Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

II

Куды вядзе мяне дарога? Каго спытаць пра гэты шлях? Хіба што званара старога, ён будзіць нашых продкаў прах, ён атрасае гучным звонам расу ў краіне верасоў, і перад гэтым цуда-громам капелюхі ляцяць з галоў, капелюхі ляцяць далоў, калі званар, як птах магутны, нібыта крыльлем, да званоў рукамі і душой прыкуты. Куды вядзе мяне дарога, я ведаю, каго спытаць, ісьці нямала і нямнога, ісьці — пакуль званы зьвіняць. Так,
будзе цяжка, пеклам здасца
бальшак да ісьцінаў зямных, здалець яго — такая ж праца, як з чорнай медзі ліць званы.

Маналёг Рамуальда Жакоўскага

Рамуальд Жакоўскі — малады беларускі артыст. Пачаў працаваць у трупе Першага беларускага таварыства драмы і камедыі, якое было створана Ф.Ждановічам пры ўдзеле І.Буйніцкага і У.Фальскага ў 1917 годзе. Выконваў ролю старца ў «Раскіданым гняздзе», стварыў глыбока псіхалагічны вобраз. Пекна дэкламаваў. Пісаў зграбныя, настраёвыя вершы. Дваццацідвухгадовым юнаком 1 студзеня 1919 года скончыў жыццё самагубствам, паўтарыўшы лёс Сяргея Палуяна.

Беспрытульная птушка прыстанку ў аблоках шукае, на убогай зямлі ёй нябесных вятроў не стае, сьпее ў небе маланка, і скроні мае адчуваюць, як сьмяротным агнём наліваюцца вены яе. I аднойчы сябрам я скажу, што ідзе навальніца, абдыму іх, адзіных, і скронь прытулю да грудзей, і так блізка ля скроні іх сэрца жыцьцём будуць біцца… Толькі я з навальніцай пайду ў іншы сьвет ад людзей. Гэта лёс. Вы ня верце, што гэта стыхія, пэўна ж, трэба камусьці вось так расказаць пра жывых, каб пачулі глухія, відушчымі сталі сьляпыя дый убачылі — зоркі ўзыходзяць таксама й для іх. Вось і ўсё — маланка ля скроні шугае. Перадайце наступніку: хай у народзе сваім праз стагодзьдзе зімы, на Сьвята, мой твар адшукае, і мы — вочы у вочы, шчасьлівыя — стрэнемся зь ім!

Маналёг Уладзімера Жылкі

Дваццаць рэчак — дваццаць стагодзьдзяў — шукаюць свайго акіяна, зьбіраюць у рэчвы вякоў разводзьдзі ад самых часоў Траяна. Замест маякоў — берагі ў бажніцах ды ў зыркіх вагнёх Купальля, і поўня княжною ў ваду глядзіцца у зорных сваіх каралях. Ці вечныя зоры? Ці вечныя рэчкі? Ці вечныя мае словы? Сьціхотна у сьвеце. Бажніцы, як сьвечкі у Бога… у Бога ў галовах.

*** Злачынцы брыдуць на споведзь…

Злачынцы брыдуць на споведзь, як коней, вядуць грахі, між імі нямая повязь — ня вырваць аброць з рукі… А з вуснаў ня вырваць слова. — Ну што ж вы, прыйшлі маўчаць? Здыміце хоць шапкі з галоваў, Ня бачыце — сьвечкі гараць! То вашых ахвяраў душы… Замрыце! Бо нават рух сьвятло іх навек патушыць, і ў цемрыве зьнікне дух. Маўчыце! Запозна кленчыць. …Сьвяты — для сьвятых абраз… Ідзіце! Ахвяры енчаць — балюча ім бачыць вас.

*** На скрыжаваньні сьцяжын…

На скрыжаваньні сьцяжын воўчых і чалавечых крывёй набрыняў бурштын і лютасьцю сярэднявечча, і смокчуць бурштын смаўжы, каўтаюць смаўжоў гадзюкі, аб косткі каля сьцяжын гайвораны гойстраць дзюбкі. Адсечаная галава — пакоціцца долу поўня, ваўкоў прывядзе сава, ахрышчаная Ваўкоўняй. Насустрач
з глухіх сьцяжын
людзей прывядзе паходня: драпежных на кроў жанчын, на славу мужчын галодных.
Патушыць паходню жах, завыюць ваўкі і людзі, і ў іхніх шкляных вачах людскога цяпла ня будзе — На скрыжаваньні сьцяжын воўчых і чалавечых крывёй набрыняў бурштын і лютасьцю сярэднявечча, і смокчуць бурштын смаўжы, каб выжыць — гадуюць рогі, і косткі, нібы нажы, вандроўнікам раняць ногі.

Крыжавалі крумкача

Крыжавалі крумкача за колер чорны дый гадалі: а якая ў яго кроў? — Чорная! — прамовіў кат вучоны. Чорная, нібы яго крыло. Крыжавалі лебедзя за колер белы дый гадалі: а ў яго якая кроў? I забілі цьвік, і кроў пабегла барваю на белае крыло. — Чорная! — ускрыкнуў кат вучоны. — гэткіх д’яблаў з крыжа не зьнімаць! Чорная! Таму што сам ён чорны, а за гэта грэх не крыжаваць.

Тапталі поле валуны

Тапталі поле валуны, па ім качаліся са сьмехам, нібы вялізныя збаны, нібы гіганцкія гарэхі. А ў небе галасіў жаўрук, і ўсім, хто чуў яго хаўтуры, займала дых, займала дух, праймала ад душы да скуры. Быў сіні лён, стаў чорным лён, як д’яблы, валуны рагталі і поле, жаўруковы дом, тапталі, рылі, катавалі.

Бажавоўк

Можна забіць, і спапяліць, і прах пусьціць на вецер, а потым людзям абвясьціць, што ён ня варты сьмецьця. Але нябесныя вятры ягоны прах па сьвеце зьбяруць, як семя ў макатры, жывой вадой асьвенцяць. I ўратаваны, зь неба Дух зноў сыдзе чалавекам, зноў будзе жыць сярод падлюг ды іх марыянетак. Ён бажавоўкам праслыве, прыблудным патарочам, ніхто яго не праміне, ня плюнуць каб у вочы. Плююць. Свае і ганакі, са сьмехам, без прынукі, і Духу гэныя пляўкі страшней за яд гадзюкі. Ды зганьбаваны сотні раз, зьнявечаны натоўпам, Ён прыйдзе ў самы горшы час сваім адвечным тропам да тых, хто выплюнуў душу, хто ў паднябесных храмах блюзьнерствам замяніў імшу, а Сьвятароў на Хамаў.

Маналёг Язэпа Драздовіча

Вяльможны лес. Дубы-машэкі прыспалі рэха даўніх дзён, а ў нэтрах Велесавы рэкі зьбіраюць ручаёвы звон. Стыхія сьпіць, і толькі зрэдку дзевяцісотгадовы зубр, яцьвяжскае загубы сьведка, рыкае ў дзевяць срэбных труб. Жалобны рэквіем зубрыны на мой народ наводзіць сум… I каб ня ўмерці — ручаіны жабруюць па лясох расу, бы я сьцяжынаю жабрачай, а думы — пра адвечны шлях — там крыўская Пагоня скача, і німб над ёй, як зорны шлях.
Поделиться:
Популярные книги

Афганский рубеж 4

Дорин Михаил
4. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 4

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Княжья Русь

Мазин Александр Владимирович
6. Варяг
Приключения:
исторические приключения
9.04
рейтинг книги
Княжья Русь

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Алые перья стрел

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
детские приключения
8.58
рейтинг книги
Алые перья стрел

Бастард Императора. Том 10

Орлов Андрей Юрьевич
10. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 10

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Мальвиль

Мерль Робер
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
альтернативная история
8.29
рейтинг книги
Мальвиль

Ким

Киплинг Редьярд Джозеф
Приключения:
исторические приключения
7.62
рейтинг книги
Ким

Я уже барон

Дрейк Сириус
2. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже барон

Последний реанорец. Том IX

Павлов Вел
8. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Последний реанорец. Том IX

Зодчий. Книга VI

Погуляй Юрий Александрович
6. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга VI

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Наследство Карны

Вассму Хербьёрг
3. Книга Дины
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Наследство Карны