Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

–  Ого! — здзівілася і тая, што яе «завочна» ведаў сённяшні абаронца, усміхнулася: — Толькі чаго ж зноў «вы»?

Крануліся далей, Мядзёлка, узбадзёраная, — паперадзе.

–  Адкуль, цікава, у майго абаронцы такія звесткі?
– І азірнулася — весела, гарэзна.

–  А вы… ты павінна ведаць майго настаўніка Радаслава Астроўскага…

–  Ну а як жа, добра ведаю!

–  Вось ён і расказваў. Толькі як жа і сама Мядзёлка ў Менску апынулася?

–  Праўда расказваў? І добрае? — і калі ён хітнуў галавой, працягвала: — Ох, дарагі Алесь… Можна я называцьму цябе Алесем? (Яму нечакана здалося, што за гэтую хвілю Мядзёлка, хоць і выглядала замаладой, памаладзела яшчэ — мяккасць, гуллівасць, у нечым бездапаможная, адкрытая

наіўнасць…) Да Менску я пабыла яшчэ ў Горадні — школкі інспектавала, драмгурток стварыла і… у польскай турме адпачывала…

–  Як гэта? — зусім «недыпламатычна» вырвалася ў Алеся.

–  За ўдзел у выданні газэты «Родны край», добрай газэты…

Хоць і чуў на свае вушы, ды з цяжкасцю даваў ён чутаму веры.

–  Значыць, не толькі на рабаўнікоў злосць Мядзёлка мае?

–  А хай ім усім добра будзе!.. Адны вось да працы перашкаджаюць дайсці, другія — працаваць не даюць…

–  А цяпер дзе шаноўная Мядзёлка завіхаецца?

–  Ажно жаночай чатырохкляснай школай кіруе… А куды, калі не сакрэт, пан Алесь шыбаваць меўся?

–  На працу і я спрабую дабрацца. Запрасіў Ігнатоўскі. Казаў, што ў Школьнай радзе людзі патрэбны…

–  Гэта ў Рак-Міхайлоўскага? То ж мы амаль калегамі будзем! Толькі… як ты туды з падбітым вокам упяршынь заявішся?!. — Яна прымружыла павейкі, зноў паморшчыла лобік і, узняўшы ўгору ўказальны палец, рашуча мовіла: — Зробім так… Я дзядзьку Сымона добра ведаю, і таму мы зараз да яго ўдваіх і пойдам. Там разам твой сіні «медаль» і адзначым…

Калі яны дайшлі да Юбілейнага дома (цяпер яго звалі Беларускім), зацерушыў сняжок. Дом стаяў на ўзвышку, да галоўных дзвярэй вялі высокія каменныя прыступкі. Ды і сам дом пачынаўся звысоку — амаль на паўроста ўзнімаўся шэры падмурак, над ім — аркавыя вокны першага паверха. Другі паверх адкрыта глядзеў большымі — амаль квадратнымі — вачніцамі — кудысь за вуліцу. Аркавымі былі і двайныя ўваходныя дзверы, над імі зграбна выступала трапецыяй невялічкая мансарда.

Дзякуючы Мядзёлцы, ён хутка адшукаў патрэбных людзей і адразу ж быў залічаны на працу. Дзякуючы ёй жа, па ўсім Беларускім доме хутка разбеглася чутка пра бойку каля рэчкі і «ўганаравалася» ягоная клічка — Мядзведзь. І калі надвячоркам ён разгарнуў купленыя раніцай газэты (падшукаць кватэры не паспеў і застаўся пераначаваць у канцылярыі Школьнай рады), у дзверы пастукалі, і ў пакой зайшоў маладжавы мужчына сярэдняга роста, у вайсковага крою пінжаку, кашулі пад самую шыю без каўняра, гладка адпрасаваных нагавіцах і зіхоткіх ботах ручной работы. Агледзеўся, усміхнуўся — твар правільнай формы, шляхетны — і ледзь не з уваходу выпаліў:

–  Дык хто тут Мядзведзем будзе?

І ён пазнаў — зайшоў Алесь Гарун.

Алесь Гарун

Цяжкія дзверы гатэлю «Парыж», крыху разбуранага зверху напачатку немцамі, а затым бальшавікамі, раскрыліся лёгка, не пасаваў толькі іхняй былой велічы намерзлы скрып: ужо некалькі гадоў не змазваліся жалезіны запавесаў. Жмурачыся ад святла і снегу, першым з гатэля выскачыў ад'ютант генерала Жэлігоўскага, зірнуў наўкруг і заліхвацка адступіў, трымаючы дзверыну. За ім паказалася і ўся дэлегацыя: Гіпіус, Меражкоўскі, генерал, Злобін і Філосафаў (у студзені 1920-га Дзмітрый Меражкоўскі з жонкай Зінаідай Гіпіус выбраліся з чырвонага Піцера — чытаць чырвонаармейцам лекцыі пра… Егіпет. З маладым паэтам, у будучым сакратаром Меражкоўскіх, Валодзем Злобіным нелегальна перайшлі пад Бабруйскам «польскую» мяжу, адкуль — праз колькі дзён — і патрапілі ў Менск).

Цямнела. Халодны вецер сыпануў у твар снежнай ігліцаю. Па вуліцы — ледзь не пад ногі — пракаціліся дзве скамечаныя газэціны, купка сонных галубоў лена адляцела на колькі крокаў і зноў сцішылася — зіхоткія галоўкі падазрона крывіліся — амаль тэатральна косячыся на пышную дэлегацыю.

— …Поймите, — працягваў распачатую яшчэ ў

гатэлі размову Жэлігоўскі, - здесь нет никого разумного и ответственного нз русских людей, кому поляки могли бы доверять… Здесь фактически нет достойных русских антибольшевиков. Нам не с кем разговаривать. Вы — первые русские люди, точка зрения которых нам не внушает недоверня. И, я полагаю, в Польше нужно создать русское правительство, которое Польша после свержения большевиков желала бы видеть у власти…

–  Да-да, есть над чем поразмыслить. — Меражкоўскі, магло падацца, амаль не слухаў генерала: ступаў па прымеценай снегам вуліцы няўпэўнена, як здарожаны хадок, крыху прыпадаў, нібы пакульгваючы, на пяткі. А можа так здавалася на фоне роўнай генеральскай хады?

Калі ўся шасцёрка перайшла вуліцу, з Гарадскога тэатру (ён месціўся насупраць гатэля) ветліва выбег доктар Балаховец, загадчык Пушкінскай бібліятэкі — ён і арганізаваў гэтую сустрэчу менчукоў з расійскімі пісьменнікамі — і соладка раскланяўся гасцям:

–  Зал переполнен. Вас ждут. Пожалуйста… Пожалуйста, просим!

–  Перад сваімі так не слаўся б… — не ўтрымаўся Алесь. У той час ён з Гаруном таксама ўзыходзілі на прыступкі тэатра. Ледзь не спазніліся: адведвалі хворага Купалу.

Зала і насамрэч была перапоўненай. Выступоўцам да сцэны дапамаглі праціснуцца паліцмэйстары. Гарун з Алесем намерыліся ўжо стаяць, як у першым радзе заўважылі Ігнатоўскага — махаў рукой і клікаў да сябе. Побач з ім сядзеў епіскап Мелхісэдэк і яшчэ некалькі святароў. Пэўна, нехта са «званых» не з'явіўся, і два незанятыя месцы нечакана дасталіся Гаруну і Алесю. Апошні яшчэ доўга паглядаў на епіскапа, маладога, прыгожага. Ведаў, што Ігнатоўскі сябруе з Мелхісэдэкам, нават ужо амаль упэўніў яго ў неабходнасці абеларушвання царкоўнай службы…

Вечарыну пачаў Злобін. Павітаўся і стаў пераказваць уражанні аб прыездзе ў Бабруйск, Менск:

–  Мы ведь были совсем дикие. Первые магазины привели нас в столбняк. С открытым ртом я долго стоял перед выставленными в окне носками, днвясь, что их можно опять купить! Улицы стало уже непривычно переходить — по ним же опять лошади ездят! А в офицерском клубе, куда нас были пригласили на обед, мы с недоверием и почти ужасом смотрели на белый хлеб и яблоки, точно это были плоды иного мира… И вспоминается сейчас одна петербургская литературная вечеринка в 1917-ом. — Злобін зморшчыўся і з намогай паспрабаваў усміхнуцца, ды гэтага не атрымалася — у вачох засвяціліся злосныя іскрыны — манернасці, фанабэрыі. — Профессор Сперанский долго читал нз Достоевского. После небольшого перерыва какой-то красный комисаришко объявил, что вечер запрещён и потребовал у Сперанского… — вось цяпер толькі ён усміхнуўся, шчыра, проста, — домашннй адрес Достоевского! — Засмяялася гучна і зала. — Совсем другая жизнь встретила нас в этом небольшом — по меркам Петербурга — польском городе!..

Алесю падалося, што ён не дачуў. Зірнуў на Гаруна — і ў тога бровы здзіўлена прыўзняты… Але выступоўца не паправіўся.

Загаварыў Меражкоўскі, урачыста, узнёсла — пра мастацтва, пра Пушкіна і Міцкевіча, пра літарацкае жыццё ў бальшавіцкай Расіі, духоўнае выпрабаванне рускай нацыі… І зноў — Расія, Польшча, рускае, польскае. Заклікала паважаць і любіць вызваленцаў Менска Гіпіус. Доўга чыталі вершы. Калі пачалі адказваць на пытанні — нудныя, дробныя, не ўтрымаўся Гарун:

–  Вось вы, панове пісьменнікі, добра ўсё пра культуру, мастацтва гаворыце… Толькі адкажыце мне на простае: як будзе выглядаць чалавек, што прыйдзе ў суседаў сад і, збіраючы там яблыкі, хваліцьме не суседа, а дзірку ў ягоным плоце?.. (Па зале прабегла турботная хвалька неўразумення.) — Гарун прыжмурыўся і яшчэ раз — учэпіста, як хітраваты пан пры найме на работу — агледзеў старэйшага з выступоўцаў — Меражкоўскага. Той схіліў галаву і, не міргаючы, — позіркі сышліся, — вывучаў нечаканага запытайцу. Пасля нацятай паўзы не вытрымаў першым Меражкоўскі:

Поделиться:
Популярные книги

Лекарь Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 2

Свет горизонта

BlackRaven
1. Свет горизонта
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Свет горизонта

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Звездная Кровь. Экзарх II

Рокотов Алексей
2. Экзарх
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх II

Седьмая встреча

Вассму Хербьёрг
Проза:
современная проза
4.00
рейтинг книги
Седьмая встреча

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

Наемный корпус

Вайс Александр
5. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Наемный корпус

Товарищ "Чума" 10

lanpirot
10. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 10

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Наследник

Назимов Константин Геннадьевич
3. Травник
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Наследник

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Эммануэль

Арсан Эммануэль
1. Эммануэль
Любовные романы:
эро литература
7.38
рейтинг книги
Эммануэль