Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сьцяна

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Чур, Мядзьведзь, не сватай дачку лейтэнанту. Мне абяцаў.

Мядзьведзеў толькі паморшчыўся ад п'янага нахабства.

— Зашмат хочаш, — ціха вымавіў ён і працягнуў мне пляшку. — Дык вып'ем, лейтэнант.

Здаецца, я і яшчэ выпіў зь Мядзьведзевым, а пасьля і са зважлівым Кананком і нават зь Пятрушыным. Я ўжо не злаваў на санінструктара, тым болей, што ён не злаваў на мяне і сам мне пра тое сказаў. Падобна, пасьля мы нават абдымаліся зь ім, і ён усё пахваляўся, як яго паважаюць афіцэры; начальнік санслужбы заўжды вітаецца зь ім за руку. Ужо п'яным позіркам я згледзеў перад сабой хісткую постаць маёра-прапагандыста, — здаецца, поруч з камбатам ці яшчэ з кім, каго я ўжо не пазнаў. Марудна, але пэўна я адключаўся, прыхінуўшыся да крыла

«студэбэкера». Нейкі час яшчэ чуў вялікую гаману побач, як скрозь пілі, сьпявалі, сьмяяліся. А некаторыя і плакалі п'янымі гаручымі сьлязьмі. Аж покуль узварушаную лугавіну не змарыў п'яны сон.

Як я заснуў, дык і не прыкмеціў, але прачнуўся раптам на золку. Намацаў ля галавы вялізнае пыльнае кола «студэбэкера» і, неяк учапіўшыся за яго, сеў.

На ўсёй лугавіне стаялі ўразброд нашыя «студэбэкеры», ніхто іх не параўняў, — як учора паставілі, так і засталіся. I між іх, пад станінамі гарматаў, на стаптанай траве, у кузавах і парасчыняных кабінах ляжалі, спалі, храплі салдаты — савецкія ўперамешку з амэрыканскімі — хто дзе і хто як. Побач выцягся той учарашні нэгр, што хацеў у мяне выменяць ордэн; на ягоныя ногі ўзьлёгся хтось з нашых, пад ім, утаптаны ў зямлю, валяўся чыйсьці карабін. Кабур у амэрыканца ўжо быў пусты і расшпілены, — мабыць, ужо падарыў камусьці свой кольт. Ці памяняў на гэты іржавы карабін. Я з натугай падняўся на ногі. Балела галава, нязвыклая слабасьць адчувалася ў целе. Але новае памкненьне адразу ахапіла мяне. Я памятаў прыкладна, зь якога боку мы сюды прыехалі і хістка пабрыў у тым накірунку. Абыйшоў «студэбэкеры» сваёй батарэі, нідзе ня згледзеў камбата і падумаў, што так, можа, і лепш. Праўда, натыкнуўся на знаёмыя боты санінструктара Пятрушына, які, зьвесіўшы ногі з расчыненай кабіны, салодка спаў на мяккім сядзеньні. Мусіць, перабраў, — падумаў я, хоць сам быў ня ў лепшым стане.

Сонным правулкам, скрозь застаўленым пераправачнымі амфібіямі, выйшаў на галоўную дарогу. Усюды было пустэльна й бязьлюдна, бы пры канцы сьвету. Скрозь усе ўсюды спалі, — у машынах, на падворках ды, мабыць, і ў дамах таксама. Пасьля вялікай натугі-вайны.

Апанаваны пэўнаю мэтай, я пабрыў па дарозе на ўсход. Раз за разам азіраўся, чакаючы, што недзе зьявіцца якая машына. Ды не зьяўлялася, не даганяла, нідзе не было ніякай. Тым часам зусім разьвіднела, блакітнае ранішняе неба было без адзінай хмурынкі. Першы дзень міру, вялікі дзень перамогі. Урэшце наперадзе зьявіўся нейкі аўтамабіль з двума афіцэрамі ў кабіне, але ён ехаў насустрач. За ім праз працяглы час паказаліся два прысадзістыя аўстрыйскія аўтамабілі з кузавамі, поўныя вызваленага эўрапейскага люду. Іх было чутна здалёк, яны гарланілі свае песьні, ім было весела. Я ўсё спорна крочыў і крочыў, пакуль гарадок не застаўся далёка ззаду. Дарога стромка прастала па ўзьбярэжжы даволі шырокай ракі. На тым яе беразе, здаецца, таксама пралягала шаша, і дарожны рух там быў нашмат большы, чым тут. Аўтамабілі так і снавалі ў абодвух кірунках, і я здагадаўся, што там — амэрынкацы. Рака сталася мяжой паміж дзьвюма зонамі.

Але што было мне рабіць? Здаецца, я памалу цьверазеў пасьля ўчарашняга і ўсё выразьней адчуваў авантурнасьць майго намеру. Гэтак пехатой я не дайду, усё ж мы далекавата ад'ехалі ўчора ад нашага апошняга рубяжа. А калі і пашэнціць урэшце з машынай, дык ці спраўлюся я ўпару. Усё ж, як ні круці — я ў самавольнай адлучцы, і ў палку хутка заўважаць маю адсутнасьць. Мабыць жа, пачнуць урэшце цьверазець пераможцы. Начальства прымусіць.

Але й вяртацца ўжо не было як — не дазваляў гонар.

Мусіць, калі надта патрэбна, дык Бог памагае. Праўда, не заўжды ў час, бывае зь немалым спазьненьнем. Калі ўжо позна і пакарыстацца той боскаю міласьцю. Як нашаму камбату Рукавіцыну. За баі на Днястры паслалі на Героя, так хацеў камбат атрымаць залатую зорку, ды загінуў пад Секешфехерварам. Толькі пахавалі, як прыйшоў указ. Ды каму ён тады быў патрэбны? Так прыкладам падумаў я, і тады ж, азірнуўшыся, убачыў машыну. Толькі падняў

руку, як машына згодна затармазіла і мякка спынілася на шашы. Гэта быў магутны ЗІС, з кабіны якога высунулася вясёлая галава ў аблезлай пілотцы.

— Што, лейтэнант? Сядай, пракачу.

Цераз задні борт я ўскочыў ў кузаў, амаль увесь заняты нейкаю старасьвецкаю шафай ці буфэтам з пазалочанымі выкрунтасамі на шкляных дзьверцах; ля самай кабіны тырчэлі яшчэ тры нейкія скрынкі. Месца для пасажыра тут увогуле не было, толькі ззаду ля борта заставалася нешырокая шчыліна, у якую ўціснуліся мае ногі. Трымацца не было за што, і я няспрытна абапёрся рукамі аб сьлізкі бок шафы.

— Во, будзеш трымаць, каб не пасунулася. А то стукнецца, каму адказваць?

Аказваецца, і ў дзень перамогі ня ўсе пілі-елі, падумаў я. Некаторыя займаліся іншымі справамі. Але хай, на здароўе… ЗІС няшпарка каціўся па неблагой дарозе, вясновы вецер прыемна абвяваў мой спатнелы на хадзе твар. Маё жаданьне ўсё ж абяцала зьдзейсьніцца, я быў амаль задаволены. «Пакахай мяне, салдацік, буду вернай жонкаю. А забудзеш — толькі разам з роднаю старонкаю», — само сабой сьпявалася ў душы. Не, я цябе не забуду, мілая дзяўчынка, запэўніваў я сябе. I ўсё ж нейкі цьмяны, самотны неспакой трывожнымі токамі перадаваўся маім адчуваньням, усё карцела — хутчэй! Я баяўся спазьніцца.

— Перамога, лейтэнант! Глядзі ты, дажылі аднак! — празь вецер ляцеў голас з кабіны, таксама да паловы закладзенай нейкімі пакункамі.

Насустрач пайшлі машыны — легкавыя, штабныя, грузавікі. Гэтыя са спазьненьнем таксама імкнуліся за перамогай, на спатканьне з саюзьнікамі. У вокнах аднаго трафэйнага аўтобуса мільганулі вясёлыя дзявочыя твары і данеслася музыка — там граў гармонік. Мабыць, які армейскі ансамбаль, здагадаўся я, з тых, што натхнялі нас на перамогу. Спазьніліся, аднак, на вялікае спатканьне, трэба было раней.

У знаёмым, бязьлюдным учора гарадку цяпер ва ўсю буяла ажыўленьне, сапраўдны вулічны фэст, зь безьліччу людзей і, як я зразумеў, ня толькі аўстрыйцаў. Сюды зьбіраліся, здаецца, з усяго навакольля, зь недалёкіх горных паселішчаў. На плошчы ля кірхі замільгалі сьцягі — францускі трыкалёр, ангельскі і яшчэ незнаёмы нейкі. Гэта тоўпіліся іншаземцы, сагнаныя Гітлерам з усёй Эўропы для працы на вайсковых заводах. Цяпер яны вольныя і імкнуцца дадому, кожны ў сваім кірунку і пад сваім сьцягам. Мне таксама трэба было дамоў, але мая чарга яшчэ не настала. Зноў жа мяне тут чакала яна.

Трохі ад'ехаўшы ад люднай плошчы ЗІС крута завярнуў на нейкі прасторны падворак і стаў. Вясёлы шафёр саскочыў на брук.

— Прыехалі! Табе куды, лейтэнант?

— Мне далей.

— Што, у армейскі тыл? Не, туды я ня еду.

Заклапочаны, я азіраўся па баках. У двары ўжо стаялі два «студэбэкеры» — пусты і чымсьці гружоны. Але куды яны едуць? I калі? Запытаць не было ў каго. Я абыйшоў іх з другога боку і пад тынкаванай сьцяной убачыў ровар. Жоўтыя, з дрэва ў елачку дзьверы, ля якіх ён стаяў, былі зачыненыя, ніхто адтуль не выходзіў. Я асьцярожна ўзяў ровар і разьвярнуў яго колам да вуліцы. Ніхто мяне не спыніў, не крычаў, і я пакаціў на асфальт.

Сьпярша імчаў, колькі было сілы, шалёна круціў пэдалі. Затым замарудзіў. Усё ж за мной ня гналіся, мабыць, можна было і спакайней. Сустрэчныя аўтамабілі ў асноўным шыбавалі па сваім баку і дужа не заміналі. Толькі аднойчы на павароце я ледзьве разьехаўся з шалёным «доджам». Адкуль чулася п'яная гамана — пяцёра афіцэраў з бутэлькай сьвяткавалі перамогу. Вакол рассьцілаўся маляўнічы ляндшафт горнай даліны з парослымі хвойнікам схіламі гор; дзе-нідзе ўдалечыні на ўзьлесках відаць былі белыя й шэрыя забудоўкі з шырокімі дахамі; вуліцы прыдарожных паселішчаў упрыгожвалі стракатыя фасады ў стылі фахвэрку. Удалечыні з-за сьнегавых вяршыняў неяк раптоўна выкаціла сонца і зноў, як нядаўна, ударыла ў твар зыркім сьляпучым праменьнем. Сонца з усходу. Там была мая радзіма — бяз гор і прыгожых забудовак, са сваім мілым для мяне зялёным хараством. Цяпер я вярнуся туды. I не адзін.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Иной. Том 3. Родственные связи

Amazerak
3. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Иной. Том 3. Родственные связи

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Бастард Императора. Том 14

Орлов Андрей Юрьевич
14. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 14

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Геном хищника. Книга пятая

Гарцевич Евгений Александрович
5. Я - Легенда!
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга пятая

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Изыскатель

Назимов Константин Геннадьевич
5. Травник
Фантастика:
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Изыскатель

Главный рубильник. Расцвет и гибель информационных империй от радио до интернета

Ву Тим
Деловая литература:
о бизнесе популярно
5.00
рейтинг книги
Главный рубильник. Расцвет и гибель информационных империй от радио до интернета

Адепт

Листратов Валерий
4. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Адепт

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон