Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сьцяна

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Ладна, — махнуў рукой Косьцікаў. — Разьбяруцца.

Як гэта — разьбяруцца? — ня мог зразумець Шастак. Хто разьбярэцца? I калі разьбяруцца? Што гэта ўсё значыць? Вельмі няпэўныя былі тыя словы чэкіста, але ў свае няпэўнасьці яны несьлі нейкі зародак выратоўчай надзеі. А раптам і сапраўды яшчэ ня ўсё страчана? Штосьці яшчэ направіцца? I Шастак, апанураны і адначасна трохі абнадзеены, з зацятай крыўдай у душы адступіўся ўбок. Бліжэй да памкамэнданта падышоў Сурвіла.

— Ты гэта, скажы, — ціха, падобна, каб ня чулі іншыя, запытаўся ён. — I мяне?

— I цябе, — зірнуў на яго сьветлымі вачыма Косьцікаў. Сурвіла зрабіў выгляд, што тое яго надта зьдзівіла.

— Зь імі во — разам? — кіўнуў ён на астатніх.

— Ну, гэта… Паглядзім, —

няпэўна сказаў чэкіст і пусьціў густы струмень дыму ў твар былога калегі.

Ад тых словаў Косьцікава ў Сурвілы таксама зьявілася маленькая надзея. Ведама, у яго і ў думках не было, што нядаўні калега пашкадуе яго, ня выканае прысуд. Ці нават ня так яго выканае. Але, напэўна, ён усё ж мог трохі перайначыць тое выкананьне, зрабіць яго па магчымасьці прыстойным для свайго чалавека-чэкіста. Хоць бы і асуджанага. Бо нават аднолькавы прысуд не раўняў яго з гэтымі ворагамі народа, ён і пасьля сьмерці прагнуў застацца салдатам арміі Дзяржынскага. Хоць, натуральна, і ў яго здараліся хібы, часам ён памыляўся, часам не хапала адукацыі. Як у тым выпадку з маладой студэнткай, якую яму давялося расстрэльваць. Але тады ён быў малады, а дзяўчына была дужа ўжо слаўная ў сваёй дзяўчачай прыгажосьці — худзенькая такая, спрытная, зь вялікімі зьдзіўленымі вачыма і вабным тварыкам, зірнуўшы на які, Сурвіла не наважыўся стрэліць. Ён стрэліў міма. Каб не ў патыліцу, — ля вуха. Яна ўсё роўна звалілася ў яму, мабыць, зьнепрытомеўшы ад страху, ды там і асталася, заваленая наступнымі целамі. Ніхто таго не заўважыў і не дазнаўся ніколі, але ўсё роўна Сурвіла пачуваўся ніякавата. Хоць зразумела, тады ён меў невялікі чэкісцкі досьвед і паддаўся на дзявочую прывабнасьць. Забыўся, што перад ім найперш выкрыты вораг народа. Ды ён памятаў свой ганебны ўчынак і, можа, менавіта таму стараўся. Тое стараньне дало свой плён, і пасьля, ужо ў сьледчым аддзеле, ён паказаў за паўгодзьдзя найлепшыя вынікі — 127 чалавек, падведзеных да вышэйшай меры, — болей, чым у каго-небудзь іншага.

I цяпер вось яго самога…

Не пасьпелі яны аддыхацца, прагнаць трохі стому, як здаля на дарозе з гораду зьявілася машына — зноў вялікая крытая буда, якая, валюхаючыся на калдобінах, пад'ехала бліжэй і стала. Зь яе выскачылі трое стралкоў у шынялях, зь вінтоўкамі ў руках і кінуліся да групы асуджаных.

— Адставіць! — спакойна сказаў Косьцікаў. — Усё ў парадку.

Шафёры ўзяліся пераліваць з бляшанкі бэнзын, а асуджаных Косьцікаў зноў загнаў у буду, дзе іх сустрэў незадаволены, быццам нават заспаны, Зайкоўскі.

— Не далі й паспаць…

— Насьпісься! — сказаў Сурвіла. — Хутка засьнеш вечным сном.

— А хрэн зь ім! Чым такая жызьня! — вылаяўся грабежнік і зноў выцягся ўпоперак буды сваім доўгім целам.

Яны зноў няхутка ехалі па гразкай, выбаістай дарозе, за імі нягучна гурчэла другая машына. Усе, аднак, адчувалі, што хутка іхны задоўжаны шлях скончыцца. Кожны стараўся ня надта думаць пра самы-самы канец, а ўсё роўна думалася. Фэлікс Гром яшчэ ад суда і прыгавору ўсё ўяўляў сабе, як яго будуць расстрэльваць. Дакладна тае жахлівае працэдуры ён, натуральна, ня ведаў, але з кіно памятаў, як расстрэльвалі парыскіх камунараў. Роўная шарэнга стралкоў, выстаўленыя наперад палкі-вінтоўкі, скіраваныя ў ахвяраў ля цаглянай сьцяны. Тыя ў белых кашулях, з горда выпнутымі грудзямі. I залп. Лёгкі сіні дьмок ад вінтовачных руляў, праклён т'ераўскім катам… Прыгожа! Але дзе тут для іх шарэнга стралкоў? Тры вінтоўкі — тых, з задняй машыны, ды пісталет у начальніка — які ж тут залп? I хто закрычыць праклён? Ужо ён, Фэлікс, ня будзе крычаць нічога — хай яны пагараць усе разам: і каты, і іхныя ахвяры. Увесь час, што ён прабыў у турме і на сьледзтве, ён наракаў на Аўтуха і ягоную сялянскую дурноту. А як выявілася цяпер, былі там і горшыя за Аўтуха арыштанты. Хоць бы вось гэты Шастак. У камэры Фэлікс яшчэ размаўляў зь ім, нешта расказваў пра літаратуру. Трэба было! Ды ці Шастак быў там адзін. Добра яшчэ, што зь імі не сядзеў Сурвіла, мабыць, таго трымалі ў асобнай

камэры. У чэкістаў і камэры асобныя. Як і ўсё іншае ў іхным жыцьці. Толькі паэт — сярод простага народа, безь якіх дабротаў і прывілеяў. Фэлікс Гром ужо шчыра шкадаваў, што некалі ўлёг у літаратуру, вучыўся, — лепш бы застаўся непісьменным. Ягоны малодшы брат скончыў чатыры клясы і рабіў у калгасе. Неяк будзе жыць бяз кніг і бязь вершаў. А што яму дало ягонае памкненьне ў літаратуру?

Але ж во і дзядзька Аўтух таксама не пісаў вершаў. I наўрад ці калі чытаў іх. I цяпер яны будуць ці не ў адной яме разам.

Так, Аўтух Казёл на тым часе клапаціўся не пра якія там вершы, у яго быў зусім іншы клопат — бульбяны. Вядома, ён разумеў, што ня час было думаць пра тое. Але во думалася. Недзе пад лесам застаўся шнурок нявыбранай бульбы, выйшла няўпраўка, як ня стала каня. А той шнурок трэба было выбраць найперш. А то разыдуцца дажджы, заліе лагчыну, тады ня ўлезеш на яе і з канём. Ці здагадаецца пра тое жонка? Прападзе бульбачка, а што есьці ўзімку? Хоць цяпер едакоў і паменее, але паменее і работнікаў. Зноў жа скаціна…

Машына цяжка нахілілася ўсёй будай, пасьля задралася ўгару кабінай, збочыла, пераваліла нейкі раўчук і дужа страсянула ўсіх пасажыраў. Зайкоўскі незадаволена падняўся ў змроку і сеў, прысланіўшыся сьпінаю да жалезнай сьцяны. Але, падобна, штосьці адчуў і ня лаяўся. Ды й астатнія адчулі, што, мабыць, прыехалі. Дзьверы буды пакуль не расчыняліся, іх не выпускалі. Там, знадворку, штось перагаворвалася ахова, хтосьці пабег некага клікаць. Відаць па ўсім, там рыхтаваліся. I во нарэшце дзьверы расчыніліся. Трошкі нахіленая, машына стаяла ў маладым хвойным ляску.

— Выхадзі! Па адным!..

Ніхто ў будзе, аднак, не скрануўся, усе сьцяліся, замерлі і чакалі. Чаго толькі чакалі? Хутка ў дзьвярах паявіўся жвавы, усьмешысты твар Косьцікава, які найперш брыдка вылаяўся.

— Ты! — упёрся ён позіркам у першага, каго згледзеў у цёмнай будзе — гэта быў Аўтух. — Выхадзі!

«Чаму я першы? Чаму я першы?» — закрыўдаваў у душы Казёл і нязграбна вываліўся з машыны. Вакол ціха стаялі дрэўцы-сасонкі, і ля іх побач зьнерухомелі поўныя ўвагі маладыя хлопцы-байцы. Непадалёк і крышку ўбаку жаўцеў пясчаны пагорачак. Усё было зразумела…

— Ну? Упярод!

Зь незразумелай злосьцю Косьцікаў піхнуў Аўтуха ў плячо, той зачапіўся раскіслым ад твані лапцем за траву і ўпаў. Сэрца яго моцна білася ў грудзях, было надта няёмка за свой нехуцавы, жабрацкі выгляд, асабліва перад гэтымі чысьцюткімі маладымі хлопцамі ў вайсковым, што цяпер зь перабольшанай увагай уставіліся ў яго. Ён таропка ўстаў і апанурана патэпаў да ямы, душачы ў сабе крыўду: чаму мяне першага? Ці я самы найгоршы вораг?..

— Ну, хрысьціся, — сьцішана, без ранейшай злосьці ў голасе сказаў Косьцікаў. Аўтух, баючыся не пасьпець, таропка перахрысьціўся — па-праваслаўнаму, справа налева. I чакаў.

— На калені!

На беражку ямы ён паслухмяна апусьціўся на калені. Зрушаны лапцямі пясок пасыпаўся ўніз, і ён спалохаўся, што зваліцца туды заўчасна. Але не зваліўся, толькі прыплюшчыў вочы і чакаў.

— Гэта нястрашна, — сказаў ззаду чэкіст і лязгануў затворам пісталета — даслаў першы патрон. Толькі Аўтух зірнуў у прадоньне глыбокай ямы, як стрэлу ўжо не пачуў. Здалося, яма сама кінулася насустрач і назаўжды агарнула яго пясчанай сваёй глыбінёй.

— Так! Адзін ёсьць! — мовіў памкамэнданта і пайшоў да дзьвярэй машыны. Ягоная праца распачалася, ён рабіў яе звыкла й дакладна, як і кожнага дня.

Зноў у машыне ўсе замёрлі, сьціхлі, чакаючы, каго ён пакліча наступным. I тады ён згледзеў ці, можа, прыпамятаў Зайкоўскага, які цяпер маўкліва туліўся ля задняй сьцяны буды.

— Ану ты, бандзюга!

Прыгнуўшыся, Зайкоўскі сігануў да дзьвярэй, рашуча скочыў з машыны.

— Рукі назад! Назад рукі!!!

— Куды назад? Во зломана, ня бачыш?

— Я табе зараз і другую зламаю, — тузануў яго за рукаво пінжака Косьцікаў. Зайкоўскі, аднак, ухіліўся.

— Не чапай! Даручана — страляй. А бяз рук!

Поделиться:
Популярные книги

Император Пограничья 1

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Император Пограничья
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 1

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 36

Володин Григорий Григорьевич
36. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 36

Кодекс Охотника. Книга XXXII

Винокуров Юрий
32. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXII

Академия

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Петр Синельников
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Академия

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Гамбургский счет: Статьи – воспоминания – эссе (1914–1933)

Шкловский Виктор Борисович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Гамбургский счет: Статьи – воспоминания – эссе (1914–1933)

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Ведун

Сухов Александр Евгеньевич
1. Второй шанс
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ведун

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер