Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

*** У нябёсах маіх дагараюць вагні…

У нябёсах маіх дагараюць вагні, Непрытомныя гаснуць ад холада. Што сабраў я сабе на апошнія дні… Срэбра веры ці мудрасьці золата? Ці любіў я? Любіў! Сяброў, маці, віно… Кляўся Бацькаўшчыне да магілы, Ды ў сузор’я майго, Бы ў калосься ў жніво, Ад пакуты надтрэснулі
жылы.
I куды б я ні йшоў — Яно ходзіць за мной? Можа, хмару наклікаць якую? Каб ня бачыць яго над сваёй галавой Хоць тагды, калі зь любай балюю. I таму не пытай, чаму сумны такі, I любі мяне толькі шчасьлівым, За віном, за сяброўскім сталом гаваркім, За лістом да матулі — маўклівым, Бо ў нябёсах маіх дагараюць вагні, Непрытомныя гаснуць ад холада, Бо сабраў я сабе на астатнія дні Прагу жыць, а ня срэбра й ня золата.

У чырвоным касьцёле

У чырвоным касьцёле, за вобразам Боскага Сына, ёсьць таемныя дзьверы, дзе нехта нябачны ўначы шумна іх расчыняе, і ў храм уваходзіць жанчына, і завалы жалезныя лязгаюць, быццам мячы, і ад іскраў жалезных жанчына запальвае сьвечкі, і труну засьцілае арнатам літым залатым, і касьцельнае ўбраньне зіхціць у нагох Шляхам Млечным, быццам шлях перад дзевай у папскі аблудлівы Рым, і з труны, бы са склепу, ў пацірах віно падаецца, і калі зазірне нецярпліва жанчынаў яго — яно тварам распусным расьпяцьцю Хрыста усьміхнецца і вачыма ўвап’ецца, нібыта ў мужчыну свайго, і заплача віно, і атруціцца ўласнай сьлязою, і на белых грудзёх адаб’ецца крывавым таўром, валасы расплятуцца — аблудная іх сівізною, ногі Боскага Сына атуліць, нібы серабром. У чырвоным касьцёле, за сьпінамі боскай сябрыны, ёсьць таемныя дзьверы, дзе нехта дрыготкай рукой золкам іх расчыняе, і з храма выходзіць Хрысьціна, і да боскай сябрыны вяртаецца боскі спакой.

Скарпіён

Вакол раю майго запляліся ў вянок карані гэта сад мой прахожы ты яблык з яго не крані вакол суму майго запляліся
галіны ў вянок
а над садам нябёсы сузор’е ўзяло на замок
вакол лёсу майго запляліся каса у касу дзьве каханкі мае я да сьмерці між іх не засну.

Не хадзіце за мной

Не хадзіце за мной! Не хадзіце! Бо я маю рахункі з сабой. Не кахайце мяне! Не любіце! Бо каханьне для дурняў — сымболь. Вы мяне цалавалі — плаціце! За мінутную слабасьць маю, Вар’яцейце над прорвай у жыце, Вось лязо! Я вам шанец даю. Не будзіце мяне! Не будзіце! Не сачыце за мной, калі сплю. Я у сьне — на вайне, як над прорвай у жыце, Ці Хатынь, ці бацькоўскую хату палю. Вы мяне спакушалі — плаціце! Але ёй вырак — за шчасьце для Вас. Не хачу быць сымболем! Ідзіце У царкву, там ёсьць файны абраз. I, хоць трэсьніце, ногі цалуйце Хоць Марыі Сьвятой, хоць Хрысту, Не хадзіце за мной! Не хадзіце! Я ў жыцьці, як у шторме ладдзя. Не судзіце мяне! Не судзіце! Знаю, што і ў мяне ёсьць суддзя… Але ж я заблуджуся ці згіну, Ну й… зь ім! Згіне д’ябал са мной, А вас, мілая, кіну ды рыну! Вось такі я, Радзіма, гэрой. Не ганіце мяне! Не ганіце…

*** Пад вакном журба зьбірае мяту…

Пад вакном журба зьбірае мяту, А расьціла радасьць яе тут. Калі Бог пашле паэта ў хату — Пасадзіце на чырвоны кут. З абраза сьвятою павуцінай Павучок, як Дух, чало кране… За паэтам я зайду ў хаціну — Не пускайце да яго мяне.

*** — З чаго пачаць?

— З чаго пачаць?.. Пачну з Радзімы. Так абавязаны пачаць. — Але ў яе ты не адзіны, Навошта пра любоў крычаць? — Няхай, няхай я паўтаруся Ў любові тысячу разоў, Затое шчыра ў ёй клянуся, Бяз фальшу, без падробных слоў. — Што ж, пачынай. Сам выбраў долю… Й нядоля знойдзецца сама. Перад табою поле бою — Тут не адзін паэт сканаў.
Поделиться:
Популярные книги

Родословная. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Бастард Бога (Дилогия)

Матвеев Владимир
Фантастика:
альтернативная история
5.11
рейтинг книги
Бастард Бога (Дилогия)

Господин из завтра. Тетралогия.

Махров Алексей
Фантастика:
альтернативная история
8.32
рейтинг книги
Господин из завтра. Тетралогия.

Гром Раскатного. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Штормовой Предел
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гром Раскатного. Том 2

Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Четвертая

Хренов Алексей
4. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Четвертая

Мы друг друга не выбирали

Кистяева Марина
1. Мы выбираем...
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
прочие любовные романы
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мы друг друга не выбирали

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Пески веков (сборник)

Уиндем Джон Паркс Лукас Бейнон Харрис
1970. Зарубежная фантастика
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Пески веков (сборник)

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

На границе империй. Том 10. Часть 13

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 13

Глава рода

Шелег Дмитрий Витальевич
5. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
6.55
рейтинг книги
Глава рода