Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сьцяна

Быкаў Васіль

Шрифт:

Хаця, заспакойваў я сябе, да таго патрэбна быць гатовым. Усё ж у гэтых малойчыкаў свае, спэцыфічныя абавязкі, якіх простым людзям ніколі не зразумець. Найперш шукаць ворагаў. Але няўжо ж і гэты стары прафэсар біялёгіі — таксама вораг? Шпіён? Дывэрсант? Ці можа, яны самі вярбуюць шпіёнаў? Але як жа ў такім выпадку тут заставацца Франі?

— А доктар Шарф не фашыст?

— Ну, што ты! Ён ня любіць фашыстаў — страх! Бывала, у Гановэры, як бяжым у бомбасховішча, дык ён груба лае іх. Вакол усё грукоча, ніхто нічога ня чуе..

— Як ніхто ня чуе, можна і палаяць, — сказаў я. — А ты сядай побач, во тут, ля мяне.

Неяк нерашуча Франя прысела ў куточку канапы. Настрой яе зноў, здаецца, рабіўся мінорны,

яўна заклапочаны. Яе захапіла перажытае. Я быў настроены інакш, але таксама радасьць мая панікла. Франя між тым пачала расказваць.

— Там жа бамбілі кожную ноч. Алярмы гэтыя зь вечару да ранку. У горадзе пекла, усё гарыць ды рушыцца. Немцы ратуюцца ў бомбасховішчах. Было, што і бамбасховішчы рушыліся, і ўсе гінулі. Як пачнецца, мы адразу — у склеп. Да таго ў мяне ўсё ўжо нарыхтавана — тэрмас, пледы. Сядзім, яны там моляцца. Я, як умею, таксама.

— А што ў іх — свой дом!

— Не, кватэра. У вялікім доме. Праўда, і кватэра немалая, а я адна пакаёўка. I за кухарку. Работы процьма. Але я старалася. Сьпярша прыглядаліся да мяне, як што ўмею. Я і праўда, ня шмат умела. Але вучылася. Хацела дагадзіць. Бо як жа іначай жыць у чужых? Трэба дагаджаць. Так мама заўсёды казала. Ну што зраблю ня так — ня лаялі, не каралі, як некаторыя. Вучылі. Фраў Сабіна спакойна раскажа, пакажа. Што, я тыя дзьвярныя ручкі дома калі начышчала? Ды ў нас іх і не было, такіх бліскучых. Сьпярша мне пра тое сказалі, паказалі. Ну, а пасьля я ўжо і сама рупілася. Каб было чыста і прыгожа. Дома ніколі так не было.

На цеснай канапцы Франя сядзела блізка ад мяне, але я пасунуўся яшчэ бліжэй, і яна не адхінулася. Мае свавольныя рукі яна перахапіла ў свае і цесьненька трымала іх на каленях.

— Дык ты ў іх за прыслугу? — з затоеным папрокам сказаў я.

— Ну, ведама. А для чаго ж яны мяне ўзялі. Але розная прыслуга бывае, і розныя гаспадары. У Гановэры цераз вуліцу жыла Клава, таксама остаўка. Дык кожны дзень плакала ад сваёй гаспадыні. Загінула ў бамбёжку. Малако кіпяціла, быў налёт, колькі хвілінаў трэба было пачакаць, каб малако закіпела малому. Спазьнілася ў сховішча, ну і заваліла. I малога таксама. А маці таго ўцалела. Справілася з шостага паверху ўніз. Як наш дом разваліўся, вылезьлі мы на вуліцу з пустым тэрмасам і адным пледам. Болей нічагусенькі — ні дома, ні маёмасьці. Што рабіць? Іншыя б сябе ратавалі, а мае безь мяне нікуды. Трохі часу разам жылі ў нейкай канторы, пасьля ў салдацкім бараку. Пасьля прыйшлі дакумэнты з Аўстрыі, і яны паехалі. Мяне таксама ўзялі. Грошай амаль не было, фраў заклала ў банк свае завушніцы, брошку. Тут, праўда, спадчыну атрымалі.

— Ну добра, — сказаў я. — А мова? Дзе ты так навучылася па-нямецку? У школе?

— Трохі ў школе, праўда. Але ў асноўным тут. Здольная была, умела слухаць. Слых добры маю. Зноў жа фраў Сабіна трохі разумее па-польску.

— А ты што — таксама ўмееш па-польску?

— Трохі ўмею, ага. Мама ж каталічка, з майго ж імя відно. А ў нас каталікі, хоць і беларусы, а разумеюць па-польску. Ты пасядзі тут, — выпусьціла мае рукі Франя. — Я зараз.

Яна зьнікла ў прыцемках люка, зьнізу пачуўся мяккі стук яе пятак па дошках-прыступках, і недзе нягучна бразнулі дзьверы.

Я ўстаў з канапкі, аглядзеў праз шыбкі гарадзкое навакольле. Па дарозе з-за вугла паўразбуранага дома, дзе я так ганебна пляснуўся з ровара, хутка праімчаў знаёмы трафейны «хорх», на якім езьдзіў наш «сьмершавец», і я з прыкрасьцю падумаў: чаго ён тут гойсае? Хоць вайна канчаецца, а гэтым няма спакою, усё нешта шчыруюць, уведваюць, мабыць, нешта камусь рыхтуюць. За сябе ўвогуле я быў спакойны, здаецца, вялікіх грахоў ня меў. На акупаванай тэрыторыі ня жыў, з харкаўскага акружэньня выйшаў не адзін, а з групай, і тое «злачынства» было ўжо добра дасьледавана «сьмершам» і, пэўна, здадзена ў архіў. Але, мабыць,

гэтак жа думаў і камандзір узвода сувязі Ляжнеўскі, якога месяц таму рэпрэсаваў «сьмерш». Той, выпіўшы, даў сабе волю паразважаць наконт «несправядлівасьці» да акружэнцаў, якіх пасьля вызваленьня спрэс накіроўвалі ў штурмбат. Сам апынуўся праз тое ў штурмбаце, і ніхто з нас яго болей ня бачыў.

Над гарадком вечарэла, горы паволі асядалі ў цень, толькі сьнегавыя вяршыні яшчэ блішчэлі здалёк сонечным водсьветам. На фоне блакіту вечаровага неба той бляск рабіўся надзвычай выразным, набываў перад ноччу сілу. Як добра было б сядзець тут зь мілым дзяўчом да ночы, ды і ўночы таксама. Слухаць яе, адчуваць і — кахаць. Каб не вайна. Але калі б не вайна, дзе б я сустрэў яе? Дзіўна, але менавіта вайна зьвяла нас тут, наводдалі ад радзімы, сярод гэтае альпійскае прыгажосьці. Як бы і не разьвяла таксама, — раптам падумалася мне.

Амаль нячутна ў вежу паднялася Франя, штосьці прынесла ў руках. Разадрала ўпакоўку і паставіла на канапу невялічкі пакуначак.

— Во, частуйся, Міця. Акурат, як нашыя да вайны.

То былі цукеркі, знаёмыя зь дзяцінства «падушачкі». Мабыць, ня дужа сьвежыя, некаторыя пазьліпаліся, і Франя аддзірала іх па адной, частавала мяне. Сапраўды, не зважаючы на ня надта апэтытны выгляд, цукеркі, як і ў дзяцінстве, былі салодкія і пахкія.

— Сорак капеек сто грамаў. Прыпамінаеш?

— Прыпамінаю, — сказаў я. — У сельмаг бегалі на перапынку.

— А яшчэ былі ірыскі…

— Дык усё ж, адкуль ты родам? — папытаўся я.

— Ды зь Менску. Там і нарадзілася.

— I даўно адтуль?

— Зь Менску даўно. Зь Менску ж я сьпярша перабралася ў Чэрвень, адтуль ужо ў Нямеччыне апынулася. Ды тут, каб не пашэнціла, прапала б. Як прапалі мае дзяўчаты.

— Дзе прапалі?

— А на хімічных заводах у Руры. Паатручваліся і пагінулі. Усе чацьвёра чэрвеньскіх.

— А ты?

— Ведаеш, тут, можа, лёс такі. Можа, якая выпадковасьць. Гэта ж як мы прыехалі ў нейкі гарадок ля Гановэра, нас пачалі разьмяркоўваць. Ну, пастроілі ў шарэнгу, прыйшло нейкае начальства — у форме і ў цывільным — хто якія, мы тады мала разьбіраліся. I пачалі перабіраць, каго куды. Але сьпярша прыйшлі вайскоўцы, як пасьля аказалася, афіцэры зь вэрмахту. Яны былі ў водпуску з фронту, і ім дазвалялася выбраць у свае сем'і абслугу. А я была самая маленькая, схуднелая за дарогу, бедна апранутая. Стаю, ледзьве дыхаю… Перад тым ня спалі тры ночы, пакуль нас мутузілі па станцыях, згаладнелыя. А яны ідуць — сытыя такія, здаровыя бугаі, два ў эсэсаўскай форме і трэці — афіцэр вэрмахту, малады юнак, танкіст. Тыя павыводзілі дзяўчат, што здаравей, ну, рослых, дужэйшых. А я стаю самая апошняя. I во гэты вэрмахтаўскі лейтэнанцік прайшоў раз, ды, мусіць, яму ўжо не хапіла дужэйшых. Тады ён вяртаецца і да мяне — «ком», кажа. Я ледзь не самлела, так ён холадна паглядзеў на мяне, і голас такі, чыста салдацкі, бы на пляцу. Выйшла. I мяне аформілі ў гэтую во сям'ю доктара Шарфа. А той афіцэр быў іхны сын Курт. Дома ён зусім не такі страшны аказаўся, як там выглядаў — ветлівы і ціхі. I надта ўжо сумны. Праз два дні паехаў на фронт, а праз два тыдні загінуў у танку. Як падумаць, дык ён выратаваў мяне. Каб ня ён, атруціцца б і мне на той хіміі.

— Аднак гісторыя! — сказаў я, уражаны гэтым аповедам. — Можа, табе і пашэнціла.

Франя спахмурнела і хвіліну роўненька сядзела, апусьціўшы на калені маленькія, з вострымі локцямі рукі.

— Можа, адной мне і пашэнціла. І я ўсё думаю: як бы чаго ня сталася. Усё ж шчасьце, яно падманлівае. Гэта няшчасьце — назаўсёды. Я тут кожны дзень бяды якой чакала, ну, думаю, няўжо ж мне і далей будзе так шанцаваць?

— Цяпер ужо можна не баяцца. Скончыцца вайна, дамоў вернесься. Ці ты іначай думаеш? — запытаўся я і насьцярожыўся, чакаючы яе адказу. Франя ўздыхнула.

Поделиться:
Популярные книги

Первый среди равных. Книга XII

Бор Жорж
12. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга XII

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Мастер Трав III

Мордорский Ваня
3. Мастер Трав
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Мастер Трав III

Встреча

Видум Инди
7. Петя и Валерон
Фантастика:
рпг
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Встреча

Газлайтер. Том 25

Володин Григорий Григорьевич
25. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 25

Товарищ "Чума" 7

lanpirot
7. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 7

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Инженер Петра Великого 4

Гросов Виктор
4. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 4

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Ефрейтор. Назад в СССР. Книга 2

Гаусс Максим
2. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Ефрейтор. Назад в СССР. Книга 2