Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Як бацьку франтавікоў, Мітрафану ў вайну далі леса на новую хату, частку ўжо й нарэзаў быў, а перавезці па балотных гацях не паспеў. А тут — рэвалюцыі, войны: не да будоўлі…

У хаце раслі двое братоў-падшыванцаў, вось і пачаў Янка ў вольны час іх адукоўваць. Прачулі суседзі — упрасілі заадно і сваіх узяць. Так і назбіралася «кляса».

Жылі Пашкевічы з гаспадаркі, з зямлі. Дзякуй бацьку Мітрафану — разгадаваў быў коней, дый такіх, што ў самім Пецярбурзе на імператарскай выставе прыз золатам узяў! [1] Ды прыхоўваць яго не стаў: прыкупіў зямлі для сыноў, Янку ў навуку выправіў. Аднойчы з рэўкома ўпаўнаважаны падскочыў:

здавай царскае золата! А ён — спакойна даведку з Таргсіна: прабачце, здаў па законе, цяпер зямля тое золата… З тым і адчапіліся. А зямля — вось яна, пад нагамі!

1

Вызначыўся падобна - толькі ўжо ў час «нэпу» - адзін селянін з Семежава, чый жарабец у Маскве на сельскагаспадарчай выстаўцы заняў другое месца - з усяго СССР!

–  Дык вы б зарэгістравалі школку ў воласці — глядзіш, хоць капейку б нейкую плацілі. — Лістапад пацепнуў плячыма, дзівячыся.

–  А што цяперачы з той капейкі? Вось бальшавікі йшлі — кабана рэквізавалі, паперчыну пакінулі, каб грошы за яго атрымалі. І дзе ж іх шукаць? Гэта ў старыя часы агенты купцоў-свінабояў хадзілі й адкормленых кабаноў «абзадачвалі» — толькі ж задатак напачатку выплочвалі! А тут і палякі кабылку павялі з абозам. Сунуліся ў воласць: ваенны час, пачакайце… — Янка Пашкевіч сумна пачухаў густую брывіну і змоўк.

–  Ну а што выкладаеце? — Алесь то пазіраў на гаспадара, то разгледжваў невялікую этажэрку з кнігамі.

–  Пісьмо, чытанне і матэматыку. Падручнікаў вось толькі німа, дык, бывае, і па газэтах…

–  А па-руску ці па-беларуску вучыце?

–  І так, і так. Часцей усё ж па-беларуску — так дзецям лягчэй. Толькі кніг беларускіх мала.

Падмацаваўшыся адваранкай са смятанай, госці паабяцалі дапамагчы з падручнікамі, «пенсіяй» і падаліся далей. Наведалі школкі ў Красным і Амговічах — і завярнулі назад.

Назаўтра Лістапад перадаў Алесю ліст-справаздачу да Рак-Міхайлоўскага:

«Паважаны Пане Старшыня! Я даведаўся, што з адзінаццаці вясковых школ Слуцкай воласці адчынена толькі адна школа расейская. Што датычыць школ беларускіх, то ні адзін настаўнік пра іх нічога ня ведаў (за выключэньнем прыватных), а прыгаворы падаюць, каб адчыніць хоць адну школу.

Я пабываў на бацькоўскіх сходах і вытлумачыў ім добра пра школьную справу, дык настаўнікі, усе як адзін, згадзіліся адчыняць беларускую школу. На сходах было больш як 100 душ бацькоў. Толькі напісалі ў прыгаворы такую згоду, што пачнуць вучыць па-беларуску тады, калі будуць прысланы ім беларускія падручнікі…

Яшчэ, Пане старшыня, дабаўлю. У мяне надта шмат знаёмых настаўнікаў вясковых школ. Яны даведаліся, што я прыехаў з Менска, чалавек па дзесяць прыходзілі даведацца пра школы. Ім я растлумачыў, як належыць быць, і ні адзін з іх ні мае нічога проціў і кожны згаджаецца ўвесьці ў сваёй школе беларускую мову. Толькі яны просяць, каб атрымаць адкуль-небудзь беларускіх падручнікаў і рады пабываць на курсах Беларусазнаўства..

Працаўнікоў-беларусаў у нас натта мала. Людзі добрыя і спрыяючыя Беларусі, гэта Асьвяцімскі, старшыня Беларускага гуртка Бараноўскі, Яцкевіч, якім і перадаю гэты ліст, і некаторыя іншыя, а на Абрамовіча яны тэж ні маюць ніякае надзеі. Што будзе зроблена мною потым, дык я напішу, і як адчыняцца беларускія школы, тэ напішу дзе і колькі іх будзе.

Юрка Лістапад».

* * *

…Аб'явілі, што самалёт праз паўгадзіны

зробіць пасадку ў Франкфурце. Значыць, яшчэ дзве гадзіны лёту — і Менск!.. І Алесь Хведаравіч зніякавеў — хоць, зразумела, і чакаў, ды адчуў нечакана, упершыню за пяцьдзесят гадоў апынуўся гэтак блізка да Беларусі! У небе ж пачуваўся зусім па-іншаму, неба — яно для ўсіх неба ды і — па-праўдзе — дагэтуль яшчэ не даваў веры, што выбраўся на Беларусь, адкрываў вочы і баяўся, што і самалёт, і ціхія суседзі-пасажыры, і ветлівая сцюардэса знікнуць — як пасля сну-набрыдзі…

У хваляванні доўга не мог аднавіць перарваных успамінаў. Так…. Яго запрасілі ў Менск… Перад ад'ездам пазнаёміўся з Лістападам… Потым, назаўтра, калі Лістапад перадаваў яму ліст, развітацца прыйшла Люда!..

Яны сустрэліся перад дзвярыма гімназіі — і на хвілю знерухомелі.

–  Такі едзеш… — першай вымавіла яна і зірнула рашуча, неспадзявана. І яго апаліў гэты позірк, і ён адчуў, што вось зараз і павінна разбіцца тая надакучлівая сцяна фанабэрыстасці, акцёрства, адчуў, але ўсё ж штось здрадліва стрымлівала яго: ці то яшчэ свежая крыўда за нядаўнюю абразу (адмовілася, каб праводзіў яе пасля вечарынкі, - пайшла з малодшым Асьвяцімскім), ці то яшчэ дзедаўскі нораў (ніколі не «гнуцца» перад дзяўчынай). Але калі яна рушыла да лаўкі — страпянуўся, пасунуўся ўслед. І калі былі пад голай кронай старэчай вярбы, Люда раптам павярнулася, запаволена адхінула з брыва спружыністы кудзярок, зазірнула ў вочы і апякла:

–  Я кахаю цябе, Алесь…

І яму тады нечакана ўбачылася — ён выразна памятаў! — як з вечаровага неба пасыпаліся на ажывелыя голькі вярбы пераспелыя зоркі…

* * *

Алесь Хведаравіч шчодра разлічыўся з таксістам і доўга верачы і не верачы, што — у Менску-Мінску, што яго яшчэ не ссадзілі з трапа і не адвезлі ў турму на Валадарскага — «Амерыканку» (ну і празвалі ж!), здзіўлена азіраўся наўкол. Напачатку думаў, што таксіст ці памыліўся, ці знарок спяшыў зусім не да Траецкага — такое ўсё было незнаёмае, нават чужое. Зрэшты, толькі гэтае месца і змог назваць-узгадаць таксісту…

Глядзеў ён доўга — пазнаючы і не пазнаючы — на чырвоныя дахі старой забудовы, на шыхт шматпавярховікаў, на змрочную ў восеньскім продуме Свіслач, бялюткая Святадухаўская царква на ўзвышшы — і плакаў, плакаў па-дзіцячы шчыра прамінаючы здзіўленыя позіркі мінчукоў, так і не надзеўшы пасля машыны капялюш — жмакаў яго ў дрыготкай руцэ.

Іяму тады ўявілася, што ён…

* * *

…стаіць на каменным мосце паміж Траецкім і царквой, у спраўленым бацькам амаль новым кажушку, па-модзе кароткім, шапцы формы канфедэраткі, з фанерным баульчыкам-чамаданікам, — і як не даймаў шыю і шчокі марозны вогкі вецер з нізіны, з-за рэчкі, не настаўляў каўняра.

Ён выбраўся ў Менск у крытай паштарскай фурманцы яшчэ зночы, каб дабрацца нараніцу (так прасіў Ігнатоўскі) няроўным гасцінцам, шкадуючы, што не даўмеліся пракласці паміж Слуцкам і Менскам чыгункі. Наогул, Слуцак «убачыў» чыгунку толькі ў апошні год Першай сусветнай вайны — яе працягнулі да горада ад усходняй станцыі Урэчча. Гэта была частка Асіповіцкай лініі Лібава-Роменскай чыгункі, якая звязвала Менск з Украінаю. Але ж каб па ёй трапіць са Слуцка ў Менск — трэба залішняга круга даваць… [2]

2

Пасля далучэння да Савецкай Беларусі Заходняй чыгунка злучыла Слуцак з Баранавічамі.

Поделиться:
Популярные книги

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

И.Бабель. Воспоминания современников

Паустовский Константин Георгиевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
И.Бабель. Воспоминания современников

Наномашины, наследник! Том 9

Новиков Николай Васильевич
9. Первый среди карапузов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, наследник! Том 9

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Закрытые Миры

Муравьёв Константин Николаевич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
фэнтези
5.86
рейтинг книги
Закрытые Миры

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Законы Рода. Том 8

Мельник Андрей
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Кодекс Крови. Книга ХVIII

Борзых М.
18. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVIII

Гримуар темного лорда VI

Грехов Тимофей
6. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VI

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Хозяин Стужи 2

Петров Максим Николаевич
2. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Хозяин Стужи 2

Четники. Королевская армия

Тимофеев Алексей Юрьевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Четники. Королевская армия