Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

У вестыбюлі сустрэў толькі Бараноўскага з высокім незнаёмцам.

–  Вітай — Юрка Лістапад, накіраваны да нас Школьнай радаю для арганізацыі беларускіх школак. — Андрэй навідавок быў стомленым.

–  Алесь… Алесь Яцкевіч, — ён парукаўся з абодвума і, зірнуўшы на Андрэя, спытаў: — Што-небудзь кепскае?

–  Ды вось… Чалавек па справе першы дзень у Слуцку, а яго з раніцы пратрымалі ў пастарунку… За агітатара-бальшавіка, бачыце, прынялі. Асьвяцімскі, дзякуй, дапамог. А ты што такі ўзбуджаны прышыбаваў?

Алесь хацеў спачатку спытаць сябра пра Люду — можа, дзе бачыў, але ў час стрымаўся, вінавацячы сябе

за мяккацелую неабдуманасць: што б падумаў пра яго Лістапад — гэты асілак з прыгожым тварам, мужным зводам броў і сумным позіркам?! І таму прабасіў сур'ёзна:

–  У Менск мушу тэрмінова ад'язджаць, на працу…

–  Куды? — разгублена перапытаў Андрэй.

–  Ігнатоўскі ў тую ж Школьную раду запрасіў…

–  На табе… Мы тут адзін да аднаго, тут работы непачаты край, а ён у Менск бяжыць. — Андрэй усміхнуўся, нібы яшчэ не верачы пачутаму.

–  Ды не бягу я. Мне б падвучыцца трохі… Пісаць я хачу. Там жа і кніг паболей, і пісьменнікаў шмат сабралася.

–  Пісаць?.. — сябар хацеў абурыцца, але яго нечакана абарваў Лістапад:

–  Што наваліўся? Хай і сапраўды з'ездзіць падвучыцца. Ды і работу ж адну — ці тут, ці там — робім. І хіба кепска, што ў сталіцы больш нашых слуцакоў будзе? Вось толькі — як на маё — не гожа туды пустым ехаць… — Лістапад перахапіў неўразумелыя погляды абодвух і, устапырыўшы пышную чупрыну, дадаў: — У Школьнай радзе цяпер мала ведаюць пра сітуацыю з беларускім школьніцтвам на месцах. За тры дні я ўжо абышоў некалькі вёсак поўначы павета, а на ўсходзе — за Падзерам і Вясеяй — яшчэ не быў. Можа цябе, калі ахвота, і напрашу ў спадарожнікі?

–  Чаму ж не… Заўтра можам і з'ездзіць. — Алесь убачыў, як ажывіўся Лістапад, як недаверлівая хмурасць сышла з жытнёвых брывін Андрэя.

Яны яшчэ крыху пагаварылі і разышліся. Люды Алесь так і не пабачыў і злаваўся на сябе, што столькі часу не абзываўся. Штось пякуча знібела ўнутры, праз тое ўсю ноч круціўся, доўга не мог заснуць.

А раніцай выпрасіў у бацькі каня і аднавоську ды, як і дамовіліся, сустрэўся з Лістападам на кватэры Бараноўскага, у якога той застаўся начаваць.

Вулкі Слуцаку мінулі моўчкі, і толькі за рэчкаю, за вярсты дзве ад горада, разгаварыліся: Алесь — пра сябе і сяброў, Юры — пра менскія справы.

Дарога, якой ехалі, здаўна звалася Кацярынскай або Варшаўкай. Імператрыца выбіралася гэтым шляхам з Пецярбурга ў Варшаву (праз Бабруйск, Слуцак, Ляхавічы), — як расказвалі, да каханка. Праз дваццаць-трыццаць кіламетраў і цяпер яшчэ пазаставаліся каменныя пастаялыя двары, стайні, пафарбаваныя ў белы колер — у дамкі заходзілі пагрэцца, падсілкавацца, здаралася, і начавалі нават; на «станцыях» мянялі стомленых коней. Па ўсёй імперыі гэта была, бадай, адна дарога, якую належна ўтрымлівалі. Яна не мела паваротаў амаль да Амухавічаў. Да вайны і рэвалюцый раз на суткі па ёй правозілі пошту. Яшчэ за іхняй памяццю з Ляхавічаў на Слуцак і далей хадзілі старасвецкія «дыліжансы», запрэжаныя чацверыком коней. З Менскам Слуцак злучаў сціплейшы гасцінец, у разводдзе правезці цяжкае па ім было немагчыма — гасцінец раскісаў, мякчэў. Але ў сушэйшы час па такіх дарогах ездзілі ахватней, асабліва ўлегцы: і не трасе (бо камянёў не насыпана), і каню лацвей ступаць, і калёсы не б'юцца…

Яны пераехалі яшчэ адзін мост, пад якім сцішылася халодная змейка — рэчка Вясейка. Мінулі ўкруга абсаджаны магутнымі ліпамі

панскі маёнтак (сам пан як з'ехаў пры бальшавіках, дык яшчэ і не паказваўся), і выбраліся ў гала — толькі злева сінела стужка лесу. Зноў маўчалі, любуючыся краявідам: сярод загарадкаў лесу чарнелі лапікі тлустай — хоць маж на скібку — зямлі, зелянелі яшчэ на тарфяных узболатках дзікія травы.

Вырашылі звярнуць у якую-небудзь вёску за ўзгоркам, але да яго не даехалі. Каля Белага дома (так і тут называлі былы пастаялы двор на Варшаўцы) сустрэлі гадоў васьмі малога — з торбай цераз плячо. Шлёпаючы разношанымі чаравікамі-вазюрамі, ён ужо збочыў з дарогі, як Лістапад, саскочыўшы з «аднавоські», паклікаў яго. Малы ўзбіў набакір аблавушку, спадылба падазрона агледзеў незнаёмцаў, але ўсё ж падышоў.

–  Можа падкажаш, добры чалавеча, ці ёсць тут дзе паблізу школа?

–  Ну ёсць, а што? — малы шмыгнуў носам.

–  А дзе яна?

–  Ды там унё, у Красным, праз поле… І вуньдзека, за Заломам — у Набушаве Янка Пашкевічаў вучыць…

–  А сам часам ці не туды топаеш? — падаў голас і Алесь.

–  Туды… А што? — малы зноў шмыгнуў носам.

–  А нічога… Хочам з настаўнікам тваім пазнаёміцца, і, калі раптам вушы табе круціць, заступіцца. — Юрка па-сяброўску паляпаў малога па плечуку. — Сядай, паказвай дарогу…

–  Ды не, дзядзька Янка харошы, ён і грошай не бярэ — не тое, што красніцкі. — У малога знікла ўся насцярожанасць, і за пяць хвілін, якія яны сунуліся па ўмерзлых ямах, Цімка (пазнаёміліся адразу) паспеў расказаць і пра заломскіх уюноў, што летам цэлымі торбамі насіў дадому («Вой і баялася іх малодшая сястра!»), і пра бомбу, якая навыварочвала арэшніку, і нават пра сябра Хведзьку — з ім яны злавілі былі вужа і доўга палохалі дзяўчат…

Залом — балотца, зарослае рабіннікам ды калінай, адметнае ўжо тым, што знаходзілася не ў нізіне-лагчыне, а на самым узгорку каля Варшаўкі. Вяскоўцы летам наразалі тут і сушылі торф, восенню жанкі збіралі каліну. Само ж Набушава — някідкае, невялікае — прылегла ўздоўж шляху, ад якога на паўвярсты аддзялялася сенажаццю. За вёскай, падступаючы да ўзбалоткаў, пачынаўся лес.

Укаціліся ў вулку — шырокую, з двума калодзежамі з пачатку і канца, з роўным плотам, дагледжанымі падворкамі.

«Школа» — невялічкая прыбудоўка да звычайнай хаты — была пасярод вёскі і выглядала зусім маленечкай пад аграмаднымі шатамі двух пракаветных вязоў. Хата, было відаць, нядаўна перакрывалася — не паспелі яшчэ выгараць на сонцы дзве ветраніцы, прыбітыя па краях скатаў страхі, - каб не ўзнімалася салома. Уваход у «школку» быў асобны. Пастукалі — ніхто не адказаў. Пасунуліся за Цімкам… Пасярод пакоя — каменная грубка, да сцяны прымацаваны тры самаробныя сталы, доўгая лава і вялікае акно, што глядзела ў сонны хмуры сад…

З настаўнікам, адным з гаспадароў падворка, сустрэліся ў гародчыку — абкладваў капец.

Павіталіся. Разгаварыліся ў хаце — вялікай, на дзве паловы, печка, насупраць ажагоў (вілы, чапляя, мяцёлка) мыцельнік. На падваконнях — гаршкі з геранямі. Жыла тут уся сям'я старога Мітрафана Пашкевіча. Сам жа Янка вучыўся ў Піцеры на медыка, вайной на фронт забралі. Сям'ёй яшчэ не абзавёўся. Ягоны старэйшы брат, Рыгор, таксама быў на фронце, патрапіў у нямецкі палон, дзе і сустрэў рэвалюцыі — і вось толькі нядаўна дайшла ад яго вестка: жывы, вяртаецца дамоў…

Поделиться:
Популярные книги

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

И.Бабель. Воспоминания современников

Паустовский Константин Георгиевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
И.Бабель. Воспоминания современников

Наномашины, наследник! Том 9

Новиков Николай Васильевич
9. Первый среди карапузов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, наследник! Том 9

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Закрытые Миры

Муравьёв Константин Николаевич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
фэнтези
5.86
рейтинг книги
Закрытые Миры

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Законы Рода. Том 8

Мельник Андрей
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Кодекс Крови. Книга ХVIII

Борзых М.
18. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVIII

Гримуар темного лорда VI

Грехов Тимофей
6. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VI

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Хозяин Стужи 2

Петров Максим Николаевич
2. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Хозяин Стужи 2

Четники. Королевская армия

Тимофеев Алексей Юрьевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Четники. Королевская армия