Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

Містэр Оўпі гаварыў хутка, з натхненнем, і доктар Цынер вырашыў, што ён недастаткова валоде ангельскай мовай. Ён не разумеў значэння слоў «накаленнікі», «варотцы», «прабежкі», хоць і ведаў, што яны звязаны з ангельскай гульнёй у крыкет. Апошнія пяць гадоў ён чуў гэтыя словы, і яны асацыіраваліся ў яго свядомасці з напоўненай салёным ветрам пляцоўкай, якая пакрыта дзірваном, з тым, што ён павінен сачыць за непаслухмянымі дзецьмі, занятымі гэтай гульнёй, правілаў якой ён не ведаў, — але рэлігійнага значэння гэтых слоў ён не разумеў. Ён падумаў, святар выкарыстоўвае іх метафарычна: адказнасць, перараджэнне, запатрабаванні чалавека — гэтыя словы ён

разумеў, і яны давалі яму магчымасць выказаць святару сваю просьбу.

— Я хацеў бы пагаварыць з вамі наконт споведзі.

— Гэта нялёгкая тэма, — адказаў містэр Оўпі. Ён з хвіліну разглядваў свае рукі і потым хутка загаварыў: — Я не гляджу на споведзь дагматычна. Думаю, што тут шмат чаго можна сказаць на карысць рымска-каталіцкай царквы. Сучасная псіхалогія развіваецца ў гэтым кірунку. Ёсць нешта агульнае паміж спавядальнікам і спаведнікам і паміж псіхааналітыкам і яго пацыентам. Вядома, існуе і розніца — спаведнік хоча, каб яму адпусцілі грахі. Але гэтая розніца, — паспешна дадаў містэр Оўпі, калі доктар Цынер зрабіў памкненне нешта запярэчыць, — урэшце, неістотная. У першым выпадку пра грахі вядуць гаворку, каб яны былі адпушчаныя і чалавек выйшаў са спавядальні з прасветленай душой і з намерамі пачаць жыццё нанава; у другім выпадку толькі адно абмеркаванне грахоў пацыента і выяўленне неўсвядомленых прычын яго паводзін робіцца, каб выключыць само жаданне рабіць грахі. Пацыент ідзе ад псіхааналітыка поўны энергіі і з такім самым намерам жыць па-новаму.

Дзверы адчыніліся, і ў купэ ўвайшоў мужчына.

— З гэтага пункту гледжання споведзь у псіхааналітыка здаецца больш плённай, чым споведзь у святара, — сказаў містэр Оўпі.

— Вы гаворыце пра споведзь? — спытаў мужчына, які толькі што прыйшоў. — Дазвольце адцягнуць вашу ўвагу. Трэба ўзяць пад улік і ролю літаратуры ў гэтай справе.

— Дазвольце мне пазнаёміць вас, — сказаў містэр Оўпі. — Доктар Цынер — містэр К.С.Сейвары. І сапраўды зараз сабраліся разам удзельнікі ў вышэйшай ступені цікавай спрэчкі — доктар, святар і пісьменнік.

— А вы не забыліся пра спаведніка? — павольна сказаў доктар Цынер.

— Якраз я і хацеў прадставіць вам яго, — сказаў містэр Сейвары. — У пэўным сэнсе я і з'яўляюся спаведнікам. Паколькі раманы заснаваны на жыццёвым вопыце аўтара, раманіст спавядаецца перад чытачом. Гэта і робіць чытача святаром ці псіхааналітыкам.

Містэр Оўпі запярэчыў яму з усмешкай:

— Але ваш раман можна назваць споведдзю толькі ў тым сэнсе, у якім ёю з'яўляецца сон. Тут павінен сказаць сваё слова прыхільнік фрэйдызму. Фрэйдысцкі цэнзар, — паўтарыў ён гучней: цягнік якраз праходзіў мост. — Што на гэта скажа наш доктар?

Іх ласкавыя, жывыя, уважлівыя вочы збянтэжылі доктара Цынера. Ён сядзеў, злёгку схіліўшы галаву, няздатны перадаць словамі горкія фразы, якія ўзнікалі ў яго ў мазгу. Ужо другі раз у гэты вечар красамоўства яму здрадзіла, не хапала слоў: як жа ён зможа разлічваць на сваё красамоўства ў Белградзе?

— Дарэчы, ёсць жа яшчэ і Шэкспір, — сказаў містэр Сейвары.

— А дзе яго няма? — падхапіў містэр Оўпі. — Ён крочыць як калос па ўсім цесным свеце. Вы маеце на ўвазе…

— Як ён ставіўся да споведзі? Вядома, ён нарадзіўся католікам.

— Як там у «Гамлеце»… — пачаў быў містэр Оўпі, але доктар Цынер не дачакаўся, пакуль той закончыць фразу. Ён падняўся і злёгку пакланіўся абодвум.

— Добрай ночы, — сказаў ён. Яму хацелася выказаць сваё абурэнне і расчараванне, але ён толькі вымавіў: — Усё было дужа цікава.

Калідор,

ледзь асветлены шэрагам цьмяных блакітных лямпачак, змрочны, цягнуўся паўз цёмныя вагоны, якія гайдаліся ў такт руху. Нехта ў вагоне трэцяга класа варочаўся ў сне і мармытаў: «Немагчыма. Немагчыма».

Кінуўшы доктара, Корал заспяшалася з сакваяжам па цягніку, які кідаўся з боку на бок. Яна цяжка дыхала і здалася Майету амаль прыгожай, калі ён убачыў, як яна торгае ручку дзвярэй у купэ. Ён адклаў убок карэспандэнцыю Экмана і спіс рыначных цэн ужо хвілін дзесяць назад, пераканаўшыся, што побач з фразамі і лічбамі дзелавых папер у яго ў галаве ўвесь час настойліва гучыць голас дзяўчыны: «Я вас кахаю» — «Ну і жартачкі, — падумаў Майет. — Ну і жартачкі».

Ён зірнуў на гадзіннік. Наступны прыпынак будзе толькі праз сем гадзін. Да таго ж ён даў гасцінца кандуктару. Ці прывыклі яны да такіх любоўных спраў у цягніках? Юнаком ён чытаў кнігі пра каралеўскіх паслоў, якіх спакушала чароўная графіня, што падарожнічала адна, без нікога, і падумаў: ці выпадзе яму калі-небудзь такая прыгода? Ён агледзеў сябе ў люстры і прыгладзіў напамаджаныя валасы. «Нішто сабе з твару, вось толькі скура магла б быць лепшая». Аднак, скінуўшы футра, ён міжволі нагадаў, што таўсцее, падарожнічае толькі па справах гандлю разынкамі і ў яго няма партфеля з запячатанымі сургучом дакументамі. «А Корал непрыгожая расейская графіня, але я ёй падабаюся, і яна зграбная».

Майет прысеў, потым ізноў паглядзеў на гадзіннік, ізноў падняўся. Ён хваляваўся. «Ах ты, дурань, — падумаў ён, — у ёй няма нічога надзвычайнага: міленькая, добрая, але праставатая — такую можна сустрэць у любы вечар на Спаніердз-роўд». Аднак, нягледзячы на такія думкі, ён усё адно адчуваў, што ў гэтай прыгодзе было нешта незвычайнае. Магчыма, справа тут толькі ў абставінах: падарожжа з хуткасцю сорак міль у гадзіну на паліцы шырынёй крыху болей двух футаў. Магчыма, прычынай было яе прызнанне за вячэраю — знаёмыя яму дзяўчаты не адважыліся б вымавіць такіх слоў, яны б сказалі: «Я кахаю цябе», толькі калі б іх запыталі перад гэтым, але па сваёй волі яны хутчэй бы сказалі: «Ты неблагі хлопец». Ён пачаў думаць пра яе, як ніколі не думаў ні пра якую вядомую яму жанчыну: «Яна мілая і прыгожая, мне хацелася зрабіць ёй што-небудзь прыемнае». Яму і ў голаў не прыходзіла, што ў яе ўжо ёсць падставы быць яму ўдзячнай.

— Заходзьце, — запрасіў Майет, — заходзьце.

Ён узяў у яе сакваяж, засунуў яго пад паліцу і потым схапіў яе за рукі.

— Ну, вось я і прыйшла да вас, — з усмешкай сказала яна.

Нягледзячы на гэту ўсмешку, яму здалося, што яна напалохана, і ён не мог зразумець чаму. Ён адпусціў яе рукі, каб завесіць фіранкі на шкляных дзвярах у калідор, і яны засталіся адны ў цеснай каробачцы купэ. Ён пацалаваў яе і адчуў, што яе вусны, халаднаватыя і мяккія, няўпэўнена падатныя. Яна апусцілася на сядзенне, ператворанае на ноч у ложак, і спытала:

— Вы сумняваліся, ці прыйду я?

— Вы ж абяцалі!

— А магла б і перадумаць.

— А чаму?

Майета ахапіла нецярплівасць. Яму мала было проста сядзець і весці размовы: яна махала нагамі, і дастаючы імі да падлогі, і гэта яго распальвала.

— Мы цудоўна прабавім час.

Ён зняў з яе туфлі, і рукі яго пабеглі ўверх па панчохах.

— Вы чалавек вопытны, праўда?

Ён пачырванеў.

— А вам гэта непрыемна?

— О, не, я рада, вельмі рада. Я б проста не перанесла гэтага, калі б вы не былі такі спрактыкаваны.

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Евангелие от зверя

Головачев Василий Васильевич
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
4.57
рейтинг книги
Евангелие от зверя

Встреча

Видум Инди
7. Петя и Валерон
Фантастика:
рпг
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Встреча

Я еще не царь

Дрейк Сириус
25. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще не царь

Первый среди равных. Книга VI

Бор Жорж
6. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VI

Старый, но крепкий 8

Крынов Макс
8. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 8

Зодчий. Книга VI

Погуляй Юрий Александрович
6. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга VI

Последний Паладин. Том 6

Саваровский Роман
6. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 6

Последний Герой. Том 5

Дамиров Рафаэль
5. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 5

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

Последний Паладин. Том 10

Саваровский Роман
10. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 10

Газлайтер. Том 27

Володин Григорий Григорьевич
27. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 27

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3