Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

На другі тыдзень Красніцкага выкрылі — ніякага камісара ў Слуцак не выпраўлялі. Калі соннага «госця» вывелі ў калідор Вайніловічавага дома, той пра штось абурана загугнявіў, шкрабучы свой тоўсты шнар — ад губы да вуха (хваліўся раней, што гэта знак кадэцкай шашкі), а потым выхапіў наган, параніў чырвонаармейца, скочыў праз расчыненае вакно ў аўтамабіль (заўсёды ставіў яго там) і газануў з горада. Яго «ўпаўнаважаных» схапіць паспелі і назаўтра расстралялі…

Але абвыкацца з новай уладай Саветаў давялося нядоўга — ужо ў сакавіку на Беларусь рушылі польскія легіёны…

Прыгадалася нібы ўчарашняе: сцішаны летні надвячорак, маці з

дзедам — у хаце, ён — каля вакна спяшае завідна дачытаць нейкую кніжку, як раптам па вуліцы пранесліся з дзесятак вершнікаў (ён не паспеў нават разгледзець іхняй формы, кінуўся ў вочы адно трохкутны бела-чырвоны сцяжок на дрэўку-дзідзе першага конніка). А праз пяць хвілінаў у ягонай Цароўцы з'явіліся і асноўныя польскія часткі. Жаўнеры, сярод якіх бачыў шмат вусачоў, - у навюткай вопратцы, боты й папругі шляхоцка зіхцелі, твары спакойныя і ўпэўненыя. Уразіла найперш вялікая колькасць артылерыі. Зрэшты, не… За войскам па выбітай вулцы прарыпелі фурманкі з правіянтам і паходным начыннем (коламі, вёдрамі, рыдлёўкамі). А ўпрэжаны ў іх былі коні невядомае пароды — аграмадныя цяжкавозы з доўгімі вушамі. З «валавікоў» найбольш распаўсюджанымі былі на Случчыне цяжкія ардэны. Для кавалерыйскіх вайсковых частак сяляне (пераважна ў Семежаве, Бокшыцах і хутарах пад Пагостам) гадавалі — на продаж — і коней расавай пароды. А тут — невядомыя даўгавухія лашакі, што цягнулі гарматы. І дзед, седзячы наўздалёк і стараючыся не паказваць сваёй узрушанасці (нават калі тарахцелі два танкі), тых коней прапусціць не здолеў — прыліп, як хлапчук, да вакна і толькі цмокаў: «Такія паўдня плуга цягаючы не ўзмакрэюць…»

І, выглядаючы апошнюю фурманку, скінуў з падаконніка вялікі вазон альвасу…

Падобны праход, толькі немцаў у 1918 годзе, пабачыць дзед не здолеў: моцна хварэў і амаль месяц не злазіў з печы. Нямецкае войска акупавала Беларусь напрыканцы лютага. Па старой Варшаўцы — на Бабруйск (частка — на Менск) ішлі праз горад стройныя калоны зялёна-пыльнага колеру — пад стальнымі шлемамі. Доўга грукаталі па ледзяной брукаванцы аўтамабільныя абозы, аграмадныя артылерыйскія паркі з гарматамі, раўлі танкі і браневікі; машыны, вымаляваныя ў ламаныя лініі кідкіх колераў, везлі пантоны — цэлыя масты для пераправаў. Невысока над дамамі правуркаталі некалькі ваенных аэрапланаў…

Не зважаючы на беднасць краю, немцы пачалі збіраць з насельніцтва кантрыбуцыю — аграмадная жалезная машына патрабавала і аграмадных затратаў! Прайшоў перапіс гаспадаркі, і сялянства, паверыўшы салодкай агітацыі, пусціла было чуткі: немцы адбяруць у тых, у каго многа, і перададуць бедным. Аднак выйшла зусім па-іншаму. Інтэнданцтва зацвердзіла падатак: ад кожнай куры належала здаваць у абоз па два яйкі ў тыдзень, ад кожнай каровы — пэўную колькасць фунтаў масла за месяц, ад кожнага парсюка — пэўную частку сала, з кожнай дзесяціны зямлі — вось столькі збожжа. Праз некаторы час немцы пачалі разлічвацца за ўсё маркамі…

Ды толькі Алесь быў упэўнены, што ні аграмадзіны-гарматы, ні браневікі не змаглі б тады здзівіць дзеда — як тыя польскія цяжкавозы з доўгімі вушамі!..

–  Можа, пану кавы? — да рэальнасці змусіла вярнуцца сцюардэса, стрункая, сінявокая. З неўтаймоўнымі кудзяркамі на шчоках.

Ён доўга няўцямна ўзіраўся ў яе вочы, адганяючы памарак успамінаў, і нечакана мовіў па-беларуску:

–  Ды якая,

дачушка, мне ўжо кава… Ці не прынесла б якіх-небудзь газэт пачытаць? — і, заўважыўшы неразуменне, паўтарыў, апамятаваўшыся, тое ж па-ангельску…

Сцюардэса адразу ж падала некалькі свежых — яшчэ пахкіх фарбаю — выданняў і наструнілася йсці далей, да суседняга раду:

–  Гэта ўсё?

–  Яшчэ… Яшчэ скажыце, калі ласка, як вас завуць?

–  Ева - яна зноў ветліва ўсміхнулася…

Беларуская моладзь ідзе

І зноў з глыбокіх спратаў ягонай памяці абудзілася-выйшла даўнішняе: вялікая зала гімназіі, «папараць-кветкаўская» «Паўлінка» (ці не па алюзіі першынец - Паўлінка з першароднаю Еваю наплыла?). Андрэй Бараноўскі заліхвацкім Быкоўскім быў, Марыя Стагановіч — Паўлінкаю. Яны ж — Алесь і Люда — сядзелі ў кутку на самай апошняй лаве. Яшчэ днём Люда назбірала ў парку букецік апалых кляновых лістоў — дзіўнага палымяна-ружовага колеру — і, нібы веерам, зрэдку адганяла і яго, занадта гаварлівага, узбуджанага…

Ці не тады і адбылося ў яго нечаканае знаёмства? Дзверы асцярожна прачыніліся (з палову спектакля ўжо адыгралі), і ў залу ўвайшлі двое: адзін — на вока іхніх гадоў, цыбаты, з глыбокімі чарнявымі вачыма, другі — старэйшы, каржакаваты, з жоўтымі валасамі — і, хітнуўшы галовамі, вітаючыся, праціснуліся да галёркі і прыселі акурат каля яго. Здзівіла іхняя вопратка — не па часе зімняя (доўгія кажухі і цёплыя аблавушкі ў кішэнях). Яны моўчкі ўважліва прагледзелі спектакль, доўга разам з усімі пляскалі-дзякавалі артыстам, а ўжо калі ўсе пачалі разыходзіцца, перапынілі Алеся:

— А хто галоўны ў вашым гуртку?

— Бараноўскі Андрэй, ён жа сёння Быкоўскі…

— А ці не пазнаёміш нас з ім? — папрасіў вышэйшы і падаў руку: — Настаўнік Адам Бабарэка. — І далікатна агледзеў карычняватымі вачыма. — А гэта — мой сябар Андрэй Астрэйка.

— Алесь… Яцкевіч.
– І ён адразу адчуў да хлопцаў сімпатыю. — Хвілінку… — Дабраўся да сцэны і прывёў яшчэ не пераапранутага Бараноўскага.

— Як на маё, дык трэба б найперш падсілкавацца, — пасля першых роспытаў усміхнуўся Андрэй. — Хадземце ў наш «пастарунак», гарбаты заварыма!

«Пастарункам» яны называлі пакойчык пад цэнтральнымі прыступкамі на першым паверсе, які выпрасілі ў гімназічнага начальства для сваёй «гаспадаркі» — тэатральных дэкарацыяў і жоўтага самавара.

Помніцца, быццам заўчора было: грызлі сухары, запіваючы падсалоджаным настоем чабору й мяты… І ці не жартам Бабарэкі распачалася тады гаворка:

— А што… Добры штаб займелі! Вось толькі б перакуліць яго… (Пакой быў вузкі, але занадта ўжо высокі.) — Бабарэка яшчэ раз зірнуў на столь, зноў цмокнуў: — Ці хоць бы другі паверх прыстадоліць…

Неяк за несур'ёзным госці незаўважна перайшлі да галоўнага. І вёў рэй старэйшы — Астрэйка, па-праўдзе, крыху нават агаломшыў:

— Усе вы людзі ўжо дарослыя, і таму як ёсць, так і пачну. Ужо тры тыдні мы бадзяемся па лесе, ноччу толькі забягаем у свае вёскі пагрэцца і папоўніць харчы… — і расказаў аб тым, як ён, загадчык адзьдзела адукацыі Пукаўскай воласці, са сваім сябрам настаўнікам Бабарэкам арганізоўвалі гурткі вясковай моладзі, разам з сельскімі актывістамі «праводзілі палітыку Савецкай улады». І вось з восені — у падполлі.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Граф

Первухин Андрей Евгеньевич
8. Ученик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Граф

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Династия. Феникс

Майерс Александр
5. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Династия. Феникс

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Законник Российской Империи

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Наследие Маозари

Панежин Евгений
1. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
попаданцы
аниме
5.80
рейтинг книги
Наследие Маозари

Новые горизонты

Лисина Александра
5. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новые горизонты