Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Манн Клаус

Шрифт:

— Вы гэта кажаце без злосці, Дора Марцін.

Яна адказвае гэтак сама спакойна, дзелавіта:

— Вы памыляецеся, Гендрык. Я ні на кога не крыўджуся, я прымаю ўсіх такімі, якія яны ёсць.

Тут Гендрык паварочвае да яе твар, з якога ўжо зняты д'бальскія бровы і ўся раскоша фарбаў.

— Дзякую, што прыйшлі, — кажа ён мякка, і вочы яго блішчаць.

Але яна адмахваецца, быццам хоча сказаць: кінем гэтыя жарты! Ён, здаецца, не заўважае яе жэсту і пяшчотна пытаецца:

— Якія ў вас бліжэйшыя планы, Дора Марцін?

— Я навучылася англійскай мовы, — адказвае яна.

Ён робіць здзіўлены твар.

— Англійскай? Чаму? Чаму менавіта англійскай?

— Бо я буду іграць у Амерыцы, — кажа Дора Марцін,

не адводзячы ад яго спакойнага, выпрабавальнага позірку.

Як што ён усё яшчэ іграе неразуменне: "Чаму? Чаму менавіта ў Амерыцы?" — яна кажа ўжо нецярпліва.

— Бо тут усё прапала, дарагі. Хіба вы гэтага яшчэ не заўважылі?

Ён гарачыцца:

— Што вы кажаце, Дора Марцін? Для вас жа нічога не зменіцца! Ваша становішча непахіснае! Вас жа любяць — сапраўды любяць тысячы і тысячы! Ніхто з нас, вы ж ведаеце, ніхто з нас не карыстаецца такой любоўю, як вы.

Тут усмешка яе робіцца такою сумнаю і пакеплівай, што ён змаўкае.

— Любоў тысячаў! — кажа яна амаль бязгучна. І паціскае плячамі. І пасля паўзы міма Гендрыка, у пустату: — Знойдуцца іншыя любімцы.

Ён усхвалявана:

— Але тэатр прыносіць прыбыткі. Тэатр заўсёды будзе цікавіць людзей, што б ні сталася з Германіяй.

— Што б ні сталася з Германіяй, — ціха паўтарае Дора Марцін і раптам устае. — Ну, дык я зычу вам усяго добрага, Гендрык, — кажа яна хутка. — Мы доўга не ўбачымся. Днямі я еду.

— Днямі? — пытаецца ён сумеўшыся.

І яна адказвае, гледзячы ўдалечыню:

— Больш чакаць няма чаго. Мне тут рабіць няма чаго.

Потым дадае:

— Але вам заўсёды будзе добра, Гендрык Гёфген. Што б ні сталася з Германіяй.

На яе твары пад рыжай грывай — бадай, занадта вялікім для вузкага, маленькага цела — гордасць і скруха. Яна павольна ідзе да дзвярэй і пакідае грымёрную Гендрыка Гёфгена.

VІІ

Пакт з д'яблам

О гора! пацямнела неба над гэтай краінай. Адвярнyў Бог аблічча сваё ад гэтай краіны, патокі крыві і слёз льюцца па вуліцах гарадоў.

О гора! Гэтая краіна заліта брудам, і ніхто не ведае, калі яна зноў ачысціцца — якою каятою, якімі ахвярамі яна зможа акупіць сваю ганьбу? На крыві і слязах расчынена гразь на ўсіх вуліцах, ва ўсіх гарадах. Усё прыгожае — апаганена, усё праўдзівае — сплюгаўлена хлyснёю.

Брудная брахня рвецца да ўлады ў гэтай краіне. Яна ягліць, лямантуе ў залах сходаў, з мікрафонаў, з газетных палосаў, з кінаэкрана. Яна раззяўляе пашчу, і з гэтай пашчы патыхае смуродам, гэты смурод многіх гоніць прэч з краіны, а тыя, што вымушана застаюцца, пакутуюць, як у смярдзючай катоўні.

О гора! Апакаліптычныя вершнікі лятуць па зямлі, тут яны зрабілі прывал і абвясцілі пра сваю мярзотніцкую ўладу. Яны хочуць заваяваць увесь свет. Гэта іхняя мэта. Яны хочуць валадарыць над землямі і акіянамі. Іх выродлівасці мусяць пакланяцца як новай прыгажосці. Там, дзе сёння з іх смяюцца, заўтра перад імі ўпадуць ніцма. Яны поўныя рашучасці захапіць увесь свет, прынізіць яго і загубіць, як сваю краіну, якую яны ўпрыгонілі, зганьбілі і загубілі. Як нашу няшчасную радзіму, над якою пацямнела неба, ад якой Бог адвярнуў аблічча сваё. Цяпер на нашай радзіме ноч. Мярзотнікі раз'язджаюць па яе акругах у раскошных аўтамабілях, на самалётах, у спецыяльных цягніках. Яны калесяць па ўсёй краіне. На рыначных пляцах гарлаюць сваю хлусню. І ў кожным куце, дзе толькі аб'явяцца яны альбо іх подлыя памагатыя патyжнікі і саўдзельнікі, тухне святло розуму, робіцца цёмна.

Артыст Гендрык Гёфген быў у Іспаніі, калі дзякуючы інтрыгам у палацы шаноўнага рэйхспрэзідэнта і генерал-фельдмаршала чалавек з брахлівым голасам, якога Ганс Міклас і з ім ці мала раздyраных невукаў называлі фюрэрам, зрабіўся рэйхсканцлерам.

Артыст Гендрык Гёфген іграў элегантнага аферыста ў дэтэктыўным фільме. Непадалёк ад Мадрыда ішлі натурныя здымкі. Увечары пасля напружанага дня ён стомлены вярнуўся ў сваю гасцініцу, купіў у кансьержкі газету і спалохаўся. Як? Балбатун, з якога так часта смяяліся ў колах адухоўленых і духоўна вытрыманых таварышаў, раптам зрабіўся самым магутным чалавекам у дзяржаве? "Жахліва, — падумаў артыст Гёфген, — агідны сюрпрыз! А я ж быў абсалютна ўпэўнены, што нацыстаў няварта прымаць на сур'ёзе! Ну, вось табе й маеш!"

Ён стаяў у сваім прыгожым вясновым гарнітуры бэж у холе гатэля "Рыц", дзе публіка абмяркоўвала злавесныя падзеі ў Грманіі і рэакцыю на іх біржы. Небаракy Гендрыка кідала то ў жар, то ў холад, калі ён думаў пра тое, што ў яго наперадзе. Многія, каму ён прычыніўся злом, цяпер мецьмyць нагодy паквітацца. Цэзар фон Мук, напрыклад. Ах, навошта гэта ён дарэшты сапсаваў адносіны з песняром "крыві і глебы" і так рашуча адхіляў ягоныя п'есы? Якая недаравальная памылка! Цяпер усё ясна, але ўжо занадта позна. Занадта позна, бо сярод нацыстаў — адны ворагі. Уражанаму Гендрыку давялося ўспомніць і пра маленькага Ганса Мікласа — чаго б ён не даў, каб сцерці, закрэсліць той злашчасны інцыдэнт у Гамбургскім мастацкім тэатры! І пасварыліся ж у сутнасціі за дробязь! Але ж хто б мог падумаць! А Лота Ліндэнталь? Вельмі нават магчыма, што яна зрабілася важнай пярсонай і можа памагчы яму альбо напаскудзіць...

Гендрык увайшоў у ліфт, у яго дрыжалі калені. Ад сустрэчы з калегамі, назначанай на сённяшні вечар, ён адмовіўся. Загадаў падаць абед у нумар. Выпіў паўбутэлькі шампанскага. Настрой крыху палепшыўся. Трэба заставацца халодным і цвярозым, не панікаваць. Так званы фюрэр, значыцца, цяпер рэйхсканцлер — паскудна. Але як бы там ні было, ён пакуль што яшчэ не дыктатар і, трэба думаць, ніколі ім не бyдзе. "Людзі, якія заклікалі яго да ўлады, нямецкія нацыяналісты, ужо ж такі паклапоцяцца, каб ён не сеў на карак", — думаў Гендрык. Потым ён успомніў пра вялікія апазіцыйныя партыі, яны ж пакуль што ёсць. Сацыял-дэмакраты і камуністы будуць супраціўляцца, магчыма, нават са зброяй, так, не без прыемнасці і не без страху рашыў Гендрык Гёфген, седзячы ў нумары за бутэлькай шампанскага. Не, да нацыянал- сацыялісцкай дыктатуры яшчэ далёка! Можа нават, сітуацыя рэзка пераменіцца: спроба аддаць нямецкі народ на гвалт фашызму можа закончыцца сацыялістычнай рэвалюцыяй. Гэта вельмі нават магчыма, і вось тады якраз і выявіцца, што артыст Гёфген няма ладy які хітры і прадбачлівы. Але дапусцім нават, што нацысты застануцца ва ўладзе: чаго, зрэшты, Гёфгену іх баяцца? Ён не ўваходзіць ні ў якую партыю, ён не яўрэй. Тое, што ён не яўрэй, раптам здалося Гендрыку шчаслівым і поўным значнасці суцяшэннем. Якая неспадзяваная і важная перавага! Раней гэта неяк недацэньвалася! Ён не яўрэй, значыцца, яму могуць дараваць усё, нават той факт, што ў кабарэ "Буравеснік" яго віталі як "таварыша". Ён залатавалосы рэйнец. Бацька яго залатавалосы рэйнец, пакуль фінансавыя клопаты не зрабілі яго сівым. А маці Бэла і сястра Ёзі беззаганна залатавалосыя, з берагоў Рэйна. "Я — залатавалосы рэйнец", — напяваў Гендрык Гёфген, развяселены шампанскім і сваімі развагамі. І ў выдатным настроі лёг у ложак.

На раніцу, праўда, на душы зрабілася зноў неспакойна. Як паставяцца да яго калегі, якія, са свайго боку, ніколі не выступалі ў "Буравесніку" і якіх паэт Мук ніколі не называў "бальшавікамі"? Калі ўсе разам выпраўляліся на здымкі, яму нават здалося, што з ім трымаюцца халаднавата. Толькі комік-яўрэй завёў з ім доўгую размову, але гэта хутчэй за ўсё можна было прыняць як трывожны знак. Гендрык адчуваў сябе ізаляваным і ўжо крыху пакутнікам і таму пачаў гарачыцца і зрывацца. Коміку ён сказаў, што нацысты неўзабаве праваляцца і аскандаляцца. Але маленькі гумарыст апасліва адказваў:

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника XXXI

Винокуров Юрий
31. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXXI

Газлайтер. Том 40

Володин Григорий Григорьевич
40. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 40

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Эволюционер из трущоб. Том 2

Панарин Антон
2. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 2

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Тринадцатый V

NikL
5. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый V

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2

Натиск

Осадчук Алексей Витальевич
12. Последняя жизнь
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
6.20
рейтинг книги
Натиск

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 35

Володин Григорий Григорьевич
35. История Телепата
Фантастика:
аниме
боевая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 35

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...