Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

— Мне здаецца, мэм, у вас нейкія непрыемнасці з гэтым чалавекам. Я быў бы рады, калі б змог вам дапамагчы.

Раз'юшаная міс Уорэн павярнулася да юнака.

— Яшчэ адзін на маю галаву, — сказала яна і рушыла да тэлефоннай будкі.

Амерыканец дапамог ёй пазбавіцца ад кранальных, сентыментальных успамінаў, засталіся толькі злосць і прага помсты. «Ён лічыць, што яму цяпер нічога не пагражае, ён ад мяне адчапіўся, і я нічога не магу з ім зрабіць, калі ён пацярпеў няўдачу», — думала яна. Але да таго часу, калі ў будцы зазваніў тэлефон, яна зноў супакоілася. Няхай Джанет фліртуе з Сейвары, а Корал

з сваім жыдам — Мейбл Уорэн пакуль што не да іх. Калі трэба выбіраць паміж каханнем да жанчыны і нянавісцю да мужчыны, для яе існавала толькі адно: з яе кахання можна пакпіць, але ніхто яшчэ ніколі не здзекаваўся з яе нянавісці.

2

Корал Маскер збянтэжана разглядвала меню.

— Выберыце за мяне, — папрасіла яна і ўзрадавалася, калі ён заказаў віно. «Яно аблегчыць мне сённяшнюю ноч», — падумала яна. — Мне падабаецца ваш пярсцёнак.

Агні Вены пранесліся міма ў акне, знікаючы ў цемрадзі ночы, афіцыянт перагнуўся цераз столік і апусціў штору.

— Яно каштавала мне пяцьдзесят фунтаў, — сказаў Майет. Ён вярнуўся ў родную стыхію і пачуваў сябе ў ёй як дома, яго болей не бянтэжыла недарэчнасць паводзін людзей. Карта він у яго руцэ, складзеная сурвэтка на талерцы, мяккія крокі афіцыянтаў, якія сноўдалі міма яго крэсла, — усё гэтае надавала яму ўпэўненасці. Усміхнуўшыся, ён паварушыў рукой, і грані каменя зазіхацелі на столі і на келіхах. — А сапраўдная цана яго ўдвая большая.

— Раскажыце мне пра яе, — сказаў містэр К.С.Сейвары. — Дзіўная асоба. Выпівае?

— Яна так да мяне прывязалася.

— Нічога дзіўнага. — Нахіліўшыся наперад і разломваючы хлеб, ён асцярожна спытаў: — Не магу ніяк зразумець, чым такія жанчыны займаюцца?

— Не, не буду болей піць гэтага піва. Мой страўнік яго не прымае. Спытай, ці няма ў іх «Гінеса». З асалодай выпіла б зараз шклянку «Гінеса».

— Вядома, у вас у Германіі адраджаецца вялікі спорт, — казаў містэр Оўпі. — Выхоўваецца цудоўны тып маладых мужчын. Аднак гэта нельга параўнаць з крыкетам. Вазьміце, да прыкладу, Хобса і Саткліфа…

Цалуюцца. Яны ўвесь час цалуюцца.

Але ж я не ведаю іх тарабарскай мовы, Эймі.

— Кожны раз вы нагадваеце, колькі кожная рэч каштуе. Вам вядома, пэўна, колькі каштую я? — Ад разгубленасці і страху яна зрабілася з'едлівая. — Вядома ўжо дакладна. Дзесяць фунтаў за білет.

— Я ж усё ўжо растлумачыў наконт білета.

— А калі б на маім месцы была вунь тая дзяўчына?

Майет павярнуўся і паглядзеў на элегантную, стройную маладую жанчыну ў футры, яе мяккі прамяністы погляд на хвілінку затрымаўся на ім, ацаніў і адхіліў яго.

— Вы лепей, — вымавіў ён яўна няшчырым тонам, ізноў імкнучыся злавіць погляд той маладой жанчыны і прачытаць свой прыгавор. «Гэта праўда, — пераконваў ён сябе, — бо калі Корал у гуморы, яна вельмі цудоўная, а незнаёмай дзяўчыне цяжка нават і даць такое вызначэнне. З ёй я б і слова не сказаў, — думаў ён. — Не змог бы размаўляць гэтаксама лёгка, як з Корал, не ведаў бы, куды рукі падзець, увесь час памятаў бы пра сваю нацыянальнасць».

У парыве ўдзячнасці ён павярнуўся да Корал: — Вы такая да мяне добрая. — Ён нахіліўся над талеркай з супам, булачкамі, графінчыкам з воцатам. — Вы і далей будзеце такая добрая да мяне?

— Асабліва сёння ўначы.

— Чаму толькі сёння? Калі прыедзем у Канстанцінопаль, чаму б вам, чаму б нам… — ён завагаўся. Нешта ў ёй бянтэжыла яго: заставалася заўсёды нейкая нязведаная выспа ў акіяне іх сяброўскіх адносін.

— Жыць разам з вамі там?

— А чаму не?

Розум яе супраціўляўся яго прапанове, але яна так здзівіла яе, што ёй давялося засяродзіць усю сваю ўвагу на навакольным свеце: цягнік, які крыху гойдаўся, мужчыны, жанчыны — яны, здаецца, ядуць і пьюць, седзячы паміж апушчанымі шторамі, — абрыўкі чужых размоў.

— Так, вось і ўсё. Цалаваліся. Толькі цалаваліся.

— Хобс і Зудгліф?

Усе довады былі на карысць яго прапановы. Замест таго каб прамерзлай вяртацца на світанку ў бруднае жыллё мясцовай гаспадыні — тая нават не зможа зразумець яе просьбу даць ёй грэлку ці кубак гарбаты і пачне прапаноўваць нейкі невядомы заменнік аспірыну, каб не балела галава, якая расколваецца ад стомы, — замест усяго гэтага вяртацца ў раскошную кватэру, дзе бліскучыя краны і заўсёды ёсць гарачая вада, дзе мяккі ложак, пакрыты квяцістым шаўковым пакрывалам — за ўсе гэтыя выгоды варта перацярпець любы зубны боль, любыя непрыемнасці. «Аднак пра такое жыццё можна толькі марыць, — думала яна, — і сёння ўначы, калі ён даведаецца, якая я халодная, напалоханая і нязвыклая да ўсяго такога, ён мяне болей не захоча».

— Пачакайце яшчэ крышку. Можа, я вам болей не спатрэблюся.

— Не, вы мне заўсёды патрэбны.

— Пачакайце да снедання. Спытайце ў мяне за снеданнем. Ці наогул не пытайцеся болей ніколі.

— Не, не крыкет, не крыкет, — сказаў Ёзеф Грунліх, выціраючы вусы. — Мы ў Германіі вучымся бегаць.

Незвычайнасць такой заявы выклікала ў містэра Оўпі ўсмешку.

— А самі вы калі-небудзь бегалі?

— У маладосці я быў выдатны бягун. Ніхто не бегаў лепей за мяне. Ніхто не мог мяне злавіць.

— «Д'ябал».

— Не трэба лаяцца, Джым.

— Гэта зусім не лаянка. Гэта такая марка піва. У ім меней газаў. А тое, што ты раней піла, называецца «Дункель».

— Мне вельмі прыемна, што вам спадабалася.

— Гэтая маленькая служанка. Не магу ўспомніць яе імя, але яна проста цудоўная.

— Прыходзьце яшчэ. Пагаворым трохі пасля абеду.

— А вы не будзеце займацца глупствам, містэр Сейвары?

— Я абавязкова ў вас спытаюся.

— Не кідайцеся пустымі абяцанкамі. Не трэба. Пагаворым пра што-небудзь іншае. Раскажыце, чым вы будзеце займацца ў Канстанцінопалі?

— Толькі справамі. Складанымі. Калі наступны раз будзеце есці «пярэстага сабаку», успомніце пра мяне. Разынкі. Я — разынка, — дадаў ён з пацешнай гордасцю.

— Значыцца, я буду называць вас «пярэстым сабакам». Не магу ж я называць вас Карлтанам. Гучыць нібы мянушка.

— Ведаеце што, пачастуйцеся ягадкай. Я заўсёды нашу з сабой крыху разынак. Вазьміце адну. Смачная, праўда?

Поделиться:
Популярные книги

Представитель

Семин Никита
6. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Представитель

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

Гладиаторы

Трофимов Ерофей
Фантастика:
постапокалипсис
7.86
рейтинг книги
Гладиаторы

Криптозой

Головачев Василий Васильевич
Фантастика:
научная фантастика
6.25
рейтинг книги
Криптозой

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Черный Маг Императора 16

Герда Александр
16. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 16

Законник Российской Империи

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи

Я еще не бог. Книга XXXV

Дрейк Сириус
35. Дорогой барон!
Фантастика:
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще не бог. Книга XXXV

Первый среди равных. Книга V

Бор Жорж
5. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга V

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Хранилище

Старухин Евгений
5. Лесовик
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.43
рейтинг книги
Хранилище

Пески времени

Шелдон Сидни
Детективы:
триллеры
9.02
рейтинг книги
Пески времени

Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Ермоленков Алексей
2. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 2