Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паляўнічы

Олдрыдж Джэймс

Шрифт:

Сэм паківаў галавой.

— Джэк выкручваецца таму, што збірае хоць нейкі капітал — карчуе зямлю іншым, працуе на дарозе, прадае гарбузы, але праз год-другі і яго прыціснуць. Усе гэтыя карлікавыя фермы ў сасновай зоне не выжывуць. Тут месца зусім не для ферм. Уся гэтая паласа ўздоўж Гурона ўзнікла таму, што некалькі пустагаловых бедных кратоў, накшталт дзядулі Мак-Нэйра, прывалакліся сюды за лесарубамі і пачалі калупацца пасярод скал: вырасцяць бульбу, выгадуюць свіней і выцягваюць грошы з лесарубаў. Мо тады гэта і было выніковым, але яно скончылася адразу, як толькі лясныя кампаніі ўзялі ўсё забеспячэнне ў свае рукі. А пасля, калі лесарубы агалілі ўсю акругу і пайшлі, фермерства тут пазбавілася апошняга сэнсу. Тады трэба было сысці і Мак-Нэйрам, ісці ў Манітобу, на Ніягару, у Буфало, у Дэтройт. А яны не сышлі, чапляліся за лясную ўскраіну, як занесеныя снегам авечкі, якія баяцца скрануцца з месца, — Сэм носікам

бота адчыніў дзверцы печкі і плюнуў на вуголлі. — Дык вось, я менавіта той Мак-Нэйр, які не затрымаецца тут, калі не атрымае дапамогі. Я гэта кажу сур'ёзна, Рой.

Рой прамаўчаў.

— Калі ты прыйдзеш наступным разам, Мак-Нэйраў тут ужо небудзе.

Рой ступіў некалькі цяжкіх крокаў, адчыніў дзверы кухні і цвыркнуў у цемру чорным струменем тытунёвай жвачкі. Вярнуўся да агню, усеўся на сваё месца побач з братам і прасядзеў там моўчкі, пакуль рашэнне, што мае быць, не ўклалася ў яго ў галаве. Тады ён падняўся наверх і адразу спусціўся ўніз з вялікім пакункам і двума звязкамі скурак з-пад матраца.

Руф Мак-Нэйр назірала за ім. Ведаючы, куды ён збіраецца, яна з'едліва прамовіла, калі ён адчыняў знадворныя дзверы:

— Вось пойдзеш так калі-небудзь да Эндруса і спаткаеш свайго Эндзі.

Рой прыпыніўся ля адчыненых дзвярэй.

— Кажуць, што яго бачылі! — гукнула яна следам.

Рой імкнуўся не слухаць яе, але гэтыя словы ўжо ўчапіліся ў яго і рвалі на часткі яго насцярожанае сумленне. Шыбуючы па асветленых месяцам камяністых градах на палях і сасновых лясах, ён увесь час думаў: а што, калі Эндзі Эндрус ужо дома, з Джын, і чакае, калі на дарозе з'явіцца Рой. Вось ужо дзесяць гадоў, ідучы па гэтых мясцінах, Рой задаваў сабе ўсё тое ж пытанне, але ні разу яшчэ не было і прыкмет на тое, што Эндзі дзесьці тут.

Дванаццаць гадоў таму апошні раз бачылі, як Эндзі Эндрус пешкі ішоў па дарозе ў Марлоў, крышку п'янаваты, да той мяжы, каб не звяртаць на сябе ўвагі, але, відаць, дастаткова цвярозы, каб ведаць, што рабіць. Пакінуўшы жонку і дваіх дзяцей, ён так і не вярнуўся. Нават паліцыя не змагла адшукаць яго — жывога ці мёртвага. Усе, хто ведаў Эндзі, у тым ліку і Рой, верылі, што Эндзі жывы і калі-небудзь вернецца. Ён заўсёды быў няўрымслівы і хуткі на рашэнні, лёгка трапляў у бяду, але заўсёды з яе выблытваўся. У дзяцінстве яны з Роем і Джэкам Бэртанам былі тройкай неразлучных малайцоў, неўтаймоўных, апантаных духам разбурэння, іх рэдка бачылі ў школе, яны вечна прападалі ў лесе, аблазілі ўсю акругу ад Гурона да Соа. Дваццацігадовымі юнакамі яны разам палявалі і ставілі пасткі, але Эндзі быў занадта няўрымслівы, каб праводзіць у лесе месяц за месяцам, і ён выправіўся ў Таронта, адкуль хутка вярнуўся з жонкай, жанчынай, народжанай і выхаванай у горадзе, якога яна да гэтага ні разу не пакідала. Ажаніўшыся, Эндзі зрабіў усё, што мог, каб наладзіць аседлае жыццё. Яго бацькава ферма была ўжо даўно закінутай, і Эндзі перабраўся на ранейшую ферму Мак-Нэйраў — драўляны зруб на тры пакоі з прысядзібным участкам. Некалькі гадоў ён быў падзельнікам у Сэма Мак-Нэйра, працаваў заўзята, калі працавалася, але так і не стаў фермерам, не затрымаўся на зямлі. І Рой і Джэк Бэртан заўсёды лічылі, што ў рэшце рэшт ён уцячэ, а калі ён уцёк, ім стала не хапаць яго, асабліва Рою. Акрамя таго, што ён страціў Эндзі-сябра, не стала і незаменнага партнёра ў дзелавых аперацыях. Іменна Эндрус забіраў у Роя ўсе лішкі пушніны — усе незаконныя і не ў сезон здабытыя скуркі — і спакойна збываў іх на пушніннай факторыі ў Бага — бліжэйшым гарадку, кожны раз чакаючы, пакуль Рой не вернецца ў лес, і пазбаўляючы яго ад усялякай падазронасці. Тым, што Рой так лёгка збываў увесь свой незаконны набытак, і тлумачыліся яго паляўнічыя поспехі. Без незаконнай пушніны ён нядоўга пратрымаўся б на сваім паляўнічым участку, на законную норму нельга было пражыць. Калі Эндзі збег, Рой апынуўся ў складаным становішчы. Сам ён не мог вазіць скуркі на факторыю, гэта было б надта адкрыта і небяспечна. На дапамогу прыйшла місіс Эндрус, якая прадоўжыла збыт пушніны за грошы — звычайныя камісійныя ў такіх здзелках. Рой згадзіўся на гэта спачатку неахвотна, але пазней добра ацаніў яе паслугу. Хутка ён зразумеў, што гэтая мініяцюрная гараджанка, якая так і не вызвалілася ад сваіх гарадскіх звычак і манер, на самай справе ўвайшла ў смак гульні з законам. Для яе гэта быў паядынак, у якім яе аўтарытэт гараджанкі і мініяцюрная знешнасць спаборнічалі з даверлівасцю інспектара і праставатасцю акружной паліцыі, — паядынак, які яна вяла тымі ж макіавелеўскімі метадамі, якімі змагаўся супраць інспектара сам Рой.

— Калі інспектар зловіць вас, — сказаў ёй аднойчы Рой, — ён адпусціць вас, калі вы скажаце яму, у каго ўзялі пушніну.

Яе адказ дадаў штосьці новае ў іх адносіны.

— Па-першае, спачатку інспектар зловіць вас, — адказала яна, —

а, па-другое, пра мяне ён даведаецца толькі ад вас. Не іначай. — Яна прамовіла гэта спакойна, яе ласкавыя вочы перахапілі позірк Роя, абвяргаючы і пацвярджаючы яе ж словы.

Усведамленне агульнай справы неяк па-новаму звязала іх. Іхняя блізкасць узнікла без складаных перажыванняў, а як нешта натуральнае і нечаканае, і сумленне мучыла Роя толькі тады, калі ў гэта ўмешваліся іншыя. Яго нявестка Руф, своечасова ўставіўшы заўвагу пра «гэтую місіс Эндрус», магла ў грахоўным святле выставіць сама добрыя намеры Роя. Але сама Джын Эндрус не стварала з гэтага маральнай праблемы. Калі б яна сказала яму: — Мы не павінны, Рой, — ён падпарадкаваўся б голасу сумлення і ніколі больш не прыйшоў бы да яе. Але яна прымала гэтую блізкасць гэтак жа проста, як і сам Рой. Эндзі яе кінуў; ніякія абавязацельствы яе не звязвалі; грамадскія ўмоўнасці не ў залік; з Эндзі было скончана.

І ўсё адно, кожны раз, ідучы цераз гэтае поле, Рой перажываў цяжкія хвіліны. А раптам Эндзі вярнуўся! — і, стукаючыся ў дзверы і адчыняючы знаёмую засаўку, пакутаваў ад сумненняў.

— Ну і чалавек, заўсёды з'яўляецца як прывід з хворымі нервамі, — сказала яму Джын Эндрус. Яна спалохалася гэтак жа, як і Руф Мак-Нэйр, і Рой засмяяўся, як умеў смяяцца толькі ён, па-першае, таму, што яна спалохалася, а пасля і таму, як яна гэта прамовіла. Ён ведаў, што ніводнай тутэйшай жанчыне такое і ў галаву не прыйшло б.

— Хэло, місіс Эндрус, — прамовіў Рой і ветліва, і ніякавата.

— Хэло, Рой, — адказала яна.

— Я прынёс пушніну. — Ён дастаў звязкі.

— А я ў такое надвор'е чакала вас не раней наступнага тыдня, — сказала яна.

Яму хацелася пажартаваць, што не чакаў яго і інспектар, але ён яшчэ не дазваляў сабе такога панібрацтва з ёю. Ён проста паклаў скуркі на цырату кухоннага стала. Пакуль яна разглядвала іх, ён падняў века драўлянай лавы-кладоўкі і дастаў адтуль некалькі старых газет.

— Толькі чатырнаццаць, — сказала яна. — Дрэннае паляванне, Рой.

— Яшчэ ніколі не здабываў так мала скурак з такой цяжкасцю, — сказаў ён.

— Затое добрыя. — Яна падняла скурку лісы.

— Гэта праўда, але якія яны хітрыя, — сказаў Рой. — Пакуль вось гэтую даставаў з пасткі, я і не думаў, што яна жывая. А як толькі вызваліў ёй галаву, яна ўкусіла мяне за руку і стала ўцякаць. Давялося застрэліць. Добра яшчэ, што скурка засталася цэлай, я патрапіў проста ў вока. Паляўнічае шчасце, — дадаў ён.

— Якое варварства, — зазначыла місіс Эндрус.

Рою зусім не падабалася, што яго лічаць жорсткім, але нязвыклы выраз развесяліў яго і ён упершыню з часу з'яўлення тут зірнуў на місіс Эндрус.

Яна была невысокага росту, крыху ніжэйшая за Роя, але значна танчэйшая. Хоць ёй было ўжо каля сарака, але бледная скура яе была не па гадах свежая і гладкая; і ніякай вясковай грубаватасці не было ў гэтай яшчэ не старой з выгляду гараджанкі. Рухі яе былі больш рэзкія і хуткія, чым у жыхарак Сент-Элена, але ў іншым яна была даволі вытанчаная. «Нарадзілася ў трамваі, выхоўвалася на далікатэсах», — гаварыў Рой, калі даведаўся пра Джын гэтулькі, што пачаў заўважаць яе рэзкія рухі і празрыстую скуру. Гледзячы як яна налівае ваду для кавы ў вялікі эмаліраваны імбрык і ставіць яго на пліту, Рой зноў адзначыў тую неадпаведнасць, якая кожны раз турбавала яго падчас сустрэчы пасля доўгага расстання. Яна была спакойная, нават ласкавая жанчына, але ў яе манерах не было сабранасці. Яе тонкія рукі і доўгія пальцы пастаянна рухаліся, але заўсёды мэтанакіравана. Яна то глыбока ўздыхала, то перабірала пальцамі кароткія валасы з завіткамі, і кожны з гэтых рухаў быў трошкі мітуслівы, недастаткова сціплы для такой жанчыны. Рой назіраў, як яна сыпала каву ў заварнік. Яна рабіла гэта менавіта так, як зрабіў бы сваімі агрубелымі рукамі няўклюдны лесавік Рой, і гэта так знервавала яго, што ён адвёў вочы. На адлегласці ён уяўляў Джын Эндрус больш стрыманай і строгай. У рэшце рэшт гэткая Джын у ёй пераможа, калі маўклівая, але яўная незадаволенасць Роя прымусіць яе зразумець і зрабіць мяккай гэтую рэзкасць, якая так не пасуе ёй. І адначасна як любіў ён нямы смех, які свяціўся ў яе ярка блакітных вачах, гарэзлівасць і гумар за звычкамі ціхоні.

— Пра Эндзі нічога не чуваць? — спытаўся ён надзвычай спакойна, загортваючы скуркі ў газету і ўкладваючы іх у куфар ля акна.

На гэтае звыклае пытанне яна звычайна адмоўна круціла галавой.

На гэты раз яна ўзяла газету з палічкі над камінам і падала яе Рою.

— Не ведаю, ці Эндзі гэта, ці не, — сказала яна, паказваючы на заметку. — У яго ёсць іншае імя?

Рой прачытаў заметку. З яе даведаўся, што нейкі Эндру Дж. Эндрус, без пэўнага месцажыхарства, асуджаны акружной сесіяй на шэсць месяцаў турэмнага зняволення за крадзеж чатырох мяшкоў збожжа і за спробу (свядома альбо не) прадаць тое ж самае збожжа яго сапраўднаму гаспадару.

Поделиться:
Популярные книги

Ботаник

Щепетнов Евгений Владимирович
1. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
4.56
рейтинг книги
Ботаник

Двойник короля 14

Скабер Артемий
14. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 14

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Сирийский рубеж 3

Дорин Михаил
7. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 3

Майами

Фишер Марк
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Майами

Газлайтер. Том 20

Володин Григорий Григорьевич
20. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 20

Базис

Владимиров Денис
7. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Базис

Убивать чтобы жить 7

Бор Жорж
7. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 7

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Черный Маг Императора 14

Герда Александр
14. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 14

Товарищ "Чума"

lanpirot
1. Товарищ "Чума"
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Товарищ Чума

Двойник короля 21

Скабер Артемий
21. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 21

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Шайтан Иван 6

Тен Эдуард
6. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
7.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 6