Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Манн Клаус

Шрифт:

Прафесар спытаўся пра гэта так, быццам ім кіравала чыста тэарэтычная цікаўнасць. Гендрык паспяшаўся запэўніць:

— Грошы мяне абсалютна не цікавяць. Праўда, зусім не цікавяць, — паўтарыў ён вельмі праўдападобным тонам, бо заўважыў, што Прафесар скруціў скептычную грымасу. — Я зусім не раздураны. Мне трэба няшмат — свежая кашуля ды флакон адэкалону на тумбачцы.

Прафесар яшчэ раз засмяяўся.

— Дэталі абмяркуеце з Кацам. Я яму ўсё скажу. — І аўдыенцыя закончылася, Гендрыка адпусцілі кіўком рукі.

— Калі ласка, кланяйцеся ад мяне вашаму цесцю, — сказаў

Прафесар, зноў заклаўшы рукі за спіну, каржакаваты, шчыльны, і напалеонаўскім крокам пайшоў па тоўстым кабінетным дыване.

Гер Кац быў за генеральнага сакратара ў Прафесара. Ён вёў справы і фінансы маэстра, засвоіў такі самы рыпучы голас, гэтак сама ж прыцмокваў языком. Перагаворы паміж ім і акторам Гёфгенам адбыліся таго ж дня. Гендрык цалкам прыняў умовы дагавору, пра якія дырэктар Шміц не адважыўся б нават заікнуцца. Умовы былі самыя жахлівыя: семсот марак месячна за мінусам падаткy. Прычым ніякіх роляў не гарантавалася. І ён гэта стрываў? Так, калі ж так трэба, раз ён хоча ў Берлін, а ў Берліне ён нікому не вядомы. Зноў усё спачатку! Гэта нялёгка, але трэба, кyды ж ты дзенешся. Ідзі на ахвяры, калі хочаш славы.

Гендрык паслаў Доры Марцін вялізны букет чайных ружаў. Да прыгожых кветак ён прыклаў паперку, на якой буйнымі каравымі літарамі напісаў толькі адно слова: "Дзякую". А дырэктарам Шміцу і Кроге паслаў ліст. Коратка і суха ставіў іх да ведаму, што, будучы дужа многім абавязаным ім абодвум, на жаль, не можа ўзнавіць кантракт з Мастацкім тэатрам, бо Прафесар запрасіў яго на бліскучых умовах. Кладyчы ліст у канверт, ён на некалькі імгненняў уявіў сабе ўражаныя твары ў гамбургскім тэатры. Пры думцы пра заліты слязьмі твар фраў фон Гэрцфэльд ён захіхікаў. І вельмі развяселены паехаў у тэатр.

Ён далажыў пра сябе ў грымёрнай Доры Марцін, але пакаёўка намякнула яму, што актрыса якраз прымае Прафесара.

— Так, я зрабіў вам гэтую дзіўную паслугу, — сказаў Прафесар, задуменна гледзячы на худыя плечы Доры Марцін, схаваныя пад хусткай. — Я ўзяў гэтага хлопца. Як бо там яго завуць?

— Гёфген, — засмяялася Марцін. — Гендрык Гёфген. Вы яшчэ запомніце гэта імя, дарагі.

Прафесар ганарыста перасмыкнуў плячмі, пацмокаў языком і выціснуў некалькі рыпучых гукаў.

— Ён мне не падабаецца, — сказаў ён у заключэнне. — Камедыянт.

— А вы супроць камедыянтаў? — Марцін паказала ва ўсмешцы зубы.

— Я супроць кепскіх камедыянтаў. — Прафесар, здавалася, гневаўся. — Супроць правінцыных камедыянтаў, — сказаў ён злосна.

Марцін раптам пасур'ёзнела, позірк яе пацямнеў.

— Ён мне цікавы, — сказала яна ціха. — Такі бессаромны. — Яна пяшчотна ўсміхнулася. — Ён абсалютна нягодны чалавек. — Яна пацягнулася амаль палка і адкінула назад дзіцячую разумную галоўку. — Ён яшчэ няраз насюрпрызіць нам, — сказала яна, летуценна ўтаропіўшыся ў столь.

Праз некалькі секунд яна рэзка ўстала і замахала на Прафесара рукамі, праганяючы яго за дзверы.

— Хопіць! — сказала яна смеючыся. — Ідзіце! Ідзіце прэч! Мне пара надзяваць парык!

Прафесар ужо ў дзвярах паспеў спытацца:

— А чаму нельга паглязець, як вы надзяваеце парык? —

І вочы ў яго загарэліся.

— Не, не, нізавошта! — Марцін затрэслася ад гневу. — Пра гэта і гаворкі быць не можа. Раптам хустка з плячэй спаўзе! — і яна шчыльней захуталася ў стракатую хустку.

Голас Прафесара гучаў здушана.

— Шкада! — выдыхнуў ён.

Калі славуты чарадзей, якому амаль усе жанчыны яго атачэння абрыдлі надта вялікай саступлівасцю, пакідаў грымёрную, у яго было пачуццё, што, як толькі ён пакіне Дору Марцін, яна за яго плячыма ператворыцца ў русалку, альбо у гнома, альбо яшчэ ў якую істоту, ужо такyю незвычайнyю, што ніхто нават не ведае, як яна называецца. Рафінаваная і дзіўная цнатлівасць вялікай актрысы наставіла Прафесара на задумлівы лад, і ён не адразу пазнаў наструненага хлопца, які, усміхаючыся, зняў перад ім стракаты капялюш з пяром. Толькі пасля зразумеў, што гэта Гёфген вітаў яго з такім дагодлівым какецтвам.

Новая, ашаламляльная сітуацыя рэзка амаладжае Гендрыка Гёфгена. Правінцыйная слава, даволі-такі ўтульная, засталася ззаду. Ён зноў пачатковец, трэба зноў заявіць пра сябе. Каб дастацца да вярхоў, трэба натужыць усю сілу. Гендрык з прыемнасцю заўважае, што сіла ў яго ёсць, яна гатовая да ўжытку. Ён падабраўся, скінуў амаль увесь лішні тлушч, яго рухі — рухі воіна і танцора. Хто ўмее так усміхацца, хто ўмее так прамяніць вачыма, той даб'ецца поспеху. У яго голасе ўжо гучыць радасць перамог, якіх пакуль што няма, але яны не забавяцца.

З удумлівай цікавасцю, у якой сапраўдны інтарэс змешаны з халоднай цікаўнасцю, Барбара назірае за новым разбегам свайго мужа. Дзесь пагардліва, дзесь з захапленнем цікyе яна за Гендрыкам: ён увесь час у дарозе, увесь час у дзеянні, паблізу вялікіх здзяйсненняў, так і развяваецца крыссе скуранога паліто, так і мільгаюць сандалеты. Барбара вярнулася да Гендрыка, як гэта і раіў яе сябар Себасцьян. І не каецца. Ператвораны, увесь напяты, як струна, Гендрык, у гэтых цесных мэбляваных пакойчыках падабаецца ёй куды больш за правінцыйнага куміра, што ўжо быў аплыў салам, што быў ладзіў прыёмчыкі ў "Г. М." і спрабаваў строіць з сябе буржуазнага сужэнца ва ўтульнай кватэры консуліхі Мёнкебэрг. Барбара не так ужо й дрэнна пачуваецца ў двух цёмных пакоях, якія яна дзеліць са сваім Гендрыкам. Ёй падабаецца сустракацца з ім вечарамі, пасля спектакля, у якой-небудзь цёмнай маленькай кавяраньцы, дзе электрычны раяль скардліва нyдзіцца ў змроку, дзе пірожныя быццам рашчынены з гліны і кардону і дзе няма знаёмых.

Барбара з усё большай цікавасцю слухае, як Гендрык з дрыжыкамі ў голасе мітусліва гаворыць пра далейшы лёт сваёй кар'еры. У такія хвіліны яна добра ведае: ён не прыкідваецца. Яго бледны твар у мораку лядашчай кандытарскай, поўнай сумніўных пахаў, быццам фасфарэсцыруе, як гніляк уначы. Прагны рот з пачуццёвымі, прыгожа выгнутымі губамі ўсміхаецца. Моцны падбародак з ямкай пасярэдзіне ўладалюбна адтапыраны наперад. Блішчыць манокль. Шырокія з рыжымі валасамі рукі, якія праз нейкія чароўныя сілы здаюцца прыгожымі, усхвалявана паігрываюць з абрусам, запалкамі, з усім што папала.

Поделиться:
Популярные книги

Старая школа рул

Ромов Дмитрий
1. Второгодка
Фантастика:
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Старая школа рул

Граф

Первухин Андрей Евгеньевич
8. Ученик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Граф

Мальвиль

Мерль Робер
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
альтернативная история
8.29
рейтинг книги
Мальвиль

Агенты ВКС

Вайс Александр
3. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Агенты ВКС

Неучтенный элемент. Том 4

NikL
4. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 4

Воин-Врач

Дмитриев Олег
1. Воин-Врач
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Воин-Врач

Глава рода

Шелег Дмитрий Витальевич
5. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
6.55
рейтинг книги
Глава рода

Третий. Том 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 6

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Звездная Кровь. Экзарх III

Рокотов Алексей
3. Экзарх
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх III

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3