Пан Лес

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Пан Лес

Пан Лес
6.25 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Неапаленая купіна [1]

Калі я быў малы, дык часта думаў, чаму ў мяне маці такая старая і непрыгожая, а аднойчы адважыўся запытацца пра яе шнары на твары, якія глыбока ў душы любіў, якія тысячы разоў цалаваў.

— Ох, сынок мой! Гэта ж здарыўся пажар, і яшчэ з адной жанчынай абгарэлі крэпка. Жанчына тая памерла. I ў мяне былі абпаленыя і рукі, і грудзі, і твар… I была я цяжарная табою, сынок мой, і ўсе казалі, гэта я даведалася потым, што ці я памру, ці дзіця народзіцца мёртвым. Аж нарадзіла я цябе, сынок мой, жывенькага, толькі на твары была чырвоная плямінка. Я думала, сьлед ад пажару, аж аклямаўся ты трохі, і яна зьнікла, сынок мой. А была я прыгожая да пажару. Ды хіба ў непрыгожай маці мог нарадзіцца такі сынок мой?..

1

Так называўся абраз, які насілі вакол пажару старыя людзі і гаварылі замовы, каб ён патух.

Як
сьвятарны абраз, людзі вынесьлі маці з пажару,
бы вужаку, маланку аддзёрлі ад белых грудзей, каб суцішыць пакуты, паклалі пад цёмную хмару і, каб смагу спатоліць, размову вялі аб вадзе,
а яшчэ гаварылі: Пярун выбірае шчасьлівых. маці верыла людзям, на шчасьце, цяжарная мной, і шаптала замову: калюжыны — гадам вашывым, полю жытняму — дожджык, а рэчка — крывінцы маёй… Бы вужака, маланка смактала у полымя грудзі і плявала адрыжкі на самых прыгожых жанчын, Неапаленай Купіне — маці — маліліся людзі, і пачуў я ва ўлоньні: з пакуты народзіцца Сын… Неапаленай Купіне — маці — малюся адзінай, я ўсмактаў з малаком і любоў, і праклёны яе: хто плюе на жанчыну — той нелюдзь плюе на Радзіму, хто гандлюе сьвятыняй — той маці сваю прадае.

Пацеркі

Гэтыя драўляныя пацеркі з шыі маёй бабулі насампраўдзе бурштынавыя. Штоночы яны падкочваюцца да маёй галавы і самотным голасам пытаюцца пра сваю гаспадыню. Адчуваю, як мяне пранізваюць бурштынавыя промні, і я, зачараваны, узіраюся ў іх мэту, а там немаўлячы беларусік у прыполе сівой бабулі гуляе бурштынавымі маністкамі. — А ў перапёлкі галоўка баліць… — замест калыханкі сьпявае яму бабуля. — А ў перапёлкі ручкі баляць… Хлапчанё засынае і ўсё жыцьцё задумваецца пра гаротніцу-перапёлку. …Гэныя драўляныя пацеркі насампраўдзе бурштынавыя. Іх згубіла перапёлка, калі нагнулася расы папіць…

*** Поле поле ў німбах сланечнікаў сланечнікаў…

Поле поле ў німбах сланечнікаў сланечнікаў жоўты жоўты вецер пчолаў лашчыць лашчыць страшна страшна страшна вее вее вее жоўтым жоўтым жоўтым ветрам ветрам ветрам ходзіць ходзіць ходзіць полем вечнасьць вечнасьць пчолы пчолы пчолы джаляць маці маці ў вочы вочы вочы па шчоках сьцякаюць сьлёзы сьлёзы сьлёзы сьлёзы сьлёзы сьлёзы сьлёзы сьлёзы сьлёзы сьлёзы сьлёзы сьлёзы

*** Радзіма пачынаецца з жанчыны…

Радзіма пачынаецца з жанчыны. Я гэта адчуваў, а ўразумець яшчэ ня мог — дзіцём шчапаў лучыну, каб хворую матулю адагрэць, і разам зь ёй да позьняе гадзіны мы слухалі трывожна крыгалом, ня ведаў я, што грэў тады Радзіму і не падманным, а жывым агнём.

Дзед перад сьмерцю

Ён свае ногі дажыў…

Са слоў майго бацькі
Ён свае ногі дажыў, сьляды, як сьліну ваўчыцы, скаўталі сьнягі, лаўжы — маўчыце пра гэта, ваўчыцы. Маўчыце, як пахне ён, ня рушце зубамі полы — матуля трапала лён, каб справіць чугай да Міколы. Забудзьце, як пахне ён, карстагі — яшчэ карыты, прысьніце, ваўчыцы, сон, што вы на зіму ўсю сыты. Ня слухайце поўсьцю лес, ён вам цераз поле ня чутны, ён толькі што з крушвіцы зьлез, такі барадаты і цудны. Масьніцы
на сто сукоў
скрыпяць пад яго нагамі, кашара на трох быкоў — бярыце, ваўкі, быкамі,
пакіньце яго сьляды — чаўны пагудастых кроснаў. Кажух, як алень руды, маячыць у шчыльных соснах. За лесам па пояс сьнег, за лесам поле памерла. Ваўчыцы галоднай сьмех у гурбах захрас па горла. А ён, як у сенакос свой клін адбрыдаў калісьці, над сьнегам нагу занёс, над полем насьпех памаліўся. Дарога у белы сьвет — уцёкі ад шэрай ваўчыцы, што носам у цёплы сьлед, бы лапамі ў куст чарніцы. Вось поле б змагці наўпрост да пчол у глухіх калодах. Там пахне ня кнотам воск, а мёдам.

Рай

Самыя вясёлыя і галасістыя салаўі — на вясковых могілках. Напэўна, таму, што і днююць, і начуюць ня ў гнёздах, а ў душах маіх спрахлых дзядоў. Яны ж, як сьведчыць тутэйшы народ, былі самымі жыцьцярадаснымі і жартаўлівымі людзьмі на Палесьсі. I бярозы тут самыя белыя… Такія белыя, што ўначы здаюцца прывідамі. Дзяды і нават божышчы маіх дзядоў, як тварамі, так і думамі, былі такімі ж сьветлымі. I толькі жвір на вясковых могілках калючы і цяжкі, калі прыходзіцца кідаць свае тры жмені наўсьлед нябожчыку, як самыя важныя словы, якія не пасьпеў сказаць яму яшчэ учора. Жыве старэнькая бабулька каля самых могілак. Яна іх называе не інакш як раем і ўсё часьцей і часьцей думае пра яго. «Чаму?» — неяк запытаўся ў яе. «Таму што ў пекле ўжо нажылася».

*** Бацька так і не сьсівеў…

Бацька так і не сьсівеў, хоць гадоў было парадкам, у смузе, як у сяйве, на клады пралегла кладка. Кладка, хісткая яна, толькі целу ўжо ня мулка, калдыбалася труна на плячох сыноў і ўнукаў. Быццам пчолаў яго мёд, быццам жвір яго магілы — рушыў русы радавод — за труной ішоў пахіла. Бацька так і не сьсівеў, бацька так і не нажыўся, у смузе, як у сяйве, сын яму ўлюбёны сьніўся.

*** Пад бярозаю косьці…

Пад бярозаю косці, а ў кроне гняздо птушка мосціць, тут вячыста — надзіва — здаецца: я сам тут ляжу — на вясковым пагосце збаўляюцца людзі ад злосці, ён, як гай запаветны, здзіўляе спакоем душу.

*** Мой радавод вёў летапіс свой плугам…

Мой радавод вёў летапіс свой плугам. I, як радком чырвоным, баразной мядзяны конь ішоў адвечным кругам пад Князем-Сонцам, Поўняю-Княжной. На мокрай грыве крумкачы драмалі ды прагнулі гарачае крыві, і ваўкалакі зь лесу цікавалі, каб баразну мядзяны конь скрывіў. Былі сухмені, і былі залевы, і стрэхі хат, як прывіды, плылі, тагды алені, журавы і дрэвы да астравоў мой радавод вялі. Патоп спадаў, і вецер, як пэргамэнт, сушыў палі і ажыўляў лугі, птушыны шлях — начных нябёс атрамант — шукаў барознаў новыя кругі.

Книги из серии:

Без серии

[6.2 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Газлайтер. Том 28

Володин Григорий Григорьевич
28. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 28

Лекарь Империи 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 10

Практик

Листратов Валерий
5. Ушедший Род
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Практик

Вперед в прошлое 7

Ратманов Денис
7. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 7

Родословная. Том 3

Ткачев Андрей Юрьевич
3. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 3

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Князь Андер Арес 4

Грехов Тимофей
4. Андер Арес
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 4

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Кожедуб

Бодрихин Николай Георгиевич
1216. Жизнь замечательных людей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Кожедуб

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
4. Пожиратель
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя