Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Ужо развіднела, і ён мог з цікавасцю назіраць, як павольна прачынаўся горад. Недзе здалёк, на ўсходзе, на марозным небе, з'явіліся дзве невялікія шапкі ні то дыму, ні то пары. З цэнтра — па Захар'еўскай (здагадаўся па цоканні) лескатала конка. Першым ажывіўся Пляц Волі (колішні Губернатарскі): у царкве і касцёле пачыналіся службы. Знекуль вынырнуў хлапчук-газэтаноша, напалохаўшы знячэўку бадзёрымі вокрыкамі:

–  Газэты, сённяшнія газэты!

Ён падазваў хлапчука, паздароўкаўся, — чым здзівіў тога.

–  Якія ёсць?

–  Толькі дзве

пакуль — «Минскнй курьер» і «Беларусь».

Ён купіў абедзьве і, намагаючыся, каб не пачаць чытаць, склаў і сунуў у кішэню.

Некалькі спешкіх гараджан прашыбавалі паўз яго, супыніўся і кашлянуў даўгарукі «фраер» — з пышным настаўленым чубам пад скасабочанай пацёртай аблавушкай, у шэрым палітончыку і шырокіх камечаных нагавіцах.

–  Прыпаліць не будзе? — цыркнуў слінай і, пажмякаўшы ў вузлаватых пальцах, утыркнуў у рот папяросіну (за вухам сушылася другая).

–  Не куру, — адказаў знарок басавіта.

Яшчэ раз коса агледзеўшы яго, «фраер» паклыпаў далей…

Крыху яшчэ пастаяўшы, пайшоў сваёй дарогай і ён — на Захараўскую (ці — пры паляках — вуліцу Міцкевіча), галоўную ў Менску. Каб зрэзаць «дугу», спусціўся пад мост і прыспешыў прыцярушанай маладым снегам сцежкай — да рэдкага скверыку.

З напаўцьмянага закутка, дзе заканчваўся-заварочваў плот, пачуўся невыразны ўскрык. Насцярожаны, пачаў углядацца ў нейкую напаўразваленую шэрую сцяну і выхапіў нацятым позіркам каля самага вугла дзве постаці — мужчыны і паненкі ў капялюшыку.

–  Яшчэ пікнеш — і прырэжу! — данёсся знаёмы хрыплы голас, і ён са спіны пазнаў «фраера», які некалькі хвілін таму прасіў у яго запалак. — Паказвай, што там прыцепліла! — і вырваў з рук паненкі партманецік.

Нібы варывам апякло шчокі. Ён выйшаў з-за плота і, набліжаючыся да рабаўніка, хоць і з дрыготкай, выціснуў:

–  Зноў прыкурыць шукаеш?!

«Фраер» уздрыгануўся, крыху адбочыў, але ўбачыўшы маладога хлопца, выцягнуўся і — як і раней — цыркнуў слінай, з'яхідніў:

–  А што, можа, прынёс?

–  Аддай чужое — ды ідзі па дабру па здарову…

–  Ты, смаркач, ну-ка блісні адсюль! — «фраер» падышоў усутыч, нібы пацягнуўся да вуха па цыгарэціну — і нечакана гухнуў кулаком.

Хоць і рыхтаваўся да ўсяго, але ўвіхнуцца ўсё ж не паспеў — зашчымела шчака, у рот набегла кроў. Але хутка і агоўтаўся — прысеў, выпусціў з рук чамаданчык — і тыцнуў рабаўніку пад дых. Той абмяк і пачаў ад болю гнуцца — і ён, схапіўшы за брудныя пэйсы, што няўрымсна выбрындваліся з-пад збітай аблавушкі, хлёстка стукнуў «фраерскай» галавой аб сваё калена — і адкінуў пацяжэлае жылістае цела. «Фраер» нязграбна зваліўся — акурат да ног паненкі, з-за пазухі вываліўся чужы партманецік.

Нагнуўся быў, каб падабраць, а «фраер» кумільгнуўся да ног, абхапіў і зваліў на дол. Яны сціснулі адзін аднаго і скаціліся ўніз, да рэчкі. «Фраер» меціў хапіць за шыю, ды ён пхнуў лакцямі — пакуль нарэшце не адарваўся і не ўскочыў на ногі.

–  Людзі, ратуйце! — сполашна закрычала паненка, але голас сарваўся, і яна закашлялася. У гэты міг заўважыў,

як у руцэ «фраера» бліснуў нож. Пыхкаючы разбітым акрываўленым носам, скочыў да яго, пырануў, цэлячы ў грудзі, ды Алесь перахапіў руку і з усяе сілы нагой стукнуў у жывот — «фраер» хэкнуў і закаціў вочы. Вольнай правай з адцяжкі — ва ўсім целе нечакана ўз'юцілася злосць — пэльнуў у няголеную сківіцу. «Фраер» у беспрытомнасці ляснуўся аб прамерзлую зямлю. Ён падняў нож і шпурнуў у рэчку, потым узяў свой баульчык і падаў спакойны голас:

–  Не забудзьце свой партманецік. Можа, вас правесці?

Паненка яшчэ хвілю хітала галавой, мулячы і без таго тонкія вусны, перамагаючы спалох, а потым высіліла:

–  Дзякуй, каб не вы… Нават і не ведаю…

–  Дык ці правесці вас?

–  Была б удзячнай, — і бліснула прыгожымі чарнявымі вачыма — глыбокімі (можа праз тое, што вейкі былі невялікімі?).

Яны пайшлі да скверыка, і паненка разгаварылася:

–  А я так напалохалася, а яшчэ як убачыла ў яго руках нож!.. Столькі ўжо рознага жулля навылазіла! Вой, а як жа вас завуць?

–  Аляксандар. А вас?

–  Аляксандр, — паўтарыла яна. — Абаронца людзей, што ў перакладзе з… Ой, забылася, якой… Грэцкай, пэўна. А адкуль вы — відаць, прыехалі толькі, ці куды ад'язджаеце?

–  Прыехаў. А як вас завуць?

–  І-ы! — ускрыкнула і пляснула сябе па чырванаватай, з вабнай ямінкай, шчацэ. — У вас жа вока падбітае! Трэба нечым халодным прыкласці… - І кінулася ляпіць снежку. — Давайце…

–  Ды нічога, пройдзе. — Ён усміхнуўся, яшчэ раз агледзеў паненку: лёгкія наўскід бровы, мяккія кудзяркі валасоў выплываюць з-пад уздзетага набок капялюшыка, прадаўгаватае — скульптурнае — пераноссе падкрэслівала яе рашучы характар, колка-цёплыя зрэнкі, артыстычнае цельца пад кароткім футэркам, — і ўжо трэці раз перапытаў: — Дык ці скажаце, як вас зваць?

–  Паўліна, — і, далікатна змаршчыніўшы лобік, працяла, здалося, позіркам і зашчабятала зноў: — А вы, Аляксандр, чаму па-беларуску гаворыце? — і ўсміхнулася з хітрынкай.

–  Ды… проста. А што?

–  Так, прыемна чуць. Дык ці здалёку да нас абаронцы прыязджаюць?

–  Са Случчыны.

–  Вой, што ты кажаш?! — Пры «ты» ён зірнуў на Паўліну запытальна-гарэзліва, але паненка нібыта і не заўважыла гэтага. — Дык і я некалькі гадоў на Случчыне пражыла! У Мядзведзічах… Цяперака бачу, што і сапраўды там мядзведзі жывуць — гэта так скруціць тога збродню!.. То вёску Мядзведзічы — можа, чуў?

–  Чуў. Гэта на самай мяжы Случчыны, амаль каля Шчары…

–  Добра там у вас!.. Выйдзеш з хаты — а конікі так траскочуць!

–  Ну, цяпер там конікі маўчаць…

–  Гэта я пра лета. Я там настаўнічала ў беларускай школе.

–  Ці не ў той, што княгіня Магдалена Радзівіл фундавала?

–  У той. Ты — настаўнік!

–  Не… — усміхнуўся. — Дык ці не тая ты Паўлінка, што і Купалаву «Паўлінку» першай іграла? — і стаў, здзіўлены нечаканкай, узяў паненку пад локаць і прыжмурыўся: — Вы Мядзёлка?!

Поделиться:
Популярные книги

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

И.Бабель. Воспоминания современников

Паустовский Константин Георгиевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
И.Бабель. Воспоминания современников

Наномашины, наследник! Том 9

Новиков Николай Васильевич
9. Первый среди карапузов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, наследник! Том 9

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Закрытые Миры

Муравьёв Константин Николаевич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
фэнтези
5.86
рейтинг книги
Закрытые Миры

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Законы Рода. Том 8

Мельник Андрей
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Кодекс Крови. Книга ХVIII

Борзых М.
18. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVIII

Гримуар темного лорда VI

Грехов Тимофей
6. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VI

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Хозяин Стужи 2

Петров Максим Николаевич
2. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Хозяин Стужи 2

Четники. Королевская армия

Тимофеев Алексей Юрьевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Четники. Королевская армия