім камфорт, пра трывалае становішча, пра амаль прыстойнае жыццё. Потым яна пахітала галавой:

— Я проста не магу ў гэта паверыць!

Аднак свіст пары і грукат колаў, якія пачалі рухацца, заглушыў гэтыя словы, напоўненыя сумненнем.

Тым часам, як буферы паміж вагонамі з грукатам сутыкаліся і зялёнае святло семафора павольна паплыло назад, Ёзеф Грунліх гаварыў сабе: «Я прэзідэнт рэспублікі». Ён прачнуўся ў той самы момант, калі джэнтэльмен у фраку збіраўся паднесці яму залаты ключ, якім адмыкаўся сейф з капіталамі новага горада. Ён канчаткова прачнуўся, зразумеў, дзе знаходзіцца, і згадаў увесь свой сон. Паклаўшы рукі на круглыя калені, ён усміхнуўся. «Прэзідэнт рэспублікі — зусім няблага, а чаму б і не? Я б нагаварыў там цэлы мех. За адзін дзень ашукаў і Кольбера, і гэтага доктара. Ён даў мне пяць ангельскіх фунтаў, бо ў мяне галава добра варыць, і я адразу здагадаўся, што ён за птушка, як толькі ён сказаў: «Тайны агент паліцыі». Спрытнюга — вось хто я, Ёзеф Грунліх. «Зірніце туды, гер Кольбер». Выхопліваю рэвальвер, цэлюся, страляю — і ўсё ў адну секунду. Дый паспеў яшчэ і змыцца. Ёзефа злавіць немагчыма. Што там спытаў гэты святар? — Ёзеф засмяяўся вантробным смехам. — «Вы ў Германіі ў крыкет гуляеце?» А я адказаў: «Не, нас там вучаць бегаць. У свой час я быў выдатны бягун». Я за словам у кішэню не палезу, а ён так і не зразумеў жарту — згадаў нейкіх Собса і Худліха. Але ўсё-такі прыемнага было мала, калі доктар убачыў, што чамадан не на месцы, — падумаў Ёзеф. — Я схапіўся за шнурок. Калі б ён паспрабаваў паклікаць кандуктара, я стрэліў бы яму ў жывот, ён не паспеў бы і слова вымавіць».

Ёзеф ізноў радасна ўсміхнуўся, адчуваючы, як рэвальвер злёгку трэцца аб сіняк на ўнутраным баку нагі. «Я выпусціў бы яму кішкі».

Частка чацвертая

Субоціца

1

Лямпачка

тэлеграфнага апарата ў канторы начальніка станцыі Субоціца замігцела: кропкі і працяжнікі парассыпаліся па пустым пакоі. Лукіч, чыноўнік, які сядзеў у куточку багажнага аддзялення, чуў іх праз адчыненыя дзверы і праклінаў гэтыя надакучлівыя гукі. Вядома, трэба было пайсці туды, але ён ленаваўся скрануцца з месца.

— У такі час нічога важнага быць не можа, — растлумачыў ён прыёмшчыку багажу і Нінічу, маладому салдату ў шэрай форме.

Леніч тасаваў калоду карт якраз у той момант, калі гадзіннік прабіў сем. За акном сонца ледзь асвятляла брудны, паўрасталы снег, паблісквалі мокрыя рэйкі. Нініч пацягваў з келіха ракію, ад моцнай слівавай гарэлкі на вочы нагарнуліся слёзы. Ён быў яшчэ зусім малады.

Лукіч усё тасаваў карты.

— Цікава, што гэта там перадаюць, як ты думаеш? — спытаў прыёмшчык багажу.

Лукіч пахітаў цёмнавалосай ускудлачанай галавой:

— Дакладна сказаць, вядома, нельга. Нічога цікавага, як звычайна. Хай сабе працуе — гэта ёй карысна.

Прыёмшчык захіхікаў. Нініч узняў цёмныя вочы, у якіх нічога не было, апроч прастадушнасці, і спытаў:

— А хто гэта яна?

Яму здалося, што тэлеграфны апарат раптам загаварыў уладным жаночым голасам.

— Эх вы, салдаты, — сказаў прыёмшчык багажу. — Не ведаеце і паловы таго, што адбываецца наўкол.

— Гэта праўда, — сказаў Нініч. — Мы гадзінамі стаім на пасту з прымкнутымі штыхамі. А можа, вайна зноў пачынаецца, га? Мы ўвесь час ходзім ад казармы да станцыі. Нам няма калі заўважыць, што робіцца наўкол.

«Кропка, кропка, кропка, працяжнік…» — адстукваў тэлеграф. Лукіч падзяліў калоду на тры роўныя кучкі. Часам карты склейваліся, і тады ён слініў пальцы. Потым паклаў перад сабой усе тры кучкі.

— Гэта, пэўна, жонка начальніка станцыі, — растлумачыў ён. — Калі яна едзе на тыдзень, дык пасылае яму тэлеграмы кожны дзень у самы нязручны час. Позна ўвечары ці на світанку. Поўныя цялячых пяшчот. Часам нават у вершах: «Шчаслівы будзь у разлуцы, галубок, твая галубка шле табе любоў». Ці: «Твая палова заўсягды з табой. Не забывай мяне, каханы мой».

— Навошта гэта ёй? — спытаў Нініч.

— Баіцца, што ён ляжыць у ложку з якой-небудзь служанкай. Думае, што ён пачне каяцца, калі атрымае ад яе тэлеграму ў самы нязручны момант.

Прыёмшчык захіхікаў.

— Вядома, самае смешнае, што ён нават і не глядзіць на служанак. У яго зусім іншыя схільнасці — трэба было б ёй ведаць гэта.

— Вашы стаўкі, панове, — сказаў Лукіч. Ён пільна сачыў за імі, калі яны клалі медныя манеты на дзве з трох кучак. Потым пачаў здаваць карты, беручы іх з кожнай кучкі па чарзе. У трэцяй, на якую не паклалі грошай, аказаўся званковы валет. Лукіч перастаў здаваць карты і паклаў манеты сабе ў кішэню.

— Выйграе банк, — аб'явіў ён і перадаў карты Нінічу.

Гэта была зусім простая гульня.

Прыёмшчык патушыў акурак і, пакуль Нініч тасаваў карты, запаліў другую цыгарэту.

— З экспрэса ёсць якія навіны?

— У Белградзе ўсё ціха, — сказаў Лукіч.

— А тэлефон працуе?

— А вось з ім справы дрэнь. — Тэлеграф перастаў гудзець. І Лукіч уздыхнуў з палёгкай. — Ну, вось і гэты нарэшце супакоіўся.

Салдат раптам перастаў тасаваць карты і няўпэўнена вымавіў:

— Добра, што мяне не было ў Белградзе.

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 14

Орлов Андрей Юрьевич
14. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 14

Звездная Кровь. Экзарх III

Рокотов Алексей
3. Экзарх
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх III

Дважды одаренный. Том IV

Тарс Элиан
4. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том IV

Неучтенный элемент. Том 8

NikL
8. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 8

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Изгой Проклятого Клана. Том 5

Пламенев Владимир
5. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 5

Законы Рода. Том 8

Мельник Андрей
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Лекарь Империи 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 4

Князь Целитель 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Князь Целитель
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Целитель 4

Имперец. Том 3

Романов Михаил Яковлевич
2. Имперец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.43
рейтинг книги
Имперец. Том 3

Тыл-фронт

Головин Андрей
Проза:
военная проза
проза прочее
5.00
рейтинг книги
Тыл-фронт

Старый, но крепкий 8

Крынов Макс
8. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 8