Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Любіць ноч — права пацукоў

Станкевіч Юры

Шрифт:

у мяне яна не апошняя, хочаш купіць? аддам танна

і ў вачах юнака, як покліч яго шматлікіх продкаў, з’явілася непрыхаваная хцівасць, ён вагаўся — ісці за старым аднаму ці не, — адзін ён амаль ніколі не хадзіў, але тут быў нямоглы стары, і ён пайшоў, і Антон Кніга павёў яго завулкамі, часта азіраўся і гаварыў дарогай пра золата, толькі пра яго, а ведаў стары лагернік нямала, і яны ўрэшце прыйшлі, і тут чужынец убачыў Данілу Прусака, нешта адразу зразумеў і кінуўся да дзвярэй, але той заступіў яму шлях, у руках яго быў карабін, і ён сказаў

ну вось і пабачыліся, пацучоныш, памятаеш пляж

а Антон Кніга давёў

гэта іх старшога сынок — вось нам і закладнік у рукі, сам прыйшоў, агалец, золата розум засціла, цяпер кумекаеш, што рабіць будзем?

але тут прачнуўся і выйшаў даўнёнак і, убачыўшы Карыма, задрыжэў і засланіў твар рукамі, і Даніла Прусак спытаў, стрымліваючыся

гэта ён цябе, малы?

а хлопчык дрыжэў усё больш, ён задыхаўся, і мужчына тыцнуў карабінам на чужынца і загадаў

ну, пайшлі з хаты, пацучоныш

той адразу стаў шэры, страх імкліва перафарбоўваў яго, ён мяняўся на вачах і гаварыў, гаварыў бязглуздзіцу

гэта не я, праўда, не я, вы мяне адпусціце? адпусціце, я грошай дам, бацька дасць яшчэ больш, праўда, дасць

але стары выцягнуў з шафы вяроўку і пацягнуўся звязаць таму рукі за спінай, патлумачыўшы Данілу Прусаку

яшчэ бегчы кінецца, я ж яго не даганю, а ты застрэліш, што, можа, і варта, але пакуль рана, а месца ў мяне харошае для яго падрыхтавана — склеп на гародзе, ну, зараз пойдзем, агалец, сукін ты сын

і мужчына не адказаў на тэта, ён пачаў супакойваць даўнёнка і гаварыў таму

не бойся, малы, ідзі яшчэ паспі, а то нагуляй тут, цацак, праўда, няма

падумаў і папрасіў у старога паперу, ручку, і яны адвялі чужынца ў склеп, і Даніла Прусак спытаў у таго, паставіўшы да сцяны

сястру маю, Любу, гаспадыню дома, хто забіў?

на што Карым адказаў спалохана

гэта не я

і Даніла Прусак прыставіў таму рулю да галавы

ты павінен ведаць, ты ўсё бачыў, чуў, гавары

Карым раптам здаўся, выгляд у яго быў такі, быццам з яго выпусцілі паветра, і сказаў

не забівай мяне — гэта Васіліна зрабіла

а мужчына вельмі здзівіўся, але не падаў выгляду і спытаў адразу

ёй загадалі? ці яна сама? гавары — ну

і Карым адказаў

не ведаю, чуў толькі, што яна, бо нам забіваць нельга

а Даніла Прусак працягваў

ну, твае словы мы яшчэ праверым, а пакуль скажы, навошта было яе забіваць — каб дом захапіць, так?

і Карым кіўнуў у адказ

так

а Даніла Прусак дапытваўся

ну, а Кліма Фралова хто «ажыццявіў»?

і Карым сказаў

чуў, што ў СІЗО заўсёды ёсць пара чалавек, якія за «шмаль» на ўсё згодныя

а мужчына спытаў

«шмаль», дарэчы, вы ў хляве хаваеце, каб шмону пазбегнуць?

і Карым адказаў

там

а мужчына даў яму лісты паперы, ручку і сказаў

цяпер тваё жыццё вось на гэтай паперы будзе табой жа занатавана: на адным лісце напішаш пра Васіліну — хто яна, адкуль вы яе прывезлі і як і чаму яна забівала, адна ці з кім яшчэ, і той ліст нам

застанецца, а на другім лісце напішаш бацьку, каб праз паўсутак, тэта значыць у ноч, усе вы адсюль з’ехалі прэч, акрамя забойцы сястры маёй, тады праз дзве гадзіны, калі ўпэўнімся, што ўсё па правілах, цябе адпусцім, а калі не з’едзеце, што ж, прабач; вось кошт твайго жыцця, і дадай яшчэ бацьку свайму, каб не рабіў глупства, не распачынаў пошукі і ўсё астатняе, інакш табе гамон, і сыходзіць няхай пачынаюць, калі сцямнее, не раней, а Васіліну няхай звяжуць і ў хляўку тым, дзе забівала, пакінуць

гаварыў Даніла Прусак, а стары ўхвальна ківаў галавой, а потым чужынец пісаў лісты, потым яго, адкрыўшы люк, зачынілі ў склепе, люк замкнулі, і ключ Даніла Прусак паклаў у кішэню, а старому сказаў

цяпер, Антон Пракопавіч, трэба лістда бацькі яго даставіць, і будзем чакаць

і Антон Кніга толькі задаволена хмыкнуў і згадзіўся

усё правільна, сынок

а Даніла Прусак адзначыў гэта яго — «сынок» і чакаў, а стары працягваў

як ліст ім перадаць — тое ўжо мой клопат, не хвалюйся

і пачаў збірацца ў дарогу і гаварыў

цяпер час прыспешвае, кожная секунда дарагая, трэба, каб яны прынялі рашэнне да ночы, а то нас пачнуць вылічваць, — за грошы на іх уся кантора пачне працаваць, так іх і гэтак, а калі з’едуць, то і нас у спакоі пакінуць

і дадаў свае, улюбёнае

а вось цяпер… мы іх тэлеграфным слупам праз памыйную яму

пасля чаго пайшоў, а мужчына пакарміў даўнёнка і паклаў яго спаць і сам прылёг на канапу, паклаўшы далонь на прыклад карабіна, і драмаў чуйным сном, і прыслухоўваўся час ад часу, ці не чуваць са склепа крыкаў вязня, але ўсё было ціха, і мужчына ляжаў і думаў пра сына Ігната, а потым пра даўнёнка, пра тое, як будзе з ім далей, але так нічога не надумаў, тамушто рыпнулі веснічкі і стары Кніга з’явіўся ў дзвярах і сказаў

ліст дасланы, пэўна, ужо яго чытаюць, цяпер будзем чакаць ночы — яна вырашыць

стары дадаў, што знарок перадаў ліст праз выпадковага падлетка, бо дарослы запомніў бы яго ў твар, знайшліся яшчэ б якія прыкметы, а калі іх высачаць ці што яшчэ сарвецца, то — гамон і літасці ад сваіх жа не будзе, а Даніла Прусак на тыя словы паляпаў па карабіну і заўважыў, што зброя пры іх, а большага аргумента ў такіх выпадках проста не існуе, на што Антон Кніга сказаў іранічна

вось вы і прыйшлі да нейкай высновы

схадзіў праверыць закладніка, і той прасіў выпусціць яго і енчыў і скавытаў у склепе, а стары зноў давёў яму, што ўсё залежыць ад ягонага бацькі і супляменнікаў, а сам, каб меў магчымасць, то проста кінуў бы яму ў склеп гранату, і прыгразіў, што выканае гэта, калі той не змоўкне, вярнуўся ў дом і гаварыў

кажаце — мы старая, выпрацаваная нацыя, ангельцаў у прыклад прыводзіце, якія, маўляў, на мяжы выроду, а вазьміце кітайцаў? яны ж таксама старая нацыя

і злаваў

яшчэ ні адзін народ не выжываў, падстаўляючы задніцу, а сярод рабоў ніколі не будзе адзінства — гэта яшчэ Арыстоцель заўважыў

Поделиться:
Популярные книги

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Ермак. Регент

Валериев Игорь
10. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ермак. Регент

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Последний Паладин. Том 14

Саваровский Роман
14. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 14

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Туполев

Бодрихин Николай Георгиевич
1327. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Туполев

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Третий Генерал: Том V

Зот Бакалавр
4. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том V

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7

Я царь. Книга XXVIII

Дрейк Сириус
28. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я царь. Книга XXVIII

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Бастард Императора. Том 15

Орлов Андрей Юрьевич
15. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 15