Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сны iмператара

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Дзякуй табе, тата, што ты быў тады поруч са мною. Каб ты ведаў, як я шкадую, што не паспеў дасягнуць таго веку, калі мая і твая душы маглі б ператварыцца ў злучаныя між сабою ёмістасці: ты так і застаўся для мяне рэччу ў сабе.

Я нарадзіўся ў таты з мамаю ў год Змяі паводле ўсходняга календара і ў год смерці Сталіна - паводле савецкага. Мой дзень нараджэння - у жніўні, значыцца, у сакавіку, калі вялікі правадыр народаў нарэшце выправіўся на той свет, я ўжо існаваў, ды мог не нарадзіцца, бо пасля радыёпаведамлення мама пачулася зусім блага. Свет гінуў, ад роспачы мама ў істэрыцы рвала валасы і надоўга трапіла ў больніцу. Але тым разам савецкая медыцына перамагла (нашы савецкія

хворыя - самыя здаровыя хворыя ў свеце!), і, перачакаўшы, відаць, непамысныя для мяне дні задыякальнага знаку Льва, я шчасна нарадзіўся на трэці дзень Паненкі.

Мы жылі ў скарбовым драўляным доме, якога ўжо не існуе. Акурат на месцы нашага дома і саду цяпер Палац культуры вытворчага аб'яднання «Шкловалакно», і, калі з Нью-Йорка прыязджаў беларускі спявак Данчык, я з сябрамі марна спрабаваў там растлумачыць госцю, што гэта такое - Палац культуры.

Дом быў падзелены перабойкаю на дзве часткі: у адной месціліся народны суд і гарадская пракуратура, у другой - наша двухпакаёвая кватэра. Мой дзіцячы ложак стаяў пры сцяне, за якою былі нежылыя памяшканні. Часам я спалохана прачынаўся сярод ночы і, сцяўшыся пад коўдраю, слухаў, як за сцяною хадзілі, прыцішана гаманілі і чыркалі запалкамі нейкія людзі. Мяне апаноўваў не проста страх, а страх, змешаны з невымоўнаю гідлівасцю; кшталт таго страху я перажыў нядаўна ў лесе, убачыўшы на альховай галіне над галавою клубок вужакаў. А тады, у маленстве, мая пасцель рабілася мокрая ад халоднага поту (а на самым пачатку свядомага жыцця, напэўна, не толькі ад поту), і я, не маючы болей змогі трываць гэтую пакуту, клікаў на паратунак маму. На мой голас заўсёды падыходзіў тата. Ён гладзіў мяне цяжкай даланёй па галаве, казаў нешта супакойлівае, і я засынаў. Калі праз шмат гадоў, ужо ў студэнцтве, я са смехам узгадаў тыя начныя прыгоды, бацька, не падтрымаўшы жартоўнага тону, сказаў, што там, за сцяною, у гэбістаў было патайнае месца сустрэч з сексотамі, і я спасціг прычыну свайго прасякнутага агідаю дзіцячага страху - я трапляў у магутнае біяполе чалавечае нізасці і подласці. Мне дагэтуль незразумела, чаму бацька не пераставіў ложак да іншае сцяны: няўжо такім чынам гартаваў мяне да будучага жыцця?

Маё маленства смяялася і плакала на старадаўніх, на шчасце, яшчэ не зруйнаваных дазвання вулачках тысячагадовага Полацка, але пра пошукі скарбаў і лёхаў, што вядуць з полацкіх храмаў на той бок Дзвіны, пра выпрабаванні смеласці на вузенькім гзымсе вакол купала Богаяўленскага сабора, дзе мы пісалі на ржавай блясе імёны дзяўчынак, што нам тады падабаліся, пра Мікалаеўскі сабор, які ўзнялі ў паветра на нашых дзіцячых вачах (захаваліся дакументы, якія сведчаць, што пасля гарвыканкам выдаткаваў з гарадскога бюджэту 40 тысяч рублёў на «вывоз мусора»), - пра ўсё гэта іншым разам.

У першы клас я пайшоў у 1960 годзе, калі да абяцанага Хрушчовым камунізму заставалася ўсяго дваццаць гадоў і ў сталоўках ужо можна было задарма пад'есці хлеба з гарчыцаю або соллю. Здаецца, якраз у той год у Полацку зачынілі - вядома, па просьбах бацькоў і наогул усіх працоўных - апошнюю беларускую школу.

Не памятаю, каб у нашым тагачасным полацкім жыцці было хоць што-кольвек беларускае. Прыгадваецца адно выкладзенае цэглаю на аблезным фасадзе двухпавярховае камяніцы і шмат гадоў абсалютна незразумелае мне слова «Лазьня» з дарэформавым мяккім знакам, якое пазней, відаць, таксама па просьбах працоўных пераклалі на ўсім зразумелую мову.

Калі я вучыўся ў другім класе, Хрушчоў гаварыў на XXII з'ездзе пра забойства таварыша Кірава і іншыя крывавыя справы Сталіна, што з лагоднаю ўсмешкаю зазіраў з п'едэстала ў вокны нашай 1-й полацкай сталінскай школы. Мы з сябрам Колькам слухалі хрушчоўскі выступ

па радыё разам з мамаю ў нас дома. Тады я яшчэ не разумеў, чаму мама слухае з такой увагаю.

У той самы дзень мы з Колькам наважылі адпомсціць за невядомага нам таварыша Кірава: знайшлі мой «Букварь», выдралі адтуль партрэт Іосіфа Вісарыёнавіча, выкалалі яму ржавым цвіком вочы, спалілі партрэт на вогнішчы ў нашым садзе і вырашылі, што назаўсёды расквіталіся з найлепшым сябрам савецкіх дзяцей.

У тую самую восень бульдозер перакуліў і некуды завалок нашага «школьнага» Сталіна. Праўда, п'едэстал стаіць там і сёння, мусіць, недзе паблізу чакае і ягоны былы гаспадар.

Я пішу пра гэта, бо І.В.Сталін - таксама частка майго радаводу, як, зрэшты - хацелі б мы таго ці не, - і кожнага з нас. Хіба не пацвярджае гэта лішні раз, напрыклад, нашая з Колькам помста за таварыша Кірава.

Праз колькі гадоў, класе ў сёмым, я даведаўся, што маю і асабісты рахунак да ўсяго таго, што ўвасабляў чалавек, якога мудры Анры Барбюс назваў некалі Леніным-сёння. Маці паказала мне даведку, якую я захоўваю цяпер сярод самых дарагіх дакументаў.

Верховный суд

Белорусской ССР

4 апреля 196З г.

г. Мінск

5-10

СПРАВКА

Дело по обвинению Денисова Максима Денисовича, 1881 года рождения, пересмотрено Верховным судом БССР 5 февраля 196З г.

Постановление от 23 марта 1933 г. в отношении Денисова Максима Денисовича отменено и дело за отсутствием состава преступлення прекращено.

Денисов М.Д. по данному делу реабилитирован.

Зам. председателя Верховного суда БССР С.Шардыко.

Тираж 10 000.

Да гэтае даведкі мне казалі, што дзед Максім хварэў і проста памёр.

Для ўсіх нас так і засталося загадкаю, якім было тое «данное дело».

Памёр у трыццатыя гады і другі мой дзед - Арцём. Наконт ягонага лёсу ніякіх даведак не прыходзіла, але з аднаго з рэдкіх бацькавых аповядаў я запомніў, што дзед Арцём меў малатарню, а значыцца, і ўсе магчымасці паўтарыць шлях дзеда Максіма.

Тата, тата... Як рана ты пайшоў, і як позна я вылупіўся з вопрадня інфантыльнасці...

На гаспадару малатарні дзеду Арцёму абрываецца мужчынская лінія бацькавага роду. Далей - беспрасветны туман без намёку хоць бы на нейкае сямейнае паданне.

Намагаюся і не магу ўзгадаць аблічча сваёй бабулі па мячы - Просі. У «фамільным архіве» не ацалела, а мо ніколі і не было ніводнае яе фатаграфіі. Бабуля Прося колькі тыдняў глядзела мяне пасля таго, як, вярнуўшыся аднаго дня дадому, маці ўбачыла зарумзаных мяне з сястрычкаю і прачытала пакінутую на стале цыдулку, з якой вынікала, што нашая нянька, вясковае дзяўчо Паліна, падалася па камсамольскай пуцёўцы ўздымаць цалінныя землі. Як хутка высветлілася, тая пуцёўка чамусьці давала Паліне права прыхапіць з сабою маміну кофту і мае з сястрою срэбныя крыжыкі, атрыманыя пасля хрышчэння ў копыскай царкве.

Нанач баба Прося зазвычай апавядала мне яўна сваю ўласную несканчоную казку пра рыбіную вайну (памятаю, што бабуліна прыхільнасць у гэтай зацятай вайне заўсёды з нейкае прычыны была на баку шчупакоў), а раніцою я почасту знаходзіў пад падушкаю пачачак арабінавых цукерак-смактунчыкаў.

Аднойчы я быў з татам у бабулі Просі ў Стэцаве. Ля ейнае хаты пасвілася каза; проста за парогам пачынаўся лес, і пра лесуна, які шмат разоў «вадзіў» яе, прыходзіў на падворак даіць казу і нават начаваў у хаце пад печчу ў калядныя маразы, бабуля апавядала прыкладна так, як магла б казаць пра суседа, што жыў цераз плот.

Поделиться:
Популярные книги

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII

Сильнейший Столп Империи. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 1

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Виконт, который любил меня

Куин Джулия
2. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.13
рейтинг книги
Виконт, который любил меня

Тринадцатый V

NikL
5. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый V

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Звездная Кровь. Экзарх VII

Рокотов Алексей
7. Экзарх
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх VII

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Казачий князь

Трофимов Ерофей
5. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Казачий князь

На границе империй. Том 10. Часть 9

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 9

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Древесный маг Орловского княжества 2

Павлов Игорь Васильевич
2. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 2