Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Любіць ноч — права пацукоў

Станкевіч Юры

Шрифт:

ррррррррррррррррррр

і ўжо амаль ноччу, калі цёмнае неба над галавой заіскрылася там-сям зоркамі, ён выйшаў з дома ў сад — музыку за плотам ужо выключылі, але шум і ўскрыкі з боку былога фралоўскага надворка ўсё яшчэ даносіліся да яго слыху, і мужчына доўга сядзеў на ганку, вылоўліваючы паўзы цішыні, якія станавіліся ўсё больш аб’ёмнымі і працяглымі, пакуль урэшце не запоўнілі ўсю прастору, і вушы лавілі толькі камарыны звон ды аднастайнае сакатанне цвыркуноў, калі раптам яму здалося, што ў маленькім акне хляўка на мяжы фралоўскай сядзібы мільганула святло, і Даніла Прусак насцярожыўся, а потым некалькі хвілін запар назіраў за тым месцам, аж да напругі ў вачах, але цемра з таго боку была такая ж шчыльная, як і ў самым далёкім кутку саду, і ён вырашыў, што яму проста прымроілася, але нешта неасэнсаванае, нейкая трывога падсвядома перашкаджала яму ісці ў дом, і

мужчына, памацаўшы ў кішэні, ці ёсць запалкі, паволі пакрочыў у напрамку да пабудовы, стараючыся ступаць бязгучна, не шумець, быццам ішоў не па сваім участку, а па незнаёмай і варожай яму зямлі, думкі пра гэта, узнікнуўшы, не пакідалі яго, бо памяць калі-нікалі падказвала і пракручвала адзін і той жа фрагмент: цела сястры на падлозе з прыціснутымі да грудзей рукамі і выразам жаху на твары, але мужчына адагнаў гэтыя думкі, ціха падышоў да дзвярэй і пацягнуў іх на сябе, і дзверы, рыпнуўшы, адчыніліся, і ён, пашкадаваўшы, што ў доме няма ліхтарыка, выняў запалкі, чыркнуў адну аб карабок і ступіў цераз парог, пасля чаго стаў, сцішыўшы дыханне і ўзіраючыся ў трапяткія цені ад святла на сценах, але святло мігнула і пагасла — запалка дагарэла, і ён выцягнуў з карабка другую, але яна не запалілася, толькі выбухнула іскрай і зашыпела, і мужчына не стаў запальваць трэцюю, а знерухомеў у цемры, прыслухоўваючыся да самых малых і нязначных гукаў, але іх, лічы, не было, і ён зрабіў крок назад, навобмацак зноў пацягнуў рыпнуўшыя дзверы і пераступіў парог, а потым павярнуўся, каб выйсці тварам наперад і адначасова зачыняючы за сабой дзверы, як раптам цемра перад ім амаль бязгучна скалыхнулася і абрынулася на яго, і мужчына ступіў яшчэ па інерцыі крок-другі, а потым ногі яго падламаліся, і ён цяжка рухнуў на зямлю, губляючы прытомнасць; і стала ўжо світаць, прайшло, можа, гадзіны дзве, калі ён ачуняў, урэшце ён не згадваў пра час, бо галаву працінаў боль, а рука, калі ён намацаў месца ўдару на галаве, стала ліпкай ад крыві, і мужчына адчуў ледзь улоўны, характэрны пах железа; са стогнам узняўся на адно калена, а потым на ногі і азірнуўся навокал, але ўсё ў садзе і ля хляўка было па-ранейшаму: хіба што цішыня стала больш выяўная — не было чуваць ні птушак, ні цвыркуноў, раса ўвільгоціла яго ногі і вопратку, і ён з цяжкасцю рушыў у бок веранды, і кожны крок, як малатком, удараў яму ў скроні, а калі зайшоў у дом, то адразу зазірнуў у бакоўку — хлопчык спаў, скруціўшыся на сваім цеснаватым ужо ложку, і мужчына прыслухаўся да дыхання дзіцяці, пастаяў так з хвіліну, а потым агледзеў сябе ў люстэрку — на галаве, на месцы ўдару, была бачная аб’ёмная гематома, з якой яшчэ сачылася кроў, і Даніла Прусак змыў яе над рукамыйнікам і змазаў ёдам рану, а потым знайшоў ручнік, намачыў яго ў вадзе і прыклаў да галавы; усё гэта ён рабіў механічна, як не на сабе, пасля чаго адшукаў бутэльку гарэлкі, адкаркаваў і зрабіў некалькі глыткоў прама з рыльца, і боль паступова пачаў заціхаць, стаў прыглушаны, і ён, зачыніўшы дзверы на верандзе, як быў, у вопратцы, скінуўшы толькі чаравікі, лёг на канапу і праспаў так з гадзіну-паўтары цяжкім, перарывістым сном, а раніцай, накарміўшы даўнёнка, пайшоў з ім да Антона Кнігі, і стары якраз хварэў, але падняўся з ложка і ўважліва слухаў мужчыну і гаварыў звыклае

…я гэты горад і хто яго насяляе тэлеграфным слупам праз памыйную яму

і раіў

з’язджайце, бо тут трэба толькі страляць, а вы на гэта не пойдзеце, дый не дадуць — абложаць, як звера, свае ж

і смуткаваў

мне б маладыя гады — я б тут і хвіліны не затрымаўся, далібог, дрыгва

і даў хлмопчыку цукерку, а той, асмялеўшы, хадзіў па пакойчыку і казаў

дзедадзедадзеда

а стары папярэджваў

сцеражыцеся і будзьце абачлівы, бо цяпер яны ўжо ўвайшлі ў смак і будуць паляваць на вас, як на жывёлу, пакуль свайго не даб’юцца

і мужчына перапытаў, нібы зацікаўлена

чаго гэта — свайго?

а стары адказаў, як цвікі забіў

калі пацукі заводзяцца ў доме, то гэта дрэнная прыкмета — значыць, туды неўзабаве бяда прыйдзе, а людзей, каб падпрэгчыся ды вам дапамагчы, няма, вы ж пахадзілі па хатах, пабачылі — юдава поле

на што Даніла Прусак сказаў вяла

за вас старасць гаворыць, адзінота

пе стары толькі ўсміхнуўся

хіба не ў гэтым краі больш за ўсіх любяць здраду і здраднікаў? а стукачоў колькі тут на квадратны метр? ды я воляй клянуся, нідзе ў свеце іх столькі няма, як тут, па гэтых кватэрках затруханых, з прусакамі, у гэтых хатах, за гэтымі гнілымі парканамі

дадаў злосна і змрочна

у мяне зямлі кавалачак, дрэўцы пасаджаны: яблынькі, вішні, а каму ўсё

дастанецца? тым прыхадням ці гаўнаедам тутэйшым? ёсць нагода, каб думаць, праўда?

мужчына сказаў

я вось таксама думаю, можа, варта альтэрнатыву пашукаць, калі міліцыянты не даюць рады?

стары злосна бліснуў жалезам зубоў

да блатных звярнуцца карціць, ці як?

Даніла Прусак пацвердзіў, крыху і не без іроніі

тут зараз адзін аўтарытэт быццам кіруе, па мянушцы Эмір, у рэстаране ў яго ніколі за вячэру грошай не патрабуюць

але стары ахалодзіў

памятайце — блатныя не людзі

і пачаў з цяжкасцю хадзіць па пакойчыку ўзад-уперад

чуў я пра таго Эміра, горад невялікі, днём у більярднай быццам, а вечарам — у рэстаране; мяркую — гэта так званы «смотрящий», але што цікава — і тут сабе на шыю нашы дурыкі чужынца пасадзілі, нават адпаведнага блатнога свайго не знайшлося

звыкла бурчэў

… я гэтых аўтарытэтаў тэлеграфным слупам праз памыйную яму

папрасіў на развітанне, усміхаючыся ўсімі сваімі штучнымі зэкаўскімі зубамі

заходзьце, а то пагаварыць няма з кім, далібог, здзічэў

пасля чаго мужчына ішоў па вуліцы, дзе раз-пораз яго ахутвалі аблокі пылу — ад грузавікоў, што праязджалі, грукочучы і бразгаючы жалеззем у напаўпустых кузавах

гахтрахбахцвынь

і адначасова

рррррррррррррр

і зноў

рррррррррррррр

а даўнёнак цягнуўся следам і канькаў

піцьпіцьпіць

і мужчына зайшоў у краму і купіў пластыкавую бутэльку газіраванай вады, і хлопчык адразу ажывіўся і, заціснуўшы яе ў руках, пайшоў шпарчэй, але Даніла Прусак не павёў яго дадому, а скіраваў у гарадскі парк, і па дарозе туды, на вуліцах, ля крамаў — паўсюдна ён бачыў па два-тры такіх жа самых, як з панадворку фралоўскага дома, «бежанцаў» — жанчын і мужчын: яны вылучаліся сярод мясцовых жыхароў і знешнасцю і паводзінамі, але, як адзначыў Даніла Прусак, мала хто звяртаў на іх увагу, быццам не адчуваў нахабнай пагардлівасці чужынцаў, а калі і адчуваў, то спяшаўся хутчэй прайсці далей і не чуць іх гучна-крыклівых галасоў

будулагашаматага!

нахалабараманаза!

ралатабазаладулаба!

і ў парку, на лаўках, ля часовых драўляных павільёнаў, якія нагадвалі сабачыя будкі, іх было яшчэ больш, але ў асноўным маладых, узросту яго сына Ігната, сярод іх былі і дзве-тры іх дзяўчыны, адна з якіх праз кароткія паўзы віскліва выкрыквала расейскі мат

бляхубаматага!

але мясцовых дзяўчат усё гэта быццам толькі прыцягвала, бо яны віравалі сярод чужынцаў, рэзка і ненатуральна выгінаючы постаці і хіхікаючы

хігіхігіхагахехі

а тыя хапалі іх за голыя рукі і спіны сальнымі ад тлушчу пальцамі, бо тут жа куплялі і елі смажаныя шашлыкі і мяса і выкрыквалі

будугалашаратама!

І гергеталі па-свойму, і Даніла Прусак адчуў, як устрывожыўся хлопчык, і ўзяў яго руку ў сваю і пачаў шукаць тое, што яму было патрэбна, і сапраўды, сярод дрэваў, у зацені, па памяці знайшоў більярдную — прасторную драўляную пабудову, пафарбаваную ў сіні колер, там-сям фарба аблупілася, але шкло на вокнах было цэлае і вымытае, дзверы расчынены, і з памяшкання даностліся галасы і мяккі грукат шароў

тахтахтрахтах

і нехта казаў

стоп, двойку ў лузу, так, гатова

і, адкаркаваўшы даўнёнку бутэльку, Даніла Прусак пасадзіў таго на прыступкі, а сам зайшоў у дзверы і акінуў позіркам залу, дзе за сталом ляніва ганялі шары двое коратка стрыжаных маладых людзей у спартыўных шараварах, тэнісках і пляжных тапачках на нагах, побач, на століку, стаялі дзве пачатыя бутэлькі шампанскага і ляжалі некалькі бананаў, а збоку, у канцы залы, ля бачка з вадой, сядзела сталага веку жанчына-білецёрка і чытала кнігу, і на яго таксама зіркнулі — хутка і ацэньваюча: адзін з гульцоў быў гадоў пад трыццаць, смуглява-чорны з драпежна выцягнутымі наперад, як у пацука, сківіцамі і цяжкім позіркам цёмных вачэй, а другі гадоў на пяць-шэсць маладзейшы, з кірпатым азіяцкім носам і накачанымі біііэпсамі, ніжэй ад якіх сінела цалкам традыцыйая старамодная татуіроўка з кінжаламі і змеямі — усё гэта Даніла адзначыў, пакуль стаяў, і хацеў загаварыць, але кірпаносы апусціў кій і апярэдзіў

што, мужычок, згуляем на інтарэс?

але Даніла Прусак адмоўна пахітаў галавой, і той працягваў скрозь зубы, бо паспеў уставіць у рот запаленую цыгарэту

дык не хадзі тут, бачыш — цёплай печкі няма, буфета — таксама, а ў нас свой базар

але мужчына сказаў, падлажваючыся пад іх слэнг

я б хацеў з Эмірам пагаварыць, ёсць інтарэс, можа, зацікавіцеся

і смуглява-чорны сказаў, заганяючы шар у лузу

Эмір — гэта мы

у множным ліку

Поделиться:
Популярные книги

Уникум

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Уникум
Фантастика:
альтернативная история
4.60
рейтинг книги
Уникум

Травница Его Драконейшества

Рель Кейлет
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Травница Его Драконейшества

Убивая маску

Метельский Николай Александрович
13. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
5.75
рейтинг книги
Убивая маску

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Наша навсегда

Зайцева Мария
2. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наша навсегда

Родословная. Том 5

Ткачев Андрей Юрьевич
5. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 5

Сфирот

Прокофьев Роман Юрьевич
8. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.92
рейтинг книги
Сфирот

Наномашины, звереныш! Том 5

Новиков Николай Васильевич
5. Первый среди карапузов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наномашины, звереныш! Том 5

Тринадцатый XI

NikL
11. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XI

Главбухша

Романов Владислав Иванович
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Главбухша

Последний Паладин. Том 11

Саваровский Роман
11. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 11

Древесный маг Орловского княжества 9

Павлов Игорь Васильевич
9. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 9

Наследник для дона мафии

Тоцка Тала
2. Наследники мафии
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наследник для дона мафии

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4