Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

— Гільяціну ў залу! — выгукнуў распарадчык сходу на капыл вядомага шоўмэна, які ў “скрынцы” разыгрываў прызы сярод аматараў разгадваць слоўныя шарады. Але гэта была ўжо кульмінацыя, арганізатары яўна спадкаемнічалі эпатажнай маладзёвай суполцы “Макулатур-літ”, якая сваімі хэпенінгамі разбурала граніт афіцыйных пісьменніцкіх мерапрыемстваў. Notabene: то маладзёны “плавалі” на сцэне ў трунах, вяшчаюшчы пра човен Харона, то па-пірацку хапалі на абардаж доўгую скрыню з канкурэнтамі з часопіса “Літара”, складалі ў дамавіну застыгла-акадэмічныя творы, фаліянты класікаў, дагматычныя першакрыніцы і залівалі жыжай, што нагадвала вадкія экскрэменты. Аднойчы падпалілі кніжную

макулатуру, загасіўшы чым хутчэй агонь: нават гарэць-не гарыць, сырая!

Кардонны герб новага літаратурнага таварыства заклікаў да неадкладнага дзеяння: “Пісаць, пісаць і яшчэ раз пісаць...” Я, зрэшты, асабліва не сачыў за выступамі. Дыскусія хутчэй нагадвала крыўды-маналогі, трыбуннае разрыванне на грудзях кашулі зняважанымі і пакрыўджанымі. Я сябе паэтам сапраўдным не лічыў, мяне не турбавалі бляшаныя лаўры. Я быў чужым на гэным свяце-рэваншы, на кірмашы дробнай помслівасці.

Мяне зацікавіў двухтомнік, атрыманы дэлегатамі бясплатна, пра заакіянскае жыццё. Калі дакладней, гэта быў раман-дылогія пра амерыканскага галаву, пра Джоні Холідэя, якога аўтар, мякка кажучы, не любіў. Галоўны герой быў чорным каўбоем і жудасным бабнікам. У ягоным урадавым “Боінгу” існаваў стрыптыз-бар, хатні кінатэатр з парнаграфічнымі фільмамі і спачывальня а-ля шэйх з гарэмам сцюардэс. На саміце ён вышуквае вачыма дзяўчат, робячы візіт да “калматага мядзведзя”, і таксама думае толькі пра юр: пазнаёмце мяне, Валодзя, з гэнай элеганцкай міс, якая нас суправаджае. А яна — маёрка міліцыі, у дасканаласці валодае знакамітымі прыёмамі самаабароны без выкарыстання зброі! Адным словам, гэны Джоні трапляў увесь час у дурныя сітуацыі, на радасць іхняй жоўтай прэсе. Апынуўшыся ў калгасе, папрасіўся да даярак у чырвоны куток “паабшчацца”. У эміратах хацеў у гарэм на экскурсію.

Жонка спачатку злавала, знаходзячы ў ягоных кішэнях трусікі, станік, рэшткі памады на адзенні, нават спрабавала скончыць самагубствам: наглыналася таблетак. Але пры дапамозе доктара-псіхатэрапеўта, які неўзабаве зрабіўся каханкам, яна навучылася ставіцца да мужа як да бэйбуса: што з яго спытаць, калі ў яго свярбіць увесь час адзіная думка? Псіхатэрапеўт па-фрэйдысцку тлумачыў агрэсіўную палітыку Холідэя, зыходзячы з яго заклапочанасці сэксам, самы свежы прыклад: напад на Арабіку, маштабная ваенная інтэрвенцыя. Прыбыўшы сакрэтным авіярэйсам, каб падбадзёрыць войскі ў саракаградусную спёку, той накіроўваецца ў медсанбат, каб пазнаёміцца з санітаркамі, на пазіцыях просіць пакінуць яго ў бэтээры з жаўнеркай, чорнаскурай грудастай Джудзі. Не прапускае ніводнае спадніцы.

Часам я перарываўся, прамоўцы перашкаджалі чытаць. Хто сваёй апантанасцю, іншыя звяглівасцю, месцамі лямантам, рыхтык парсючыным віскам, як мне здавалася. А часам прамоўца мог зацікавіць, пачуўшы пра пісьмовыя машынкі, я міжволі спыніўся чытаць:

— Мы павінны адабраць пішучыя машынкі і баста! У іх цэлы склад. Выдавалі як у пазычальні, асабліва маладым, першыя вершыкі надрукаваць, ёсць мемарыяльныя, калі сем’і ахвяравалі ў літзвяз машынкі нябожчыкаў. Ёсць рарытэты — хоць у скупку здавай антыкварную. Я знайшоў зусім музейныя — з шыльдачкамі — ад Саўнаркама, за ўдарную працу на літаратурным фронце, за поспехі, за вынікі ў першай пяцігодцы, за трылогію, ад палітупраўлення арміі, ад наркамата шляхоў зносін, нават ад НКВД славутага! Цэлы музей, яны яго не даглядаюць, занядбалі! Гэта павінна належаць усяму народу, дзяржаве!

— Дык можна з дзяржкантролем на іх, даць бой! Хай паспрабуюць нашу гісторыю не вярнуць! Можна зрабіць пакой з машынак: расставіць на паліцах і — шыльдачкі.

— Абавязкова, і партрэты

нашых карыфееў, майстроў слова, народных паэтаў. Але я не закончыў. Стаяць у падвале ў змазцы, сапраўды — хоць цяпер у бой — на літаратурны фронт! Можна займаць нашу славутую “Лінію Молатава-Рыбентропа”. І хай паспрабуюць! Гэта ж багацце — матэрыяльнае, духоўнае! Самі назвы гавораць з табой на мове гісторыі: “Бальшавічка”, “Ударніца”, “Камунарка”!

— “Ударніца” — з вялікай карэткай, электрычная? Гаргара. Сапраўды, біць па літарах было трэба.

— І прашу ўлічыць такую акалічнасць: ад НКВД — гэта хутчэй канфіскат. Мне трапілася папера архіўная. Калі арыштоўвалі членаў літзвяза, калі ў расход часам, машынкі на карысць дзяржавы забіралі, на склад НКВД. Самі карысталіся, лепшым уручалі, у каго з вынікамі было ў ажуры.

— Прычым тут НКВД? Мы ж пра машынкі гэтых пісакаў, якія на нішто спісаліся, уладу не любяць, мы ж пра цяперашні час гаворым!

— Правільна, а я тлумачу — адкуль яны, архіўныя машынкі. НКВД узнагароджвала лепшых следчых, хто найбольш ворагаў народу выкрыў. А хто больш дбаў, пратаколы допытаў друкаваў, у таго машынкі ляцелі як падэшвы ў пяхоты. Машынкі псаваліся як механізм, які ў рабоце пастаянна. Здаецца, майстар быў у іхняй “Амерыканцы”, рамантаваў. Ламаччам пазней ніхто не займаўся, аднойчы пісьменніцкаму звязу сказалі: бярыце, хлопцы, задарма, можа змайструеце штось.

— Дык гэта ж цэлая эпоха, дысертацыя з гісторыі развіцця літаратуры!

— Не толькі, гэта цэлы раман можа быць!

— А мне, калі шчыра, ніякавата робіцца. Як за пісаніну, за друк саджалі, навошта? Машынка не зброя, не кулямёт! Другое: калі мець яе, калі ўмець карыстацца — было злачынствам, як тады, адкуль браліся новыя аматары друкаваць вершы? Неверагодна! Хто іх мог навучыць карыстацца, НКВД?

— Адкуль яны маглі ведаць, што кагосьці пасадзілі ці ў расход?

— Як адкуль? Быў і няма.

— А можа памёр, ці мала паміраюць? Ніхто не застрахаваны, ніякія лаўры лаўрэацкія не ўратуюць. Вой, каламбур атрымаўся. Нават сёння — то некралог прачытаеш, то запар парачку.

— Паслухайце: газеты ж пісалі пра “ворагаў народу”, працэсы судовыя друкавалі, стэнаграмы…

— Хто ж іх ведае, падабалася пісаць, відаць. Не забывайцеся: абвясцілі барацьбу з непісьменнасцю, усе граматныя сталі.

— А мне часам здаецца, як трусы ў пашчу да ўдава лезлі, як пад гіпнозам. На добры розум, машынка стала такім небяспечным інструментам, як сячкарня ці гільяціна, рыдлёўка была лепшай ў тысячы разоў. Ужо лепей капаць, чым раман вымучваць.

— Капаць! А на “Молатаў-канале” не хочаш?! Там ведаеш колькі народу закапана? І ўсе з рыдлёўкамі былі як адзін.

— З рыдлёўкамі, але некаторым далі ў рукі замест машынкі. Замест арыштаванай, якую ў падвалах НКВД трымалі.

— Скончым дурацкую размову, аб красным пісьменстве мова!

— У мяне пра машынкі яшчэ не ўсё, дыскусія адхілілася. Я хацеў сказаць пра новыя, пра свежыя машынкі, якія ў змазцы, таму што ў мяне ёсць прапанова…

Я часова страціў увагу, разгарнуўшы раман. Падзеі на тэатры баявых дзеянняў у Арабіцы рухаліся імкліва і ўсё болей не ў той бок. Жаўнеры займаліся дробнымі парушэннямі, уцягнуліся ў незаконныя валютныя аперацыі, упадабалі “канабіс”, каб забыцца на ўласную сэксуальную энергію, бо ў мусульманскай краіне яе фатальна не было куды падзець. Камандаванне заклапочана любоўнай эксплуатацыяй жаночай часткі кантынгенту. Жаўнеркі спазняліся на варту, каб задаволіць усіх ахвотных. Яны мусілі дзяліць з імі ўсе цяжкасці вайсковай службы. Часам чаргу даводзілася займаць за некалькі гадзінаў.

Поделиться:
Популярные книги

Последний реанорец. Том IX

Павлов Вел
8. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Последний реанорец. Том IX

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Наномашины, Кошмар Академии! Том 10

Новиков Николай Васильевич
10. Первый среди карапузов
Фантастика:
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наномашины, Кошмар Академии! Том 10

Родословная. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 4

Сильнейший Столп Империи. Книга 4

Ермоленков Алексей
4. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
фэнтези
аниме
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 4

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Меткий стрелок. Том II

Вязовский Алексей
2. Меткий стрелок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Меткий стрелок. Том II

Княжья Русь

Мазин Александр Владимирович
6. Варяг
Приключения:
исторические приключения
9.04
рейтинг книги
Княжья Русь

Язычник

Мазин Александр Владимирович
5. Варяг
Приключения:
исторические приключения
8.91
рейтинг книги
Язычник

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

За Горизонтом

Вайс Александр
8. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
За Горизонтом

Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Винокуров Юрий
33. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIII