Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

Калі верыць пісьменніку, апазіцыйныя да “фаст-фуду” афіцэры распрацавалі праграму “бодзі кампазішн”: частае ўзважванне таўстуноў, дадатковыя фізічныя практыкаванні і абавязковыя лекцыі “сэмпэр фіт”, што азначае “заўжды у форме”, якія прысвечаны слушнаму харчаванню ва ўмовах баявых дзеянняў. Сутнасць заняткаў — засцерагчы жаўнераў ад “фаст-фуду”. Хаця гэта прагучала ў пясках Арабікі зусім непераканаўча, есці ж усё роўна трэба! Інакш “эм-шаснаццаць” не зарадзіш. Нібы прысуд выглядалі нормы залішняга тлушчу — для жаўнераў максімум васемнаццаць адсоткаў, для жаўнерак — дваццаць шэсць. Калі не можаш — ліпасакцыя альбо прымусовы дэмбель! Аўтар упершыню крыху паспачуваў простым амерыканскім салдатам, якіх загнала ў гарачыя пяскі і прымусіла жэрці нездаровую ежу іхняе камандаванне,

яно харчавалася ў рэстарацыі і не журылася. Тут раманіст не ўтрымаўся ад невыгоднага для амерыканцаў параўнання, узгадаў фантастычны пах баршчу з перасоўнай салдацкай кухні і незабыўны смак грэцкай кашы, якімі штодня ласуюцца салдаты партызанскай рэспублікі.

Хтосьці на трыбуне тым часам усур’ёз узяўся за рэвізію “машыннага парку”, пачаўшы здалёк: памятаеце, дарагія таварышы? Раптам скончылася халодная вайна, а ў нас танкаў, ракет, самалётаў — хоць ср… еш, на сто гадоў наперад. Але разабраліся: самалёты прадалі, ракеты — задарма мусілі, танкі пачалі аўтагенам рэзаць па-жывому. А з машынак — ці шмат жалеза? Вось і засталіся на пісьменніцкім складзе.

— На машынцы трэба ўмець. Гэта як з падставамі мастацтва, трэба класічным жывапісам спачатку авалодаць, а тады ўжо маляваць абракадабру. Калі закарціць, канечне. Без падмуркаў няма будынка! Замкі на пяску нам не патрэбны!

— Машынкі нашыя былі не такія зграбныя, але больш-менш надзейныя, запчасткі знайсці можна было. “Маўзалейная”, “Марзянка”, “Бальшавічка”. Прасаў нарабіць з іх? Як мячы — на арала?! Трасцы вам! Самі назвы святыя.

— На складзе яшчэ бюсты затаварыліся, гэта цяпер таксама нашы трафеі. Сто гадоў пыляцца ў падвале, пазелянелі. Ёсць, напрыклад, магчымасць выдаць Кукушкіна і Пахлёбкіна. Былі яшчэ Якуб ды Янка, іх нацыяналісты разабралі, ледзь не пабіліся, усім не хапіла.

— Зараз нам будзе неабходны літтрыбунал, каб судзіць. У нас цэнзуры не было, у нас быў “Галоўліт”! Але ўстанова патрэбна абавязкова, якая ставіць ідэалагічны знак якасці: праверана, мін няма! Будзьма іхнія разглядаць опусы, паглядзім хто каго, каб не называлі нас больш рэваншыстамі. А то: прымаць не будзем, усё, што пішаце — камуняцкі рэваншызм! Ярлыкі прыляплялі! Як гарчычны пластыр нібыта.

— Мы іх саджаць не будзем, канечне, не той час, і ссылаць, бо няма куды. Але публічны, грамадскі трыбунал — абавязкова — на эшафоце шаблю над галавой ламаць, каб дапялі, што пісаць можна, а чаго нельга. І кніжкі іхнія — у машынку, на вермішэль пакроіць. Нам у аўтадафэ няма патрэбы.

А я лічу, што пісаць у шуфляду — гэта дулю ў кішэні хаваць. Калі ты такі смелы, выходзь з адкрытым забаралам, крытыкуй, змагайся з язвамі грамадства. Не будзь як той маладзец супраць авец…

— Правільна, дарагія сябры, пяро калісьці прыраўналі да вінтоўкі, мы на перадавой, у акопе, у тыле адседжвацца не збіраемся. Мы не тылавыя пацукі!

— Я сябе адчуваю менавіта на ідэалагічным фронце. Сам служыў калісьці ў хімабароне. А іхні Звяз аматараў літаратуры, ідэалагічных усіх дылетантаў — у каршэнь! У каранцін — ненадзейных, кнігі з душком. Дэзінфекцыя патрэбна, дэзактывацыя.

— Мы апынуліся ў літаратурным завулку, у тупіку: наша хата скасабочылася пісьменніцкая, наш плот кніжны пахіліўся. Наш храм літаратурны застаўся без іконы царкоўнай.

— Прагрэсіўныя пісьменнікі ўсіх краін — яднайцеся! Хто не залежыць ад грашовага мяшка, хто не жадае танчыць пад чужую дудку, хто хоча сам замаўляць музыку! Масавая літаратура, масліт і масталіт — высокадухоўная, сапраўдная — сацрэалізм на новым этапе без залішняга дагматызму. Вось што галоўнае цяпер!

— Яны хацелі як гаспадары — у палацы літаратурным, але наша дарагая ўлада выспятка дала, на сметнік іх, сканфіскавала палац, каб яны там нацыяналізмам не займаліся, каб урад не крытыкавалі. Яны хацелі без нас, як паны, грэбавалі, а засталіся ля разбітага карыта, куды ім ніхто не падкіне бульбачкі, костку не дасі, не гаворачы пра цымусы…

Дыскусія пра далейшыя шляхі краснага пісьменства не сціхае, нібы шторм, а тым часам у Арабіцы таўстуноў з зорна-паласатага войска ганяюць як ахвярных казлоў. Дзедаўшчына дый годзе. Дарагая наша сацыялістычная

армія сканала, але справа яе жыве: up-down, up-down, упаў-аджаўся. Піша пра здзекі янкаў-“дзядоў” гладкі і сціплы шэраговец Мікі, дасылае свае сыновыя скаргі ў штат Місуры, але ўсюдыісная вайсковая цэнзура мала не ператварае нараканні ў панегірыкі марской пяхоце.

Джоні Холідэй нудзіцца ў Белым доме і прылятае зноўку да марской пяхоты, каб асабіста паведаміць: мамачка-Амерыка падрыхтавала вакуумныя пакункі з хот-догамі для ўдзельнікаў спецаперацый, з адпаведным змесцівам — згодна густам прадстаўнікоў розных расаў і рэлігій. Маўляў, мы ўсіх любім аднолькава і ўрад дбае нароўні.

— Хаў а ю? — бадзёра выгукае прэзідэнт з трапа “Боінга”.

— Фак ю! — раве ў адказ ганаровая варта.

Джоні Холідэй, як казалі, сам прыдумаў пачуты досціп, таму рагоча разам з усімі. Сышоўшы з трапа, здароўкаецца з генераламі і робіць прамоўку з невялікай трыбуны:

— Вы ўсе тут шукалі, не шкадуючы свайго поту, не эканомячы на “рэксоне”, ха-ха-ха, бомбу, “біг сайз”. У нас былі звесткі, што яе скралі праклятыя тэрарысты і прадалі за вялікія бабкі гэтаму чортаваму Мухамеду. Ён адмаўляўся ўсяляк, суччын сын (Ес-ес! Ха-ха-ха! — жаўнеры), але хіба можна было яму верыць? Мы прыйшлі і самі праверылі: мін няма, як кажуць сапёры пасля сумленна зробленай працы. Соры, нашы доблесныя разведорганы крыху падвялі. Нашыя агенты нуль-нуль-сем не заўважылі, не разабраліся. З кім не бывае, з кім не здараецца! Ой-ля-ля, — як кажуць жабажэры. Аказалася, што бомбу, “біг сайз” згубілі недзе, а прызнацца баяліся, суччыны дзеці. (Ес-ес!..) Нічога, раз мы ўжо тут, мы зоймем вашыя рукі: нашыя вучоныя даведаліся, што ў наваколлі згубіў свой знакаміты чэляс сам Аляксандар Македонскі , які быў вялікім палкаводцам! (Ха-ха-ха!..) Чэляс з чыстага золата! (Ха-ха-ха!..) Хто першы знойдзе, паедзе адразу на Гаваі ці на Багамы, я вам гэта абяцаю! (Ес-ес!..) Слова галоўнага янкі!.. Мы прыйшлі і мы тут мусім застацца на варце! Што зробіш, дзецюкі, калі мухамедаўцаў мамачка не навучыла ў маленстве, што вялікай амерыканскай Маме заўжды трэба гаварыць праўду і толькі праўду, як у судзе!..

Далей аўтар знянацку перакінуўся на міні-войска маленькай Рэспублікі Ээсці, якой карцела тырчэць у кожнай бочцы затычкай: куды толькі не ўліпалі натаўцы, Ээсці дасылала аднаго-двух сваіх жаўнераў, каб засведчыць уласны ўдзел. І прэзідэнт рэспублікі ў рэшце рэшт застаўся без аховы ды мусіў насіць у кішэні электрашокер, ха-ха-ха!

Тым часам увага дэлегатаў засяродзілася на сячкарні для паперы. “Мяхі напхаем, будуць матрацы. Будзьма на іхняй пісаніне спаць, сны блакітныя бачыць! — ха-ха”. Мяне зацікавіла сячкарня. Яна выглядала падобнай да вялізнага кухоннага камбайна. Не толькі дранікі рабіць, але таксама на розныя іншыя фокусы здатная. Цяпер у модзе шмат дзеянняў у адной скрынцы схаваных. Нібы чалавек-аркестр. Хаця яна нагадвала яшчэ напалам асадную машыну і перасоўны эшафот з гільяцінай. Жэрала — як у гіганцкай мясарубкі для вырабу папяровага фаршу.

На сцэне былі падрыхтаваныя стосы — нібы для аўтадафэ. Праўда, ніхто з дэлегатаў у працэдуры не ўдзельнічаў, машыну запусцілі механікі. Зала сцішылася. Адныя кніжкі траплялі ў сячкарню вертыкальна, і вермішэль атрымлівалася часам як акравершы, але напісаныя ці вар’ятам, ці, прынамсі, вельмі дэкадэнцкім аўтарам. Гарызантальныя нагадвалі тэлеграфныя стужкі, падрыхтаваныя для наклейкі на бланкі… Я калісьці служыў у тэлеграфнай роце: сувязь — нервы арміі! — вучылі нас. (Няма даўно той арміі, не ведаю як з тэлеграфнымі грувасткімі апаратамі. Іх трэ было падсілкоўваць час-часам: прымацоўваць новую шпулю з папяровай стужкай і падліваць жаўтаватага канцылярскага клею. Праўда, дзякуючы гэтым электрычным гаргарам пазней ва універы я атрымаў палёгку — вольнае наведванне і датэрміновы залік па занятках машынапісу — пасля таго, як паказаў сваё тэлеграфісцкае пасведчанне трэцяга класа… Тэлеграфны апарат, ён заўжды нагадваў мне няўклюдную друкарку, журналісцкі, пісьменніцкі варштат, сёння, ясна, састарэлы, хатні музейны экспанат, схаваны дзесь у шафе. Яны старэлі хутчэй за людзей апошнім часам, каб вымушана сысці з дыстанцыі).

Поделиться:
Популярные книги

Роза ветров

Кас Маркус
6. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Роза ветров

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Хозяин Теней 5

Петров Максим Николаевич
5. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 5

Демон-хранитель

TsissiBlack
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.20
рейтинг книги
Демон-хранитель

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Древесный маг Орловского княжества 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 4

Кодекс Императора II

Сапфир Олег
2. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Императора II

Тонкий расчет

Шелдон Сидни
Детективы:
триллеры
8.86
рейтинг книги
Тонкий расчет

Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть Вторая

Хренов Алексей
2. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть Вторая

Наследие Маозари 7

Панежин Евгений
7. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 7

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация