Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Манн Клаус

Шрифт:

Такімі скаргамі і ламентацыямі канчаліся візіты ў паддашак Джульеты. Перш чым пакласці на начны столік пяць марак і пайсці, ён казаў сваёй прынцэсе, што кахае яе куды, куды больш, чым Барбару.

— Гэта няпраўда, — адказвала Джульета спакойным і глыбокім голасам. — Зноў хлусня.

На гэта Гендрык усміхаўся шматзначна, хваравіта, пакепліва, крыху прасветлена.

— Хлусня? — перапытваў ён ціха. І потым светлым голасам з паднятым падбародкам: — Ну, мне пара ў тэатр...

Рэпетыцыі новай пастаноўкі "Снy ў летнюю ноч", у якой Гендрык іграў караля эльфаў Аберона, і падрыхтоўка да вялікага рэвю былі яму важней і хвалявалі куды больш, чым складанае, але пустое пытанне, каго ён кахае больш — Барбару ці Джульету.

— Наш брат не мае права ўхіляцца ад працы дзеля прыватных

спраў, — тлумачыў ён сваёй прыяцельцы Гедзе. — Бо мы ж такі, зрэшты, найперш — мастакі, — казаў ён, і твар яго набываў складаны горда-пераможны, пакутніцкі выраз.

Барбара, якая праводзіла дні ў спорце, чытанні, маляванні і пісьмах, альбо на выстаўках, альбо ў універсітэце, часам вечарамі заходзіла ў тэатр па Гендрыка. Бывала, яны праводзілі гадзінку ў грымёрнай альбо ў "Г. М.", — праўда, Гендрык не вельмі любіў гэта. Падазраючы, што жонка будзе падбіваць супроць яго калегаў, ён усяляк перашкаджаў кантактам паміж ёю і трупай. Марна спрабавала Барбара зрабіць накіды дэкарацый для адной зімовай прэм'еры. Гендрык шмат разоў абяцаўся ёй перагаварыць з тэатральнай дырэкцыяй, дабіцца заказу, і кожнага разу прыходзіў з адказам, што дырэктары Шміц і Кроге зусім не супроць такой ідэі, але што ўсё рушыцца ад супраціўлення фраў фон Гэрцфэльд.

І гэта не было высмактана з пальца. Геда і насамрэч рабілася нязноснай і змрочнай, як толькі гаворка заходзіла пра Барбару. Палкая рэўнасць рабіла разумную жанчыну злоснай і несправядлівай. Яна не магла дараваць "гэтай" Барбары, што Гендрык ажаніўся з ёю. Наўрад ці фраў фон Гэрцфэльд была настолькі пахапная, каб мець нейкія сур'ёзныя віды на Гендрыка. Яна ведала пра дзіўныя густы любага ёй чалавека, яна была прысвечана ў змрочную таямніцу ягоных узаемінаў з прынцэсай Тэбаб. Роля, якою яна мусіла задавольвацца — і шмат гадоў задавольвалася — была роля сястры і даверніцы. І раптам менавіта гэтую ролю ў яе аспрэчвае Барбара. Геда цешыла сябе тым, што суперніца грае ролю недасканала... Гендрык не гаварыў пра гэта адкрыта і ясна, але абвостраны інстынкт раўнівіцы і без таго адгадваў усё сам: фраў фон Гэрцфэльд ведала, што тут крыецца, — дачка тайнага радцы занадта патрабавальная. Трэба забыць пра сябе, адмовіцца ад сябе, каб сужыцца з Гендрыкам Гёфгенам. Бо такі чалавек, як ён, найперш думае пра сябе. А Барбара патрабавала ад яго занадта шмат. Яна прэтэндавала на шчасце. З гэтага фраў фон Гэрцфэльд толькі пагардліва пасмейвалася. Чаго ж не разумее фанабэрыстая Барбара? Адзінае шчасце, якое можа даць мужчына тыпу Гендрыка Гёфгена,— гэта яго хвалюючая прысутнасць, яго чароўная блізкасць...

Нешта падобнае адчувала і маленькая Ангеліка, але мілае і пяшчотнае стварэнне ў адрозненне ад ужо прыстарэлай Гэрцфэльд здолела цалкам аддацца волі лёсу. Маленькая Зіберт пакутавала, але не ненавідзела. Жонку Гёфгена Барбару яна прыняла з нясмелым шанаваннем. Калі тая, якой яна зайздросціла, аднаго разy ўпусціла з рук хусцінку, Ангеліка хуценька нагнyалася падняць. Барбара не без подзіву падзякавала, а маленькая Зіберт пачырванела, бездапаможна ўсміхалася і спалохана мружыла блізарукія вочы.

Адносіны Барбары з безнадзейна закаханымі ў яе мужа фраў фон Гэрцфэльд і Ангелікай былі заблытаныя і цяжкія, але тым шчыршыя былі яны з астатнімі дамамі трупы. З Моц яна мела звычку падрабязна абгаворваць цэны на прадукты, краўцоў і хібы мужчын наогул і характарнага актора Петэрсана ў прыватнасці. Барбара ўмела так міла выслухоўваць словацечывы прастадушнай, тэмпераментнай жанчыны, што Моц прыйшла да высновы, якую яна ахвоча выказвала, што маладая фраў Гёфген "класная баба". Гэтае меркаванне падзяляла і Морэнвіц: Барбара нават не мазалася і наогул ані не прэтэндавала на "інфернальнасць", а тым самым ніяк не магла быць канкурэнткай адстаўленай Рахэлі.

І Петэрсэн і Рольф Банэці называлі маладую жонку Гёфгена "сваім хлопцам"; тата Ганзэман буркліва дабразычыў ёй, бо яна спраўна плаціла за ежу; швейцар Кнур вітаў яе па-вайсковаму, бо ведаў, што яна дачка тайнага радцы; дырэктары Шміц і Кроге часта гутарылі з ёю. Шміц спачатку абмяжоўваўся паблажлівымі какетлівымі жартамі, але неўзабаве зразумеў яе разумную і дзейсную цікавасць да фінансавых

клопатаў тэатра і ўжо ўцягваў яе ў працяглыя размовы на гэтую заўсёды актуальную, вечна трывожную тэму. Оскар Х. Кроге, са свайго боку, адкрыў ёй сваю скруху пра сумніўны рэпертуар Мастацкага тэатра. Стары паборца інтэлектуальнага тэатра, ён быў сведкам таго, як у ягонай установе скетчы і аперэты пачалі выціскаць сур'ёзныя рэчы. Віна тут клалася не толькі на Шміца, які пра ўсё павінен быў меркаваць з пазіцый касавага збору. За зніжэнне літаратурнага ўзроўню быў адказны таксама і Гёфген, як парадаксальна гэта ні магло здацца. Ён гаварыў пра рэвалюцыйны тэатр, а сам ставіў дурныя п'ескі на забаву публіцы. Рэвалюцыйны тэатр — так і не адчынены — апраўдаў бы пастаноўку баевікоў. Кроге, нягледзячы на сваё прынцыповае непрыняцце камунізму, зайшоў аж так далёка, што ўжо актыўна выступаў за неадкладнае адкрыццё запланаванай студыі, якая разам з рэвалюцыйным духам унесла б у тэатр свежы струмень сапраўднага мастацтва. А Гендрык, выдалікачваючыся ў красамоўстве, сцвярджаў, што спачатку трэба абсалютна заручыцца любоўю публікі і прэсы на пастаноўках рэчаў лёгкіх і даступных, а ўжо толькі тады замахвацца на стварэнне рэвалюцыйнага тэатра. Магчыма, што Ота Ульрыхс, такі ж самы цярплівы, як і поўны энтузіязму, і верыў гэтым довадам свайго добрага сябра. Але Барбара была больш скептычная.

Яна любіла гутарыць з Ульрыхсам. Ёй падабалася безумоўнасць і прастата ягонага мыслення. Сама яна больш схілялася да сумненняў. Зрэшты, яна запэўнівала, што нічога не разумее ў палітыцы, і ў гэтым Гендрык яе падтрымліваў.

— Ты не маеш аніякага ўяўлення, наколькі ўсё гэта сур'ёзна, — казаў ён ёй, накідаючы на сябе маску старой тыранічнай гувернанткі. — Ты да ўсяго падыходзіш з пазіцый гульні, з халоднай цікаўнасцю. Вера ў рэвалюцыю для цябе толькі пацешны псіхалагічны феномен. А для нас гэта святая святых.

Так гаварыў Гендрык. Ота Ульрыхс, які добрую палавіну жыцця і даходаў аддаў палітычнай працы, здаваўся менш строгім. Ён па-бацькоўску прывячаў Барбару, але заўсёды прыязна.

— Вы прыйдзеце да нас, Барбара, я ведаю, — казаў ён упэўнена. — Вы ж ужо цяпер ведаеце, што з намі праўда і будучыня. Вы толькі крышачку баіцеся прызнацца ў гэтым самой сабе і зрабіць адпаведныя высновы.

— Можа, я і праўда проста крышку баюся, — усміхалася Барбара.

А тым часам яна не магла ўдосыць наздзіўляцца з той дабрадушнай цярплівасці, з якою ён ставіўся да Гёфгена, які так марудзіў з рэвалюцыйным тэатрам. Яна прыспешвала Гёфгена, настойвала хутчэй адкрыць тэатр, зрэшты, яна мела на тое свае асабістыя, эгаістычныя падставы: ёй хацелася зрабіць эскізы дэкарацый для першай пастаноўкі з рэвалюцыйнага цыклу.

— Яно, канечне, так — справа гэта не мая, — ледзь не кожнага дня даводзіла яна Гендрыку, — у мяне вера ў сусветную рэвалюцыі не святая святых, але мне сорамна за цябе, Гендрык. Калі ты сур'ёзна не возьмешся за справу, ты проста паставіш сябе ў смешнае становішча.

Пасля такіх заўвагаў твар у Гендрыка бляднеў, рабіўся непранікальным. І вочы яго пачыналі касавурыцца ўжо не з какецтва, а ад раздражнення.

Ён звысака адказваў:

— Дылетанцкая балбатня. Твая цемната ў пытаннях рэвалюцыйнай тактыкі абсалютная.

Яго рэвалюцыйная тактыка заключыалася ў тым, што ён штодня прыдумваў ўсё новыя і новыя выкруткі, каб толькі адцягнуць рэпетыцыі для рэвалюцыйнага тэатра. Але каб хоць што-небудзь зрабіць для рэвалюцыі, ён неспадзявана рашыў выступіць з дакладам на тэму "Пра сучасны тэатр і яго маральную адказнасць". Кроге, які ўсё больш натхняўся гэтай тэмай, аддаў Гёфгену памяшканне Мастацкага тэатра на нядзельную раніцу. Даклад Гёфгена быў складзены часткова са слоў поўнага этузіязму дырэктара, часткова са слоў Ота Ульрыхса і зрабіў даволі моцнае ўражанне: гэта была патэтычная прамова, якая нікога ні да чога не абавязвала, у якой як ліберальна, так і па-марксісцкy настроеныя маладыя людзі з залы знайшлі шмат фраз і выразаў, якія ім вельмі спадабаліся. У канцы ўсе запляскалі, і амаль усе былі перакананыя ў сумленнасці мастацка-палітычных памкненняў Гендрыка. На другі дзень пра гэта падрабязна пісалі ў газетах. Такіх водгукаў якраз і чакаў Гендрык Гёфген.

Поделиться:
Популярные книги

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Волкодав

Семёнова Мария Васильевна
1. Волкодав
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
9.46
рейтинг книги
Волкодав

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

Зодчий. Книга V

Погуляй Юрий Александрович
5. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга V

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Телохранитель Генсека. Том 2

Алмазный Петр
2. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 2

Сапер

Вязовский Алексей
1. Сапер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.29
рейтинг книги
Сапер

Развод в 45. От любви до ненависти

Гофман Крис
6. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.40
рейтинг книги
Развод в 45. От любви до ненависти

Ваше Сиятельство 4т

Моури Эрли
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т

Российские фантасмагории (сборник)

Булгаков Михаил Афанасьевич
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Российские фантасмагории (сборник)

Демон-хранитель

TsissiBlack
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.20
рейтинг книги
Демон-хранитель

Наномашины, внучок! Том 2

Новиков Николай Васильевич
2. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, внучок! Том 2