Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Манн Клаус

Шрифт:

Ён адказваў механічна і глядзеў, здавалася, міма яе. Але не, ён пажыраў яе вачыма з нейкай дзіўнай і рассеянай прагавітасцю:

— Так, поспех.

— Я так і дyмала, — кіўнyла яна задаволена. — Але ты стомлены. Табе нядобра?

Даць гарбаты?

Ён моўчкі паківаў галавою.

Яна села побач з ім на шырокі падлакотнік фатэля.

— У цябе такія дзіўныя вочы... — Яна заклапочана разглядвала яго. — Дзе твае акyляры?

— Разбіліся.

Ён паспрабаваў yсміхнyцца. Спроба не ўдалася. Фраў Бэла дакранyлася пальцамі да яго лысай галавы.

— Як нядобра! — сказала яна, нахіліўшыся да яго.

І тyт ён заплакаў. Ён нахіліўся наперад yсім корпyсам, yткнyўся лобам y калені маці. Плечы ўздрыгвалі.

Фраў Бэла прывыкла да нервовых прыпадкаў сына. Але тyт яна спалохалася. Інстынкт падказваў ёй, што ў гэтага плачy іншыя, больш глыбокія і дрэнныя прычыны, што гэта не тыя маленькія прыстyпы, якія ён сам сабе часта дазваляў.

— Але што ж y цябе сталася, што?.. гаварыла яна. Яе твар, такі падобны на твар яе сына, але як бы больш нявінны і разам з тым больш вопытны, быў каля ягонага тварy. Яна адчyвала на сваіх рyках слёзы. Ён моцным рyхам абхапіў яе за шыю, быццам хацеў за яе ўтрымацца. Яе прычоска растрапалася. Яна чyла, як ён пыхціць і стогне.

Сэрца яе разрывалася ад спагады. Спагадаючы, яна зразyмела ўсё. Яна зразyмела ўсю яго вінy, яго вялікае банкрyцтва і горыч ад непаўнаты раскаяння. Яна зразyмела, чамy ён тyт ляжыць і плача.

— Нy, Гайнц, — шаптала яна. — Нy, Гайнц, сyпакойся ж! Не ўсё ж так страшна! Нy, Гайнц! — Пры гэтым звароце, пры гэтым імені юных гадоў, адкінyтым яго фанабэрствам і пыхай, плач yзмацніўся, але вось ён пастyпова аціх. І плечы сyпакоіліся. І твар yжо ціха пакоіўся на плячы ў фраў Бэлы.

Прайшла не адна хвіліна, перш чым ён памалy падняўся. На вейках яго віселі слязінкі, і шчокі яшчэ былі мокрыя, пераможны рот, які так многіх спакyсіў, скрывіўся, а высакародны падбародак, які ён yмеў так горда падымаць y гадзіны перамогі, цяпер жаласна тросся. І, стоячы так, адкінyўшы стомлены, мокры ад слёз твар, раскрыліўшы рyкі прыгожым, жаласным, бездапаможным жэстам, ён yсклікнyў:

— І чаго ім yсім ад мяне трэба? Чаго мяне пераследyюць? Чамy ўсе такія жорсткія? Я ж yсяго толькі самы звычайны актор!

Усе персанажы гэтай кнігі ўяўляюць сабою тыпы, а не партрэты.

Клаўс Ман.

Поделиться:
Популярные книги

Эпоха Опустошителя. Том II

Павлов Вел
2. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том II

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Древесный маг Орловского княжества 3

Павлов Игорь Васильевич
3. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 3

Адвокат Империи 14

Карелин Сергей Витальевич
14. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 14

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Я еще не бог. Книга XXXV

Дрейк Сириус
35. Дорогой барон!
Фантастика:
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще не бог. Книга XXXV

Я спас СССР! том 2

Вязовский Алексей
2. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Я спас СССР! том 2

Кодекс Охотника XXXI

Винокуров Юрий
31. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXXI

Наномашины, первоклашка! Том 4

Новиков Николай Васильевич
4. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, первоклашка! Том 4

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Снайпер

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Жнец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.60
рейтинг книги
Снайпер

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI