Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

Прачнуліся Джоны і Стывены пад чорным небам па вушы ў снезе, як у кепскім анекдоце. Сакрэтная авіяцыя Партызанскай рэспублікі зрабіла сваю снежную справу… У паходным шатры Холідэя доўга гучала адзінае кароткае, з трох літар, слоўка. Хоць вушы заторкні! Пакуль ён няўрымсліва лаяўся, у бой уступіла снегавая артылерыя праціўніка. Сумёты павялічваліся хутка як ў кіно. Марская пяхота пад зорна-паласатым стала нагадваць царскія войскі на Шыпцы некалі, на карціне баталіста Верашчагіна.

Яны былі падрыхтаваныя да вайны ў пустэльні, у спёку: бронекамізэлькі з ахаладжэннем, каскі з вентыляцыяй, усё на барацьбу з цяплом! Але знянацку нібы трапілі на антыподы, дзе ўсё дагары нагамі з надвор’ем. Гвалтоўная зіма ў

такі час, калі зімы не бывае, калі думкі занятыя зборам ураджаю… Аўтар ганарыўся за партызанцаў: хай верасень стане снежнем. Дажынкі пачакаюць! Хай яблыкі гінуць, хай ураджай прападае, чаго не зробіш дзеля перамогі над ворагам?! Мы вам пакажам банапартаўскі паход, Кітай-горад і Сярпоўград, калі армады вымерзлі да костак і здаліся ў палон. Штучны снег, штучная зіма. Кіно! Напачатку трымаўся больш-менш толькі полк “Палярных мядзведзяў” з Аляскі.

Усе друкаваныя органы Партызанскай рэспублікі выйшлі з пераможнымі шапкамі: “Іх затрымалі на “Лініі Молатава-Рыбентропа!!!” Раманіст адкрыта радаваўся разам з насельніцтвам, са смакам называючы воінаў-інтэрнацыяналістаў з марской пяхоты амерыкашкамі, грынга, янкі, нават зорна-паласатымі чарцямі. Трапляліся і старыя газетныя штампы: бразгаць зброяй, падпальшчыкі вайны, назапасілі небяспечныя арсеналы. Чытача пераконвалі, што гэтак неабачліва трапіць у пастку маглі адно небаракі-ваякі, недарэкі са стрэльбамі, якія прызвычаіліся ваяваць заўжды з камфортам: лядоўня з кока-колай, бугі-вугі, джаз, “Джоні Уокер” і нават біятуалет абавязкова. Аказваецца, першыя марпехі самлелі ў прыбіральні на аўтастанцыі, калі прызямліліся з парашутамі і не дапялі схадзіць у хмызы, ха-ха-ха!

Марской пяхоце зрабілася не да праціўніка, трэ было змагацца са снегам. Выдалі аспірын і па бутэльцы віскі, у насельніцтва скуплялі кажухі і аблавушкі. У Шатландыі замовілі пледы. Адным з сакрэтаў партызанцаў было тое, што мяжа зімы праходзіла дакладна па “Лініі Молатава-Рыбентропа”, яе шчодра пасыпалі соллю, і на пазіцыях абаронцаў трывала па-ранейшаму восень, даспявалі ў райскіх фарбах познія яблыкі і грушы, сяляне працягвалі збіраць ураджай, а начальства — рыхтавацца пакрысе да любімых дажынак, перасунутых на пазнейшы час. Амерыканцы ўпершыню наяве сутыкнуліся з халоднай вайной, ведаючы аб ёй раней толькі на словах. Пекла таксама здараецца сцюдзёным, не абавязкова полымя шугае.

Штаб Джоні Холідэя займаўся звыклай у такіх выпадках задачай: як спрабаваць прыцягнуць на свой бок насельніцтва і калі не выклікаць сімпатыі, дык хоць бы знейтралізаваць антыпатыю? “Дамо ім статую Свабоды замест Сярпова, колькі можна на яго маліцца? Копію, канечне, зменшаную. Бронзавую дошку таксама — канстытуцыю рукапісную нашу. Хай чытаюць, хай вучацца дэмакратыі”. “Жалезнай рукой завядзем іх да шчасця: “кадылак”, супермаркет, джынсы. Жалезны кулак, жалезная воля, сталёвыя нервы, лоб, сківіцы, вось што зараз нам патрэбна, каб зрабіць па-свойму”. Прыблізна так адбываліся спрэчкі ў штабе вачыма раманіста.

Марской пяхоце, зялёным берэтам выдалі слоўнічак для размовы з мясцовымі жыхарамі: “скількі ў дзярэўні камуністаў?”, “гдзе жывець Маруся?”, “скока стоіць самагон, курка, яйка?”, “як купіць туалетны папер?”, “гдзе хаваецца айцец-камандзір? — атвячай!” Гэны айцец-камандзір даўся Джонам у знакі адразу. Толькі пачалі сумёты разграбаць, кажухі скупляць, як пайшла пагалоска: з’явіўся ў тыле адважны айцец-камандзір. Як яго дакладна звалі, ніхто не ведаў, ён карыстаўся псеўданімамі. Руслан — ці гэта сапраўднае імя? — напружвалі думку ў штабе Холідэя, але адказу не было. Айцец-камандзір ўдзень праводзіў вайсковую нараду ў падземным бункеры, а ўначы за лініяй фронту чыніў дыверсіі. Як няўлоўны мсцівец, як легендарны ваяўнік-князь, што гойсаў некалі паміж гарадамі і замкамі, сягаючы на кані цераз рэкі і пушчы.

Спачатку трэ было яго ідэнтыфікаваць:

вызначыць хто ён такі і адкуль узяўся? Адной з версій было, што гэта — сам прэм’ер-міністр Сцепанід Іваныч Чарнапысін, які змяніў пінжак на гімнасцёрку. Цэрэу даводзіла, што сапраўднае яго прозвішча — Кміта Чарнабыльскі, і што ён прайшоў падрыхтоўку ў ГРУ у спецаддзеле “Тыгры” ва Усурыйску. У любым разе ён быў выключна небяспечным. Паведамлялася: яго ніхто самога рэальна не бачыў, у тэлевізары дэманстравалі і актора акадэмічнага тэатра, і брата-блізнюка Чарнапысіна, і спецыяльна падрыхтаванага ахоўніка, твар якога змянілі хірургі-касметолагі. У мірны час двайнікоў, здаралася, паказвалі па тэлевізары ў адзін дзень і ўва В’етнаме, і на свінаферме, і ў Кітай-горадзе.

Каб узмацніцца, холідэеўцы стварылі з мясцовых маральна няўстойлівых элементаў, як калісьці Банапарт, пару батальёнаў — імя Брэшка-Брэшкоўскай і — Міклухі-Маклая, а таксама роту Мацея Бурачка. Ім жа за “Лініяй Молатава-Рыбентропа” супрацьстаялі Сібірская жалезная дывізія, Сярпоўская нязломная брыгада, Іванаўская мотапяхота, а таксама Варашылаўскія стралкі і брыгада хуткага рэагавання “Айцоўская гвардыя”, сувораўцы, тмутараканцы, полк асабістай айцоўскай аховы “Партызанскія сыны”. Існавалі яшчэ дзве элітныя роты — матросаўцаў і карбышаўцаў, якія праходзілі спецпадрыхтоўку на сакрэтнай базе.

Холідэевы стратэгі і тактыкі выдумлялі, што ў дыверсійнай барацьбе айцоўскіх атрадаў праглядаюцца дзеянні праметэеўскіх баевікоў, што яны дзейнічаюць не па правілах, спрабавалі вышукаць, высмактаць з пальца нейкія праявы тактыкі тэрарыстаў. Але айцец-камандзір толькі пасміхаўся у вусы: так дзейнічалі заўжды мясцовыя партызаны…. Яму нават падабалася браць з падручніка партызанскую аперацыю і ажыццяўляць у сучасных умовах. Асабліва ўражвала, вабіла яго аперацыя з прыбіральшчыцай, якая прынесла гаўляйтэру бомбу у вядры з анучай для мыцця падлогі і схавала пад падушку. Але каб стварыць умовы для яе паўтарэння, уперад трэ было здаць Холідэю сталіцу. Зрэшты, на выпадак яе раптоўнага захопу урад маральна падрыхтаваўся да пярэбараў у тылавы горад Днепрабуд, дзе тэрмінова будавалася копія ўрадавага гмаху.

Спрыяла захопнікам недабітая апазіцыя, улёткі расклейвала на платах, спрабавала ўкідаць у паштовыя скрынкі газеткі свае, эмігранцкую “Бацькаўшчыну”. Партызаны ж распаўсюджвалі за “Лініяй Молатава-Рыбентропа” “Айцову праўду”. Урадавая радыёстанцыя “Слова айца-камандзіра” вяшчала на захопленай тэрыторыі праўду пра марскую пяхоту, амерыканскі лад жыцця, ды змест першага тома дылогіі пра бабніка-Холідэя, з якім я толькі што пазнаёміўся. “Здаваць радыёпрыёмнікі акупацыйным уладам! За непадпарадкаванне расстрэл або электрычнае крэсла (паходнае) — на выбар”, такія абвесткі з’явіліся на слупах, платах і сценах дамоў у зімовай частцы Партызанскай рэспублікі. Усё ў іх прадумана, падрыхтавана, змрочна ці-то пахваліў, ці зганіў аўтар рамана Холідэевых землякоў. Хутчэй зганіў.

Тупагаловыя холідэеўцы ўсё імкнуліся зрабіць па правілах, але правілах, прыдуманых імі самімі! Яны не разумелі, не маглі дапяць — у якую пастку, зусім недарэчнае становішча, трапяць са сваёй беласлаўскай мовай, тым больш з эмігранцкім варыянтам, дзе палова слоў выдуманы, і з архаічнай граматыкай часоў сухога закону і вялікай дэпрэсіі, пацяшаўся раманіст.

Не доўга думаючы, заняткі па дэмакратыі зрабілі для сялян, каб прышчапіць каштоўнасці свабоднага свету! Развучвалі з мясцовым народам заакіянскую канстытуцыю, Біль аб правах, пазнейшы — аб вызваленні мурынаў, “Хаціну дзядзькі Тома”. Пасля дойкі, кармлення парсюкоў. Сваю ваенна-палявую газеціну пераклалі на беласлаўскую, атрымалася “Зоркі і палоскі” — накшталт “Вясёлых карцінак”. Смеху варта! Вось у беласлаўцаў грунтоўна, салідна называецца друкаваны орган мінабароны —“Слава Богу Вайны”… Раман чытаўся нечакана лёгка!

Поделиться:
Популярные книги

Старый, но крепкий 3

Крынов Макс
3. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 3

Эмиссар

Листратов Валерий
8. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Эмиссар

Газлайтер. Том 28

Володин Григорий Григорьевич
28. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 28

Сопротивление

Осадчук Алексей Витальевич
11. Последняя жизнь
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.33
рейтинг книги
Сопротивление

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Сталин

Радзинский Эдвард Станиславович
3. Загадки жизни и смерти
Проза:
историческая проза
7.36
рейтинг книги
Сталин

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Дважды одаренный. Том VIII

Тарс Элиан
8. Дважды одаренный
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VIII