Чтение онлайн

на главную

Жанры

Паляўнічы

Олдрыдж Джэймс

Шрифт:

— Наліць яшчэ? — Дзюкэн узяўся за бутэльку.

Рой пакруціў галавой і адным рыўком адарваў сваё дужае цела ад стала.

— Пайду паталкую з інспектарам, — сказаў ён, і не паспеў Дзюкэн запярэчыць, як яго і след прастыў.

Інспектар жыў у казённым доме, збудаваным у казённым стылі, квадратным двухпавярховым доме без усялякага намёку на архітэктурныя ўпрыгожанні. Адзінай уступкай эстэтыцы быў маленькі ганак, які разам з дошкай для аб'яў і вызначаў воблік дома. Рой зірнуў на плакаты, якія матляліся на дошцы. «Аберагайце багацці прыроды і прыгажосць вашага лесу!» — прачытаў ён гучна, смакуючы паэтычнасць афіцыйнай мовы. «Сто гадоў трэба вырошчваць яго, а знішчыць можна

за хвіліну. ПАКІДАЮЧЫ ЛЕС, ПАТУШЫЦЕ КАСЦЁР!». І гэта яму спадабалася.

— Хэло, Мак-Нэйр, — прывітаў яго інспектар, ледзь толькі той адчыніў дзверы. — Я збіраўся ўжо выходзіць.

— У абход, інспектар? — спытаў Рой.

— Абход я рабіў учора, — адказаў інспектар.

— Як жа вы не сустрэлі мяне? — сказаў Рой.

— Прыйдзе час, сустрэну, — суцешыў яго інспектар.

Рой засмяяўся.

— Калі вы адыходзіце, я зазірну іншым разам.

— Не. Заходзьце. Пазней вы будзеце моцна п'яны, каб дабрацца да мяне, — інспектар зачапіў за сама балючую струну, і Рой падумаў, што інспектар іграе несумленна.

Яны зайшлі ў маленькі квадратны пакой, сцены якога былі завешаны аб'явамі, плакатамі, календарамі, пукамі наколатых папер і картамі. На сасновым стале ляжалі карты, некалькі скурак норкі і адна бабровая, пасткі, патроны, компас, бінокль, а пад сталом стаялі два чучалы лісы. Інспектар усеўся афіцыйна, за канторку, паставіўшы сваё плеценае крэсла так, каб можна было назіраць за Роем. Рой жа ўжо сцішыўся. Гэта былі ўладанні інспектара, яго прыгнятала маса папер, канторка з адкідной дошкай, чатыры ці пяць тоўстых квітанцыйных кніг, горы бланкаў паляўнічых пасведчанняў, прыскрыначкі стала, запоўненыя пісьмамі, цыркулярамі, паведамленнямі, пастановамі, бюлетэнямі, загадамі, вымовамі, справаздачамі. Толькі тут, у канторы, Рой па-сапраўднаму адчуваў вялізную адміністрацыйную машынў, якую ўвасабляў інспектар сваёй масіўнай персонай. Рой аддаў інспектару пяць даляраў за паляўнічы дазвол на год.

— Як палявалася гэтым сезонам? — спытаў інспектар, падпісаў квітанцыю і падаў яе Рою разам з жэтонам і маленькай зялёнай кніжачкай, экземплярам «Дадаткаў да Закона пра Паляванне і Лоўлю Рыбы 1946 года».

— Норму вылавіў.

— А каму прадалі?

— Піту Дзюкэну.

— Пушніна першагатунковая?

Рой кіўнуў.

— Ёсць што-небудзь выключнае?

— Няма.

Інспектар задаў яшчэ некалькі пытанняў пра звера: многа яго ці мала, неспакойны ён ці даверлівы, ці няма слядоў ваўка, рысі, мядзведзя і іншых драпежнікаў, мышэй, лемінга, а таксама зайца і іншай дзічыны. У Роя на ўсё быў гатовы адказ. Інспектар слухаў яго ўважліва і ўслухоўваўся не толькі ў звесткі, але і ў ацэнкі самога Роя. Рой бачыў у лесе тое, чаго не прыкмячалі іншыя звераловы, і ўмеў расказаць пра ўбачанае захоплена, як сапраўдны апавядальнік. Сам гэтага не ўсведамляючы, Рой стаў лепшай крыніцай інфармацыі пра ўсе сезонныя змены ў жыцці фаўны Муск-о-гі. А паколькі інспектар сур'ёзна цікавіўся натуральнай гісторыяй свайго раёна, дык усю інфармацыю Роя ён перадаваў у Таронта старанна і дакладна.

— Здаецца, што звяроў у лесе меншае, Рой, — сказаў ён. — Я ўсё чакаю, што дэпартамент прыме ў адносінах да вашага брата паляўнічага нейкія рашучыя меры — накладзе забарону на бабра альбо андатру, ці на любога пушнога звера. Нешта ж трэба рабіць.

— Вы хочаце выгнаць нас на поўнач, інспектар, — сказаў Рой, здзекуючыся з уласнага гора. — А што робіцца там, на той тэрыторыі?

— Гэта не мой раён, — адказаў інспектар, — але з месяц таму быў цыркуляр з дэпартамента пра тое, што ўсе, хто хоча, могуць атрымаць новыя ўчасткі на поўнач ад Сярэбранай ракі, яны могуць падаць заяўкі не пазней як

у маі. Хочаце, я ўключу і вас?

Інспектар адкінуўся ў крэсле, і яго вялізны жывот прымушаў сумнявацца, што ён пакіне гэтае крэсла. Твар у яго быў чырвоны, патыліца тоўстая, рукі пульхныя, але калі ён уставаў і рухаўся, было бачна, што гэта чалавек вялікай энергіі, чалавек, які выконвае свае абавязкі з бязлітаснай настойлівасцю. Роя не ўводзіў у зман яго знешні выгляд таўстуна; ён ведаў захапленне інспектара тлустай свінінай і добрым півам. Не, Рой разумеў, што недаацаніць гэтага чалавека — значыць, зрабіць вялікую памылку. Інспектар быў такі рухавы, што Рой, калі залазіў у самы гушчар лесу, часта азіраўся назад, ці няма побач інспектара.

— Я мог бы падабраць вам добры ўчастак, — прапанаваў яму інспектар.

— А можна адкласці гэта да майго вяртання вясной?

— У любы час да мая месяца, — паўтарыў інспектар, — але чым раней вы вырашыце, тым большы выбар.

— Я адкажу вам, калі вярнуся ў сакавіку, — сказаў Рой.

Інспектар паціснуў плячыма. Ён быў задаволены, што Рой застанецца тут яшчэ на адзін сезон. Ён так і сказаў яму: — Рой, я не хачу, каб вы ішлі на поўнач, перш чым я злаўлю вас з незаконнай здабычай. Тады вам усё роўна давядзецца пайсці, бо я адбяру ў вас туташні ўчастак.

— Злавіць мяне? — сказаў Рой. — А навошта вам мяне лавіць?

— Ды ўжо не ведаю, — сказаў інспектар, — але з усіх паляўнічых майго раёна іменна вас вырашыў я злавіць з доказамі злачынства. Вы водзіце мяне за нос ужо дваццаць гадоў, але я да вас падбіраюся. І чакаць засталося не вельмі доўга.

Рой адхіснуўся ад канторкі.

— Але калі вы хочаце злавіць мяне, чаму вы не пойдзеце са мной у лес? Там вы ўжо напэўна злавілі б мяне.

Інспектар бываў у лесе не адзін раз — і ў паляўнічых буданах Роя і па ўсяму ланцугу яго пастак, схадзіў яго ўчастак удоўж і ўпоперак і цічога не знайшоў. Калісьці даўно ён пераканаўча даказаў Рою па колькасці яго пастак і пялаў для пушніны, скарыстаных патронаў і па дзесятку іншых прыкмет, што Рой страляе і ловіць звера больш за норму. Гэтае абвінавачанне ён кінуў Рою ў твар у яго хаціне, калі абодва яны былі значна маладзейшыя. Рой аж загарэўся ад гневу, але стрымаўся і прамаўчаў; маўчаў ён і пазней на ўсе абвінавачанні інспектара. Узважыўшы гэтую тактыку Роя, інспектар прыйшоў да высновы, што словамі ад яго нічога не даб'ешся. Рой спакойна адмоўчваўся і даваў магчымасць інспектару знайсці пушніну ці злавіць яго на месцы злачынства.

— Сёлета мо і выберуся, — сказаў інспектар.

— Давайце, будзеце госцем.

— Вы і не даведаецеся, калі я з'яўлюся і адкуль.

— А хіба бяспечна блукаць па лесе цішком? Можа надарыцца няшчасце.

— Небяспечна тым, хто будзе з незаконнай пушнінай.

— А дзе яе дзець, незаконную пушніну?

— Я цудоўна ведаю, што вам не пражыць на вашу норму, Рой, — сказаў інспектар. — Няма жадання лавіць вас, Рой, а ўсё адно давядзецца. Так што сёлета будзьце асабліва пільныя.

— Я заўсёды пільны. Пільна сачу за кожнай пасткай.

— А я буду не там, — сказаў інспектар. — Я буду ў вас за спінай.

Рой засмяяўся, нібыта ён толькі і чакаў зручнага выпадку, а інспектар усміхнуўся.

— Ведаеце, на ваш участак многа ахвотнікаў.

Рой кіўнуў.

— Няхай бяруць. Ён ужо апусцеў.

— А як жа вам удаецца браць з яго здабычу?

Рой пацёр рукі і пачаў задаволена хістацца ў сваім крэсле.

— Пайшлі, вып'ем са мной, інспектар. Мо вам удасца напаіць мяне і выведаць усе мае сакрэты.

— А я іх і так ведаю. Небяспечныя сакрэты. Яны давядуць вас да бяды. Вы калі-небудзь плацілі падаходны падатак, Рой?

Поделиться:
Популярные книги

Уникум

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Уникум
Фантастика:
альтернативная история
4.60
рейтинг книги
Уникум

Травница Его Драконейшества

Рель Кейлет
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Травница Его Драконейшества

Убивая маску

Метельский Николай Александрович
13. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
5.75
рейтинг книги
Убивая маску

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Наша навсегда

Зайцева Мария
2. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наша навсегда

Родословная. Том 5

Ткачев Андрей Юрьевич
5. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 5

Сфирот

Прокофьев Роман Юрьевич
8. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.92
рейтинг книги
Сфирот

Наномашины, звереныш! Том 5

Новиков Николай Васильевич
5. Первый среди карапузов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наномашины, звереныш! Том 5

Тринадцатый XI

NikL
11. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XI

Главбухша

Романов Владислав Иванович
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Главбухша

Последний Паладин. Том 11

Саваровский Роман
11. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 11

Древесный маг Орловского княжества 9

Павлов Игорь Васильевич
9. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 9

Наследник для дона мафии

Тоцка Тала
2. Наследники мафии
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наследник для дона мафии

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4