Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Нізка абаранкаў

Быль, якая здарылася са мной

Павесіў на шыю нізку абаранкаў, бацьку купіў катанкі і пешкам цераз усю Беларусь іду да Айчыны. Пад Ваўкавыскам у пагудастай баравіне сустрэў бабульку, зарослую вехатнікам і вужоўцам, зь цяжарнаю ваўчыцай пад лядачым крысом.

— Хто гэта выў? — пытаю палажніцу.

— Мы, — сказала ваўчыца і пяшчотна зьлізала самасейку-сьлязу з бабульчынай шчакі.

— Пэўна, галодныя. Калі апошні раз сілкаваліся?

— На пахаваньні Вячкавым, — адказала ізноў ваўчыца.

Шкада дрымучую бабульку, шкада цяжарную ваўчыцу, анёж шкада і нізкі абаранкаў, што нясу матулі. Але зьняў яе з шыі і паклаў каля жывога чэрава.

Як назавеш дзіцёнка?

— Імя яму дасьць народ наш.

— А дзе ён, народ ваш воўчы?

— Паснуў па бярлогах ды логвах.

— Ну, бывайце! I мне вельмі трэба пасьпець да сваёй Айчыны.

Ці доўга ішоў, ці мала, але на паўдарозе сустрэў босую падчарку, яна, прытуліўшыся да заблуднай цялушкі, грэла маленькае цельца. Прыйшлося і яе абуць у катанкі, што купіў бацьку.

А вось і Айчына, а каля яе рыпучых весьніцаў стуленыя бацька з маці, як тыя два птахі пад кастрычніцкімі зябамі.

— Матуля, нёс я табе на шыі нізку абаранкаў — не данёс. Бацька, нёс я табе цераз плячо катанкі — не данёс. Колькі было веставых крыжоў на шляху, столькі сустрэў пакутнікаў. А вы ж самыя ўсё жыцьцё мяне вучылі: не абміні гаротніка.

Блудны сын

1

Маці крыжыкам вышывае, не адвесьці ад рук вачэй, нітка — кроў на радно жывая з пальца ўколатага цячэ. У зашыйку заціхлі мышы, а на сьпіцах стары павук павуцінкаю ружу вышыў, падсачыўшы узор у рук. На каленях ручнік чырвоны, быццам самы каханы сын, пахнуць жаўранкамі і лёнам яго белыя валасы. Маці крыжыкам вышывае, павуцінку павук пляце, маці песьню мышам сьпявае пра дарослых сваіх людзей.

2

Вышый мяне на падушцы сваёй, памякчэюць грачыныя пер’і, я прыснюся табе — еду зноўку дамоў, да зямлі адтуліўшы бязьвер’е. Блудны сын, блудны сын — разам з сэрцам маім лямантуюць на рэйках колы. Блудны сын, блудны сын, блудны сын — словы, быццам кусьлівыя пчолы. Мама, мама, што мне парабіці з сабой, калі позна дадому прыеду, калі ў хату зайду — анямелы сабор — безь вясьнянак, бязь лясканьня бёрдаў? Ты сьпявай, ты сьпявай, ты сьвяці, ты сьвяці, расьсьцялі ручнікі, як сьцяжыны, можа, здарыцца так, я заблудну ў жыцьці, тагды выйду па іх да Айчыны.

Брукаванка

Мне было ўсё адно, куды ехаць, абы пазбавіцца ад гэтага горада. I раптам скончыўся асфальт і пачалася брукаванка. I я ўспомніў, які быў шчасьлівы, калі ў дзяцінстве браў мяне з сабою бацька і мы прасёлкавай дарогай выязджалі на брукаваны шлях і скіроўвалі мядзянага каня ў горад…

…I раптам скончыўся асфальт і пачалася брукаванка. Сівая і стомленая, як калісьці бацькаў Орлік у канцы дарогі. I я ўспомніў, што ў мяне яшчэ ёсьць родная хата, а ў ёй адна, як зязюля, маці. I я ўспомніў, што калі з прасёлкавай дарогі павярнуць

на брукаваны шлях — стаяць могілкі, а пасярод іх, як сьвечка, белаю бярозай сьвеціцца бацькава магіла.

Браты

Расьце раса! Так расьце добры сон, так расьце радасьць дзіцяці, так расьце таемнасьць поўні. Расьце раса! Так расьце мая душа. Адвяду вочы: добры сон забываецца, дзіця пахмурнее, а поўня прасьвечваецца, як парожняя шклянка. Расьце раса… — па інэрцыі вышэптваюць мае вочы, асьлепленыя ранішнім сонцам. Адтуляюся. I сустракаю радасны братаў позірк: расьце сонца! Брат, уражаны сонцам, з вакна, як шалёны, выскаквае ў канюшыну. …І гіне раса…

Мара пра сына

Над белай як сьнег ракою воблакаў астравы дайце цяжарнай спакою быццам цяжарныя Вы і сына яна народзіць асьвенціць вадой з ракі князь-рыба ў Дунаі ходзіць каб вырас і сын такі!

*** Гэта памятае толькі маці…

Гэта памятае толькі маці, як вясной я любіў крыгаход, калі зайцы, нібы паяцы, каля рэчкі зьбіралі народ. Было сьмеху і сьлёз дзіцячых, калі заяц ішоў пад лёд ці па крыгах скакаў, як мячык, не зважаючы на народ. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Гэта ведае толькі маці, як засьцігнуў мяне крыгаход, як і зайцам зрабіў, і паяцам і для зьдзеку сабраў народ.

Радзіма

Я — зямля, на якой не растуць дрэвы. Я — дрэва, на якое не садзяцца птахі. Я — птах, якога ня сочаць нават паляўнічыя. Я — паляўнічы, у якога вечна галодныя сабакі. Я — сабака, якога не баяцца злодзеі. Я — злодзей, якога ня гоняць ад вогнішча. Я — вогнішча, якое не сьцеражэцца леяў. Я — лея, якой не шкада вандроўнікаў. Я — вандроўнік, якому ўсё адно, куды вядзе дарога. Я — дарога, якая ня сьніць ройсты. Я — ройста, на якой валацуга бязмысны. Я — валацуга, які страціў радзіму. Я — радзіма… Я — радзіма? Паляўнічы, сабака, бадзяга, злодзей…
Поделиться:
Популярные книги

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Володин Григорий Григорьевич
13. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Учитель из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
6. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Учитель из прошлого тысячелетия

Последний Герой. Том 2

Дамиров Рафаэль
2. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Последний Герой. Том 2

Личный аптекарь императора. Том 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 4

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Тринадцатый VIII

NikL
8. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VIII

Дважды одаренный. Том VI

Тарс Элиан
6. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VI

Лекарь Империи 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 4

Источник

Билик Дмитрий Александрович
11. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
7.00
рейтинг книги
Источник

Частный сыщик

Кренц Джейн Энн
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
8.00
рейтинг книги
Частный сыщик

Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Ромов Дмитрий
5. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

Первый среди равных. Книга IV

Бор Жорж
4. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IV