Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сны iмператара

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

– Думаю, у Венгрыі ім будзе цяжэй, - ва ўладзе нейкага натхнення заўважыў я, хоць на самой справе не меў аніякага ўяўлення аб тым, што адбываецца ў Венгрыі.

– Разгром угорцаў - справа самай блізкай будучыні, - адчаканіў чапурысты следчы.
– Тым больш імператар Франц Іосіф звярнуўся па дапамогу да нашага гасудара.

– Значыцца, у Венгрыі таксама рэвалюцыя?!
– Я не мог дый не хацеў хаваць радасці.

– Але ў Расеі мы яе не дапусцім, пане Незабытоўскі.

Праз колькі дзён я неспадзявана змог выкарыстаць навіну. На мяне заманулася

паглядзець усяму сінкліту. Я кажу пра Віленскую следчую камісію. Напачатку яе старшыня Чаваці - яўны ўгорац і прозвішчам і абліччам - дзеля праформы пацікавіўся, якія пытанні ёсць у падследнага. Тады я і спытаў, што пан падпалкоўнік адчувае ў дні, калі яго браты па крыві ваююць за свабоду. Трэба было бачыць, як ён ускочыў з крэсла. Дарэчы, той допыт фактычна пачаўся і скончыўся маім пытаннем.

Ты змеціў, Ежы, што ў палове папярэдняй старонкі літары раптам пачалі падскокваць і напаўзаць адна на адну, нібы іх выводзіла чужая рука, а потым зноў выраўняліся. Я дапісаў тую старонку цяпер, а тады, учора, знячэўку праваліўся ў нейкі нязвычны сон, дзе мая свядомасць растала, як сняжынка на нечай далоні. Нам з табой пашанцавала: на варце быў якраз мой дабрадзей. Ён забраў спісаныя аркушы, а апошні схаваў у мяне на грудзях. Сёння я распароў край пярыны, і на будучае мы дамовіліся, што тут будзе наша схоўка.

Гэтае глухое забыццё было так падобна на смерць... Затое цяпер, быццам у адплату, я чую прыліў сіл, напэўна, здолеў бы нават падняцца і зрабіць колькі крокаў. Але не буду рызыкаваць, бо павінен закончыць гэты ліст. Суткі нябыту - папярэджанне, што трэба спяшацца.

Яшчэ два словы пра следства. Пан Явецкі вярнуўся ў Варшаву залагоджваць нездаволенага патрона. Справу перадалі ў ваенны суд, я адмовіўся даваць паказанні, і абвінаваўчы акт стаўся ўадначас прысудам. Што-што, а судзіць у нашай імперыі ўмеюць. Аднак хопіць пра гэта.

Дык вось, Ежы, сёння я прачнуўся з дзіўным адчуваннем, што ў сне рака часу зрабіла плаўны паварот і я зноў трапіў у блаславёную пару дзяцінства. Я ляжаў з заплюшчанымі вачыма і быў дванаццацігадовым хлопчыкам, што часта прахопліваўся сярод ночы ад нейкай шчымлівай радасці. За вокнамі пансіённага дартуара гуляў вецер, сябры спалі, а я ляжаў пад цёплаю коўдрай і думаў, што мне наканавана незвычайнае, не такое, як у іншых, жыццё. Я не разумеў і не мог разумець, у чым яго незвычайнасць, трагічным ці шчаслівым яно будзе, але я і не прагнуў такога разумення - было дастаткова радасці, ад якой замірала душа.

Сёння я зноў перажываў тыя хвіліны. І раптам час абрынуўся на мяне шалёным вятрыскам, і за адно імгненне пранесліся ўсе астатнія гады.

Я адплюшчыў вочы: на цёмнай сцяне зімовы ранак ужо накрэсліў вакенца з кратамі. Дапусцім немагчымае, падумаў я. Той хлопчык у хвілю шчаснага бяссоння ўбачыў вязніцу і сябе самога на гэтых тапчагах. Як бы ён жыў далей?..

Мне здаецца, у кожнага чалавека быў ці яшчэ будзе дзень, гадзіна або адзін момант, пра якія мы можам узгадаць часам толькі праз шмат гадоў, а мо і зусім не ўзгадаем, але менавіта ад

іх і пачынаецца, па сутнасці, наша жыццё.

У Італіі я быў знаёмы з невідушчым жабраком. Вінчэнца - так звалі гэтага старога, якому не было і сарака, - распавёў мне сваю гісторыю. У маленстве, гуляючы ў руінах замка, ён міжволі стаў сведкам расстрэлу. Каля абымшэлай сцяны аўстрыйскія салдаты расстрэльвалі трох італьянцаў. Самы малады з іх перад залпам крыкнуў: «Перадайце маёй маці, што я нікога не выдаў!»

Вінчэнца рыхтаваўся атрымаць спадчыну ад дзядзькі-банкіра і стаць добрапрыстойным буржуа. Замест гэтага ў няпоўныя пятнаццаць ён стаў карбанарыем. Сляпым яго зрабілі аўстрыйскія астрогі.

Такі дзень ёсць і ў мяне. Мне было сем ці восем гадоў, якраз той узрост, калі чалавек яшчэ неўміручы і жыве ў суладнасці з усім светам. Я гойсаў па маёнтку і забег на псярню пагуляць са сваім сетэрам. Ежы, тое, што я ўбачыў, і цяпер стаіць уваччу. На псярні секлі прыгоннага хлопа. Ён быў распнуты на шырокай лаве, і па спаласаваных рамёнах бег тонкі чырвоны струмок.

Колькі разоў я чуў потым свіст таго бізуна і бачыў прывязанае да нахілёнай лавы маладое цела! Сон паўтараўся шмат разоў, нібы нехта дбаў, каб я заўсёды памятаў той дзень і чорныя ад болю і нянавісці вочы таго чалавека... Ён ненавідзеў і мяне, дагледжанага паніча, які ў жаху знерухомеў на парозе.

Можа, цяпер я заслужыў ягонае дараванне?

Я пабадзяўся па свеце, Ежы, але нідзе не бачыў большага здзеку з чалавечае годнасці, чым у гэтай імперыі. За самае мізэрнае непаслушэнства чыноўніка - на гаўптвахту, студэнта - у салдаты. Гэта, так бы мовіць, свабодных падданых. А што казаць пра рабоў?

Ты не чуў, як аднаму тамбоўскаму памешчыку прыйшло ў галаву пажыць турэцкім пашою? Завёў сабе сераль з трыма дзесяткамі прыгожых сялянак, выпісаў аднекуль еўнухаў, а вёску пачаў пераварочваць у магаметанства. Дзякаваць Богу, суседзі скаргу ў сінод падалі.

А ў нашых губернях хіба нашмат лепей?

Вуніятаў у праваслаўе перахрысцілі з-пад палкі. Неяк зайшоў я на казань у царкву - трохі з цікаўнасці, трохі з ахвоты пацвяліць прававерных католікаў. Паслухаў бы ты, як святар распінаўся, даводзячы, што пад царом нашаму мужыку вальней жывецца, чым пад каралём. Я ледзьве сам не паверыў. А адзін з гэтых ашчасліўленых мужыкоў потым на цвінтары другому кажа: «Даўней хаця ў салдаты не бралі, а цяперака Петрачка майго на дваццаць гадоў у рэкруты павялі. Цяпер на небе з сынком убачымся».

Ежы, ужо два разы свой дзень анёла я сустракаў у няволі. Восенню мне споўніцца трыццаць... Прабач, я агаварыўся... Я не ўбачу не толькі восені, але і гэтай вясны.

Трыццаць гадоў... Здаецца, у такім вяку ўзышоў на эшафот смаленскі шляхціц Кахоўскі. Той самы, што на Сенацкай плошчы ці не адзіны з паўстанцаў адважыўся націснуць на курок. Столькі ж было Канарскаму* і Францішку Савічу**. Спадзяюся, ты ведаеш гэтыя імёны.

* Сымон Канарскі (1808-1839) - чынны ўдзельнік паўстання 1830-1831 гадоў. Расстраляны ў Вільні.

Поделиться:
Популярные книги

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Третий. Том 5

INDIGO
5. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 5

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Барон. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
6. Ученик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.40
рейтинг книги
Барон. Книга вторая

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Лекарь Империи 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 4

Изгой Проклятого Клана. Том 4

Пламенев Владимир
4. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 4

Локки 9. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
9. Локки
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Локки 9. Потомок бога

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Дважды одаренный

Тарс Элиан
1. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Я еще граф. Книга #8

Дрейк Сириус
8. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще граф. Книга #8